Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонская раённая бібліятэка"

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Структура

Народныя скарбніцы 

30 красавіка ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”, у рамках аматарскага аб’яднання “Дабрыня”, лазділася фальклорнае падарожжа “Народныя скарбніцы”. Мэта  мерапрыемства – знаёмства з  народнымі святамі вясенняга цыкла, з беларускімі традыцыямі і абрадамі нашых продкаў, з народнымі гульнямі.

Веснавы цыкл беларускага  календара  цікавы і разнастайны сваімі абрадамі і святамі:  Гуканне вясны, Саракі, Радаўніца, Благавешчанне,  Юр'е, Мікола, Тройца (Сёмуха). Адным з самых урачыстых народных святаў  вясенняга цыкла  лічыцца Вялікдзень. Каб  паказаць  прыгажосць нашай культуры ладзілася святочная дзея, прысвечаная наступаючай  вясне,  сонцу,  цяплу. Каб хутчэй абудзіць зямлю ад зімовага сну і паскорыць  прыход цёплай вясны удзельнікі аб’яднання  вадзілі вясеннія карагоды, спявалі песні, прыпеўкі,  гулялі у гульні.

Мерапрыемства прайшло весела, творча,  цікава і захапляльна.

Наверх


На зямлі, апаленай Чарнобылем

26 красавіка ў рамках тэматычнай праграмы “Рэха Чарнобыля”, што прайшла ў Лешчаняцкім сельскім клубе, бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” правяла гадзіну развагі па старонках кнігі С.Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” “На зямлі, апаленай Чарнобылем”. Бібліятэкар пазнаёміла з гісторыей напісання кнігі, з яе адметнымі асаблівасцямі, нагадала, што дзякуючы гэтаму і іншым сваім творам злабадзённага характару Святлана Алексіевіч у 2016 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з літаратурай і публікацыямі ў перыядычных выданнях адпаведнай тэматыкі.

Аддаючы дань, загінуўшым людзям у час Чарнобыльскай аварыі, удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчаня са свечкай у руках.

Наверх


Балючая памяць Беларусі 

27 красавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбыўся вечар-рэквіем пад назвай “Балючая памяць Беларусі”, прысвечаны дню Чарнобыльскай трагедыі. Мерапрыемства наведалі вучні Войстамскай базавай школы, якія ўважліва слухалі расказ бібліятэкара пра падзеі, якія адбыліся 31 год назад, пра жыццё людзей да гэтай страшнай катастрофы і пасля яе. Уразіў дзяцей расказ пра горад Прыпяць і яго кароткае жыццё, пра пажарных, якія адышлі ў бяссмерце, ратуючы  станцыю, свой горад і ўсіх нас. Да увагі школьнікаў была прадстаўлена электронная прэзентацыя.

Наверх


Чарнобыльская драма: на шляху адраджэння 

Чарнобыльская катастрофа падзяліла лёс Беларусі на два перыяды: да Чарнобыля і пасля яго. Многія праблемы, і найперш такая, як праблема адсялення з роднай зямлі пасля чарнобыльскай аварыі, знайшлі адлюстраванне ў паэзіі і празаічных творах. Філіял “Гарадская бібліятэка №2” зрабіла свой уклад у асэнсаванне складанай праблемы Чарнобыльскай трагедыі праз выставу “Чарнобыльская драма: на шляху адраджэння”. Наведвальнікі бібліятэкі цікавіліся не толькі той інфармацыяй, якая была прадстаўлена на выставе, але і звярталіся за дадатковай інфармацыяй па тэме да энцыклапедычных выданняў.

Наверх


Чарнобыль: гэта не павінна паўтарыцца 

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС пакінула трагічны след на беларускай зямлі. Да 31 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” 23 красавіка быў праведзены пазнавальны ўрок “Чарнобыль: гэта не павінна паўтарыцца”. Удзельнікам мерапрыемства быў паказаны  дакументальны фільм “Трагедыя Чарнобыля” у якім адлюстравалася гісторыя, адноўленая з архіўных запісаў, фотаздымкаў і каментарыяў сведкаў і спецыялістаў, расказвалася пра задачы, што былі пастаўлены перад ліквідатарамі, людзьмі, якія працавалі падчас ліквідацыі наступстваў аварыі.

Былі ўзгаданы празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля М. Мятліцкага, I. Шамякіна, В. Казько, І. Пташнікава, Р. Барадуліна і іншых пісьменнікаў. Да мерапрыемства была аформлена выстава “Чарнобыль у беларускіх творах”, па якой быў праведзены агляд.

Наверх


Сучасныя беларускія аўтары на літаратурным небасхіле 

20 красавіка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна “Сучасныя беларускія аўтары на літаратурным небасхіле”, якая мела сваёй мэтай пазнаёміць юных чытачоў з кнігамі сучасных беларускіх дзіцячых пісьменнікаў: Уладзіміра Ягоўдзіка, Таццяны Дашкевіч, Анатоля Клышкі, Наталлі Бучынскай і інш. Бібліятэкар зрабіла агляд адпаведнай літаратуры, пазнаёміла з цікавымі аўтабіяграфічнымі звесткамі з жыцця аўтараў.

Наверх


Светлае Хрыстова Ўваскрэсенне

18 красавіка бібліятэкар філіяла "Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб" запрасіла вучняў пачатковых класаў мясцовай школы на свята "Светлае Хрыстова Ўваскрэсенне". Бібліятэкар расказала дзецям аб звычаях і абрадах, якія захаваліся ў цяперашні час, як святкавалі свята “Вялікдзень” нашы бабулі і дзядулі.

Дзеці з задавальненнем чыталі вершы пра вясну, пра Вялікдзень, прынялі ўдзел у віктарыне і адгадвалі загадкі.

На заканчэнні мерапрыемства бібліятэкар прачытала ўрывак з "Новай Зямлі", прысвечаны Вялікадню і падаравала дзецям салодкія пачастункі.

Наверх


Абласная акцыя “Чытаем разам” Францыска Скарыну 

19 красавіка філіял “Гарадская бібліятэка №3” працягнула добрую традыцыю і прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам” творы Францыска Скарыны і прысвечаныя яму.

На мерапрыемства былі запрошаны: загадчык аддзела паштовай сувязі Грывіцкая М.К., настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №1 Карэнка С.М.; дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі Дурэйка З.А.; намеснік дырэктара Смаргонскага раённага цэнтра культуры” Яблакава А.А., а таксама вучні 7 “Б” класа СШ №1.

Вядучыя расказалі аб гісторыі выхаду ў свет першай беларускай кнігі, якую выдаў наш славуты першадрукар Францыск Скарына. Запрошаныя госці зачыталі ўрыўкі з усім вядомай прадмовы да Бібліі і з прадмовы да “Кнігі Юдзіф”. Скарынаўскія прытчы карысныя для ўсіх: мудраму і невуку, багатаму і беднаму, маладому і старому.

Юнакі і дзяўчаты прачыталі вершы беларускіх паэтаў: П. Броўкі, Н. Гілевіча, А. Дудара, М. Пазнякова, прысвечаныя Ф. Скарыну. На працягу ўсяго мерапрыемства дэманстравалася прэзентацыя, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Францыска Скарыны. А ў інтэрактыўнай віктарыне “Кніга – каштоўны скарб чалавека” паказалі свае веды і дарослыя, і дзеці.

Цікавасць прысутных выклікала кніжная выстава пад назвай “Кім быў і хто для нас ёсць сёння Францыск Скарына”.

