Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонская раённая бібліятэка"

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Структура


25 января 2012 года на базе центральной библиотеке прошла школа-практикум для библиотекарей системы, где рассматривались следующие вопросы: «Правильность ведения основной документации по учёту и сохранности фонда согласно Инструкции по учёту и сохранности библиотечных фондов в Республике Беларусь», «Каталоги и картотеки: методика пополнения карточками и исключение карточек», «Использование информационных технологий для организации поиска материала (Интернет, электронный каталог): практические занятия», «Выполнение трудовой дисциплины согласно Директиве №1 Президента Республики Беларусь от 11 марта 2004 года», «Общее положение теплохозяйства в учреждениях культуры».


25 января городская библиотека №3 в рамках клуба “Семейный очаг” пригласила читателей по имени Татьяна на познавательный час “Почётный знак Святой Татьяны”, посвященный Татьяниному  дню.  На мероприятии речь шла о  Святой Татьяне - великомученице и покровительнице студенчества, об истории возникновения этого праздника, об известных женщинах, носящих это имя. В ходе мероприятия читались стихи, исполнялись песни, проводились конкурсы.

В этот день все Татьяны могли взять из комерческого фонда бесплатно на дом  понравившуюся книгу.


20 января в читальном зале центральной библиотеки в литературно-музыкальной гостиной «Сустрэчы» состоялся вечер белорусской народной песни «Чаму б нам не спець?». Именно в этот день празднуют проводы Коляд – один из самых театрально-карнавальных праздников. Ведущие мероприятия Лавренкова Н.В. и Дурейко З.А. рассказали о традиционном белорусском фольклоре, который содержит в себе и глубокую мудрость, и высокую поэзию. Песни Сморгонского края, которые исполнил образцовый народный ансамбль «Кучарочкі» под руководством Захаровой Е.Д., преподавателя детской школы искусств имени М.К. Огинского, и неутомимая «Коза», неизменный символ колядных вечеров, создали праздничное настроение у гостей.

Народный театр кукол «Батлейка» Залесского ЦДК повеселил присутствующих своими «Вясковымі пацехамі». Фольклорные традиции продолжают своё существование также в жанре авторской песни, и подтвердил это бард из д.Жодишки – Олег Мизуло. А в конце вечера всех объединила  белорусская народная песня «Чаму б нам не пець» под аккомпанемент Виталия Каравая, преподавателя детской школы искусств имени М.К. Огинского.


19 января 2012 года главный библиограф Сморгонской централизованной библиотечной системы выступила на радио  «Да ведама жыхароў Смаргоншчыны» с рекламой возможностей Публичного центра правовой информации при центральной районной библиотеке,  также рекламировала новые правовые журналы «Право.by» и  «Мир права.by»,  «Юрисконсульт», которые стала получать центральная библиотека с 2012 года.

В городской детской библиотеке прошла сказочная программа «Путешествие в страну сказки» для учащихся 1-го класса УО СШ №7. Кукольный театр «Праменьчык» порадовал своих гостей белорусскими народными сказками в литературной обработке Анатолия Клышки “Чаму кот мыецца пасля яды?”, “Зайчык і ліса”, “Чалавечы розум”. Дети узнали почему Кот умывается после еды, как Зайчик и Лисица обменялись хвостами, а Медведь, Волк и Вепрь задумали заиметь человеческий разум и что из этого вышло; поверили в то, что  сказочный мир проникнутый справедливостью,  учит добру, высокой морали, правде,  в каждой сказке добро побеждает зло.

        Ведущая программы Е. А. Наливайко в перерыве между постановками предложила ребятам поучаствовать в играх: «Угощение», «Язык животных», весёлом конкурсе загадок по любимым сказкам детей.    


В преддверии Нового года состоялась совместная благотворительная акция центральной районной библиотеки, районного Дома культуры и отдела молодёжи Сморгонского райисполкома «Чудеса под Новый год» для детей, которые находились в детском отделении Сморгонской центральной районной больницы. Больничные будни ребят были скрашены улыбками, поздравлениями и подарками от сказочных персонажей: Деда Мороза и Снегурочки, Дракончика и Зайчика, Бабы Яги  и Скомороха с баяном. Ребята с удовольствием принимали активное участие в праздничном веселье: водили хороводы, читали стихотворения и пели песни. В завершении Дед Мороз и Снегурочка вручили всем детям сладкие подарки.

Благодаря таким акциям дети не перестанут верить в чудо, волшебство и доброту человеческих сердец.

Новогодний калейдоскоп “Пад знакам елкі” прошёл в городской библиотеке №1. На встречу были приглашены активные читатели и члены клубов “Лира” и “Эпиона”. Ведущие познакомили присутствующих с тем, как встречают Новый год в разнах странах мира, с символом наступающего года – Драконом, астрологическим прогнозом, дали советы, как встречать Новый год. В праздничной обстановке за чашкой чая гости поделились семейными новогодними традициями, рецептами новогодних блюд.

