Архив за 2011 год Архив за 2012 год Архив за 2013 год Архив за 2014 год Архив за 2015 год Архив за 2016 год Архив за 2017 год


Да Вялікадня ў этнаграфічным пакоі  філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбылася духоўная гутарка “Вялікдзень – крыніца радасці” з аглядам  тэматычнай  выставы “Традыцыі Вялікадня”. Бібліятэкар паведала дзецям, як рыхтуюцца людзі да гэтага свята, якімі звычаямі і абрадамі суправаджаюць яго, у якія гульні гуляюць. Мерапрыемства дапамагло вучням  сустрэць вялікае свята з асаблівым духоўным настроем.

Наверх


24 сакавіка бібліятэкары філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі прапанавалі вучням 1-4 класаў УА “Сярэдняя школа №5” літаратурны агляд па творчасці У. Ягоўдзіка “Скарбы Радзімы”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, яго творчасцю. Школьнікі прынялі ўдзел у гучных чытаннях пазнавальных твораў з серыі фотакніг У. Ягоўдзіка “Скарбы Радзімы”.

Наверх


У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” да Тыдня дзіцячай кнігі адбыліся наступныя мерапрыемствы:

-адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Якое шчасце – чытаць!”.  Вядучыя віншавалі гасцей са святам кнігі, распавядалі пра карысць чытання. Дапамог дзецям весела правесці вольны час клоун Чупа-Чупс. Гульні, конкурсы, віктарыны, салодкія падарункі стварылі сапраўдную атмасферу свята;

-мультымедыйнае падарожжа “Мае сябры – лялькі”, прысвечанае Сусветнаму дню лялечніка, азнаёміла дзяцей з гісторыяй  узнікнення тэатра лялек, расказала пра розныя тыпы лялечных тэатраў, віды лялек. Стасюлевіч Алена Яўгеньеўна правяла майстар-клас па вырабу лялек і прадэманстравала сваю калекцыю. Перад школьнікамі выступілі маленькія артысты лялечнага тэатра “Праменьчык”, а клоун Чупа-Чупс правёў вясёлыя гульні;

- літаратурная гадзіна “У свеце добрых казак Сяргея Міхалкова” пазнаёміла школьнікаў з жыццём і творчасцю паэта, перакладчыка, драматурга. Гучалі вершы, байкі С. Міхалкова, была праведзена віктарына па творах “Вось кампанія якая!”. Напрыканцы мерапрыемства дэманстраваўся  мультфільм па басні С. Міхалкова “Заяц-сімулянт”.

Наверх


Сусветны дзень паэзіі ў філіяле «Войстамская сельская бібліятэка» быў адзначаны святам «Паэзіі сярэбраныя струны».

Бібліятэкар расказала аб гісторыі ўзнікнення свята і пагадзілася, што паэзія – гэта, напэўна, адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Прагучала фанаграма песень на словы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча і інш. Прысутныя азнаёміліся з кніжнай выставай паэтычных твораў сучасных беларускіх і замежных паэтаў. Для самых маленькіх адбылося гучнае чытанне вершаваных казак.

Наверх


19 сакавіка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна карысных парад  “І поснае бывае смачным”, якая ставіла сваёй мэтай  дапамагчы з годнасцю і карысцю для здароў’я вытрымаць перадвелікодны  пост. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з літаратурай , якая падкажа правільна саставіць меню посных страў, дала рэкамендацыі па іх прыгатаванню. Гаспадыня мерапрыемства Наталля Стальчынская запрасіла да стала адведаць стравы ўласнага прыгатавання: капусныя катлеты і грэнкі з цыбуляй. Сапраўды, поснае бывае смачным.

Наверх


18 сакавіка супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” у актавай зале УА “Смаргонская школа мастацтваў імя М.К. Агінскага” правялі адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі  пад назвай “У кніг не бывае канікул”. На мерапрыемства быў запрошаны Валерый Квілорыя – беларускі аўтар захапляючых дзіцячых расказаў. Падчас сустрэчы Валерый Тамазавіч расказваў аб сабе, сваіх кнігах, чытаў урыўкі са сваіх твораў, з задавальненнем адказваў на пытанні дзяцей.

У гэты дзень творчыя сустрэчы з пісьменнікам прайшлі ў ДУА “Сярэдняя школа №5”, “Сярэдняя школа №7” і гімназіі.

Сустрэча з такім цікавым чалавекам надоўга запомніцца юным чытачам.

Наверх


У філіяле “Гарадская бібліятэка №1”  адбыўся  ўрок  здароўя  “Как питаешься – так и улыбаешься”, на якім вялася размова аб правільным і карысным харчаванні.  На сустрэчу была запрошана ўрач-педыятр Ярмак  Наталля  Вячаславаўна, якая цікава і змястоўна расказала аб асаблівасцях дзіцячага харчавання і адказала на шматлікія пытанні. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава “Твое здоровье  – в твоих руках”

Наверх


У філіяле  “Гарадская бібліятэка №1” арганізавана выстава лялек, зробленых рукамі актыўнай чытачкі Стасюлевіч Алены Яўгеньеўны. Яе работы арыгінальныя, выразныя,  яркія,  прыцягваюць ўвагу  як дарослых, так і дзяцей.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу да 31 сакавіка.

Наверх


15 марта День потребителя в Беларуси.

 В 2016 г. он проходит под девизом "Здоровое питание - выбор современного потребителя''. Ежегодно 15 марта в республике отмечается День потребителя. Такое решение принято Указом Президента Республики Беларусь 2 февраля 2000 года № 35 «О внесении дополнений и изменений в Указ Президента Республики Беларусь от 26 марта 1998 года № 157».

Впервые всемирный День защиты прав потребителей отметили 15 марта 1983 года – через двадцать два года после исторической речи президента США Джона Ф.Кеннеди, в которой он провозгласил четыре основных права потребителей – на безопасность, на информацию, на выбор и право быть услышанным. Позднее к этим базовым правам были добавлены еще четыре: право на возмещение ущерба, на потребительское образование, на удовлетворение базовых потребностей и право на здоровую окружающую среду.

9 января 2002 года был принят Закон Республики Беларусь «О защите прав потребителей». В соответствии с настоящим Законом любой потребитель имеет право на: просвещение в области защиты прав потребителей; информацию о товарах (работах, услугах), а также об их изготовителях (исполнителях, продавцах); безопасность товаров (работ, услуг); свободный выбор товаров (работ, услуг); надлежащее качество товаров (работ, услуг); возмещение в полном объеме убытков (вреда), причиненных вследствие недостатков товара (работы, услуги); государственную защиту своих прав; общественную защиту своих прав; обращение в суд и другие уполномоченные государственные органы за защитой нарушенных прав или интересов, охраняемых настоящим Законом и иным законодательством, а также нормами международных договоров, действующих для Республики Беларусь; создание общественных объединений потребителей.

Источник:http://www.calend.ru/holidays/0/0/20/7/

Наверх


Здоровое питание — это питание, обеспечивающее рост, нормальное развитие и жизнедеятельность человека, способствующее укреплению его здоровья и профилактике заболеваний. Соблюдение правил здорового питания в сочетании с регулярными физическими упражнениями сокращает риск хронических заболеваний и расстройств, таких как ожирение, сердечно-сосудистые заболевания, диабет, повышенное давление и рак.

Здесь информация о правильном питании: http://minzdrav.gov.by/ru/static/kultura_zdorovia/rac..

Наверх


14 сакавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбылася прававая гадзіна “Все мы соблюдать должны основной закон страны”. У ей прынялі ўдзел навучэнцы 103-й групы Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя. Перад прысутнымі выступіла галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі Рамановіч А.М. з аглядам галоўных гістарычных дат станаўлення канстытуцыйнага права. Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі, Джумкова Ганна Ўладзіміраўна больш падрабязна спынілася на асноўных артыкулах Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прававы матэрыял быў замацаваны праз паказ відэаролікаў: з выступленнем Старшыні Канстытуцыйнага Суда РБ Міклашэвіча П.П. аб ролі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь  і “Люди говорят…”, у якім бралася інтэрвью ў жыхароў краіны пра веданне артыкулаў Канстытуцыі краіны.

Наверх


Да Міжнароднага дня жанчын Смаргонская раённая бібліятэка правяла літаратурна-музычную кампазіцыю “Самая обаятельная и привлекательная”, на якую былі запрошаны  актыўныя ўдзельніцы клуба па інтарэсах з ТЦСАН “Цёплы дом”.