Наверх


Вялікдзень 

Вялікдзень (Вялікадзень, Вялічка, Пасха) – вялікае гадавое веснавое свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Каб пазнаёміць вучняў са святам і асаблівасцямі яго святкавання ў нашай мясцовасці, 16 красавіка ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” быў праведзены фальклорны абрад “Вялікдзень”. Сабраны мясцовы фальклорны матэрыял пераўтварыўся ў сцэнічную дзею, якая праходзіла ў краязнаўчым пакоі бібліятэкі-клуба “Бабулін кут”.

Вучні з задавальненнем далучыліся да святкавання Вялікадня, прыходзілі ў “жачкі”. Пераапранутыя ў народныя касцюмы валачобнікі спявалі велікодныя песні, у якіх праслаўлялі Ўваскрасенне Хрыста, гукалі вясну, віталі сонейка. Дзеці даведаліся пра велікодныя прыкметы, народныя павер’і і казанні. З вялікай радасцю гулялі ў гульні: “Качанне яек”, “Раскруці яйко”, “Біткі”. Усе ўдзельнікі атрымалі вялікае задавальненне ад свята.

Наверх


День святых чудес

10 красавіка да свята Вялікадня філіял “Гарадская бібліятэка №2” прэзентавала выставу “День святых чудес”. Дарослыя і дзеці атрымалі цікавую і карысную інфармацыю аб гісторыі свята. Таксама на выставе чытачам былі прадстаўлены майстар-класы і ідэі, прысвечаныя  галоўнаму хрысціянскаму святу – Вялікадню. Наведвальнікі выставы ўбачылі многа паэтапных інструкцый, якія апісваюць як крэатыўна аформіць яйкі, упрыгожыць стол, зрабіць незвычайныя пасхальныя вырабы сваімі рукамі. А для клуба “Сцяжынка” была прадстаўлена інфармацыя для іх даследчай працы пра сімволіку свята, велікодны звон і вогнішча, што распальвалі каля храмаў.

Наверх


Что с тобой случилось? 

К Всемирному дню здоровья библиотекарь филиала «Раковецкая сельская библиотека-клуб» провела час-игру «Что с тобой случилось?» с учениками младших классов местной школы. Ребята совершили виртуальное путешествие в страну «Здоровье», познакомились с книжным миром и его жителями – книгами, узнали секреты здоровья. Увлекательными и интересными для ребят были игры: «Съедобное и несъедобное», «Станция Спортивная», «Станция Загадочная» и другие.

Наверх


Кніга-мудры дарадчык і сябра 

8 красавіка ў філіяле «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» адбылося свята кнігі «Кніга-мудры дарадчык і сябра» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У гонар кнігі прагучала шмат добрых слоў, удзельнікі мерапрыемства падрыхтавалі і чыталі прыгожыя вершы, прысвечаныя кнізе. Прысутным было цікава паглядзець слайды электроннай прэзентацыі, паслухаць аб жыцці і дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны і аб тым, як да нас прыйшла кніга.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава «Беларускія пісьменнікі – дзецям».

Наверх


Мир знаний открывает книга

30 сакавіка супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3”   запрасілі дзяцей з аздараўленчага лагера “Солнышко” сярэдняй школы №1 на экскурсію і агляд літаратуры “Мир знаний открывает книга”. Дзецям была праведзена цікавая экскурсія па бібліятэцы, расказана аб тым, як растаўляюцца кнігі, пры дапамозе чаго можна знайсці кнігу ў бібліятэчным фондзе. Бібліятэкар расказала аб правілах паводзін у бібліятэцы. Каб дзеці не сумавалі ім прадэманстравалі мультфільм пад назвай “Грышкіны кніжкі”, хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, вучыліся правілам растаноўкі кніг і пазнаёміліся з кніжнай выставай дзіцячай літаратуры. 

Наверх


Быть здоровым очень просто, надо только захотеть 

4 красавіка супрацоўнікі філіялаў “Гарадская бібліятэка №1” і “Гарадская бібліятэка №3” правялі выязное мерапрыемства. Інтэрактыўнае шоў “Быть здоровым очень просто, надо только захотеть”, прысвечанае Сусветнаму дню здароўя, прайшло ў актавай зале ПУ “Смаргоньгаз”. Размова ішла аб складаючых здароўя, аб вядзенні здаровага ладу жыцця, аб шкодных звычках. Для прысутных былі праведзены: жартоўная сцэнка “На прыёме ў доктара”, інтэрактыўная гульня “ЗОЖ – это стильно” і гумарыстычныя тэматычныя нумары.  Бібліятэкары звярнулі ўвагу на нетрадыцыйныя формы аздараўлення арганізма – бібліятэрапію і танцатэрапію. Вялікую цікавасць выклікала прэзентацыя «Топ 10 кніг для здароўя». Упрыгожылі мерапрыемства танцавальныя нумары ўсходніх танцаў гуртка “Асель” пад кіраўніцтвам Л. Башлыковай.

Наверх


Падарожжа па кнігах Карнея  Чукоўскага 

31 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сасноўская сельская  бібліятэка-клуб” запрасіла дзяцей на гучнае чытанне “Падарожжа па кнігах Карнея  Чукоўскага”, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй аўтара,  узгадалі самыя цікавыя з яго твораў, а выхаванцы Сасноўскага дзіцячага садка прачыталі ўслых казку “Айболит”.

Дзецям спадабалася мерапрыемства, бо сустрэча з цікавымі кнігамі – гэта заўсёды свята.

Наверх


Книжное царство – премудрое государство

1 красавіка бібліятэкар філіяла «Сінькоўская сельская бібліятэка» запрасіла сваіх чытачоў на свята дзіцячай кнігі «Книжное царство – премудрое государство», прысвечанае Сусветнаму дню дзіцячай кнігі. Госці адзначылі дзень нараджэння дзіцячай кнігі і пазнаёміліся з гісторыяй стварэння кнігі. Падчас мерапрыемства прайшлі конкурсы і віктарыны, дзеці прынялі ўдзел у апытанні. Шмат займальнага і пазнавальнага адбылося ў гэты дзень у бібліятэцы.

Наверх


Веселья час

1 красавіка ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка” да Дня гумару для чытачоў бібліятэкі была праведзена літаратурная гадзіна “Веселья час”.

Бібліятэкар расказала пра Сусветны дзень гумару – свята смеху, бесклапотнасці і гарэзлівасці. У гэты дзень на законных падставах можна разыгрываць сяброў і знаёмых, жартаваць і ад душы весяліцца. На мерапрыемстве гучалі жарты і анекдоты, гульні і розыгрышы і яшчэ шмат чаго цікавага.

Наверх


Віктарына па казцы

31 сакавіка бібліятэкар філіяла “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” для вучняў малодшых класаў УА “Жодзішкаўская сярэдняя школа-сад” правяла віктарыну па казцы К. Чукоўскага “Доктор Айболит”. Акрамя віктарыны, на пытанні якой актыўна адказвалі дзеці, адбылася гульня “Быстрый вопрос-быстрый ответ”.

Наверх


Скарбы зялёнага куфэрка 

28 сакавіка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” для дзяцей і падлеткаў адбыўся аўкцыён экалагічных ведаў “Скарбы зялёнага куфэрка”. Мэта гэтага мерапрыемства – выхаванне экалагічнай культуры і адукацыі. Дзякуючы сваім ведам, знаходлівасці і кемлівасці ў галіне экалогіі, кожнаму ўдзельніку мерапрыемства была дадзена магчымасць атрымаць прыз з зялёнага куфэрка.  Чытач, які зарабіў большую колькасць жэтонаў за актыўны ўдзел, атрымаў магчымасць бясплатна карыстацца фондам камерцыйнай літаратуры ўвесь наступны квартал. А падрыхтавацца да мерапрыемства дзецям дапамагла літаратура з выставы “Зямля твая і мая”, што змяшчалася ў бібліятэцы на працягу месяца.

