Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонская раённая бібліятэка"

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Структура

31.12.2012 г. у Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе ў навагоднюю ноч адбыўся  баль-маскарад “Чудеса в новогоднюю ночь”. Для ўсіх жадаючых было прапанавана святочнае прадстаўленне з “Дзедам Марозам”, “Снягуркай” і казачнымі персанажамі. Асаблівае месца сярод карнавальных масак займала “Змяя” – сімвал 2013 года. Прысутныя з жаданнем і задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, разгадвалі загадкі і спявалі песні. Дзеці расказвалі “Дзеду Марозу” вершы, вадзілі хараводы і за гэта атрымлівалі сувеніры і салодкія падарункі. Былі адзначаны лепшыя чытачы па выніках 2012 года, якім уручыла невялікія падарункі  “Снягурка”.

    Наверх


30 снежня 2012 г. супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк прынялі ўдзел у тэатралізаваным навагоднім шоу-конкурсе “Сход пад Новы год”. Удзельнікамі каманды сталі казачныя персанажы: “Дзед Мароз”, “Снягурка”, “Лісічка”, два “Зайцы”, гаспадыня наступнага года “Змяя” і любімы дзіцячы герой кніг Э.Успенскага “Чабурашка”. “Дзед Мароз і кампанія” ад бібліятэк выступалі ў трох конкурсах па выніках жараб’ёўкі пад нумарам адзін. Прыгожая “Лісічка” пры падтрымцы “Зайцаў” і каманды вельмі ўдала прадставіла свой персанаж у конкурсе “Парад масак”. Весела і дружна ўдзельнікі каманды вадзілі хараводы ля ёлачкі з прысутнымі мерапрыемства. За ўдзел у конкурсе каманда бібліятэчнай сістэмы ўзнагароджана дыпломам і атрымала падарунак.

    Наверх


14 снежня 2012г. на базе Смаргонскай ЦБС адбыўся абласны семінар загадчыкаў аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу цэнтральных раённых бібліятэк Гродзенскай вобласці на тэму “Удасканаленне арганізацыі метадычнай дзейнасці публічных бібліятэк”.

    

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, Смаргонскага райвыканкама,  спецыялісты ДУК “Гродзенская абласная навуковая   бібліятэка імя Я.Ф.Карскага”,  супрацоўнікі Смаргонскай ЦБС, загадчыкі аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу ЦБС вобласці.

    

Падчас работы семінара разглядаліся наступныя пытанні: арганізацыя метадычнай дзейнасці ў сучасных умовах існавання бібліятэкі, роля метадычнай службы ў арганізацыі работы публічных бібліятэк па папулярызацыі кнігі і чытання,  выкарыстанне інавацыйных метадаў навучання ў сферы прафесійнай адукацыі бібліятэчных спецыялістаў і інш.

    

Удзельнікі семінара наведалі Смаргонскую раённую цэнтральную бібліятэку, гарадскую бібліятэку №3, а таксама Залескую сельскую бібліятэку – цэнтр этнакультурнай асветы “Спадчына”, дзе адбылася этнафальклорная вечарына “Душа народа ў творчасці жыве”, з паказам майстар-класаў майстроў народнай творчасці.

    Наверх


14 снежня 2012 г. у гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылася гульня-прадстаўленне “Зазірні ў краіну казкі” лялечнага тэатра “Праменьчык”.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 1-ых класаў прадоўжанага дня школы №5. Лялечны тэатр “Праменьчык”, які арганізаваны пры дзіцячай бібліятэцы выступіў з беларускімі народнымі казкамі “Пятух і кот”, “Зайкін хвосцік”, “Каток – залаты лабок”. Вядучая мерапрыемства пазнаёміла маленькіх чытачоў з  правіламі карыстання бібліятэкай, расказала  аб беражлівых адносінах да кнігі. Дзеці з задавальненнем ўдзельнічалі ў гульнях “У садочку”, “Мова жывёл”, за якія пераможцы атрымалі невялічкія падарункі.


9 снежня гарадская бібліятэка №2 у рамках аматарскага аб’яднання “Алеся” правяла сустрэчу сяброў бібліятэкі “Лекі з народнай аптэкі”. Падчас мерапрыемства гутарка вялася аб медыцыне ўвогуле і нетрадыцыйнай медыцыне. За кубачкам гарбаты аматары народнай медыцыны дзяліліся рацэптамі лекавых адвараў ад прастуды, прыгадалі чым лячыцца ад рэўматызму, паспрачаліся з тымі, хто давярае толькі ўрачам. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “Здоровьем дорожить умейте…

    Наверх


6 снежня ў раённай дзіцячай бібліятэцы для малодшых школьнікаў адбылася інфармацыйная гадзіна з электроннай прэзентацыяй “Рамёствы і народныя майстры Смаргоншчыны”.