Гучалі і аздаблялі мерапрыемства вершаваныя радкі, музычныя падарункі і песні. Артысты тэатра эстраднай песні “Камплімент” Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.-К. Агінскага стварылі прыемную і цёплую атмасферу. Вясёлыя конкурсы, пазітыўны настрой прысутных дазволіў раскрыць таленты жанчын у дэкламаванні вершаў, выкананні рамансаў і песен. У адрас супрацоўнікаў раённай бібліятэкі гучалі словы падзякі за арганізацыю мерапрыемства.

Наверх


3 і 9 cакавіка ў чытальнай зале філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” прайшлі гадзіны  прыроды пад назвай “Краіна жывой прыроды”.  Падчас мерапрыемства дзеці  з дапамогай электроннай прэзентацыі пазнаёміліся з творчасцю пісьменнікаў-анімалістаў:  І.Акімушкіна, В.Біянкі, М.Прышвіна, В.Чаплінай, Э.Шыма і інш. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Браты нашы меншыя” і праведзены агляд літаратуры, як беларускіх  пісьменнікаў, так і пісьменнікаў далёкага замежжа, напрыклад:  Сэтана - Томсана і  Р.Кіплінга. Закончылася мерапрыемства літаратурнай віктарынай “Эти забавные животные”.

Наверх


У філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” да Міжнароднага дня жанчын была праведзена літаратурна-музычная гасцёўня  “Быть женщиной – завидней доли нет”. Гучалі віншаванні, вершы, песні, частушкі ў выкананні прысутных. Жанчыны ўдзельнічалі ў конкурсах, танцавалі, частаваліся салодкімі прысмакамі і абменьваліся рэцэптамі іх прыгатавання. Маладыя хлопцы, пераапранутыя ў жаночае адзенне, парадавалі жанчын вясёлымі сцэнкамі, песнямі і гумарэскамі.

Наверх


К  Международному женскому дню в филиале «Сосновская сельская библиотека-клуб»  в рамках любительского объединения «Дабрыня» прошло праздничное мероприятие «Для счастья женщина приходит в этот мир».  Участники объединения выступили с  праздничными литературно-музыкальными поздравлениями. В их исполнении  звучали  стихи, посвященные прекрасной половине человечества, лирические и задорные песни, веселые частушки. Гости оживленно отвечали на вопросы викторины, подготовленной библиотекарем. Не менее интересно прошла   дегустация блюд, приготовленными участницами объединения  «Женских рук прекрасное творение».  К мероприятию была оформлена тематическая полка  «Кулинарные хитрости».

Наверх


В преддверии Международного женского дня  библиотекарь филиала «Сосновская сельская библиотека-клуб»  совместно с  работниками  семейного  детского сада  д. Сосновка  провели детский утренник «Праздник бабушек и мам». В мероприятии приняли участие воспитанники детского сада и их семьи. Библиотекарь, в образе Карлсона,  была телеведущей таких программ, как «Доброе утро», «Прогноз погоды», «Служу Отчизне», «Песня года», «В гостях у сказки».  Юные воспитанники  порадовали  своих мам и бабушек  песнями и стихами посвященными празднику. Мамы и бабушки  проявили сноровку и знания, участвуя в веселых играх и конкурсах. Заключительным аккордом праздника стали трогательные поздравления детей, а так же  подарки, сделанные своими руками мамам и бабушкам.

Наверх


У фiлiяле “Крэўская сельская бiблiятэка” напярэдадні Міжнароднага дня жанчын адбыўся майстар-клас “Все краски мира для тебя”. Дзеці пад кіраўніцтвам Страшкевіч Вольгі стварылі фантазійныя кветкавыя букеты ў падарунак матулям.

Наверх


Да Дня жанчын бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” прыняла ўдзел у правядзенні тэатралізаванай канцэртнай праграмы  “Весёлый девичник” у Бялкоўшчынскім сектары культуры і вольнага часу. Удзельнікі тэатра мініяцюр “Весялухі” ў займальнай форме вялі праграму, прапанавалі прысутным конкурсы: “Гаспадыня”, “Вясёлыя завітушкі” і інш. Прагучалі музычныя віншаванні ад мужчын, удзельнікаў эстраднай песні, вакальнай групы “Чараўніцы”. Былі арганізаваны і прапанаваны выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Умелыя ручкі” і “Кнігі для жанчын”.

Наверх


4 сакавіка ў філіяле “Гарадская  бібліятэка  №1”   прайшла гадзіна мастацтва “Таинственный лик Мадонны”, прысвечаная  Міжнароднаму дню жанчын.  Вядучыя азнаёмілі прысутных з гісторыяй стварэння шэдэўраў сусветнага мастацтва, была прадстаўлена электронная прэзентацыя жаночых вобразаў у творах  жывапісу, музыцы і літаратуры пад назвай “И прелести твоей секрет разгадке жизни равносилен”. На працягу мерапрыемства  гучалі вершы і музычныя творы, прысвечаныя Яе вялікасці - Жанчыне.

Наверх


2 сакавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбыўся майстар-клас пад назвай “Адраджэнне народных традыцый на Смаргоншчыне”.  Загадчык аддзела традыцыйнай культуры “Раённы Дом рамёстваў” Горбач Т.В. расказала пра адзін з найбольш папулярных відаў народнага мастацтва – ткацтва. Дзеці даведаліся пра тое, што ва ўзорах  тканых вырабаў зашыфраваны аповед пра жыццё народа, прыроду, людзей. На практычных занятках усе жадаючыя змаглі выткаць паясок, ці закладку ў кнігу.

Наверх



29 февраля в Сморгонской районной библиотеке прошел День информации для абитуриентов-2016 «Дорога в страну профессий».

На час профориентации был приглашен 11 класс ГУО «Средняя школа №1». Вниманию присутствующих была представлена информация о Белорусском государственном университете культуры и искусств.

В помощь тем, кто ещё не определился с выбором профессии, ведущие мероприятия предложили воспользоваться информационными ресурсами читального зала библиотеки. Особый акцент был сделан на психологические   и профориентационные тесты, которые служат инструментом, помогающим разобраться в себе. Был проведен библиографический обзор по страницам журнала «Кем быть?».

В течение дня для желающих проводилась выставка-просмотр «Абитуриент – 2016». Также были розданы листовки с полезной информацией и советами для поступающих в высшие учебные заведения страны.

Наверх


26 лютага супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для сваіх чытачоў блінную дэгустацыю “От блинов гора  крута”, прысвечаную народнаму святу - Масленіца. Вядучыя А. Васілеўская і А. Налівайка пазнаёмілі прысутных  з масленічнымі традыцыямі і абрадамі.  Было зачытана займальнае апавяданне  А. Чэхава “Глупый француз”, прысвечанае святу. За кубачкам гарбаты і дэгустацыяй бліноў госці падзяліліся сакрэтамі і рэцэптамі прыгатавання гэтай стравы.

Увазе прысутных была прадстаўлена выстава літаратуры “Где блины, там и мы”, якую дапоўнілі вырабы з саломкі і лазы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі,  і вырабы з бісеру Мазай Марыны Флер’янаўны.

Наверх


25 лютага ў  філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” у рамках аматарскага аб’яднання “Краіна казак” прайшла прэзентацыя-падарожжа “Чарадзейныя казкі Братоў Грым”, прысвечаная 230-годдзю з дня нараджэння В. Грыма. Бібліятэкар правяла пазнавальную віктарыну па творчасці братоў Грымм. Электронная прэзентацыя дапамагла дзецям здзейсніць падарожжа па Германіі XVIII стагоддзя, дазволіла даведацца аб жыцці братоў Грым і літаратурную творчасць казачнікаў. Вучні з задавальненнем праглядзелі адзін з мультфільмаў па творах Братоў Грым.

Наверх


24 лютага супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі правялі школу вучобы  “Дзейнасць ПЦПІ у публічных бібліятэках. Даведкава-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў”. Разглядаліся наступныя пытанні: “Інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць публічных бібліятэк”,  “Прававое рэгуляванне паслуг Публічнага цэнтра прававой інфармацыі”,  “Збор, накапленне і захаванне матэрыялаў перыядычнага друку ў сістэматычнай картатэцы артыкулаў і краязнаўчай картатэцы”, “Інфармацыйна-краязнаўчыя рэсурсы бібліятэк у дапамогу вывучэнню гісторыі свайго краю”: з вопыту работы філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка”, “Роля ПЦПІ ў інфармацыі насельніцтва: з вопыту работы сельскіх бібліятэк-філіялаў”.