Наверх


Тыдзень дзіцячай кнігі

Тыдзень дзіцячай кнігі ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прайшоў насычана.

Для малодшых школьнікаў у бібліятэцы прайшоў экскурс па старонках часопіса “Вясёлка”. Больш змястоўна спыніліся на рубрыцы часопіса “Наша спадчына”. Бібліятэкары чыталі вершы, загадвалі загадкі. А “Для разумнікаў і разумніц” правялі віктарынны карагод.

Цікавасць у чытачоў выклікаў і агляд перыядычных выданняў  “Широко раскрытые страницы”, выставы да 500 год беларускага кнігадрукавання і да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.

Наверх


Читаем книги круглый год

29 марта, во время весенних каникул, в филиале «Городская библиотека №3» для ребят  из государственного учебно-спортивного учреждения «Детско-юношеская спортивная школа по футболу г. Сморгони» прошла экскурсия по библиотеке под названием «Читаем книги круглый год».  

Дети познакомились с фондом и изданиями с выставок, приуроченных к Году науки, к 500-летию  белорусского книгопечатания, а также к 135-летию со дня рождения белорусских писателей Я.Купалы и Я. Колоса.

Библиотекарь  читального зала рассказала о международном книжном движении  bookcrossing  и пригласила присутствующих принять в нем участие.

Наверх


Эти книги вам, читатели, фантазёры и мечтатели 

29 сакавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” у рамках Тыдня дзіцячай кнігі адбыўся бібліяграфічны ўрок “Эти книги вам, читатели, фантазёры и мечтатели”. Дзеці даведаліся пра кніжны фонд бібліятэкі,  пазнаёміліся з матэрыяламі выстаў, перыядычнымі выданнямі, пачулі пра энцыклапедыі і іншыя даведачныя выданні.

Цікава і карысна прайшла літаратурная віктарына “Разам з кнігай спазнаём свет”, на працягу якой дзеці з задавальненнем падарожнічалі па фантастычных і прыгодніцкіх кнігах і паказалі добрую эрудыцыю.

Наверх


Мир знаний открывает книга

25 сакавіка супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3”   запрасілі вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы №3 на экскурсію і агляд літаратуры “Мир знаний открывает книга”. Дзецям была праведзена цікавая экскурсія па бібліятэцы, расказана аб тым, як растаўляюцца кнігі, пры дапамозе чаго можна знайсці кнігу ў бібліятэчным фондзе. Бібліятэкар расказала аб правілах паводзін у бібліятэцы. Каб дзеці не сумавалі ім прадэманстравалі мультфільм пад назвай “Грышкіны кніжкі”, хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, вучыліся правілам растаноўкі кніг і пазнаёміліся з кніжнай выставай дзіцячай літаратуры.

Наверх


Свет нашых захапленняў 

25 марта в филиале «Сосновская сельская библиотека-клуб»  в рамках любительского объединения «Дабрыня» прошло  мероприятие «Свет нашых захапленняў».  

Среди членов объединения много творческих личностей и они с удовольствием делились своими увлечениями, демонстрировали свое  мастерство. Посетители мероприятия смогли оценить изделия  рукодельницы Алёны Командировой.

Библиотекарь к мероприятию оформила тематическую выставку  «Майстэрня творчых задумак!» и  провела обзор литературы.

Наверх


Её Величество Книга 

З 21 па 25 сакавіка бібліятэкар філіяла “Вішнеўская сельская бібліятэка” вітала сваіх чытачоў на мерапрыемствах, падрыхтаваных да Тыдня дзіцячай кнігі “Её Величество Книга”. Цікава і змястоўна прайшлі: свята часопіса “Вясёлка”, гадзіна паэзіі “Пера волшебного творенье”, дзень казкі … “И пришла к нам сказка”. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў падарожжах па казках, конкурсах, гульнях, віктарынах. Адбылася прэм’ера лялечнага спектакля “Як Лісіца Ваўка судзіла”, падрыхтаваная  ўдзельнікамі гуртка “Церамок”, які дзейнічае пры бібліятэцы.

Наверх


Кніга дорыць свята

Традыцыйна ў час вясновых канікулаў, 24 сакавіка, адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай “Кніга дорыць свята”, якое падрыхтавалі супрацоўнікі філіялаў “Раённая дзіцячая бібліятэка” і “Гарадская дзіцячая бібліятэка”.

У гэтым годзе мерапрыемства было прысвечана важнейшай культурнай падзеі – 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 500-годдзю з дня выдання Ф. Скарынам першай беларускай і ўсходнеславянскай кнігі Бібліі.

 Вядучыя вялі размову пра сусветна вядомага першадрукара і вучонага, асветніка і гуманіста, паэта і медыка, батаніка і астранома Францыска Скарыну.

Гледачам была прапанавана інтэрактыўная віктарына “Кніга – каштоўны скарб чалавека”. На сцэне гучалі вершы ў выкананні вучняў смаргонскай гімназіі. Для гасцей свята прагучалі музычныя нумары ў выкананні цымбалістак Карней Алены і Вішняк Таццяны. З беларускай песняй “Вішнёвы сад” выступіла Казакевіч Аляксандра.

Ганаровым госцем свята стаў беларускі дзіцячы пісьменнік і выдаўца Уладзімір Ягоўдзік, які ў цікавай форме расказаў аб сваёй творчасці, правёў віктарыны, а дзеці ў адказ чыталі вершы, спявалі і нават танцавалі. Акрамя тых падарункаў, якія раздаваў пісьменнік, усе жадаючыя маглі набыць яго кнігі з аўтографам. Чытачы доўга не хацелі адпускаць пісьменніка.

Наверх


«Майстэрства рук маіх сяльчан» 

23 сакавіка ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” прайшла творчая сустрэча з мастаком Уладзімірам Аляксеевічам Навіцкім «Майстэрства рук маіх сяльчан», які пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю, расказаў у якім стылі ён працуе, прадставіў свае карціны на выставу ў бібліятэцы і адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

Наверх


“Двери в сказку отвори”

20 сакавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылося лялечнае шоў “Двери в сказку отвори”, прысвечанае Сусветнаму дню лялечніка. На мерапрыемства завіталі вучні малодшых класаў сярэдняй школы №5. Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі “Мае сябры – лялькі” вядучыя расказалі пра гісторыю ўзнікнення тэатра  лялек, пра розныя тыпы лялечных тэатраў і віды лялек.  Перад школьнікамі выступілі маленькія артысты лялечнага тэатра “Праменьчык” з  казкай Ш. Перо “Чырвоны каптурык” і казкамі - п’есамі “Петух и кот”, “Капрызка”.

Наверх


«Сморгонские раритеты»

16 марта в Сморгонской районной библиотеке прошло мероприятие под названием «Сморгонские раритеты: 456 лет Кальвинистскому сбору (1552)». На мероприятие были приглашены учащиеся УО «Сморгонский государственный политехнический профессиональный лицей».

В увлекательной форме учащимся был представлен краеведческий материал по историческим памятникам Сморгонского края, таким как Кревский замок, музей-усадьба М.К. Огинского, дом-музей Ф. Богушевича и, конечно же, Кальвинистский сбор, которому в 2017 году исполняется 456 лет со дня основания.

Мероприятие сопровождалось мультимедийной электронной презентацией, звучали фрагменты произведений М.К. Огинского и стихи, посвящённые Сморгонщине.

Наверх


Конституция – надёжная защита Государства

16 сакавіка бібліятэкар філіяла “Крэўская сельская бібліятэка” у Крэўскай сярэдняй школе правяла інфармацыйную гадзіну “Конституция – надёжная защита Государства” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пад час гутаркі вядучая распавядала школьнікам пра асновы канстытуцыйнага строя, а таксама азнаёміла з галоўнымі раздзеламі “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”: “Асоба. Грамадства. Дзяржава”, “Выбарчая сістэма. Рэферэндум”, “Прэзідэнт. Парламент. Урад. Суд”, “Мясцовае кіраванне і самакіраванне”. Вучні даведаліся пра дзейнасць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і парадак яе змянення.