Мерапрыемства было прысвечана народным промыслам, якія існавалі на Смаргоншчыне ў далёкім мінулым. Дзеці даведаліся аб Смаргонскай “Мядзведжай акадэміі”, выява якой нават на гербе нашага горада, смаргонскіх абаранках, а таксама аб Крэўскай кераміцы. Слайды прэзентацыі пазнаёмілі прысутных з сучаснымі майстрамі і іх творчасцю: знакамітым дзедам Карнеем і яго скрыпкамі; сучасным кавалём Сяргеем Бандарэнка, скульптуру якога “Сланечнікі”  нядаўна паставілі насупраць бібліятэкі; таленавітымі вышывальшчыцамі М.І.Радзішэўскай і Зоф’яй Войтка. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Беларуская народная творчасць”.


На базе Ракавецкай сельскай бібліятэкі-клуба сумесна з Крэўскім

 Цэнтральным домам культуры прайшла канцэртная праграма “Для тых, хто слаўна працаваў” да Дня работніка сельскай гаспадаркі для працаўнікоў вёскі. Перад прысутнымі выступілі з жартамі, гумарам работнікі дома культуры, бібліятэкар, з музычнымі нумарамі - вучні 11 класа Крэўскай сярэдняй школы. Рамантычны настрой узняў усім сваёй ігрой на саксафоне настаўнік Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага Аляксандр Хвастэнка.


15 лістапада 2012г. ў рамках Года кнігі цэнтральная раённая бібліятэка правяла вечар аўтарскай песні  “Говорит вдохновение” для супрацоўнікаў Смаргонскага агрэгатнага завода. Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрасілі вядомых на Смаргоншчыне аўтараў-выканаўцаў Тамару Нагаеву і Аляксандра Башлыкова. Яны выконвалі пад гітару песні, як вядомых бардаў - Ю.Візбара і Б.Акуджавы, так і свае асабістыя творы.

Мерапрыемства суправаджалася паказам відэазапісаў “жывога” выканання “Грузинской песни” (Б.Акуджавы) і “Сорокалетье” (Ю.Візбара). Таксама былі прадстаўлены прэзентацыі з фотаздымкамі і вершамі  знакамітых бардаў. Вядучыя мерапрыемства расказалі прысутным пра сучасную аўтарскую песню і якое месца яна займае ў музычнай культуры, аб асноўных вехах жыцця Ю.Візбара і Б.Акуджавы. Удзельнікі з задавальненнем спявалі разам з выканаўцамі вядомыя бардаўскія песні.


3 лістапада да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ў Крэўскай сельскай бібліятэцы прайшла вечарына “Пашана вам, працавітыя рукі”. Вядучая мерапрыемства прадставіла слова сям’і маладых спецыялістаў  і ветэранам сельскай гаспадаркі, якія расказалі аб нялёгкай сялянскай працы. Вучні малодшых класаў Крэўскай СШ падрыхтавалі паэтычныя віншаванні. Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена кніжная выстава “Зямля мая – ты радасць і аснова”.

    Наверх


12 кастрычніка 2012 г. у літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” РЦБ  прайшоў сямейны вечар адпачынку пад назвай “Самы дарагі чалавек”, прысвечаны  Дню маці. На вечарыне запрасілі ўздельніц клуба “Дзеці вайны”.  Вядучыя мерапрыемства задавалі цікавыя пытанні, выказвалі пяшчотныя словы падзякі і найлепшых пажаданняў жанчынам-матулям.

Верш-віншаванне для мам прачытала Аліна  Жуіна, дачушка бібліятэкара дзіцячай раённай бібліятэкі, а ансамбль народнай песні “Кучарочкі” дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага выканаў у падарунак народныя песні.

Наверх


20 верасня 2012 г. гарадская дзіцячая бібліятэка у рамках Года кнігі правяла літаратурны часопіс “Свет ведаў - адкрывае кніга” у школе-сад, што размяшчаецца па вул. Маладзёжнай. Да ўвагі вучняў малодшага школьнага ўзросту бібліятэкары аформілі кніжную выставу “Любоў да кнігі з дзіяцінства -  і на ўсё жыццё”, на якой была прадстаўлена літаратура пісьменнікаў-юбіляраў Я.Коласа, Я.Купалы і М.Танка, а таксама творы беларускіх сучасных пісьменнікаў. На працягу мерапрыемства гучалі добрыя, ласкавыя словы удзячнасці кнізе. Дзеці ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне і гульнях, за якія пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.

Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў перад маленькімі гледачамі з бібліяграфічным урокам “Падарожжа ў бібліятэчны свет”.

Бібліятэкары гарадской дзіцячай бібліятэкі пастараліся данесці дзецям, што чытанне – лепшае  навучанне, а кнігі – лепшыя настаўнікі, якія дапамогуць знайсці адказ на кожнае пытанне.

        Наверх


14 верасня адбыўся конкурс на лепшае літаратурнае віншаванне “Праздника хотят все”, прысвечаны  Дню бібліятэк. Правядзенне конкурсу планавалася з мэтай абуджэння цікавасці да прафесіі бібліятэкара і актывізацыі творчых здольнасцей бібліятэкараў. Конкурс праводзіўся па групах: сельскія бібліятэкі і гарадскія бібліятэкі.

Бібліятэкары парадавалі сваімі выступленнямі: гумарам, вершамі, песнямі, інсцэніроўкамі. Сольская, Залеская, Сінькоўская сельскія бібліятэкі выступалі ў творчым тандэме з Дамамі культуры.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны на свяце Дня культработніка.