Наверх


22 лютага ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” да Дня абаронцаў Айчыны адбылася сустрэча з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы вучэбнага цэнтра ДУА “Інстытут пагранічнай службы”, падпалкоўнікам Гаўрылкевічам Аляксандрам Лявонавічам. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №1” з класным кіраўніком, кандыдатам педагагічных навук Шчасным Расціславам Сцяпанавічам. Вучні пазнаёміліся з прадстаўленай на выставе  літаратурай і электроннай прэзентацыяй. Аляксандр Лявонавіч правёў агляд па асноўных этапах гісторыі  Савецкай і Беларускай арміі. Асобна было сказана пра Смаргонскі пагранатрад і Інстытут пагранічнай службы. Школьнікі даведаліся пра ўмовы паступлення і вучобы. Вялікую зацікаўленасць вызвала тое, што з будучага года і дзяўчаты могуць стаць курсантамі гэтай установы. Напрыканцы было многа пытанняў да Аляксандра Лявонавіча і традыцыйнае фота на памяць.

Наверх


21 лютага ў філіяле "Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб" адбыўся вечар-партрэт пад назвай “У клопатах кожнага дня”, прысвечаны Стрыга Валянціне Мікалаеўне, старасце вёскі  Ракаўцы. Віншаванні з нагоды юбілею гучалі ад прадстаўнікоў Крэўскага  сельвыканкама, аднавяскоўцаў, ад родных і сяброў. У гонар юбіляра гучалі цёплыя словы ўдзячнасці, песні і вершы.

Наверх


20 лютага, напярэдадні  Міжнароднага  дня  роднай мовы, філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”  правяла літаратурна-музычную вечарыну  “Роднай мовы пералівы”. Непаўторнасць, мілагучнасць беларускай мовы ўдзельнікі мерапрыемства адчулі ў вершах  Я.Купалы, Я.Коласа, П.Панчанкі, А.Васілевіч і іншых беларускіх паэтаў. Многія вершы, пакладзеныя на музыку, гучалі  ў выкананні “Сяброў”, “Верасоў” і “Песняроў”. Вядучая нагадала пра юбілей Уладзіміра Мулявіна, была прадэманстравана мультымедыйная прэзентацыя “Зорка Мулявіна”.

Наверх


19 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбыўся літаратурны дыліжанс, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы “Навучымся беларускасці ў класікаў”. Пагутарыць аб беларускіх пісьменніках былі запрошаны вучні 6 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №1”. Вучням расказалі пра гісторыю з’яўлення беларускіх кніг. Дзеці слухалі песні ў выкананні беларускіх выканаўцаў і вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, дапоўнілі прыказкі і прымаўкі, паглядзелі прэзентацыю “Будзем беларусамі”.

У канцы падарожжа бібліятэкар пажадала прысутным: “Калі ты чуеш беларускую мову не адварочвайся, а прымі  яе, бо яе месца ў тваёй краіне, бо яна паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі,  дзяды і прадзеды  нямала зрабілі, каб  беларуская  мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету”.

Наверх


18 февраля 2016 года Сморгонская районная библиотека в рамках литературно-музыкальной гостиной «Сустрэчы» провела вечер-встречу с ветераном Вооруженных сил Республики Беларусь «Честь и доблесть страны». На мероприятие, приуроченное ко Дню защитника Отечества, был приглашен майор в отставке Михаил Федорович Карасев.

Он рассказал учащимся Сморгонского политехнического профессионального лицея о непреходящей ценности традиционного патриотизма и воинского товарищества, необходимости признания героических заслуг солдат, офицеров, тружеников тыла – всех, кто на века вписал в славную историю белорусской армии свои ратные и трудовые подвиги.

Ведущие Лавренкова Н.В. и Шуневич Д.В. рассказали об истории возникновения праздника 23 февраля. Особое внимание они уделили героическому подвигу последнего защитника Брестской крепости – легендарному майору Гаврилову П. М. Без еды, воды, боеприпасов, окруженный со всех сторон врагами, после 32-х дней героического сопротивления, Гаврилов был тяжело ранен и захвачен в плен. И это лишь один из примеров непревзойденного мужества в героической летописи нашей страны.

Украсили мероприятие музыкальные номера юных талантов лицея – Дианы Юозалите, Екатерины Цвилюк и Алексея Коптёнка.

Наверх


17 лютага ў філіял “Гарадская бібліятэка №3” на гадзіну творчасці, прысвечаную Агніі Барто, пад назвай “Талант отданный детям”,  завіталі дзеці малодшага школьнага ўзросту. Мэта мерапрыемства – сфарміраваць цікавасць да твораў А.Барто, дапамагчы дзецям азірнуцца на сябе і свае ўчынкі праз герояй твораў , абудзіць у сабе самакрытычнасць, сумленнасць, імкненне да маральных вышынь.

Наверх


17 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” быў праведзены патрыятычны ўрок “К службе в армии готов?”  з удзелам кадэцкага класа УА “Сярэдняя школа №5”. На мерапрыемства быў запрошаны намеснік ваеннага камісара, маёр Алег Веніямінавіч Трафімчык, які паведаў аб тым, як рыхтаваць сябе да службы ў арміі, якія якасці характару патрэбна  выхоўваць.  Адказаў на шматлікія пытанні вучняў аб салдацкіх буднях.  Была арганізавана конкурсная праграма “Курс молодого бойца”, на працягу якой кадэты вучыліся армейскаму жыццю: выконваць страявыя каманды, маршыраваць пад музыку, абуваць берцы, збірацца ў паход і  г. д. Напрыканцы сустрэчы, вучняў павіншавалі з набыццём новых ведаў і ўручылі зорачкі воінскай доблесці. Вялікую цікавасць у кадэтаў выклікала выстава “Главное в жизни -  честно служить Отчизне”, дзе была прадстаўлена літаратура і рэчы салдацкага  ўжытку.

Наверх


16 лютага ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” прайшла гульня “Ведай, шануй, любі роднае слова” для вучняў 2 і 3 класаў. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.  Вучнямі былі падрыхтаваны вершы на беларускай мове, дзеці прынялі ўдзел у віктарыне на тэму “Наша мова” і гульнях. Дзеці даведаліся шмат незнаёмага і цікавага пра сваю мову. Была праведзена экскурсія па краязнаўчым пакоі бібліятэкі.

Наверх


14 лютага ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” да Дня закаханых адбылася літаратурна-музычная вечарына “Великая сила любви”. Была яскрава аформлена сцэна, падрыхтаваны цікавыя гульні і конкурсы. Удзельнікі вечарыны абменьваліся “валянцінкамі” і чыталі вершы сваім каханым. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны заахвочвальнымі прызамі.

Наверх


13 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў літаратурны часопіс “Чароўная пара кахання”, прысвечаны Сусветнаму дню закаханых. На свята былі запрошаны вучні 6 класаў УА “Сярэдняя школа №5”. Вядучыя апавядалі пра сумную, але такую рамантычную гісторыю ўзнікнення Дня святога Валянціна, пра традыцыі правядзення яго ў розных краінах, пра асобу святога Валянціна, ад імя якога, згодна паданню, і пайшла назва свята, пра асноўныя сімвалы свята. Была прадэманстравана прэзентацыя “Дзень святога Валянціна. Гісторыя, сімвалы, традыцыі”. Радасны настрой панаваў падчас правядзення конкурса “Валянцін і Валянціна”, віктарын “Словы кахання”, “Прызнанне ў каханні”. Школьнікі ўспомнілі пісьменнікаў, дзякуючы якім з’явіліся вядомыя літаратурныя пары, як Майстар і Маргарыта, Рамэо і Джульета, Кай і Герда і іншыя. З задавальненнем вучні ўдзельнічалі ў конкурсе “Мадэльер”, гульні “Схаваны прыз”. У канцы мерапрыемства было праведзена сацыялагічнае апытанне, падчас якога школьнікі змаглі праявіць сваё вынаходніцтва і дасціпнасць, паставіць сябе ў разнастайныя жыццёвыя сітуацыі і паспрабаваць знайсці дастойны выхад з іх. На памяць аб свяце дзеці атрымалі прыгожыя валянцінкі, а настаўнікі – падарункі, зробленыя рукамі бібліятэкараў.

Наверх


12 лютага  ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка”  вучні 2 “Б” класа УА “Смаргонская  гімназія” адправіліся  ў падарожжа па дзіцячым кнігам пад назвай “Браты нашыя меншыя”. Для дзяцей была аформлена кніжная выстава-прагляд і прадэманстравана цікавая электронная прэзентацыя “Краіна жывой прыроды”. З прэзентацыі вучні даведаліся пра пісьменнікаў-анімалістаў, якія пісалі  пра жывёльны і раслінны свет, родную прыроду і далёкія краіны. Сярод іх: былыя падарожнікі,  артысты цырку, работнікі заапарку і нават мастакі, напрыклад Уладзімір Суцееў ці Яўген Чарушын. Усе яны прафесійныя пісьменнікі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі  ў пазнавальных віктарынах “Казкі пра жывёл” і “Эти забавные животные», якія правяла бібліятэкар В.І.Глушчанка. Школьнікі запісаліся ў бібліятэку і ўзялі кнігі пра жывёл, каб пачытаць іх дома.