Наверх


17 лютага работнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы запрасілі на сустрэчу “К добру через книгу” дзіцячага пісьменніка, выдаўца, журналіста Валерыя Тамазавіча Квілорыя. Мерапрыемства адбылося для вучняў трэціх класаў гімназіі №4 у дзіцячай школе мастацтваў імя М.К. Агінскага. Валерый Тамазавіч напісаў многа сказак, расказаў, аповесцей, вясёлых гісторый і прыгод для дзяцей, якія вучаць дабрыні, сумленнасці і справядлівасці. Аўтар запрасіў прысутных акунуцца ў вясёлае вандраванне на пошук цікавага ў краіну Дзяцінства.

Валерый Тамазавіч расказаў шмат захапляючых гісторый са сваіх твораў над якімі смяяліся не толькі дзеці, але і дарослыя. Бібліятэкары аформілі выставу кніг В.Квілорыя “К добру через книгу”. Пісьменнік падараваў кнігі ў бібліятэкі, а школьнікі набылі іх у асабістае карыстанне.

Наверх


11 лютага ў гарадской бібліятэцы №1 адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя  “В мире есть любовь, добро и счастье” для вучняў 11 “А” класа СШ №5. Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі моладзь з гісторыяй Сусветнага дня закаханых, расказалі пра Святога Валянціна, паведалі пра гісторыі кахання знакамітых людзей: А.Пушкіна і Н.Ганчаровай, С.Ясеніна і А.Дункан, А.Грыбаедава і Н.Чаўчавадзэ і інш. На працягу мерапрыемства гучалі прыказкі і прымаўкі, рэлігійныя прытчы, вершы і песні на тэму кахання, дабра і шчасця. Была праведзена віктарына “Двое ў гісторыі”і агляд літаратуры па кніжнай выставе “Гімн каханню”.

Наверх


14 студзеня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” адбыўся вечар духоўнасці “Образ вечности – Иисус Христос», прысвечаны святу Нараджэння Хрыстова. На сустрэчу з навучэнцамі Смаргонскага політэхнічнага ліцэя запрасілі настаяцеля  храма святых апосталаў Пятра і Паўла, протаіерэя Валянціна. Вядучыя мерапрыемства расказалі аб гісторыі ўзнікнення дзіўнай таямніцы – аб нараджэнні Божага сына, які з’явіўся на свет з высакароднай місіяй абараняць людзей і несці ім словы веры і дабрыні.

Айцец Валянцін звярнуў увагу на тое, якое значэнне маюць хрысціянскія каштоўнасці для людзей, адказаў на шматлікія пытанні і выказаў пажаданне, каб кожны веруючы чалавек абавязкова чытаў Евангелле. Ён таксама адзначыў, што для таго, каб змагацца з грахом, трэба выконваць Божыя запаведзі, не толькі не рабіць зла бліжняму, але і старацца яму дапамагчы.

Наверх


13 студзеня ў ГДБ адбылася духоўная гадзіна “Шлях праваслаўнай кнігі ў гісторыі”, прысвечаная Нараджэнню Хрыстову. На мерапрыемства быў запрошаны  святар сабора Прэабражэння Гасподня айцец Аляксандр з вучнямі школы №5. Святар расказаў дзецям аб светлым свяце Каляды, аб яго значэнні і традыцыях, аб кнігах: “Закон Божы”, “Новы завет”, “Дзіцячая Біблія” і “Азы провославия”, адказаў на пытанні школьнікаў. Айцец Аляксандр расказваў проста і зразумела, а прысутныя ўважліва слухалі, было відаць, што гэта ім цікава. Напрыканцы сустрэчы айцец Аляксандр благаславіў усіх слухачоў, пажадаў здароўя і добрых поспехаў у вучобе і падараваў ім невялічкія падарункі, іконкі.

 

Загадчык гарадской дзіцячай бібліятэкі расказала аб вялікім значэнні кнігі, як сродку выхавання, далучэння юнай асобы да скарбніцы хрысціянскай духоўнасці. Зрабіла агляд літаратуры на выставе “Рождество Христово. Евангельская история для детей”.

Наверх


З 26 па 30 снежня 2013 года каманда бібліятэчных работнікаў у вобразе казачных герояў Дзеда Мароза, Снягуркі, Зайчыка, Вінкса і Бабы Ягі прапанавалі жыхарам горада віншавальныя паслугі.  11 смаргонскіх сем’яў запрасілі казачныя персанажы да сваіх дзяцей. Забаўляльна-гульнёвая праграма акунула дзяцей і дарослых у святочную атмасферу, падаравала дзецям казку. Дзеткі актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, карагодах, спявалі песні і чыталі вершы Дзеду Марозу, за што атрымлівалі жаданыя падарункі і цукеркі.