Наверх


1 верасня 2012 г. у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурна-музычная вечарына “Ёсць такая зямля...” для вучняў старэйшых класаў СШ №1, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Аб тым, як пражыць жыццё і захаваць вернасць Радзіме, маці, каханай жанчыне, настаўнікам, сябрам, землякам расказалі вядучыя Лаўрэнкова Н.У. і Усціновіч К.З. На працягу мерапрыемства гучалі рознажанравыя творы М.Танка: ад сур'ёзных да гумарыстычных.

Гэта і вершы-разважанні на розныя тэмы, і байкі. Да прагляду быў прадстаўлены відэафільм “Песняр беларускага народу”, гучалі запісы песняў на словы паэта, дэманстравалася электронная прэзентацыя пра жыццё і творчасць Максіма Танка. А песня “Вецер з Радзімы”, у сучасным выкананні Л.Вольскага, упэўніла гасцей, што вершы беларускіх класікаў заўжды будуць натхняць нашчадкаў.

    Наверх


Гарадская бібліятэка №3 запрасіла 1 верасня 2012 г. вучняў восьмых класаў СШ №1 на ўрок ведаў “Мой гонар – мая Смаргонь”. Загадчык бібліятэкі Вісцяж І.М. правяла вандроўку па гістарычных мясцінах Смаргоншчыны, расказала пра сучаснае жыццё горада, паходжанне назвы Смаргонь.

Школьнікам загадзя раздалі вершы пра Беларусь і пра наш горад, якія яны прадэкламавалі на мерапрыемстве. Увазе прысутных быў прапанаваны прагляд відэаролікаў пра горад Смаргонь, вёску Жодзішкі і праведзена віктарына “Мая краіна”. Пытанні аб Рэспубліцы Беларусь тычыліся розных галін ведаў: геаграфія, прырода, гісторыя, культура, этнаграфія і літаратура, на якія вучні вельмі актыўна адказвалі.

Наверх


24 ліпеня 2012 г. у раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча для падлеткаў “Духоўная літаратура ў дзіцячым чытанні” са святаром Віктарам. Мерапрыемства праводзілася ў рамках конкурсу летняга чытання. Айцец Віктар распавядаў пра кнігі, якія патрэбна прачытаць кожнаму чалавеку ў дапамогу правядзення правільнага хрысціянскага жыцця: “Біблія”, “Новы завет”, “Евангелле”, жыція і тварэнні святых айцоў.

 

Дзецям прапанаваўся прагляд відэароліка “Свет в конце туннеля” пра дабро, духоўнасць і Божы промысел. Айцец Віктар правёў агляд духоўнай літаратуры, якая фарміруе і абагачае ўнутраны мір дзіцяці  і адказаў на пытанні школьнікаў.

Наверх


В районной детской библиотеке в рамках фестиваля православной культуры «Кладезь» (18 июля – 22 июля 2012 г.) прошли две встречи-беседы «Читаем и поём вместе» с детской писательницей Татьяной Дашкевич.  Татьяна Николаевна - поющий литератор, член Союза писателей Беларуси и России, лауреат международных литературных премий. Написала более 20 книг для взрослых и детей. Дети с удовольствием познакомились с биографией поэтессы. Она исполнила детям свои песни и стихи, в основе которых лежит духовная тема. В них Татьяна обращается к Богу. По её словам, человек не один, с ним есть Бог, который всем помогает.

На второй встрече собрались библиотекари городских библиотек и руководители детского чтения. Татьяна Дашкевич познакомила со своим творчеством и творчеством мужа,  российского писателя Николая Шипилова. Зачитывала рассказы из воспоминаний  детей войны, книга которых будет издана в ближайшее время.

В конце встречи писательница подарила книги библиотеке со своим автографом.

Наверх


У гарадской бібліятэцы №1 адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя «З жыватворных  народных крыніц ты народжана родная мова” да 130 годдзя з дня нараджэння Я. Коласа і Я. Купалы.

Разам з вядучымі ўдзельнікі мерапрыемства пагарталі старонкі жыцця і мастацкай біяграфіі нашых песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа. На працягу сустрэчы дэманстраваліся фотаздымкі, мастацкія творы пісьменнікаў. Пад ціхую мелодыю скрыпкі гучалі радкі вядомых твораў паэтаў. Былі праслуханы песні на іх вершы “Явар і каліна”, “Мой родны кут”, “Спадчына”.

        Наверх


6 чэрвеня 2012 г. ў цэнтральнай раённай бібліятэцы да Дня аховы навакольнага асяроддзя адбылася сустрэча “Рознакаляровая зямля Беларусі” з начальнікам гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Д.А. Пахомам. / Вядучыя мерапрыемства Лаўрэнкова Н.У. і Бумбуль К.З. расказалі прысутным аб неабходнасці  кожнага захоўваць чысціню вакол сябе, а Дзмітрый Аляксандравіч расказаў аб стане экалогіі Смаргонскага раёна і адказаў на пытанні.