Наверх


Бібліятэкар філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” прыняла ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе “Распахнем акенца творчасці”.  Наведвальнікам была прадстаўлена сцэнка з вясковай хаты, гучалі песні, частушкі, прыказкі, прымаўкі.

Наверх


9 лютага ў філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” завіталі выхаванцы старэйшых груп дзіцячых садоў №8 і №6 на бібліяграфічны ўрок “Знаёмства з бібліятэкай”. Бібліятэкар Малышка І.В. правяла экскурсію па бібліятэцы, расказала пра абанементы – для малодшых і старэйшых карыстальнікаў і чытальную залу. Іна Вальдэмараўна цікава і змястоўна расказала дзецям аб тым, як захоўваюцца і выдаюцца чытачам кнігі, пазнаёміла з правіламі карыстання бібліятэкай,  правяла бібліяграфічны агляд літаратуры і перыядычных выданняў. Разам з бібліятэкарам дзеці чыталі на памяць вершы Агніі Барто. Патрымаць у руках і пагартаць бібліятэчную кнігу маглі ўсе жадаючыя. Дзеці абяцалі прывесці сваіх бацькоў, каб запісацца ў бібліятэку.

Наверх


У краязнаўчай гасцёўні філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” у канцы студзеня адбылася чарговая сустрэча з клубам “Белая русь” пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук,  краяведа Р.С.Шчаснага. Для вучняў 10 класа УА “Сярэдняя школа №1” была прадстаўлена краязнаўчая гадзіна “Нашы знакамітыя землякі-юбіляры 2016 года” з праглядам электроннай прэзентацыі. Удзельнікі даведаліся пра пісьменнікаў і мастакоў, напрыклад  Уільяма Шварца і Пітэра Блума, амерыканскіх беларусаў, ураджэнцаў нашага горада; знакамітых скульптараў Ісаака Іткінда і Уладзіміра Церабуна. Нарадзіліся на Смаргоншчыне і знакамітыя вучоныя,  палітычныя і грамадскія дзеячы рознага толку. Нават анархістка Іда Мэт – сакратар знакамітага Несцера Махно. Пра гістарычныя падзеі, архітэктурныя помнікі, прадпрыемствы горада, юбілеі якіх прыпадаюць на 2016 год і іншыя цікавыя звесткі. Быў падрыхтаваны  агляд новай краязнаўчай літаратуры.

А 5 лютага супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” правялі краязнаўчую гадзіну “Нашы знакамітыя землякі-юбіляры 2016 года” ў політэхнічным ліцэі. У актавай зале сабраліся навучэнцы ліцэя і настаўнікі. Сярод прысутных былі землякі і навучэнцы з іншых населеных пунктаў вобласці і рэспублікі. Усім  было цікава даведацца пра горад, у якім яны зараз вучацца і пра тое, што ліцэй у гэтым годзе адзнача свой 40-гадовы юбілей.

Наверх


4 лютага да 110–й  гадавіны з дня нараджэння славутай дзіцячай пісьменніцы Агніі Барто супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” правялі літаратурную гадзіну “Ведаюць дарослыя і дзеці” для вучняў трэціх класаў УА “Смаргонская гімназія”. Дзецям была прадэманстравана змястоўная мультымедыйная прэзентацыя пра жыццё і творчасць паэтэсы, аформлена кніжная выстава, па якой  правялі агляд кніг. Вучні пазнаёміліся з фактамі біяграфіі А.Барто, слухалі вершы, якія ім вядомы з самага ранняга дзяцінства: “Идёт бычок качается…”, “Наша Таня громко плачет, уронила в речку мячик…”, “Девочка чумазая “, “Мы с Тамарой…” і дэкламавалі іх ўсе разам. Школьнікам вельмі падабалася сустрэча, бо яны доўга не хацелі разыходзіцца і абяцалі абавязкова прыйсці ў бібліятэку за кнігамі Агніі Барто.

Наверх


26 студзеня  ў чытальнай зале філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбыўся турнір ветлівасці “О вредных и полезных привычках” ў рамках школьнага праекта. У бібліятэку завітаў 2 “В” клас УА “Смаргонская гімназія”. Дзеці даведаліся пра шкодныя і карысныя звычкі з электроннай прэзентацыі. На кніжнай выставе былі прадстаўлены творы дзіцячых пісьменнікаў у якіх асабліва ярка распавядаецца пра шкодныя і карысныя ўчынкі літаратурных герояў. Бібліятэкары правялі агляд літаратуры. Вучні падрыхтавалі цікавы літмантаж і асобныя вершы на тэму сустрэчы, адказалі на пытанні віктарыны пра веданне карысных учынкаў у жыцці чалавека. Асобна разглядаліся прыклады звычак пры карыстанні кнігай і бібліятэкай. На наступных занятках удзельнікі праекта будуць разглядаць творы асобных аўтараў, напрыклад кнігу Г.Остэра “Вредные советы”.

Наверх


2 лютага ў Смаргонскім раёне адбылося адкрыццё  Года культуры пад назвай «Виват культура». Супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры «Смаргонская раённая бібліятэка» выступілі з літаратурна-паэтычнай кампазіцыяй «Да вытокаў душой дакрануцца». У вестыбюлі дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры была аформлена тэматычная выстава «Бібліятэка: учора, сёння, заўжды…»

Наверх


Быць эканомным і беражлівым – наказ часу. Усе разам мы павінны клапаціцца аб эфектыўным скарыстанні энергіі і ахоўваць навакольнае асяроддзе.

Выстава-заклік “Беражлівым павінен быць кожны”, якую падрыхтавалі ў  філіяле “Гарадская бібліятэка №2”,  будзе выдатным дарадцам і памочнікам настаўнікам, выхавацелям, бацькам і дзецям.

Наверх


Філіял “Гарадская бібліятэка №2” абнавіла і пашырыла свае выставачныя экспазіцыі, чым адкрыла цэлы шэраг мерапрыемстваў абвешчанага Года культуры. Гэта святкаванне юбілеяў нашых выдатных дзеячаў – Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы.

Наверх


14 студзеня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай  бібліятэкі прайшоў вечар духоўнасці “Душа паміж дабром і злом”. На яго быў  запрошаны  настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатолій.

Вядучыя расказалі пра свята Каляды з яго хрысціянскімі і народнымі традыцыямі. Вучні 10 “А” класа СШ № 2 і іх настаўніца Баран Марыя Станіславаўна паслухалі евангельскую гісторыю аб цудзе – нараджэнні Ісуса Хрыста.

Пазітыўны ўплыў на прысутных аказала разважанне айца Анатолія на тэму духоўнага і маральнага выхавання. Госці атрымалі ад настаяцеля пажаданні ніколі не губляць душэўных сіл і заўсёды заставацца з чыстымі і светлымі думкамі.

Наверх


Спачатку 2016 года філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка» разам з  ДУА «Гімназія г. Смаргоні» пачалі новы сумесны праект пад назвай «Лепшая кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове», вынікам якога стане правядзенне канферэнцыі ў маі бягучага года. Заняткі па праекту будуць праходзіць ў чытальнай зале філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка» і ў гімназіі. Ідэя і распрацоўка сцэнарыя належыць настаўніцы  3 «А» класа ДУА «Гімназія г. Смаргоні» Цярэшчанка Таццяне Васільеўне.

 Падчас ажыццяўлення праекта дзеці павінны прачытаць пэўную колькасць твораў беларускіх аўтараў, з якіх кожны павінен будзе выбраць самую лепшую кнігу на яго густ, і прыняць ўдзел у шэрагу конкурсаў: «Новая вокладка на кнігу», «Ілюстрацыя, якой не хапала», «Рэклама кнігі» і інш. На працягу вучэбнага года будуць праходзіць сустрэчы з пісьменнікамі, конкурсы чытальнікаў і іншыя мерапрыемствы.

12 студзеня прайшла першая сустрэча з вучнямі. Супрацоўнікі правялі экскурс па бібліятэцы. Удзельнікі праекта запісаліся ў бібліятэку, пазнаёміліся з умовамі яе карыстання. Была аформлена разгорнутая выстава новых беларускіх кніг розных жанраў з аглядам літаратуры. Школьнікі выбралі кнігі да конкурсу. Працаваць з гэтай літаратурай яны будуць самастойна на пазакласных занятках.