Наверх


«Путешествие по библиотечному городу»

16 марта  на экскурсию «Путешествие по библиотечному городу»  в филиал «Районная детская библиотека» пришли первоклассники.  У них состоялось занимательное знакомство с правилами пользования книгой и библиотекой. Библиотекари рассказали об интересных книгах, о том, что такое абонемент и читальный зал, показали энциклопедии, газеты и журналы. Первоклассников пригласили  прийти в библиотеку с родителями  и взять книги домой. Подобные экскурсии для юных читателей запланированы до весенних каникул. Детская библиотека ждёт вас!

Наверх


Асноўны закон нашага жыцця

16 сакавіка ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” адбыўся круглы стол “Асноўны закон нашага жыцця” з удзельнікамі клуба “Беларусь” СШ №1 пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі, кандыдата педагагічных навук Расціслава Сцяпанавіча Шчаснага. Мерапрыемства было прысвечана Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Была аформлена кніжная выстава. Вучні падрыхтавалі да дыспута электронную прэзентацыю па асноўных раздзелах беларускай Канстытуцыі і гісторыі яе прыняцця ад савецкіх часоў да нашых дзён. У дыспуце прынялі ўдзел і работнікі бібліятэкі. Удзельнікі клуба падрыхтавалі музычныя нумары, гучалі патрыятычныя песні пад гітару. Быў прадэманстраваны дакументальны фільм “15 марта – День Конституции Республики Беларусь”. Вынікі круглага стала падвёў Р.С.Шчасны.

Наверх


14 сакавіка  ў Смаргонскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча “Галоўны закон краіны” да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.  На сустрэчу быў запрошаны памочнік пракурора Бандарчук А.С., які для навучэнцаў 108-й групы Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя расказаў пра асноўныя артыкулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Галоўны бібліёграф бібліятэкі Рамановіч А.М. правяла агляд  гістарычных датаў станаўлення канстытуцыйнага права. Прававы матэрыял быў замацаваны праз дэманстрацыю відэаролікаў “15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” і “Каментарыі да Канстытуцыі”.

Наверх


«Весенняя капель»

 7 марта в филиале «Раковецкая сельская библиотека-клуб» прошла праздничная литературно-музыкальная программа «Весенняя капель», посвящённая Международному женскому дню. Ребята подготовили музыкальные номера, читали стихи, проводили конкурсы и поздравляли с праздником весны. Всем девочкам, мамам и бабушкам дарили цветы розочки, которые изготовили сами накануне праздника. Мероприятие прошло весело с задором, а подарком для всех ребят была зажигательная дискотека.

Наверх


«Для наших мам и бабушек – любовь, цветы, весна»

7 сакавіка  бібліятэкар філіяла «Войстамская сельская бібліятэка» правяла літаратурна-музычную кампазіцыю «Для наших мам и бабушек – любовь, цветы, весна», прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню. На мерапрыемства былі запрошаны мамы і бабулі, для якіх вучні Войстамскай базавай школы прачыталі вершы, прагучалі песні пра жанчын.

Наверх


Ваше Величество Женщина!

6 марта сотрудники государственного учреждения культуры «Сморгонская районная библиотека» провели  выездное мероприятие «Ваше Величество Женщина». Литературно-музыкальная композиция проходила в актовом зале ОАО «Сморгонский завод оптического станкостроения» для женщин этого предприятия и было приурочено к празднику 8 Марта.

Ведущие мероприятия Лавренкова Н.В. и Шинкевич Н.Б. читали стихи известных авторов, посвящённые женщинам и дарили тёплые поздравления для всех присутствующих. С музыкальными композициями выступили работники филиала «Сосновская сельская библиотека-клуб» Воронище Е.В. и Мечковская Н.А.

Также вниманию зрителей была представлена расширенная выставка под названием «Ваше Величество Женщина!», имеющая 3 раздела: «Великие женщины века», «Загадок женщина полна» и «Женские штучки». Каждый раздел раскрывал одну из сторон многогранной женской натуры: рассказывал о влиянии на судьбы народов и стран, об особенностях творчества, раскрывал психологические тайны женской души и мир женских забот. На протяжении мероприятия демонстрировалась поздравительная электронная презентация.

Наверх


Дзень інфармацыі “Знайдзі работу па душы”

28 лютага ў Смаргонскай раённай бібліятэцы праводзіўся Дзень інфармацыі для вучняў 9 “В” класа СШ № 5 пад назвай “Знайдзі работу па душы”. Вучні з цікавасцю азнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара і здзейснілі з дапамогай вядучай Лаўранковай Н.У. кароткі экскурс у гісторыю бібліятэчнай справы. Прадстаўленая прэзентацыя пазнаёміла вучняў з незвычайнымі архітэктурнымі рашэннямі, якія ўвасобіліся ў будынках бібліятэк розных краін.

На мерапрыемства быў запрошаны галоўны спецыяліст аддзела занятасці насельніцтва Бойка Г.І., якая ў сваім інфармацыйным паведамленні расказала аб прафесійнай адукацыі і прафесійнай занятасці моладзі ў Смаргонскім раёне.

Для тых, хто яшчэ не да канца вызначыўся з выбарам прафесіі, вядучая прапанавала скарыстацца паслугамі чытальнай залы, дзе можна папрацаваць з даведнікам “Абітурыент – 2016”.

Наверх


"Сопротивление пороку"

1 сакавіка да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам ў філіяле "Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб" была праведзена інфармацыйная гадзіна "Сопротивление пороку", у якой прымалі ўдзел вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Да ўвагі была арганізавана тэматычная паліца "Наркотикам нет". Бібліятэкар праінфармавала прысутных аб злачынстве наркаманіі, пра тое, што з’яўляецца лепшай абаронай ад наркаманіі, якія мерапрыемствы праводзяцца для барацьбы з гэтым злачынствам.

Наверх


“Умей сказаць – НЕ!”

4 сакавіка філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” сумесна з сектарам культуры і вольнага часу “Бялкоўшчынскі Дом культуры” да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам  правялі  гутарку-разважанне “Умей сказаць – НЕ!”. Мэтай мерапрыемства было – даць дзецям інфармацыю аб адмоўным дзеянні і негатыўных наступствах злоўжывання наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі, вучыць пазітыўным зносінам з людзьмі, якія акружаюць, умець вырашаць канфліктныя сітуацыі, развіваць навыкі, якія дазваляюць дзецям адмаўляцца ад ужывання наркотыкаў і супраціўляцца негатыўным  з’явам у грамадстве.

Таксама было праведзена анкетаванне “Наркотыкі і падлетак”, прадэманстравана прэзентацыя “Умей сказать – НЕТ!”, прапанаваны кнігі на выставе “Против добровольного безумия”.

Наверх


2 сакавіка выхаванцы дзіцячага садка вёскі Крэва наведалі філіял “Крэўская сельская бібліятэка”. Для іх бібліятэкар правяла экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з правіламі карыстання бібліятэчнымі кнігамі і часопісамі, прадставіла іх увазе кніжную выставу і правяла бібліяграфічны агляд дзіцячых твораў знакамітых пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах.

Наверх


Тепло лучистых глаз

25 февраля в филиале «Сосновская сельская библиотека-клуб» прошла литературно-музыкальная композиция «Тепло лучистых глаз», посвященная празднованию Дня защитника Отечества и Международного женского дня – 8 Марта. Задорно, эмоционально и весело приветствовали гостей народный коллектив народной песни и танца «Вечарынка» отдела культуры и досуга «Жодишковский Дом культуры».