Наверх


Ужо стала традыцыяй 1 чэрвеня адзначаць Дзень аховы дзяцей. Гарадская і раённая дзіцячыя бібліятэкі прынялі ўдзел у гарадскім свяце дзяцінства “Чароўная краіна дзяцінства” у парку. Да ўвагі маленькіх жыхароў нашага горада  была падрыхтавана гульнёвая праграма “Дзяцінства – гэта смех і радасць” і  выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык”. Не засталася без увагі наведвальнікаў яскравая выстава дзіцячых кніг “Любоў да кнігі з дзяцінства – і на ўсё жыццё”, раздзелы якой былі прысвечаны Дню аховы дзяцей, Году кнігі, беларускім пісьменнікам-юбілярам і іх творам, прыгажосці роднага краю.

    

Дзеці прымалі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Пісьменнікі – дзецям пра ўсё на свеце” і гульнёвай праграме “Гульня нас падружыць, гульня нас навучыць”, пазнаёміліся з умовамі  конкурсу летняга чытання “Кто не любит лето? Лето любят все!”.

Наверх


У Міцкавіцкай СБ прайшла гадзіна інфармацыі “Нязгасная лампада зямлі беларускай” да 400-годдзя з дня смерці святой праведнай Сафіі Слуцкай. Бібліятэкар расказала прысутным аб жыцці апошняй княгіні г. Слуцка, святой, якую ўшаноўвае беларуская праваслаўная царква. Да мерапрыемства была аформлена кніжная паліца “І стала ў Слуцку Сафія”.


 Гарадская бібліятэка №1 запрасіла вучняў 9 класа СШ №5 на духоўна – асветніцкі ўрок “Святая праведная Сафія”, прысвечаны 400-годдзю са дня скону святой праведнай Сафіі Слуцкай. Вядучыя азнаёмілі прысутных з жыццёвым лёсам асветніцы, расказалі аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на яе долю, паказалі  значэнне яе дзейнасці для  грамадства.


У раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Краіна казак” да Года кнігі «Книга – лучший друг». Пад аднайменнай назвай была аформлена кніжная выстава і праведзены агляд літаратуры. Удзельнікамі мерапрыемства стаў актыў чытачоў бібліятэкі – вучні сярэдніх школ №1, №2, №4. Дзеці даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях дзіцячай пісьменніцы Лідзіі Чарскай, ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, прысвечаныя кнізе і чытанню. Напрыканцы мерапрыемства былі аб’яўлены ўмовы конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”, ўдзел у якім могуць прыняць усе жадаючыя.

    Наверх


Да Міжнароднага дня сям’і гарадская бібліятэка №2 арганізавала сустрэчу сяброў кнігі “Сям’ю з’яднае мудрасць кніг”. Гэта мерапрыемства накіравана не толькі на адраджэнне традыцый сямейнага чытання, беражлівых адносін да сям’і, але і на падтрымку іміджу кнігі.

Дзеці сёння так зацікаўленыя жыццём “в Сети”, што ў многіх не застаецца часу на чытанне. А так прыемна ўзяць у рукі кнігу! Вось бібліятэка і правяла конкурс “Дружим с книгой всей семьёй “. Пераможцаў чакалі цікавыя кнігі, а ўдзельнікаў – невялікія салодкія прызы. Таксама на мерапрыемстве бібліятэкары агучылі акцыю “Прывядзі ў бібліятэку свайго сябра”. Правядзенне акцыі плануецца на час летніх канікул.

Наверх


7 мая 2012 г. ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі праходзіла сустрэча-успамін «Дзень Перамогі ў сэрцах нашчадкаў», прысвечаная 67-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні СШ № 1 з захапленнем і цікавасцю слухалі аб гераічных шляхах ветэрана вайны гвардыі капітана Гяржова Я.А., які прайшоў восем франтоў, удзельнічаў ва ўзяцці Берліна, з вялікай радасцю сустракаў Перамогу ў маі 1945г.

Літаратурна-музычная кампазіцыя змяшчала ўрыўкі з ваенных песен; фанаграм запісаў радыезваротаў да народу ў выкананні Левітана; відэавіншаванні са святам Перамогі, з кадрамі гістарычнай хронікі.

Напрыканцы мерапрыемства прагучалі словы падзякі ўсім ветэранам за наша мірнае жыццё і былі  ўручаны кветкі  і каштоўны падарунак.

Наверх


Напярэдадні Дня Перамогі ў гарадской бібліятэцы №1 адбылася  літаратурна-музычная кампазіцыя “Цветы и порох”, на якой прысутнічалі вучні 9 “Б” класа СШ№5 і члены клуба “Ліра”.

Запрошаны на мерапрыемства ветэран Вялікай Айчыннай вайны Гяржоў Я.А. расказаў аб  суровых  рэаліях ваенных будняў. Асаблівую цікавасць выклікалі яго ўспаміны аб апошніх днях вайны. Да мерапрыемства была падрыхтавана разгорнутая тэматычная выстава “З полымя вайны”.