Наверх


З 25 па 31 снежня каманда бібліятэчных работнікаў арганізавала 25 выездаў “Віншаванне ад Дзеда Мароза і казачных персанажаў”.  На тыдзень бібліятэкары ператварыліся ў навагодніх герояў. Дзед Мароз, Снягурка, Вінкс, Сняжынка і Баба Яга віншавалі дзяцей і іх бацькоў на даму. Для дзетак праводзілі забаўляльную праграму з навагоднімі гульнямі і конкурсамі. Дзеці чыталі вершы, вадзілі карагоды, спявалі песні і атрымлівалі доўгачаканыя падарункі ад Дзеда Мароза.

Наверх


27 снежня дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” удзельнічала ў тэатралізаваным раённым шоу-конкурсе «Сход под Новый год-2015». Бібліятэчныя супрацоўнікі ў гэты дзень, па «узмаху чарадзейнай палачкі», ператварыліся ў Дзеда Мароза, Снягурку, трох мядзведзяў і гарэзу Машу. Каманда прадставіла ў хатнім заданні «Авторская новогодняя игрушка» две цацкі – «Снежный читатель» (снегавік) і «Зимний вестник» (снягір). У намінацыі «Лучшая новогодняя программа» касцюміраваныя персанажы прапанавалі навагодняе міні-віншаванне ў танцавальна-песенным жанры. Весела і дружна бібліятэчная каманда праводзіла карагоды з гледачамі. Артыстызм, яскравыя касцюмы, прыгожыя песня і танец персанажаў атрымалі апладысменты смаргонцаў.

Наверх


Філіял “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” і аддзел культуры і вольнага часу “Жодзішкаўскі Дом культуры” правялі ранішнік для дзяцей пад назвай “Новый год – время волшебства”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел: Дзед Мароз, Снягурка, Баба Яга, Снегавік. Каманда Снегавіка і каманда Бабы Ягі правялі конкурсы: “Зимняя рыбалка”, “Руковичка”, “Полёт на чудо метле”. Вучні 3 класа выканалі танец “Зимняя сказка”, вучні 1 класа спявалі песню “Здравстуй Дедушка Мороз”, Гіль Яна, Мізула Ксенія і Мізула Дар’я выканалі “Восточный танец”. Напрыканцы мерапрыемства быў зроблены агульны фотаздымак.

Наверх


22 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” была праведзена асацыятыўная вечарына “ Синий мир”, якая была  прызначана для шырокага кола чытачоў. Вядучыя расказалі аб значэнні сіняга колеру ў жыцці людзей, яго ўздзеянні  на псіхічны і фізічны стан чалавека, паказалі як усхвалялі яго ў сваіх творах паэты і мастакі. На выставе “Все оттенки синего” былі прадстаўлены кнігі, часопісы і іншыя друкаваныя матэрыялы па раздзелах: сіні колер Беларусі; сіні колер ў літаратуры, паэзіі; сіні колер у музыцы, выяўленчым мастацтве. Акрамя  гэтага, у чытальнай зале бібліятэкі ўвазе чытачоў была прадстаўлена фотавыстава ў сініх танах “Тайны звёздного неба”.

Наверх


У Смаргонскай раёнай бібліятэцы да Дня правоў чалавека прайшоў Дзень інфармацыі “Інтарэсы моладзі – прыярытэты дзяржавы”.

Вядучыя Наталля Лаўранкова і Дзіяна Шуневіч пазнаёмілі прысутных з асноўнымі правамі чалавека і, асобна, з правамі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, паведамілі аб прававым укладзе нашай краіны і падкрэслілі, што моладзь – важнейшы сацыяльны рэсурс грамадства, праз які рэалізуецца пераемнасць пакаленняў.

Размову з навучэнцамі Смаргонскага політэхнічнага ліцэя правяла першы сакратар Смаргонскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”  Барташ Алена Аляксандраўна. Яна расказала аб выніках Года моладзі, падзякавала навучэнцаў ліцэя за супрацоўніцтва з арганізацыяй  і прапанавала  працаваць разам і далей. У якасці падарункаў моладзь атрымала  каляндарыкі з сімволікай маладзёжнага саюза.

Наверх


Да Новага года засталося не так шмат часу, але для дзяцей цягнецца ён занадта марудна. Каб аблегчыць чаканне, супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” пастараліся  напоўніць гэты перыяд сюрпрызамі і цікавымі заняткамі. Падрыхтавалі майстар-клас  “Чароўная акадэмія Дзеда Мароза”  па вырабу навагодніх цацак, пазнаёмілі дзяцей з даўнімі навагоднімі традыцыямі, расказалі аб тым, дзе жыве Дзед Мароз і ці ёсць магчымасць яго адведаць.

Наверх


У філіяле  “Лещчаняцкая сельская бібліятэка” прайшла гадзіна  прававых ведаў  “Узаемная любоў, узаемныя абавязкі”, прымеркаваная да Дня правоў чалавека. Бібліятэкар пазнаёміла з міжнароднымі дакументамі па правах чалавека, напомніла правы і абавязкі дзяцей. Далей увазе чытачоў было прадстаўлена інсцэніроўка сітуацый па матывах вядомых казак: “Золушка”, “Снежная каралева”, “Морозко”, “Золотой ключик, или Приключения Буратино” з каментарыямі.


4 снежня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбыўся Дзень інфармацыі  “Цікавых кніг старонкі”. У чытальнай зале  быў аформены  кніжны хіт-парад. Слайды электроннай прэзентацыі “Мае любімыя пісьменнікі” пазнаёмілі з жыццём і творчасцю найбольш папулярных  дзіцячых пісьменнікаў:  Дзмітрыя Емца, Марыі Крукавай, Каці Мацюшкінай, Юрыя Сітнікава і Андрэя Бяляніна. Удзельнікі мерапрыемства змаглі прыняць удзел у акцыі і на працягу снежня на старэйшым абанеменце карыстацца камерцыйным фондам бясплатна.

Наверх


Сапраўднае свята творчасці і задавальнення пад назвай “Зажечь факел души” адбылося 2 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Запаліць агеньчыкі ў душы можа па-сапраўднаму толькі той, хто сам гарыць сваёй справай. У гэтым змаглі пераканацца вучні 7 “Б” класа СШ №5 і дзеці - удзельнікі аматарскага абъяднання “Школа міласэрнасці” падчас мерапрыемства. Майстры народнай творчасці Людміла Анатольеўна і Аляксандр Андрэевіч Мускія, пераможцы абласнога конкурсу “Лепшая сямейная традыцыя” 2014 г., расказалі пра сваё захаплене лозапляценнем, паказалі свае вырабы. Прайшоў сапраўдны майстар-клас па стварэнні пано, якое цяпер упрыгожвае бібліятэку. Напрыканцы мерапрыемства былі зроблены памятныя фотаздымкі ля выставы “Творчасць не ведае межаў”, на якой прадстаўлены работы дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама вырабы, створаныя рукамі бібліятэкараў.

Наверх


2 снежня ў філіяле «Раённая дзіцячая бібліятэка» адбылася сустрэча са спецыялістам, загадчыкам інфекцыйнага аддзялення раённай бальніцы Сапач Валянцінай Іосіфаўнай. Яна змагла зацікавіць слухачоў як дарослай, так і дзіцячай аўдыторыі. Вось і на гэты раз да Сусветнага дня прафілактыкі  СНІДу ў бібліятэцы сабраліся вучні восьмых класаў СШ №1 каб паслухаць пра гэту хваробу і яе прафілактыку. Ад Валянціны Іосіфаўны вучні даведаліся ў  вельмі даступнай форме, без  спецыяльных тэрмінаў, як зберагчы сябе ад СНІДу і іншых інфекцыйных захворванняў. Таксама дзецям расказалі пра шкоду наркотыкаў і курэння. Галоўнае – весці здаровы лад жыцця. Аўдыторыя слухала вельмі ўважліва і зацікаўлена. Пазнаёміліся дзеці і з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе. Напрыканцы былі пытанні і здымак на памяць.

Наверх


1 снежня да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” прапанавалі вучням 7 класа гутарку-разважанне пад назвай “Будучае без СНІДу і наркотыкаў”.

Бібліятэкары  расказалі аб гісторыі ўзнікнення і гіпотэзе паходжання ВІЧ, аб важных жыццёвых каштоўнасцях чалавека, аб трагічнай сітуацыі, звязанай са СНІДам. Прысутныя абмеркавалі, чаму неабходна весці здаровы лад жыцця і як садзейнічаць захаванню здароўя. Слайды мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі са статыстычнымі дадзенымі па ВІЧ/СНІДу ў краіне.