Свой актерский талант и умение перевоплощаться показали дуэт семьи Алёны и Елизаветы Дементьевых из Мицкевичей.

Библиотекарь рассказала краткую историю празднования 23февраля и 8 марта, провела обзор книжно-иллюстративной выставки «Через книгу к миру и согласию».

Благодаря нашим артистам и активным зрителям, мероприятие  получилось душевным, веселым и зажигательным.

Наверх


Сын. Отец. Отечество

 23 лютага ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла гульнёвая праграма “Сын. Отец. Отечество”. У мерапрыемстве прымалі ўдзел дзеці з шматдзетных і няпоўных сямей аграгарадка Ракаўцы. Быў праведзены шахматны турнір паміж дзвюма камандамі “Пагранічнікі” і “Маракі”. Суддзёй быў адзін з бацькоў – Уладзімір Макей, які выхоўвае дзвюх дзяўчынак. За ўдзел у спаборніцтве ўсе ўдзельнікі атрымалі сувеніры, салодкія пачастункі і выказалі жаданне для ўдзелу ў мерапрыемствах бібліятэкі ў бліжэйшы час. Усіх прысутных бібліятэкар павіншавала са святам – Днём абаронцаў Айчыны.

Наверх


Да Дня абаронцаў Айчыны

Да Дня абаронцаў Айчыны 23 лютага ў філіяле «Сольская сельская бібліятэка» прайшлі рыцарскiя спаборніцтвы «Будучым абаронцам прысвячаецца».

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 1-га класа Сольскай сярэдняй школы. Для іх былі падрыхтаваны конкурсы, віктарыны, віншаванні і музычныя нумары.

Напрыканцы быў арганізаваны салодкі стол.

Наверх


Не радзі славы і ўзнагарод

Шмат гадоў запар у філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” працуе “Краязнаўчая гасцёўня”. Напярэдадні свята Дня абаронцаў айчыны ў чытальнай зале сабраліся вучні 10-11 класаў СШ №1 – члены моладзевых клубаў – “Мы моладзь” кіраўнік Гаўрылкевіч Леанід Лявонавіч і гісторыка- краязнаўчы клуб “Беларусь” кіраўнік – кандыдат педагагічных навук Расціслаў Сцяпанавіч Шчасны. Бібліятэкары арганізавалі круглы стол пад назвай “Не радзі славы і ўзнагарод” са старшынёй раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускі саюз афіцэраў Гайваронцавым Генадзем Іванавічам, падпалкоўнікам запаса, прысвечаны да Дня воінаў інтэрнацыяналістаў і 30-ці годдзя ветэранскага руху Беларусі. Цудоўнымі паэтычнымі радкамі вядучая В.І.Глушчанка пачала сустрэчу пакаленняў. Будучыя выпускнікі слухалі старонкі гісторыі сваёй Айчыны. У выкананні вучняў гучалі цудоўныя песні і вершы, як віншаванне гасцям і ўсім прысутным у зале.

Наверх


Жыццё ў слове

22 лютага на літаратурную гадзіну “Жыццё ў слове”, прысвечаную  Міжнароднаму дню роднай мовы, у філіял “Гарадская бібліятэка №3”  былі запрошаны вучні 7 класа  сярэдняй школы №1. Сустрэча была  прысвечана самаму значнаму скарбу чалавека — роднай мове. Для дзяцей бібліятэкары падрыхтавалі інфармацыю аб гісторыі станаўлення роднай мовы, прапанавалі адказаць на загадкі-жарты і пытанні віктарыны, паслухаць прыказкі і прымаўкі і даць адказ свайго разумення іх. Самыя актыўныя вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў. Дзецям было  цікава пазнаёміцца з выставай кніг  “Багата, родная ты мова...” і пагартаць кнігу “Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года” у якой  вялася  дыпламатычная  перапіска – гэта першая спроба ўзнаўлення тэксту Статута на сучаснай беларускай мове.  На працягу размовы гучала песня “ Мой родны кут” у  выкананні “Песняроў”.

Размова была карыснай для ўсіх прысутных. Мы будзем яшчэ больш любіць і шанаваць сваю родную мову.

Наверх


“Жывое ў вяках беларускае слова”

21 лютага ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка” была праведзена гадзіна роднай мовы “Жывое ў вяках беларускае слова”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны жыхары вёскі Крэва і вучні Крэўскай сярэдняй школы. Вядучая расказала прысутным пра першадрукара Францыска Скарыну, пазнаёміла з творчасцю знакамітых беларускіх пісьменнікаў, а вучні прачыталі іх вершы  Была аформлена кніжная выстава пад аднайменнай назвай і зроблены агляд літаратуры.

Наверх


“Благаславёна будзь, роднае слова”

19 лютага у філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбылася літаратурная гадзіна прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы “Благаславёна будзь, роднае слова”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Духоўная спадчына”, па якой быў праведзены агляд. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем прынялі ўдзел у гучным чытанні вершаў на роднай мове Я. Коласа, Я. Купалы, М. Танка, М. Мятліцкага і інш.

Таксама вучням было прапанавана назваць свой любімы твор сучаснага беларускага аўтара і зачытаць цытату з гэтага твора.

Завяршылася літаратурная гадзіна словамі Сымона Буднага: “Няма такіх кніг, у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца. Дык чытайце і вучыцеся”.

Наверх


На мове сэрцу зразумелай

21 лютага ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбыўся літаратурны вечар “На мове сэрцу зразумелай”, прысвечаны да Міжнароднага дня роднай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні Войстамскай базавай школы. Бібліятэкар расказала пра ўзнікненне беларускай мовы, якія цяжкасці і выпрабаванні выпалі на яе лёс, пра цяперашняе яе становішча. З вуснаў дзяцей прагучалі вершы беларускіх паэтаў, у якіх самымі прыгожымі і шчырымі словамі была выказана любоў да мовы, Радзімы і свайго народа. Першакласнікі паказалі пастаноўку казкі “Кот Петрык”. Усе разам успомнілі мудрыя беларускія прыказкі пра Радзіму, сяброўства і працу. Пасля мерапрыемства дзеці з вялікім задавальненнем узялі па некалькі беларускіх кніг.

Наверх


Багата, родная ты мова…

21 лютага ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня мовы для дзяцей праведзена літаратурная інфарміна “Багата, родная ты мова…”, у ходзе якой дзеці даведаліся аб такім свяце, як Міжнародны дзень роднай мовы, а таксама, якая краіна выступіла з ініцыятывай аб увядзенні такога дня, успомнілі пра гістарычны шлях нашай мовы, паслухалі вершы на беларускай мілагучнай мове знакамітых паэтаў і якія напісалі дзеці.

Напрыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з навінкамі літаратуры на беларускай мове, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі, прачыталі ўрыўкі твораў  В.Астахновіча “Чаму кароўка пярэстая”, “Самы разумны”, У.Караткевіча “Лебядзіны скіт”, У.Ягоўдзіка “Год-карагод”, М.Пазнякова “Святло дабрыні”.

Наверх


Мовай роднай даражы

21 лютага супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі і правялі  для вучняў 5 «А» класа СШ №5 гутарку «Мовай роднай даражы», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Непаўторнасць, выразнасць, мілагучнасць беларускай літаратурнай мовы удзельнікі мерапрыемства адчулі ў вершах Я. Коласа, Я.Купалы, М. Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў. Многія вершы, пакладзены на музыку, гучалі ў выкананні «Песняроў».  Вядучая акцэнтавала ўвагу на святкаванне 500-годдзя  кнігадрукавання на Беларусі і юбілея першай беларускай кнігі, аб значэнні дзейнасці Ф. Скарыны.

