ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ

Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1 Правілы карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай ўстановай культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” (далей – Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

1.2 Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны Бібліятэкі і яе карыстальнікаў у працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання.

1.3 Фонды дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” з’яўляюцца агульнадаступным здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай.

1.4 Парадак карыстання Бібліятэкай, пералік асноўных паслуг і ўмоў іх прадастаўлення вызначаюцца ў адпаведнасці з Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Правіламі карыстання Бібліятэкай.

1.5 Права на карыстанне Бібліятэкай мае любая фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага палажэння, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама любая юрыдычная асоба незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай падпарадкаванасці.

1.6 Карыстальнікі Бібліятэкі ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрабаваннямі і інтарэсамі маюць права на свабоднае і бясплатнае атрыманне асноўных паслуг бібліятэкі, акрамя платных (дадатковых).

1.7 Непаўналетнія асобы маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ва ўсіх структурных падраздзяленнях Бібліятэкі.

1.8 Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі.

1.9 Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І і ІІ груп, шматдзетныя маці маюць права абслугоўвацца без чаргі.

1.10 Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, інваліды І групы, іншыя асобы, якія не могуць наведаць бібліятэку па прычыне сталага ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцяў, ці іншых прычын маюць права ў неабходных выпадках на нестацыянарныя формы абслугоўвання.

1.11 Асобы, якія часова пражываюць у зоне абслугоўвання Бібліятэкі (службовая камандзіроўка, адпачынак і г.д.), маюць права карыстацца ёй пры ўмове гарантыі вяртання дакументаў – залога, сума якога вызначаецца рэальным коштам выдання (на сённяшні дзень). Пасля заканчэння тэрміну карыстання кнігай залог вяртаецца карыстальніку. Пры невяртанні кнігі ў адзначаны тэрмін карыстальнік пазбаўляецца права на атрыманне залогавай сумы, якая выкарыстоўваецца для набыцця аналагічнай літаратуры.

1.12 Даведачна-пошукавы апарат Бібліятэкі, у тым ліку і на электронных носьбітах, з’яўляецца агульнадаступным для яе карыстальнікаў. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў можа быць абмежаваны на падставе заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэкі.

1.13 Карыстанне Бібліятэкай бясплатнае. Дадатковыя віды паслуг, выкананне якіх не супярэчыць заканадаўству, ажыццяўляюцца Бібліятэкай за плату ў адпаведнасці з “Прэйскурантам цэн на паслугі, якія аказвае ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка”.

2. ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭК

1. Права на карыстанне бібліятэкамі мае кожны грамадзянін незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці.

2. Права на абслугоўванне без чаргі ў бібліятэках маюць: ветэраны войнаў, інваліды I і II груп, мнагадзетныя маці і пенсіянеры - былыя работнікі бібліятэкі.

3. Карыстальнікі бібліятэк маюць права:

3.1. Атрымліваць поўную інфармацыю аб бібліятэчных фондах, доступ да дакументаў і кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі.

3.2. Прымаць удзел у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкамі.

3.3. Карыстацца ўсімі відамі платных паслуг згодна з «Палажэннем аб платных паслугах».

3.4. Карыстацца даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэк.

3.5. Браць у часовае карыстанне дакументы з фондаў бібліятэк:
- на абанеменце – дадому выдаецца не больш за пяць кніг і іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён для дарослага і дзіцячага чытача. Тэрмін карыстання дакументамі, на якія няма попыту з боку іншых карыстальнікаў, можа быць падоўжаны ў час наведвання бібліятэкі 2 разы на 30 дзён. Тэрмін карыстання дакументамі павышанага попыту складае 10 дзён і не можа быць падоўжаны;
- у чытальных залах – за адзін раз выдаецца не болып за 5 экзэмпляраў кніг і 12 экзэмпляраў часопісаў, для карыстання ў межах бібліятэкі;
- у сельскіх бібліятэках, дзе адсутнічаюць чытальныя залы, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, перыядычныя выданні бягучага года на дом не выдаюцца.

Заўвага: асобы, якія пражываюць у Смаргонскім раёне без прапіскі, прапісаны часова, альбо перарэгістраваныя без пашпарта, маюць права карыстацца фондамі ў межах бібліятэк.

3.6. Карыстацца дакументамі з тэматычных выстаў і выстаў новых паступленняў.

3.7. Карыстацца паслугамі міжбібліятэчнага абанемента, калі неабходныя кнігі ці іншыя дакументы ў фондзе бібліятэк адсутнічаюць.

3.8. Выкарыстоўваць у зонах абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк тэхнічныя сродкі на аўтаномным сілкаванні без гукавых сігналаў, за выключэннем капіравальных прыбораў сканераў, аўдыя-, фота- і відэаапаратуры, мабільных тэлефонаў і іншых тэхнічных сродкаў у мэтах фота- і відэаздымкі дакументаў з бібліятэчных фондаў.

3.9. Звяртацца да адміністрацыі бібліятэк па пытаннях, звязаных з арганізацыяй абслугоўвання чытачоў.

3.10. Абскардзіць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку незаконныя дзеянні службовых асоб бібліятэк, якія абмяжоўваюць правы карыстальнікаў.

4. Дзеці і падлеткі маюць права на спецыялізаванае абслугоўванне ў дзіцячых бібліятэках.


Выпіска з «Правілаў карыстання бібліятэкамі
дзяржаўнай ўстановы культуры
«Смаргонская раённая бібліятэка»

3. АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭК/h3>

1. Карыстальнікі бібліятэк абавязаны:


- выконваць правілы карыстання бібліятэкамі;
- беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць дакументы ў вызначаны бібліятэкамі тэрмін;
- пры атрыманні дакументаў з дэфектамі карыстальнікі павінны паведаміць аб гэтым бібліятэкару, які зробіць адпаведныя паметкі на гэтых дакументах. Адказнасць за дэфект нясе апошні карыстальнік дакументам;
- прад'яўляць бібліятэкару пры выхадзе з бібліятэк паперы, сшыткі, сумкі для прагляду;
- несці адказнасць за ўзятыя і пакінутыя без дагляду дакументы бібліятэк;
- строга выконваць інструкцыі пры рабоце на камп'ютары.

2. Карыстальнікам бібліятэк забараняецца:


- уносіць у бібліятэкі матэрыялы (кнігі, часопісы, газеты), якія не належаць бібліятэцы, а таксама аўдыё- і відэаапаратуру, музычныя інструменты;
- выносіць без дазволу бібліятэкара за межы бібліятэкі дакументы, атрыманыя для карыстання ў чытальнай зале;
- псаваць дакументы бібліятэк: выразаць ці вырываць старонкі, наносіць свае паметкі;
- рабіць паметкі на каталожных картках, даставаць карткі з каталогаў і картатэк;
- карыстацца ў чытальных залах сродкамі мабільнай сувязі (тэлефонамі);
- самавольна развешваць аб'явы, афішы, іншыя матэрыялы рэкламна-камерцыйнага характару, займацца камерцыйнай дзейнасцю ў памяшканнях бібліятэк;
- распіваць спіртныя напоі ў бібліятэках;
- уваходзіць у бібліятэкі з жывёламі;
- наведваць бібліятэкі ў нецвярозым стане;
- парушаць нормы грамадскіх паводзін, зневажаць супрацоўнікаў пры выкананні імі службовых абавязкаў, курыць у памяшканнях бібліятэк, парушаць цішыню ў чытальных залах.


Выпіска з «Правілаў карыстання бібліятэкамі дзяржаўнай ўстановы культуры
«Смаргонская раённая бібліятэка»