 


30 лістапада і 1 снежня ў чытальнай зале філіяла "Раённая дзіцячая бібліятэка” прайшлі літаратурныя партрэты “Сяргей Міхалкоў - дзецям”. Удзельнікамі сталі вучні 2 “Б” і 2 “А” класаў школы №1. Дзецям правялі экскурсію па бібліятэцы, прадэманстравалі электронную прэзентацыю, слайды якой пазнаёмілі з жыццём і творчасцю любімага пісьменніка. Вучні  паўдзельнічалі ў віктарыне, паслухалі вершы. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся прагляд мультыплікацыйных фільмаў  “Басни Сергея Михалкова” и “Дядя Стёпа милиционер”.

Наверх


25 лістапада Смаргонская раённая бібліятэка правяла  ў дзяржаўным політэхнічным прафесійным ліцэі прававую гадзіну “Дзіця – Падлетак – Грамадзянін”. Навучэнцам для прагляду быў  прапанаваны відэаролік “Гісторыя правоў чалавека”. Галоўны бібліёграф ДУК “Смаргонская раённая бібліятэка” Рамановіч А.М. пазнаёміла  з дзяржаўнай палітыкай Рэспублікі Беларусь у адносінах дзіцяці і падлеткаў. Намеснік пракурора Смаргонскага раёна Кіндра М.М.  расказаў аб  адказнасці перад законам за правапарушэнні і адказаў на пытанні навучэнцаў. Напрыканцы мерапрыемства прысутныя праглядзелі відэаролік “Права дзіцяці”.

Наверх


20 лістапада ў чытальнай зале філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбылася сустрэча вучняў 11 класа СШ №1 з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Аксанай Рыгораўнай Цыганковай і была прымеркавана да Міжнароднага дня правоў дзіцяці.

Бібліятэкары расказалі аб прыняцці Генеральнай  Асамблеей ААН  Дэкларацыі правоў дзіцяці, а потым і Канвенцыі, паведамілі шэсць асноўных груп правоў дзіцяці.  Напомнілі аб законах, па якіх жыве наша краіна і кожны грамадзянін.

Аксана Рыгораўна расказала, што ў кожнага грамадзяніна ёсць акрамя правоў абавязкі і адказнасць за іх выкананне. Паведала, што інспектар па справах непаўналетніх  прызваны дапамагаць дзецям і абараняць іх, а не затрымліваць на дрэнных учынках і наказваць.

Юнакі і дзяўчаты задавалі шмат пытанняў, якія іх зацікавілі, напрыклад, што трэба ведаць, каб паступіць у школу міліцыі і інш.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава  “Я маю права на дзяцінства”.

Наверх


19 лістапада на інфармацыйную гадзіну, прымеркаваную да Міжнароднага дня адмовы ад палення, пад назвай “Человек и никотин. Кто победит?” былі запрошаны вучні 5-8 класаў СШ №3. Асноўная мэта мерапрыемства – інфармаванне падлеткаў аб шкодным уплыве тытунёвага дыму на арганізм чалавека і нікацінавай залежнасці. На працягу размовы падлеткам было прапанавана даць адказы на пытанні анкеты, выказаць, у выглядзе малюнка, свае адносіны да курэння. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава пад аднайменнай назвай.

Наверх


В  филиале «Сосновская  сельская  библиотека-клуб» состоялся один из важнейших праздников осени – День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности. Литературно-музыкальная композиция «Хвала рукам, что пахнут хлебом»  объединила  всех тех, чей труд всегда был и остается востребованным, кто любит родную землю, кто своим добросовестным отношением к делу, высокой организованностью, дисциплиной и мастерством увеличивает ее богатство.

Почетным гостем  мероприятия стал директор филиала «Жодишки» УПП «Сморгонского КХП» Шестак Владимир Васильевич. В связи с профессиональным праздником В.В. Шестак поблагодарил тружеников села за их самоотверженную работу, высказал искренние пожелания здоровья и счастья, достатка и благополучия, успехов, терпения в достижении целей, удачи.

Прекрасным подарком в дополнение ко всем словам поздравлений и благодарности, стала концертная программа, подготовленная участниками художественной самодеятельности филиала «Сосновская  сельская  библиотека-клуб». На протяжении всей программы на экране демонстрировались слайды фотографий всех работников и ветеранов труда  филиала «Жодишки». Также был показан фильм снятый в 70-е годы о нашем колхозе «Знамя Победы» до объединения с филиалом «Жодишки».

Теплая, доброжелательная атмосфера праздника  запомнится его участникам надолго.

Благодарим за помощь в проведении мероприятия Рая Валерия Ивановича из деревни Сосновка, который сохранил и предоставил нам историческую киноленту. Жук Сергея Викторовича, директора  Государственное учреждение образования «Учебно-педагогический комплекс Сыроваткинский ясли-сад-средняя школа», за аренду кинопроектора. Дубицкого Валерия Генриховича директора творческой группы «АKSIK» видео г. Сморгонь, который дал новую жизнь исторической киноленте, записав её на современные носители.

Наверх


18 лістапада супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі правялі семінар “Маральна-духоўнае выхаванне як прыярытэтны накірунак бібліятэчнай работы” з наступнымі пытаннямі: “Асноўныя хрысціянскія святы і пасты” (выступленне благачыннага, пратаірэя, настаяцеля Спаса-Прэабражэнскага храма айца Анатолія), “Са здароўем па жыцці” (выступленне ўрача-валеёлага Смаргонскага занальнага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Маяковай А.М.), “Роля бібліятэкі ў маральна-духоўным выхаванні насельніцтва”, “Маральна-духоўнае выхаванне дзяцей і моладзі: удзел  у рэспубліканскім конкурсе “Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания” філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка”, “Духоўныя кнігі для вас: агляд літаратуры”, “Напрамкі дзейнасці на 2016 год”.

 

Наверх


17 лістапада ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбыўся круглы стол “Шкодным звычкам – не!” з вучнямі 9 “В” класа СШ №1, прымеркаваны да Міжнароднага дня адмовы ад палення.

У рамках мерапрыемства была арганізавана прэзентацыя “Выбіраем жыццё без палення”, дзе былі наглядна прадстаўлены вынікі бяздумных адносін да свайго жыцця і бясспрэчныя факты аб тым, як паленне шкодзіць нашаму здароўю. Асобны блок інфармацыі быў прысвечаны дзяўчатам – будучым матулям, для якіх паленне надзвычай дрэнна.

Урач-валеёлаг Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Маякова Алена Міканораўна прывяла статыстыку захворванняў і смяротнасці з нагоды сістэматычнага палення.

Адбылася цікавая размова аб прычынах узнікнення дрэннай звычкі сярод моладзі. Віктарына з заахвочвальнымі прызамі заставіла праявіць кемлівасць  і праверыць веды. Вядучыя расказалі аб гісторыі паходжання і распаўсюджвання тытуню на тэрыторыі Еўропы,  а таксама вучылі  прысутных на прапанову закурыць, адказваць: “Дзякуй! Я не куру!”.

Наверх


5 лістапада ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбыўся ўрок ведаў  “Падарожжа ў бібліятэчны свет”. Вядучыя ў гульнёвай форме пазнаёмілі вучняў 1 “Г” класа школы №5 з правіламі карыстання бібліятэкай, расказалі аб беражлівых адносінах да кнігі і аб тым, як  паводзіць сябе ў залах бібліятэкі. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе загадак, віктарынах “Телеграмма”, “Узнай сказку по описанию”,  за якія пераможцы атрымалі невялікія падарункі. На свяце панаваў вясёлы і добразычлівы настрой. Маленькія чытачы выбралі сабе кнігі на свой густ.

Наверх


4 лістапада ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла літаратурная гадзіна “Цудоўныя казкі Джані Радары” да 95-годдзя з дня нараджэння знакамітага італьянскага казачніка Д.Радары.

Мерапрыемства дазволіла вучням 3 “Б” класа СШ №5 паглыбіцца ў цікавую, захапляльную атмасферу твораў Джані Радары. Вядучыя апавядалі школьнікам пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Для лепшага засваення матэрыялу была прадэманстравана электронная прэзентацыя “Цудоўны свет Джані Радары”, з дапамогай якой дзеці змаглі ўбачыць месца, дзе нарадзіўся Джані Радары, яго фотаздымкі, пазнаёміліся з казкамі і вершамі пісьменніка. Да ўвагі прысутных была прадстаўлена аднайменная выстава.

 На мерапрыемстве былі выкарыстаны элементы інтэрактыўнай гульні, з дапамогай якой дзеці разгадвалі загадкі, красворды, адказвалі на пытанні віктарыны, з ахвотай уступалі ў дыялог, пачыналі фантазіраваць.