Наверх


Усё пачынаецца з кахання

17 лютага ў Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя   ”Усё пачынаецца з кахання”,  прымеркаваная да Дня святога Валянціна.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №1”, якія з задавальненнем прынялі ўдзел у кожным з чатырох тураў віктырыны – гульні. Вядучая мерапрыемства Лаўранкова Н.У. пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй свята і асаблівасцямі святкавання 14 лютага ў розных краінах.

Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй з цікавымі фактамі, якія тычацца Дня святога Валянціна.

Напрыканцы мерапрыемства найбольш актыўныя ўдзельнікі віктырыны – гульні атрымалі салодкія падарункі.

Наверх


Не загубі жыццё

17 лютага філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры” правялі відэа-прэзентацыю “Не губи жизнь”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Вішнеўскі яслі-сад-сярэдняя школа”. Дзецям была прадстаўлена інфармацыя аб шкодзе наркатычных рэчываў, паказ відэаролікаў, агляд кніжнай выставы “Зберажы сябе для жыцця”. Усім прысутным былі раздадзены памяткі аб шкодзе нікатына, наркотыкаў і п’янства.

Наверх


Духоўныя каштоўнасці

У філіяле «Гарадская бібліятэка №1» 17 лютага прайшла гадзіна духоўнасці «Лицом к духовным ценностям» з удзелам свяшчэнніка Аляксандра Спаса-Праабражэнскага храма для вучняў 9 «А» класа СШ №5. Размова ішла пра Кнігу кніг – Біблію, яе значэнне ў гісторыі чалавецтва. Вядучая А.Васілеўская правяла экскурс у гісторыю, паведала аб распаўсюджванні Бібліі ў Беларусі, адзначыла ролю Ф.Скарыны ў выданні і перакладзе Бібліі на старабеларускую мову. Свяшчэннік Аляксандр азнаёміў прысутных з духоўнымі і маральнымі асновамі Старога і Новага запавету, патлумачыў значэнне дзесяці запаведзей, раскрыў павучальны сэнс прытчаў.

Наверх


“Экалагічнае падарожжа”

18 лютага бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” сумесна з сектрам культуры і вольнага часу “Бялкоўшчынскі дом культуры” правялі для дзяцей Асінаўшчызненскай школы-сада гульнёва-развівальную праграму “Экалагічнае падарожжа” з выкарыстаннем электроннай прэзентацыі. Дзеці разам з казачным персанажам здзейснілі падарожжа па нашым беларускім лесе,  даведаліся, чаму лес называюць сябрам, па апісанні ўгадвалі, якія дрэвы растуць у лесе, якія жывёлы і птушкі там жывуць. На працягу мерапрыемства праходзілі  конкурсы малюнкаў  і “Збяры пазл”, былі прайграны сітуацыі “Пажар у лесе”, “Гняздо” , “Грыбнік” і інш.

Наверх


З каханнем вам не пазбегнуць спаткання…

Стала добрай традыцыяй у філіяле “Гарадская бібліятэка №2” Дзень святога Валянціна адзначаць фэстам кнігі. На гэты раз у літаратурным кафэ  адбылася прэзентацыя выставы “З каханнем вам не пазбегнуць спаткання”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца як з творамі класічнай літаратуры аб каханні, так і з навінкамі. Асобы акцэнт на гэты раз быў зроблены на зборнікі беларускай паэзіі пра каханне. Паслухаўшы задушэўныя вершы беларускіх паэтаў, прысутныя жанчыны прыйшлі да высновы, што каханне дае мацунак і надзею, узвышае і ратуе, і бадай, многае пачулася і выявілася, дзякуючы гэтаму непаўторнаму, сцішана-пяшчотнаму пачуццю.

Наверх


Дзень юнага героя-антыфашыста

У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” з 1 лютага праходзіла акцыя “Прочти книги о войне – стань ближе к подвигу” да Дня юнага героя-антыфашыста. Лагічным завяршэннем акцыі  стала гадзіна мужнасці “Оборванное детство”, на якой  прысутнічалі вучні 6 “А” класа ДУА “СШ  №6” разам з класным кіраўніком Федарынчык А.С.  Прысутныя даведаліся, што па афіцыйным даным толькі на тэрыторыі Беларусі ваявала 25 тысяч дзяцей і падлеткаў. Калі на тваіх вачах забівалі блізкіх, расстрэльвалі бацьку, палілі маці – не дзіўна, што ў маленькіх сэрцах нараджалася вялікая нянавісць. Праз гады з’явіліся на беларускай зямлі мемарыялы і помнікі дзяцінству, апаленаму вайной.  Вучні прачыталі вершы, якія напісалі іх аднагодкі ў памяць аб героях-антыфашыстах.

Наверх


“Мая спадчына”

10 лютага філіял “Залеская сельская бібліятэка” сумесна з аддзелам традыцыйнай культуры “Раённы Дом рамёстваў” правялі краязнаўчую гадзіну “Мая спадчына”. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з творчасцю знакамітых пісьменнікаў залескага краю, а таксама з выставай самабытных вырабаў майстроў Дома рамёстваў “Беларускі сувенір”.

Наверх


“Любовь, как свет необходима”

14 лютага супрацоўнікі філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” і сельскага клуба “Лешчаняцкі сельскі клуб” правялі гульнёва-забаўляльную праграму “Любовь, как свет необходима”, прысвечаную Дню ўсіх закаханых. Юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць праявіць сваю кемлівасць, знаходлівасць, спрыт, паказаць веданне літаратурных твораў і іх герояў. Пераможцы конкурсаў атрымалі жартоўныя прызы.

Наверх


«Живая память»

10 февраля филиал «Сольская сельская библиотека» совместно с сектором культуры и досуга «Сольский Дом культуры»  ко Дню памяти воинов-интернационалистов провели тематическую программу «Живая память». В ходе мероприятия звучали стихи, песни, слова благодарности и воспоминания «афганцев». В теплой душевной атмосфере пролетело время встречи.

Наверх


“Зялёны лекар”                

2 лютага ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” адбылося адкрыццё школы “Нехварэйка”, якая будзе ўключаць цыкл урокаў па здароваму ладу жыцця. Першы ўрок называўся “Зялёны лекар”. Паколькі на вуліцы зіма, асаблівую ўвагу бібліятэкар звярнула на расліны, што дапамагаюць змагацца з прастуднымі захворваннямі. Забаўляльная частка ўрока была адрасавана загадкам аб нашых “зялёных лекарах”.

Наверх


«Нет - курению»

2 лютага бібліятэкар філіяла «Асінаўшчызненская сельская бібліятэка» для вучняў 3 класа мясцовай школы правяла інфармацыйную гутарку пад назвай «Нет - курению».

У гульнёвай, ненадакучлівай форме яна расказала дзецям пра шкоду нікаціну на дзіцячы арганізм, пра тое, як трэба паводзіць сябе ў канкрэтнай сітуацыі і што адказваць на прапанову закурыць.

Наверх


«Удивительный мир писателя»

27 студзеня бібліятэкар філіяла “Асінаўшчызненская сельская бібліятэка” правяла мерапрыемства пад назвай «Удивительный мир писателя», прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Валянціна Катаева. Вучні мясцовай школы пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Цветик-семицветик» і адказалі на пытанні віктарыны па гэтай казцы.

Наверх


Фотавыстава ў бібліятэцы

27 студзеня ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” адбылося адкрыццё персанальнай фотавыставы Веранікі Аўгусціновіч “Зімы зачараванне” з цыкла “Чароўная музыка прыроды”. Мерапрыемства суправаджалася вершамі беларускіх аўтараў, якія адлюстроўвалі настрой таго ці іншага фотаздымка.