Наверх


26 красавіка цэнтральная раённая бібліятэка да Года кнігі правяла сустрэчу з беларускімі пісьменнікамі Л.І. Рублеўскай і В.А. Шніпам пад назвай “Праз душу, праз кнігу, праз Сусвет…”.

У сустрэчы прынялі ўдзел навучэнцы Смаргонскага політэхнічнага прафесійнага ліцэя, педагогі, бібліятэкары. Літаратары расказалі прысутным аб сваім творчым станаўленні, пазнаёмілі з планамі на будучыню, адказалі на пытанні. Літаратурны вопыт пісьменнікаў адметны тым, што яны імкнуцца прывіваць любоў да роднага слова, да Бацькаўшчыны,  да гісторыі. Лірычнымі адступленнямі гучалі папуры беларускіх мелодый у выкананні народнага струннага ансамбля “Кантрасты” Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў  імя М.К. Агінскага.


19 красавіка ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі адбылася духоўна-асветніцкая гутарка з навучэнцамі Смаргонскага політэхнічнага прафесійнага ліцэя «Сабор беларускіх святых: Сафія Слуцкая”, якая была прысвечана 400-годдзю са дня скону Святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай. На мерапрыемства быў запрошаны протаіерэй, благачынны Смаргонскай акругі, настаяцель сабора Прэабражэння Гасподня Анатоль Рэзановіч. Вядучыя расказалі аб гісторыі праваслаўнай царквы ў перыяд жыцця Сафіі Слуцкай, а айцец Анатоль больш падрабязна спыніўся на біяграфічных старонках жыцця Святой. У канцы сустрэчы абмяркоўваліся праблемы духоўнага выхавання сучаснай моладзі.


18 красавіка Залеская СБЦ сумесна з ЦДК і раённым Домам рамёстваў правяла велікодныя забавы “Дзень святых цудаў”.На сустрэчу былі запрошаны вучні 2 – 4 класаў мясцовай школы. Народны тэатр “Батлейка” парадаваў прысутных казкай – прадстаўленнем “Пісанка ты мая”, а народны майстра Зоф’я Войтка пазнаёміла прысутных з  гісторыяй ўзнікнення “пісанкі” і сімвалаў, якія наносяцца на яе. Бібліятэкар расказала аб святкаванні тыдня святой сядміцы пасля Вялікадня. Гучалі вершы і велікодныя песні з гульнёй “Біццё яек”.


У рамках Міжнароднага дня дзіцячай кнігі ў гарадской дзіцячай бібліятэцы да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа адбылася інфармацыйная гадзіна “Літаратурны небасхіл” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”.  У бібліятэку завіталі вучні 2 “В” класа сярэдняй школы №5. Да мерапрыемства была аформлена выстава-прагляд “Падарожжа сцежкамі жыцця”. Удзельнікі лялечнага тэатра інсцэніравалі казкі “Музыкі” і “Зайкіна хатка” у апрацоўцы Якуба Коласа. Вядучая мерапрыемства М.Масевіч пазнаёміла маленькіх чытачоў з жыццёвым і творчым шляхам Я.Коласа, дзеці прынялі ўдзел у віктарыне “Казкі жыцця” і здзейснілі агляд-падарожжа па кнізе пісьменніка “Раніца ў нядзельку”.


Да Міжнароднага дня кнігі ў Залескай сельскай бібліятэцы – цэнтры этнакультурнай асветы “Спадчына” для малодшых школьнікаў прайшло свята кнігі “У бронзе і на паперы”. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб гісторыі стварэння кнігі, адкуль яна прыйшла да нас, аб першадрукарах і аб тым, як трэба карыстацца кніжнымі выданнямі і правільна сябе весці ў бібліятэцы. Была праінсцэніравана казка “Ліса і журавель”. Праводзіліся віктарыны па казках і гульні.

    


Напярэдадні веснавых канікул адбылося ўрачыстае адкрыццё  Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Раённая дзіцячая бібліятэка падрыхтавала і правяла свята, на якое былі запрошаны вучні 4-6 класаў школ горада. Мерапрыемства праходзіла ў актавай зале Смаргонскай  дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага.

Сёлетнее свята прысвечана аб’яўленаму Году кнігі на Беларусі, пісьменнікам- юбілярам: Якубу Коласу, Янку Купалу, Максіму Танку. У выкананні вучняў гімназіі № 4 гучалі вершы гэтых паэтаў. Была аформлена кніжная выстава “Волаты беларускага слова”. Гучалі песні на іх словы. Да дзяцей завітаў наш зямляк, пісьменнік і публіцыст, член саюза пісьменнікаў Аркадзь Жураўлёў. Аркадзь Трафімавіч парадваў слухачоў вясёлымі гумарэскамі і гісторыямі са свайго жыцця, і гэта быў сапраўды  дыялог, абмен думкамі з юнымі чытачамі. Таксама прагучала адна з яго казак, запісаных на беларускім радыё. У зале экспанавалася выстава творчасці пісьменніка “Там дзе Беларусь мая, там і я”, назва якой адпавядае ўсёй творчай дзейнасці гэтага чалавека.

 А таксама адбыўся невялікі канцэрт у выкананні вучняў і настаўнікаў школы мастацтваў.