30 кастрычніка ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбылося  пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Краіна казак”. На мерапрыемства “Падарожжа па бібліятэчнаму гораду” запрасілі вучняў школы №1, якія ў час канікулаў наведвалі лагер адпачынку.  Для іх была запланавана гульнёвая праграма і віктарыны.  Да ўвагі дзяцей прапанавалі кніжную выставу з аглядам літаратуры “Казкі Італіі”, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка, лаўрэата прэміі імя Г.Х. Андэрсэна – Джанні Радары. Да прагляду прадставілі электронную прэзентацыю “Джанни Родари. Биография и творчество” і мультыплікацыйны фільм “Чыпаліна”. Дзецям чыталі ўрыўкі з казак і вершы юбіляра ў перакладзе С.Я. Маршака. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі невялікія памятныя сувеніры.

Наверх


19 кастрычніка вучні 4 “А” класа СШ №6 разам з настаўніцай Ягела Святланай Зянонаўнай у чарговы раз завіталі ў філіял “Гарадская бібліятэка №2” на пазнавальную гадзіну “Залатая восень”. Дзеці атрымалі цікаквую інфармацыю аб бягучым месяцы – кастрычніку. Таксама гучалі вясёлыя вершы, загадкі, прыкметы. Напрыканцы бібліятэкары ўручылі дзецям падарунак – “арома-ката”, каб у восеньскія дні пах карыцы і ванілі падымаў настрой.

Наверх


Бязмерна наша адказнасць перад матулямі. Бібліятэка, як ніхто іншы, праз ранішнікі, літаратурныя гадзіны павінна выхоўваць і захоўваць пачуццё павагі, любові, ласкі, адданасці да маці. Выстава і літаратурная гасцёўня “Пад зоркай маці”, якая адбылася ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2”, падцвердзілі гэтыя думкі.

Наверх


“Дзеці – бацькі – настаўнікі”

На працягу кастрычніка філіял “Гарадская бібліятэка №2” запрашае ў бібліятэку юных чытачоў, іх бацькоў і настаўнікаў на выхаваўчы трохкутнік “Дзеці – бацькі – настаўнікі”, дзе прадстаўлены новыя цікавыя выданні мастацкай літаратуры, літаратуры па педагогіцы, псіхалогіі.

Наверх


14 кастрычніка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя  “Образ пленительный, образ прекрасный”, прысвечаная Дню маці. Вядучыя паведалі  аб ролі маці ў жыцці вялікіх людзей. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку - маці.  Для ўдзельнікаў быў арганізаваны салодкі стол.

Наверх


10 кастрычніка напярэдадні Міжнароднага дня дзяўчынак у філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок прыгажосці  “100 хвілін для прыгажосці”.  Кожная юная ўдзельніца, якая прыняла ўдзел у мерапрыемстве, пакінула сцены бібліятэкі з упэўненасцю, што яна самая прыгожая і абаяльная. А памаглі ім у гэтым умелыя парады прафесіяналаў з часопісаў для падлеткаў “Апельсин”, “Стрекоза”, “Дневник стрекозы” і інш., а таксама майстар-клас па нанясенні макіяжу і стварэнню прычоскі ад Алены Бініцэвіч. Сапраўды, прыгажосць выратуе свет.

Наверх


9 кастрычніка ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася канцэртна-конкурсная праграма да Дня пажылых людзей “Залаты ўзрост”. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Дзеці вайны”.

Вядучыя Н.У. Лаўранкова і А.М. Радкевіч ў сваім віншаванні падкрэслілі, што залаты ўзрост – гэта ўзрост мудрасці, багатага жыццёвага вопыту. Выступленне абразцовага ансамбля народнай песні “Кучарочкі” закранула сэрца ўсіх прысутных і адгукнулася шчырай удзячнасцю. Януш Нэлла Іванаўна і Шуксте Марыя Пятроўна прадэкламавалі лірычныя вершы, а Броўка Рыма Сяргееўна і Анісава Яўгенія Пятроўна цудоўна выканалі песню “Восень” і раманс “Белой акации гроздья душистые”.

Святочны настрой стаў добрым спадарожнікам гасцей на ўвесь дзень.

Наверх


1 кастрычніка філіял “Гарадская бібліятэка №2” правяла Дзень адчыненых дзвярэй “Просто “Здравствуйте!”. Для пажылых чытачоў адбылася гутарка “Жизнь без лекарств”, былі прадстаўлены выставы: “Возраст жизни не помеха” і “Кнігі–антыдэпрэсанты”.  Адзінокая старасць палохае многіх, таму бібліятэчныя мерапрыемствы адрасаваныя пажылым, скіраваны на шчырасць суадносін, станоўчыя эмоцыі, прапаганду ідэй аптымізму.

Наверх


30 верасня бібліятэкары філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” падвялі вынікі конкурсу летняга чытання “Лета з кнігай”.

На працягу трох летніх месяцаў  чытачы малодшых класаў удзельнічалі ў шэрагу цікавых мерапрыемстваў:  віктарына “У гасцях у казкі”, забаўляльна гульнёвая праграма “Дзяцінства радасны час”, падарожжа па старонках казкі “Я с детства с Маленьким принцем дружу”, агляд “Лепшыя кнігі для дзяцей”, конкурс малюнкаў “Мой любімы казачны герой” і іншыя.

Пераможцамі  конкурсу сталі вучні  4 “Б” класа сярэдняй школы №7. Менавіта туды і накіраваліся супрацоўнікі бібліятэкі, каб павіншаваць лепшых чытачоў дыпломамі і падарункамі.

Першае месца заняў Кузьмін Дзяніс, другое – Завацкі  Вадзім, трэцяе – Барэйка Арцём.

Наверх


30 сентября в филиале «Районная детская библиотека» подвели итоги конкурса летнего чтения «Лето в стране чудес». В конкурсе участвовало большое количество детей, а 2 «Г» класс гимназии под руководством Лемеш Людмилы Анатольевны принимал участие всем составом.

В празднично оформленном  читальном зале собрались победители конкурса и его активные участники – более 40 человек.  К празднику были оформлены выставки детского творчества участников конкурса. Руководитель любительского объединения «Краіна казак”, библиотекарь  Надежда Лукина выступила в роли ведущей. Поздравить победителей пришли участники  театра эстрадной песни «Комплимент» детской школы искусств, а ученики  2 «Г» класса гимназии подготовили сценку в стихах для победителей. Победители, а это те, кто по-настоящему любит книгу, получили ценные призы и дипломы.

Дипломом 3 степени награждён ученик 7 школы 3 «В» класса Главинский Дмитрий.  Дипломом  2 степени награждены  2 человека: Ермола Владислава и Паржон Ксения ученицы гимназии  2 «Г» и 2 «В» классов.  Дипломом  1 степени награждена Иванова Ульяна  ученица  2 «В» класса  гимназии. Кроме того десять лучших читателей получили поощрительные призы и дипломы за участие в конкурс «Лето в стране чудес».

Подведение итогов конкурса летнего чтения стало чудесным праздником для детей, принявших в нём участие, их родителей, учителей и работников нашей библиотеки.

Наверх


На протяжении сентября в филиале «Городская библиотека №3» действовала выставка-коллаж под названием «Осенние мелодии»,  посвящённая 250-летию со дня рождения М.К. Огинского.  Цель выставки – пропаганда культурного и исторического наследия рода Огинских. Работниками библиотеки подготовлена стенгазета о жизни и деятельности композитора и его наследников, представлен список литературы об М.К. Огинском, имеющейся в библиотеке. Изучая историю жизни композитора, мы гордимся, что он жил и творил на нашей земле.

Наверх


24 верасня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” праведзена  краязнаўчае падарожжа “Паланез надзеі”, прысвечанае 250-годдзю з дня нараджэння М.К. Агінскага. Размова ішла пра чалавека-легенду, які паўстаў перад прысутнымі як арыстакрат, дыпламат, паўстанец, мецэнат, але найбольш праславіўся як кампазітар – аўтар вядомага паланеза “Развітанне з Радзімай”. Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена віртуальная вандроўка па сядзібе  М. Агінскага ў Залессі. На  працягу сустрэчы  гучала шмат  чароўнай музыкі, у тым ліку і бессмяротны паланез. Былі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці М. Агінскага, фотаздымкі.

Наверх


16 верасня ў дзяржаўнай установе культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” былі падведзены вынікі раённага конкурсу “Бібліятэчны дайджэст”. Конкурс быў аб’яўлены з мэтай папулярызацыі фондаў бібліятэк, паляпшэння якасці абслугоўвання карыстальнікаў, раскрыцця творчага і прафесійнага майстэрства бібліятэкараў і павышэння іміджу бібліятэк.