Акрамя таго, у студзені ў бібліятэцы  была аб’яўлена прыродаахоўная акцыя па вырабу кармушак пад назвай “Стань птушкам добрым сябрам”, на якую адгукнуліся многія чытачы. А вось які корм можна даваць птушкам зімой прысутным параіў часопіс “Родная прырода”.

Наверх


“Ах, эта милая Татьяна”

28 студзеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылася літаратурная гадзіна пад назвай “Ах, эта милая Татьяна”, прасвечаная Дню святой Таццяны.

Бібліятэкар рассказала пра гісторыю гэтага свята, пра тое, што Святая Таццяна з’яўляецца апякункай расійскай адукацыі, таму гэты дзень  адзначаюць і студэнты.

Вучаніца Войстамскай базавай школы Ганна Найдзіч, расказала гісторыю жыцця рымскай хрысціянкі Таццяны, праз якія мукі і выпрабаванні ёй прыйшлося прайсці за хрысціянскую веру.

Наверх


“Таццянам і студэнтам прысвячаецца….”

25 студзеня супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі правялі сустрэчу, прымеркаваную  да  Дня студэнта, для навучэнцаў УА “Смаргонскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны  ліцей”. Мерапрыемства пад назвай “Таццянам і студэнтам прысвячаецца….” праходзіла ў бібліятэцы ліцэя і вызначылася цікавымі конкурсамі і віктарынамі.

 Вядучыя мерапрыемства Лаўранкова Н.У. і Шынкевіч Н.Б. пазнаёмілі прысутных з гісторыяй студэнцкага свята  і распавядалі аб  асаблівасцях святкавання Таццяніна дня ў былыя часы і сёння.

Закончылася свята віншаваннямі ў гонар усіх Таццян і  студэнтаў.

Наверх


Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для вучняў 9”А” класа СШ №5 інфармацыйную гадзіну “Дать шанс здоровью можешь только ты”, прысвечаную праблемам піўнога алкагалізму. Размова ішла аб тым, як з маладых гадоў захаваць здароўе і пазбегнуць шкоднай звычкі – алкагалізму. Удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны удзел у абмеркаванні гэтых пытанняў. Напрыканцы сустрэчы была праведзена гульня “Секреты чёрного ящика”.


18 студзеня на літаратурную старонку пад назвай “Віні-Пух запрашае ў падарожжа”, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Алана Мілна, англійскага пісьменніка, былі запрошаны вучні  3”А” класа сярэдняй школы №3. Бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” расказалі аб гісторыі з’яўлення Віні-Пуха з “Зачарованага лесу”, а  таксама аб тым, што  дзякуючы пераводу Барыса Заходэра дзеці маюць магчымасць чытаць твор на рускай мове. Працягваючы знаёмства з казкамі пра Віні-Пуха дзецям было прапанавана скласці пазлы з выявамі галоўных герояў, а самыя дапытлівыя адказвалі на пытанні віктарыны. Увазе дзяцей быў прапанаваны буктрэйлер “Віні-Пух і ўсе-усе-усе” і электронная прэзентацыя “Алан Аляксандр Мілн”.

Наверх


У цяперашні час вельмі ўзрасла цікавасць людзей да народнай духоўнай культуры, якая праяўляецца ў святах, абрадах і звычаях народнага календара. З гэтай мэтай 15 студзеня ў філіяле “Ракавецкая  сельская  бібліятэка-клуб”  прайшоў  калядны  абрад  пад назвай «Рождественские святки».

Калядоўшчыкі ў тэатралізаваных касцюмах прыйшлі павіншаваць гаспадыню свята, спявалі для прысутных песні, прыпеўкі, расказвалі прыказкі, запрасілі ўсіх пакатацца на санках.

Наверх


17 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія для вучняў 1-х класаў УА “Сярэдняя школа №7” пад назвай “Чудесный и удивительный дом для книг”. Дзеці даведаліся аб правілах карыстання бібліятэкай, пазнаёміліся з даведачнай літаратурай і перыядычнымі выданнямі для іх узросту. Пры дапамозе гульні “Цветик-семисоветик” дзеці атрымалі парады аб тым, як берагчы кнігі  і з павагай адносіцца да іх. Гульня “Книга Мудрости” пазнаёміла з правіламі паводзін у бібліятэцы, школе і на вуліцы. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў віктарынах “Угадай героя сказки”, “Отгадай загадку”. Закончылася экскурсія выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”.

Наверх


14 студзеня ў філіале “Крэўская сельская бібліятэка”  да 75-ддзя з дня нараджэня Веры Вярбы адбыліся літаратурныя замалёўкі “Там, у багатых ружамі далінах”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні Крэўскай сярэдняй школы і актыўныя чытачы. Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці паэткі - аўтара легендарных “Ручнікоў”, аб яе першым зборніку «Вочы вясны» і аб працы ў часопісе «Беларусь». Напрыканцы мерапрыемства адбыліся гучныя чытанні твораў Веры Вярбы.

Наверх


13 студзеня 2017 года ў чытальнай зале Смаргонскай раённай  бібліятэкі прайшоў вечар духоўнасці “Лесвіца ў неба”, на які быў  запрошаны  настаяцель храма святых пакутнікаў Антонія, Іана і Еўстафія Віленскіх айцец Міхаіл Вероха.

Вядучыя Лаўранкова Н.У. і Махнач К.А. расказалі  вучням старэйшых класаў аб свяце Каляды, з яго хрысціянскімі і народнымі традыцыямі.

Айцец Міхаіл разам з вучнямі разважаў аб цудатворнай сіле малітвы, абмяркоўваліся пытанні духоўнай чысціні кожнага чалавека.

Прысутныя атрымалі ад настаяцеля параду ніколі не губляць духоўнага мацунку і заўсёды заставацца з чыстымі і светлымі думкамі.

Мерапрыемства суправаджалася кадрамі электроннай прэзентацыі, прымяркаванай да свята Божага Нараджэння.

Наверх


Весела і казачна прайшла святочная навагодняя праграма "Бегут часы, бегут минуты" 31 снежня 2016 года ў філіяле "Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб". Гасцей сустракалі і віншавалі Дзед Мароз і Снягурка, кікімары і мяцеліца, сыпала жартамі і песнямі Верка  Сярдзючка. Конкурсы, гульні і карагоды праводзіла Баба Яга і спрытны чорцік, а цыганка варажыла ўсім на шчасце. Дзед Мароз частаваў усіх гасцей цукеркамі, а самыя актыўныя атрымалі навагоднія падарункі. Працягвалася свята навагодняй начной дыскатэкай.Начало формы

Наверх


31 декабря 2016 года в филиале «Сосновская сельская библиотека-клуб» состоялась новогодняя шоу-программа «В гостях у Верки Сердючки».

Для веселой встречи Нового года участники художественной самодеятельности подготовили традиционное новогоднее шоу-представление с песнями, танцами, конкурсами и пародиями на звёзд эстрады. Зрители встречали бурными аплодисментами всех участников развлекательной программы: Верку Сердючку с мамой, Новых русских бабок, Сергея Зверева, Стаса Михайлова, Таисию Повалий, Кончиту, Аллу Пугачеву. Главными героями шоу были Дедушка Мороз, Снегурочка и Петушок - символ 2017 года. Все присутствующие принимали активное участие в развлекательных конкурсах, выходили на перепляс, рассказывали стихи и за это получали подарки от Деда Мороза. Все получили массу положительных эмоций и впечатлений, и надолго сохранят воспоминания о замечательном празднике.