Наверх


З нагоды 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Танка  Асінаўшчызненская сельская бібліятэка сумесна з дзіцячым садам-пачатковай школай правяла гадзіну паэзіі “Паэзія як хлеб надзённы”.

Напачатку быў зроблены агляд жыццёвага і творчага шляху паэта, расказана пра асноўныя мастацкія вобразы яго лірыкі, паказаны адметныя рысы і характэрныя асаблівасці паэзіі М.Танка. Таксама была прадстаўлена кніжная выстава з некаторымі зборнікамі паэта: “На этапах”, “Хай будзе святло”, “прайсці праз вернасць”, “Мой хлеб надзённы” і інш. Адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў М.Танка. Дзеці падрыхтавалі вершы і прачыталі іх выразна на памяць. Журы ацэньвала выступленні вучняў па такіх крытэрыях, як артыстызм, творчы падыход да выбару верша, выразнае чытанне на памяць. У выніку вызначыліся тры прызавыя месцы, вучні былі ўзнагароджаны граматамі і заахвочаны выдатнымі адзнакамі.


У гарадской бібліятэцы №2 на чарговым пасяджэнні клуба “Алеся” сабраліся аматары паэзіі і прыхільнікі творчасці Бэлы Ахмадулінай. Вечар жаночай паэзіі “И ляжет на душу добро…” быў прымеркаваны да Сусветнага дня паэзіі і 75-годдзя з дня нараджэння паэтэсы./ Увазе прысутных была прапанавана разгорнутая тэматычная выстава. Гучалі рамансы на словы Б.Ахмадулінай, Б.Пастэрнака, Б.Акуджавы і інш. Удзельнікі мерапрыемства ў утульнай шчырай атмасферы, за кубкам гарбаты чыталі вершы, спявалі рамансы, гутарылі аб тым, што вершы могуць супакоіць, стварыць добры настрой.

Наверх


21 сакавіка ў гарадской бібліятэцы №3 прайшоў ранішнік “Листая страницы книги”да Года кнігі сумесна з раённым домам культуры.На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 2 класа сярэдняй школы №3.

Дзецям “Прынцэса Кніга” растлумачыла, што ўяўляе сабой кніга,расказала аб ўзнікненні кніг на Беларусі, аб кнігавыдавецкай дзейнасці, аб бібліятэцы. Бібліятэкар прачытала верш, прысвечаны кнігам,правяла конкурс на лепшага знаўцу літаратурных і казачных герояў, зачытала тэлеграмы-загадкі. А таксама ў госці на ранішнік завітала дзяўчынкаў вобразе “Чырвонага Каптурка”, яна  разам з дзецьмі ўзнаўляла паслядоўнасць казкі Ш.Перо “Чырвоны Каптурок”. Напрыканцы мерапрыемствадзецям была прадстаўлена выстава, аформленая ў бібліятэцы да Года кнігі.


У цэнтральнай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармавання “Вышэйшая каштоўнасць грамадства і дзяржавы”, прысвечаны Дню Канстытуцыі. Навучэнцам Смаргонскага дзяржаўнага палітэхнічнага ліцэя работнікі бібліятэкі прапанавалі інфармацыйны матэрыял пра беларускую дзяржаўнасць, першы звод законаў нашай рэспублікі, гісторыю стварэння асноўнага закона – Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Аб ролі і значэнні Канстытуцыі ў жыцці беларускага грамадства паведаміў прысутным намеснік пракурора Смаргонскага раёна М.М. Кіндра. Галоўны бібліёграф ЦБС прапанавала агляд новых перыядычных выданняў для моладзі, якія атрымлівае бібліятэка.


У Залескай сельскай бібліятэцы – цэнтры этнакультурнай асветы “Спадчына” да Сусветнага дня тэатра адбылося літаратурна-тэатралізаванае прадстаўленне “Казка пра Алёнку, Дарафея і лісіцу” сумесна з народным лялечным тэатрам “Батлейка” пры Залескім ЦДК.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення тэатра, даведаліся аб розных жанрах і стварэнні пастановак, аб лялечных тэатрах і  аб самым вядомым героі лялечнага тэатра – Пятрушцы. Да ўвагі гледачоў была прапанавана пастаноўка народнай казкі. Таксама дзеці прынялі актыўны ўдзел у ролевай гульні “Рэпка” і на час самі сталі артыстамі.

Наверх


29 лютага гарадская дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 1 “Б” класа СШ № 7 на казку ўголас “Каляровае неба дзяцінства”  з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”, прысвечаную замежнаму казачніку Шарлю Пэро.

 

Вядучая А.А. Налівайка пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка, а лялечны тэатр выступіў перад гледачамі з яго казкай “Чырвоны Каптурок”. Напрыканцы мерапрыемства, каб замацаваць  інфармацыю пра Шарля Перо, дзеці прынялі ўдзел ў віктарыне “Казачны свет Ш.Перо”.


21 лютага цэнтральная раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў Смаргонскага політэхнічнага прафесійнага ліцэя на вечар-размову “Нашай арміі героі”, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. Госць вечарыны –старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў”, афіцэр запасу, Анатоль Мікалаевіч Бакштай цікава расказаў аб сваёй службе ў радах Узброеных сіл і адказаў на пытанні навучэнцаў ліцэя.

