Галоўная Структура Навіны Анонсы Паслугі Электронны каталог

 

Гісторыя
Нашы дасягненні
Бібліёбус
Новыя паступленні
Перыядычныя выданні
ПЦПI
Бібліятэкарам
Відэаагляды
Архіў навін
Важнейшыя падзеі 2016 года
Прыём грамадзян
Зваротная сувязь

 

 

 

 

Анонсы

Рэспубліканскія бібліятэкі:

Абласныя бібліятэкі:


Анонсы мерапрыемстваў

у бібліятэках дзяржаўнай установы культуры

«Смаргонская раённая бібліятэка» на май 2018 года 

8 мая ў філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка» адбудзецца ўрок патрыятызму «Памяць вогненных гадоў», прысвечаны Дню Перамогі. На мерапрыемстве будуць весці аповед пра гады цяжкіх выпрабавнняў, пра людзей, якія аддалі сваё жыццё ў імя Перамогі, у імя будучага жыцця.  Прагучаць вершы вядомых беларускіх паэтаў аб вайне. Будзе аформлена выстава «Паэзія Перамогі».

8 мая бібліятэкар філіяла «Сінькоўская сельская бібліятэка» да Дня Перамогі запросіць вучняў мясцовай школы на  гадзіну патрыятызму пад назвай  «Родную землю отстояли».

На мерапрыемстве ў выкананні дзяцей будуць гучаць вершы аб вайне, слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмяць з героямі Вялікай Айчыннай вайны, адбудзецца «Победная викторина», будзе аформлена тэматычная выстава «Дарогамі Перамогі».

8 мая ў філіяле «Войстамская сельская бібліятэка» адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя пад назвай «Вайна – боль і памяць народа», прысвечаная Дню Перамогі. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні Войстамскай базавай школы, для якіх бібліятэкар раскажа пра юных герояў Вялікай Айчынай вайны: Марата Казея, Мікалая Гойшыка, Зінаіду Партнову. Дзеці даведаюцца, як мужна і самааддана вялі абарону героі Брэсцкай крэпасці, пра дзяўчат-снайпераў, медсясцёр, разведчыц. У выкананні дзяцей прагучаць вершы П. Панчанкі «Герой», М. Танка «Маці», «Таварышу» і іншыя. Мерапрыемства будзе суправаджацца электроннай прэзентацыяй.

9 мая ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у гарадскім парку супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі разгорнуць чытальную залу пад адкрытым небам пад назвай  «И пусть поколения помнят…». Будзе аформлена выстава-інсталяцыя з атрыбутамі ваеннага часу. Удзельнікі свята пазнаёмяцца з кнігамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

На інтэрактыўнай пляцоўцы «На полустанках Победы» адбудзецца літаратурны вернісаж «Мы о войне стихами говорим!», дзе і дарослыя, і дзеці змогуць прыняць удзел у чытаннях вершаў аб вайне. Для «наведвальнікаў чытальнай залы» прагучаць песні ваеннага часу і песні аб вайне ў выкананні бібліятэкараў. Будзе арганізаваны «Книжный развал». 

12 мая ў філіяле «Сольская сельская бібліятэка» да  Міжнароднага  дня  сям’i ў рамках абласнога творчага праекта «Залатая восень жыцця» адбудзецца вечар сямейнага адпачынку «Пра сям’ю, ваш дом і яго гаспадароў». На мерапрыемства будуць запрошаны бабулі і дзядулі разам са сваімі ўнукамі. Прысутных чакаюць цікавыя конкурсы ў якіх павінны прыняць удзел усе члены сям’і, а таксама конкурс сямейнага чытання.

15 мая супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка №3» у рамках абласнога творчага праекта «Залатая восень жыцця» запросяць удзельнікаў аматарскага аб’яднання «Сямейны ачаг» і актыўных чытачоў на гадзіну сямейнага адпачынку пад назвай «Счастливы вместе», падрыхтаваную да Міжнароднага  дня сям’і.

Госці падзеляцца сваім жыццёвым вопытам, сямейнымі традыцыямі, любімымі сямейнымі стравамі. Дарослыя і дзеці паўдзельнічаюць у конкурсах, паслухаюць вершы, прысвечаныя сям'і і песні ў выкананні Таццяны Мамчыц.

15 мая бібліятэкар філіяла «Вішнеўская сельская бібліятэка» арганізуе гучнае чытанне «Чытаем самі - чытаем з дзецьмі», прымеркаванае да Міжнароднага дня сям'і. Маленькіх чытачоў чакае сустрэча з кнігай Міхася Слівы «Як кнігі дзяўчынку выхавалі», у якой аўтар раскрывае цікавы і таямнічы дзіцячы свет. Кніга складаецца з апавяданняў і казак, якія нясуць вясёлы настрой, радасць жыцця, выхоўваюць міласэрнасць, веру ў добрае і светлае. Увазе прысутных будзе прадстаўлена выстава-прагляд «Гартайце, чытайце - свет пазнавайце».

18 мая супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка №1» арганізуюць для вучняў старэйшых класаў УА «Сярэдняя школа №5» гадзіну роздуму «Наркотыкі. Забава? Бяда!». На працягу мерапрыемства бібліятэкары і вучні паразважаюць аб тым, як наркотыкі пагражаюць арганізму чалавека і як пазбегнуць уплыву дрэннай кампаніі аднагодкаў, якія спрабуюць далучыць да ўжывання забароненых прэпаратаў. Увазе падлеткаў будуць прадстаўлены  інтэрактыўная гульня «Больше знаешь – меньше риска», віктарына па прафілактыцы наркаманіі, відэаролікі па тэме.

22 мая філіял «Лешчаняцкая сельская бібліятэка» запросіць юных чытачоў у літаратурнае падарожжа па кнігах Янкі Маўра, прымеркаванае  135-годдзю пісьменніка пад назвай «Мы любім кнігі Янкі Маўра». На мерапрыемстве адбудзецца віктарына  «Што ты ведаеш пра жыццё і творчасць Янкі Маўра», літаратурная гульня «Успомні назвы» і конкурс «Даведайся, які гэта твор».

23 мая ў філіяле «Кушлянская сельская бібліятэка» да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, для школьнікаў малодшых класаў, адбудзецца экавіктарына з праглядам фотасюжэтаў пад назвай «Они такие разные, бывают и опасные». Мэты мерапрыемства: прыцягнуць увагу дзяцей да праблемы страты расліннага і жывёльнага свету, праблеме забруджвання месцаў пражывання жывёл і раслін; перагледзець спажывецкую пазіцыю чалавека ў адносінах да прыроды.

25 мая ў філіяле «Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб» будзе арганізавана работа перасоўнай выставы творчасці пажылых людзей УТЦСАН «Цёплы дом» «І тчэ забыўшыся рука…». На выставе будуць прадстаўлены вышытыя ручнікі, прысутныя пазнаёмяцца з гісторыяй беларускага ручніка і вышыўцы ўвогуле.

26 мая ў філіяле «Залеская сельская бібліятэка»  будзе праведзена публічная лекцыя «Что такое СПИД?»  для вучняў УА «Залескі яслі-сад- сярэдняя школа». Мэта гэтага мерапрыемства: у даступнай форме расказаць дзецям аб гэтай страшнай хваробы, аб шляхах заражэння СНІДам, навучыць іх абараніць сябе, выконваючы элементарныя правілы гігіены. 


 Наверх

 

 

 e-mail© Смаргонская раённая бібліятэка, 2011