Наверх


28 снежня  супрацоўнікі філіяла  «Гарадская бібліятэка №1» арганізавалі  для актыўных чытачоў  і ўдзельніаў клубаў «Ліра» і «Эпиона»  навагоднюю музычна-літаратурную вечарыну «Новы год у стылі рэтра». Дзеці і дарослыя разам з вядучай Васілеўскай А.І. адправіліся ў займальнае падарожжа, падчас якога ўспомнілі асноўныя навагоднія традыцыі мінулых гадоў. Доўгачаканымі гасцямі свята сталі Дзед Мароз і Снягурка, якія правялі вясёлыя гульні і конкурсы.

Наверх


27 снежня філіял “Войстамская сельская бібліятэка” сумесна з мясцовай школай правялі ранішнік пад назвай “Прывітанне, Дзед Мароз!”. Бібліятэкар у касцюме Снегавіка, настаўніца пачатковых класаў Святлана Насякайла, у касцюме Зімы, Дзед Мароз і Снягурка весялілі дзяцей, вадзілі карагод вакол ёлки. Было шмат цікавых гульняў, віктарын, конкурсаў і  загадак. Нават адбылося спаборніцтва пеўняў у якім перамагло сяброўства.

Наверх


18 снежня дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у гарадскім навагоднім шоў-конкурсе “Сход под Новый год - 2016”. У вобразе “Верка Сярдзючка і кампанія” удзельнікі паказалі тэматычны мікс на яе песню, прагучалі віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Каманда бібліятэкараў атрымала дыплом ІІ ступені і падарунак.

Наверх


17 снежня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылася краязнаўчая гадзіна, пад назвай “На ўскрайку самым сонечным Смаргоншчына мая”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Алеся Салагуба. Бібліятэкар расказала вучням Войстамскай школы пра кароткі і драматычны жыццёвы і творчы шлях беларускага паэта, публіцыста, мемуарыста, нашага земляка Алеся Салагуба. На працягу мерапрыемства гучалі вершы паэта: “Бывай Радзіма”, “Вышэй”, “Залатым узорам”, “Да згоды”.


7 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя зборніка эсэ Таццяны Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». 

Менавіта гэтая кніга была ўключана ў шорт-ліст на літаратурную прэмію Ежы Гедройца 2016 года ў Мінску.

У цёплай атмасферы за кубачкам гарбаты госці мерапрыемства слухалі ўрыўкі з кнігі аб сваіх зямляках, гісторыі і фотаздымкі якіх сталі натхненнем для стварэння эсэ.

Таццяна з жартам расказала прысутным аб сваім прыходзе ў літаратуру. Сяброўка па журналісцкаму пяру, Галіна Антонава адзначыла, што вершы Скарынкінай трэба чытаць услых для большай зразумеласці і ўспрымання.

Па заканчэнню вечара госці мелі магчымасць ацаніць выставу фотакалажаў Таццяны Скарынкінай, якая размешчана ў фае бібліятэкі і будзе праходзіць на працягу месяца.

Наверх


9 снежня да 125- годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” для вучняў ДУА “Смаргонская гімназія” прайшла літаратурная гадзіна з паказам электроннай прэзентацыі. Вядучыя пазнаёмілі вучняў шостых класаў з жыццём і творчасцю выдатнага беларускага паэта. На мерапрыемстве гучалі вершы М.Багдановіча і фанаграма з песнямі на словы паэта ў выкананні ансамбля “Песняры”.

Наверх


9 снежня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” і аддзел культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры” правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Славутыя імены нашага краю”, прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Мечыслава Карловіча. У рамках сустрэчы ўзгадваліся славутыя землякі, якія праславілі вішнеўскую зямлю. Тут жылі Ян і Ірэна Карловічы, на вішнеўскай зямлі нарадзіўся і іх сын - Мечыслаў, які стаў выдатным кампазітарам, дырыжорам і вядомым музыкантам. Бібліятэкар выступіла з цікавай краязнаўчай інфармацыяй, пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага земляка. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава “Зарывам асветлены”. Госці мерапрыемства атрымалі асалоду ад выступленняў настаўнікаў і вучняў Жодзішкаўскай музычнай школы.

Наверх


5 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу адбыўся Дзень інфармацыі “Оставайся на линии жизни”.  Вядучая А. Васілеўская расказала вучням 9 “А” класа СШ№5  аб важных жыццёвых каштоўнасцях чалавека. Вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення ВІЧ, аб прычынах і трагічных выніках гэтай хваробы. Слайды мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі са статыстычнымі звесткамі па ВІЧ /СНІД у краіне і ў свеце. У ходзе мерапрыемства правялася віктарына “Што ты ведаеш пра СНІД?”.

Наверх


3 снежня на экскурсію ў Смаргонскую раённую бібліятэку завіталі вучні Сольскай сярэдняй школы. Бібліятэкары арганізавалі знаёмства з аддзеламі бібліятэкі, пазнаёмілі з магчымасцямі электроннага каталога і правіламі яго карыстання.

У рамках экскурсіі быў праведзены бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок з паказам электроннай прэзентацыяй пад назвай “Угрожает ли Интернет существованию библиотеки?”. Вядучыя расказалі прысутным аб магчымасцях Інтэрнэта як самай хуткай крыніцы атрымання інфармацыі. Паведалі, што плюсы і мінусы Інтэрнэту адбіваюцца на нас, яго карыстальніках. Плюсы Інтэрнету – хуткае атрыманне інфармацыі, минусы – негатыўная інфармацыя і яе празмернасць. Адна з негатыўных з’яў - гульні, якія, як вірус, выклікаюць інтэрнэт-залежнасць. Аб гэтай з'яве шмат кажуць і пішуць. Напрошваецца выснова: інтэрнэт-залежнасць лепш папярэдзіць, чым потым доўга ад яе пазбаўляцца.

Наверх


3 декабря в филиале «Городская детская библиотека» ко Дню инвалидов Беларуси прошёл праздник «Через книгу – к добру и милосердию». На мероприятие были приглашены участники клуба «Школа міласэрнасці» и активные читатели библиотеки. Ребята обсуждали составляющие доброты: бережное отношение к людям, помогать слабым и больным, не быть жадным, не завидовать, не смеяться над недостатками других.

Была оформлена детская выставка творческих работ под названием «С любовью и фантазией». Маленькие читатели создали своими руками чудесные поделки в самых разных техниках: работы из ткани, бумаги, вязание крючком, декупаж, фигурки из соленого теста. На мероприятия пригласили руководителя кружка «Рукодельница» Татьяну Серафимовну Соколову, которая провела мастер-класс по изготовлению рождественского украшения – ангелочка. В конце мероприятия ребята смогли поделиться своими впечатлениями за чашкой чая и сладкими угощениями.

Наверх


1 снежня ў філіяле  “Гарадская бібліятэка №2” у рамках абласной акцыі “Чытаем разам” прайшлі гучныя чытанні “І не знікаць паэтам вечна” да 125- годдзя дня нараджэння Максіма Багдановіча. Бібліятэкары запрасілі вучняў   5 “А” класа СШ №6 з класным кіраўніком Шчаснай Вольгай Іосіфаўной для знаёмства з творчасцю беларускага таленавітага паэта. Дзеці і госці мерапрыемства: Шчарбакова Тамара Канстанцінаўна - пенсіянерка; Мурашка Эма Геранімаўна - настаўніца; Гадалава  Анастасія Васільеўна -  выхавацель падзяліліся сваім успрыманнем творчасці М. Багдановіча і прачыталі любімыя вершы.

Наверх


1 снежня ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу адбылася сустрэча з урачом інфекцыяністам Наталляй Юр’еўнай Мілаш і прайшла выстава-прагляд пад назвай “В будущее без СПИДа”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 9 класаў ДУА “Смаргонская гімназія”. Падлеткі праслухалі выступленне спецыяліста і атрымалі адказы на свае пытанні.

Апошнiя каментарыi