Наверх


19 лютага ў Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбыўся тэматычны вечар “Вам, абаронцы, прысвячаем!”. Госць вечара, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мурашка Франц Іванавіч падзяліўся ўспамінамі аб мужнасці і гераізме салдат у гады Вялікай Айчыннай вайны. Кадравы ваенны Каравай Яўген расказаў прысутным аб сучаснай Арміі, аб сваёй мужнай прафесіі. У яго выкананні прагучалі песні, прысвечаныя ваенным падзеям у гісторыі Радзімы.

Наведвальнікам мерапрыемства была прапанавана кніжная выстава “Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць” і святочная літаратурна-музычная праграма.

 


17 лютага ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў Дзень інфармацыі для абітурыентаў “Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь”. Да гэтага мерапрыемства была аформленна выстава-рэклама “Ваш выбар – ваша будучыня”. Вучням 10 класа УА “СШ №1” аб вакансіях прафесій і перспектывах працаўладкавання у нашым раёне расказала галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай службы занятасці Галіна Іванаўна Бойка. Галоўны бібліёграф ЦБС Алена Міхайлаўна Рамановіч пазнаёміла прысутных з выданнямі па тэме і ў тым ліку з часопісам “Кем быть?”.

 


5 лютага ў Сінькоўскай сельскай бібліятэцы да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшла вахта памяці «А на зямлі яго не згасне свет!”, прысвечаная Пятру Балышу. Прысутныя даведаліся аб подзвігу нашага земляка, малодшага сяржанта, камандзіра баявой машыны дэсанта Пятра Балыша, які загінуў у Афганістане і пасмертна быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі. Да мерапрыемства была падрыхтавана электронная прэзентацыя «Мы уходим…», і аформлена разгорнутая выстава «15 февраля – День памяти». Старшыня сельскага Савета Баран Наталля Іванаўна пазнаёміла гасцей мерапрыемства з тэматычным альбомам «Честь и память», прысвечаным П. Балышу. Прагучалі вершы Анастасіі Пастэрнак і Вольгі Бурко, прысвечаныя герою-земляку.


12 лютага ў Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе была праведзена тэматыная вечарына для моладзі “Пока мы любим – мы живём”, прысвечаная Дню закаханых.

Прысутныя даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята, аб тым, у якіх краінах і як, яно святкуецца. Праводзіліся конкурсы на лепшае прызнанне ў каханні, на лепшы верш, або песню аб каханні, на лепшую танцавальную пару.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам.

Наверх


Вынікі раённага агляда-конкурсу

па добраўпарадкаванню і дэкаратыўна-кветкаваму

афармленню ўстаноў культуры

«Наш утульны дом»

Дыпломам I ступені і каштоўным падарункам ўзнагароджана Жодзішкаўская сельская бібліятэка за якаснае дэкаратыўна-кветкавае аздабленне і ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванню і дэкаратыўна-кветкаваму афармленню ўстаноў культуры “Наш утульны дом” 

Дыпломам II ступені і каштоўным падарункам ўзнагароджана Цэнтральная раённая бібліятэка за якаснае дэкаратыўна-кветкавае аздабленне і ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванню і дэкаратыўна-кветкаваму афармленню ўстаноў культуры “Наш утульны дом” 

Дыпломам III ступені і каштоўным падарункам ўзнагароджана Сасноўская сельская бібліятэка-клуб за якаснае дэкаратыўна-кветкавае аздабленне і ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванню і дэкаратыўна-кветкаваму афармленню ўстаноў культуры “Наш утульны дом”

 Вынікі раённага конкурсу па бібліяграфіі

«Бібліяграфічны калейдаскоп»

Смаргонскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

З пачатку 2011 года быў аб’яўлены раённы конкурс па бібліяграфіі “Бібліяграфічны калейдаскоп”, заснавальнікам якога з’явіўся аддзел культуры, а арганізатарам – раённая цэнтральная бібліятэка. Мэта конкурсу – выяўленне творчага патэнцыялу бібліятэчных работнікаў па вывучэнню і прымяненню бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў сярод карыстальнікаў. У конкурсе прынялі ўдзел  6 гарадскіх  і 12 сельскіх бібліятэк. Выніковым пратаколам пасяджэння журы ад 14.12.2011 вызначаны пераможцы ў дзвюх катэгорыях: гарадскія і сельскія бібліятэкі.    

У катэгорыі гарадскія бібліятэкі:

3-е месца заняла гарадская бібліятэка №1 і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за якаснае правядзенне Дня інфармацыі “Планета периодики”;

2-е месца заняла гарадская бібліятэка №2  і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за арыгінальнае правядзенне інфармацыйна-бібліяграфічнай гадзіны “Добры дзень, кніжка беларуская”;

        1-е месца заняла цэнтральная раённая бібліятэка і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за правядзенне на высокім прафесійным узроўні інфармацыйнай гадзіны “Віртуальная вандроўка” да Міжнароднага дня Інтэрнэту;

1-е месца заняла гарадская бібліятэка №3 і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за правядзенне на высокім прафесійным узроўні ўрока бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў “Тайны бібліяграфіі”.