Журы ацэньвала конкурсныя работы сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк з улікам актуальнасці тэмы, яе унікальнасці, пазнавальнасці, змястоўнасці і арыгінальнасці афармлення.

Пераможцы конкурсу атрымалі Дыпломы і каштоўныя падарункі. Дыплом I ступені – філіялы “Гарадская дзіцячая бібліятэка” і “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”, Дыплом II ступені – філіялы “Гарадская бібліятэка №1” і  “Сінькоўская сельская бібліятэка”, Дыплом III ступені – філіялы “Гарадская бібліятэка №3” і “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Заахвочвальныя прызы былі ўручаны ўсім удзельнікам конкурсу.

Наверх


12 верасня ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” была праведзена гістарычная гадзіна “Сморгонский район: по следам Первой мировой войны” для вучняў 7-9 класаў. Школьнікі даведаліся аб палітычным раскладзе напярэдадні вайны, прычынах вайны і пасляваенным перадзеле свету. З цікавасцю слухалі бібліятэкара, якая правяла агляд па літаратурна-ілюстраванай выставе “Па тых дарогах, дзе прайшла вайна”. Па старонках краязнаўчага дайджэста “Ішоў мой край дарогамі вайны…” здейснілі падарожжа ў памятныя мясціны нашай мясцовасці. Была праведзена віктарына, якая дапамагла замацаваць веды, атрыманыя вучнямі на мерапрыемстве.

Наверх


15 верасня філіял “Гарадская бібліятэка №3” запрасіла вучняў 2 класаў СШ №3 на пазнавальную размову “Добро пожаловать в библиотеку!”. Галоўная мэта размовы – далучыць дзяцей з ранніх гадоў да чытання, да бібліятэкі, выклікаць у школьнікаў станоўчае стаўленне і цікавасць да кнігі, прывіць ім першапачатковыя навыкі працы з кнігай і навучыць арыентавацца ў бібліятэчнай  прасторы. Бібліятэкар правяла экскурс па бібліятэцы, расказала з чаго складаеццца праца бібліятэкара, якія звесткі трэба ведаць аб сабе, каб запісацца ў бібліятэку, пазнаёміла з кніжным фондам. Затым прапанавала адгадаць з якой казкі прагучаў урывак. У канцы знаёмства жадаючыя змаглі ўзяць кніжку з дзіцячага фонду на дом і самастойна пагартаць часопісы для дзяцей.

Наверх


3 верасня ў філіяле «Гарадская дзіцячая бібліятэка» адбыўся агляд-віктарына “Славутыя постаці беларускай гісторыі”, прысвечаны Дню беларускага пісьменства. Бібліятэкары паведалі прысутным пра знакамітых асветнікаў Беларусі: Ф.Скарыну, Е.Полацкую, С.Буднага, В.Цяпінскага, С.Полацкага і іншых. Гучалі вершы беларускіх аўтараў, прысвечаныя гэтым славутым людзям. Вучні зрабілі віртуальнае падарожжа ў Полацкі музей беларускага кнігадрукавання, адкрыты ў гонар усходнеславянскага першадрукара Ф. Скарыны.

Напрыканцы мерапрыемства была праведзена гістарычна-пазнавальная віктарына “Старонкі гісторыі беларускай пісьменнасці”.

Наверх


1 верасня Смаргонская раённая бібліятэка адзначыла Дзень ведаў. На патрыятычны ўрок «На цябе, наша моладзь, надзея!» былі запрошаны вучні 9 “А” класа СШ №1 пад кіраўніцтвам М. Дурэйка.

Моладзь Рэспублікі Беларусь – найважнейшы рэсурс развіцця краіны.  Вядучыя Ала Радкевіч і  Наталля Лаўранкова расказалі аб неабходнасці ўдзелу моладзі ў развіцці грамадства, уменні жыць па прававых і маральных законах, каб стаць сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

Наверх


1 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі ў межах літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” да Дня пісьменства адбылася паэтычная вечарына “Гучы роднае слова!” з нашым славутым земляком, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі  – Алесем Пятровічам Жамойціным, дырэктарам музея-сядзібы Ф.К. Багушэвіча “Кушляны”.

На мерапрыемстве з вучнямі старэйшых класаў СШ №2 адбылася размова аб нашай культурнай спадчыне да якой мы ўсё часцей звяртаемся, каб адшукаць свае карані, вытокі свайго сумлення і рэчаіснасці.

Спазнай гісторыю Радзімы,

І можа, ў сынавых грудзях

Азвецца мова, што ўзбудзіла

Цябе на матчыных руках.

Выступленне Алеся Пятровіча пераканала прысутных у тым, што валоданне роднай мовай мае незвычайную сілу і падпітвае энергіяй яе ўжывальнікаў.

Наверх


28 жніўня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбыўся агляд кнігі амерыканскага пісьменніка-фантаста Р. Брэдберы  “Вино из одуванчиков”,  якую многія крытыкі і чытачы лічаць аўтабіяграфічнай.  Для прысутных былі зачытаны афарызмы з самых цікавых момантаў кнігі  “Вино из одуванчиков” і прадэманстраваны буктрэйлер па кнізе.  Вядучая пазнаёміла прысутных з цікавымі звесткамі жыцця і творчага шляху празаіка-фантаста Рэя Дугласа Брэдберы, была закранута тэма фантастычнай прозы.  Напрыканцы мерапрыемства ўдельнікі маглі выказаць свае меркаванні.

Наверх


Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прыняла  ўдзел у абласным конкурсе  “На лепшую самаробную кнігу”.

Прапануем вашай увазе гэтыя творы.

  

Больш падрабязна пазнаёміцца са зместам кожнай кнігі можна ў рубрыцы “Мультымедыя”. 

Презентация_Самаробная кніга Войстам

Презентация_Самаробная кніга СРБ

Презентация_Самаробная кніга Залессе

 

Наверх


14 жніўня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1”  быў праведзены гістарычны лабірынт  “У засені Крэўскага замка“, прысвечаны 630-годдзю з часу заключэння Крэўскай уніі. Вядучая паведала аб гістарычных падзеях, якія суправаджалі гэта важнае для ВКЛ пагадненне з Польшчай. Асаблівая ўвага была звернута на значэнне Крэўскай уніі для палітычнага і эканамічнага жыцця ВКЛ. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Лёс Крэва”.

Наверх


12 жніўня 2015 года Смаргонская  раённая бібліятэка на базе філіяла “Гарадская  бібліятэка №3”  правяла школу вучобы “Публічная бібліятэка ў век лічбавай інфармацыі. Прадстаўленне электронных паслуг”.  На  школе вучобы разглядаліся наступныя пытанні: “Электронныя рэсурсы і паслугі ў публічнай бібліятэцы”, “Бібліятэчны сайт як адна з формаў прадстаўлення электронных паслуг”, “Карыстанне электронным каталогам у рэальным рэжыме часу” і “Развіццё інавацыйных формаў у выставачнай дзейнасці: з вопыту работы Смаргонскай раённай бібліятэкі”.

Наверх


Напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ААГ “АСБ Беларусбанк” сумесна з інфармацыйным агенствам БЕЛТА выдалі кнігу-фотаальбом “Победа. Помним и гордимся”.

У фотаальбоме сабрана каля 400 унікальных фотаздымкаў з архіву БЕЛТА. Фотаздымкі расказываюць аб апошніх перадваенных гадах, франтавых буднях, партызанскім руху, рабоце ў тыле, вызваленні Беларусі, аднаўленні краіны з руін, мемарыялізацыі памяці аб подзвігу народа.

У рамках гэтай акцыі 6 жніўня адбылася ўрачыстая перадача альбома  ААГ “АСБ Беларусбанк” у Смаргонскай раённай бібліятэцы.


1 жніўня Смаргонская раённая бібліятэка і філіял “Залеская сельская бібліятэка” прынялі ўдзел у раённым свяце, фестывалі-кірмашы “Залессе запрашае сяброў”. Быў арганізаваны імправізаваны бібліятэчны падворак “Залескія чытанні”, на якім была прадстаўлена разгорнутая выстава-рэпартаж “Залессе маё, я часцінка твая”. Загадчык філіяла “Залеская сельская бібліятэка” Пачыкоўская Вольга Андрэеўна правяла ля выставы віктарыну “Тут карані, адсюль вытокі”. Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу раздавалі наведвальнікам свята рэкламныя лісткі з запрашэннем наведаць бібліятэкі горада. Ладзіўся бібліятэчны атракцыён “Залескія забавы”.

Наверх


Архив за 2011 год Архив за 2012 год Архив за 2013 год Архив за 2014 год Архив за 2015 год Архив за 2016 год Архив за 2017 год