У катэгорыі сельскія бібліятэкі:

3-е месца заняла Залеская сельская бібліятэка-цэнтр этнакультурнай асветы “Спадчына” і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за якаснае правядзенне інфармацыйна-прававой гадзіны “Па гэтых законах табе жыць”;

2-е месца заняла Асінаўшчызненская сельская бібліятэка і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за арыгінальнае правядзенне бібліятэчна-бібліяграфічнага ўрока “Библиотека, книжка, я – вместе верные друзья”;

1-е месца заняла Войстамская сельская бібліятэка і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за правядзенне на высокім прафесійным узроўні бібліятэчна-бібліяграфічнага ўрока “Путешествие в царство Книги”;

1-е месца заняла Сасноўская сельская бібліятэка-клуб і ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам за правядзенне на высокім прафесійным узроўні бібліяграфічнага ўрока
“Чтение – вот лучшее учение”.

                              

Дырэктар ЦБС С.Н.Афанасьева

    Наверх


9 лютага ў гарадской дзіцячай бібліятэцы праведзены экалагічны часопіс, прымеркаваны да Дня водна – балотных абшараў “Адчыні акно ў блакітны свет”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5”Б” класа СШ №5.

Вядучыя пазнаёмілі дзяцей з водным багаццем РБ, расказалі аб ахове балот і якую ролю яны адыгрываюць у нашым жыцці. З вялікай цікавасцю дзеці ўдзельнічалі ў віктарынах “Голубой калейдоскоп”, “Кто живёт под водой”. Быў зроблены бібліяграфічны агляд літаратуры “Блакітныя вочы Беларусі”.


3 лютага  гарадская бібліятэка №1 у рамках школы экалагічных ведаў «Нам засталася спадчына» правяла экалагічнае падарожжа «Дзіўны свет балот», прымеркаванае да Дня балотна-водных абшараў. На мерапрыемства былі  запрошаны вучні 9 «А» класа УА СШ №5 и актыўныя чытачы бібліятэкі.

Да ўвагі  прысутных была прадстаўлена развёрнутая кніжная выстава «Таямніцы балот» і праведзены агляд літаратуры пад аднайменнай назвай. Інжынер лясгаса Мускі Ю. А., госць мерапрыемства, цікава і змястоўна  расказаў аб ахове балот на Смаргоншчыне. Быў праведзены музычны хіт-парад песень, прысвечаны гэтай тэматыцы.


2 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў ранішнік   «Винни Пух и все-все»,прысвечаны   130-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка  Алана Мілна.  На мерапрыемства  былі запрошаны вучні  2 «Б» і 3 «А» класаў  гімназіі №4. Комплекснае мерапрыемства для малодшага школьнага ўзросту складалася з кніжнай выставы, электроннай прэзентацыі па творчасці пісьменніка і прагляду мультфільма  з  далейшым абмеркаваннем.


3 лютага  гарадская бібліятэка №1 у рамках школы экалагічных ведаў «Нам засталася спадчына» правяла экалагічнае падарожжа «Дзіўны свет балот», прымеркаванае да Дня балотна-водных абшараў. На мерапрыемства былі  запрошаны вучні 9 «А» класа УА СШ №5 и актыўныя чытачы бібліятэкі. Да ўвагі  прысутных была прадстаўлена развёрнутая кніжная выстава «Таямніцы балот» і праведзены агляд літаратуры пад аднайменнай назвай. Інжынер лясгаса Мускі Ю. А., госць мерапрыемства, цікава і змястоўна  расказаў аб ахове балот на Смаргоншчыне. Быў праведзены музычны хіт-парад песень, прысвечаны гэтай тэматыцы.


8 лютага ў Крэўскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Імёны і псеўданімы вуліц Крэва”. На мерапрыемства быў запрошаны мясцовы краязнаўца Аляксандр Камінскі і вучні 5-га класа Крэўскай сярэдняй школы. А.Камінскі расказаў наведвальнікам пра імёны і псеўданімы, якія насілі вуліцы Крэва са старажытнасці і  носяць у наш час. Была праведзена віктарына “Крэва старажытнае і сучаснае” і прагляд фотаздымкаў нашай мясцовасці “Імгненні ў прасторы і часе”.

Наверх


Районная детская библиотека провела информационный час с электронной презентацией “Нашы славутыя землякі - юбіляры 2012 года”.

 

Учащиеся УО “Сморгонский государственный политехнический профессиональный лицей” имели возможность познакомиться с историческими событиями, которые будут отмечаться в 2012 году на Сморгонщине: 200-летием Отечественной войны 1812г., Сольским перемирием 1817 года во время Первой Мировой войны; узнали об известных земляках, которые внесли большой вклад в историю и культуру нашего края. В конце мероприятия самими учащимися лицея был показан кукольный спектакль-батлейка “Царь Ирод”. Подобные встречи планируются также с учениками школ города.

Наверх


Апошнiя каментарыi