Наверх


У навагоднюю ноч у Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбыўся баль-маскарад “Чудеса в новогоднюю ночь”. Для ўсіх жадаючых была  прадстаўлена  тэатралізаваная навагодняя казка для дарослых «Папялушка». А потым ўсе ўдзельнікі казкі разам з гледачамі апынуліся на святочным прадстаўленні  з “Дзедам Марозам”,  “Снягуркай”  і  “Канём” – сімвалам 2014 года. Прысутныя з жаданнем і задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды і спявалі песні, дэкламавалі вершы “Дзеду Марозу”, і за гэта атрымлівалі сувеніры і салодкія падарункі. Па выніках 2013 года былі адзначаны лепшыя чытачы, якім “Дзед Мароз” і “Снягурка”  таксама ўручылі невялікія падарункі.


15 снежня гарадская бібліятэка №2 запрасіла сяброў на вечарыну “Свечи, музыка и стихи”. Гасцям прапанавалі вершы, музыку, знаёмства з даўнімі навагоднімі традыцыямі, а таксама гарачую травяную гарбату і пернікі.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары падказалі гасцям, што ў гэтым годзе навагоднія падарункі павінны быць недарагімі і практычнымі, сюрпрыз у стыле hand-made: модна і амаль дарма.

Наверх


13 снежня 2013 г. раённая цэнтральная бібліятэка  запрасіла аматараў паэзіі на вечар-сустрэчу з беларускай паэтэсай, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза расійскіх пісьменнікаў Валянцінай Паліканінай “Найдите время для любви”.

Прыемна адзначыць, што прысутныя не проста сустрэліся з цудоўнай паэтэсай, цікавым чалавекам, прыгожай жанчынай, а сталі сведкамі прэзентацыі новага зборніка  паэзіі і прозы Валянціны Пятроўны Паліканінай “Не сдавайся времени, душа!”.

Удзельнікі сустрэчы атрымалі вялікую асалоду ад вершаў, якія чытала Валянціна Пятроўна, даведаліся аб тым, як з філасофіі, музыкі, пачуццяў і эмоцый ствараюцца карункі яе творчасці.

Утульная зала, цудоўныя вершы, музычныя нумары выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў імя М.К.Агінскага стварылі непаўторную атмасферу гэтай сустрэчы.

Наверх


Сучасная бібліятэка. Якая яна? Як публічнай бібліятэцы захаваць чытачоў, асабліва дзяцей? Чым зацікавіць іх у час камп’ютарызацыі і Інтэрнета?  Гарадская бібліятэка №2 у лістападзе запрасіла да сябе малодшых школьнікаў на інфармацыйную гадзіну “Библиотека представляет: легендарные мультфильмы в книгах”.

Бібліятэкары прапанавалі гэтыя кніжкі тым, хто любіць глядзець мультыкі. Вядома, што не ўсім дзецям дазваляецца сядзець перад тэлевізарам з ранку да ночы, але ні адзін бацька не забароніць свайму дзіцяці чытаць такія яркія, прыгожыя, разумныя і добрыя кнігі.

Наверх


29 лістапада 2013 г. ЦБ правяла вечар-сустрэчу са смаргонскай паэтэсай, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Алай Клемянок “Не пускайце ў сэрца адзіноту”. Мерапрыемства адбылося з нагоды выхаду новага зборніка вершаў нашай зямлячкі. 

У госці ў літаратурна-музычную гасцёўню “Сустрэчы” завіталі прыхільнікі творчасці Алы Леанідаўны. Віноўніца свята паэзіі дэкламавала свае вершы, расказвала аб цікавых момантах свайго жыцця. Шматграннасць яе таленту дазволіла ёй выканаць песні на уласныя вершы пад гітару. Таксама гучалі музычныя кампазіцыі ў выкананні выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага.

 

Наверх


25 лістапада 2013 г. раённая цэнтральная бібліятэка правяла Дзень інфармацыі “Праграма ў імя будучыні”, прысвечаны Міжнароднаму дню абароны правоў дзяцей.

На мерапрыемства былі запрошаны намеснік пракурора Смаргонскага раёна Кіндра М.М. і начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх Цыганкова А.Г.

На працягу сустрэчы адбылася шчырая размова паміж маладымі людзьмі і супрацоўнікамі правахоўных органаў. Навучэнцы Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага ліцэя мелі магчымасць паслухаць і задаць пытанні Мікалаю Мікалаевічу аб ахове правоў дзяцей у Беларусі, аб адказнасці 16-гадовых падлеткаў і калі яна наступае. Аб працы з падлеткамі з небяспечных сямей, аб ахове іх правоў расказала Аксана Рыгораўна Цыганкова.

26 лістапада 2013 г. у чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі да Міжнароднага дня інфармацыі для вучняў старэйшых класаў СШ №1 адбыўся бібліятэчна-бібліяграфічны ўрок “Эфектыўны пошук у інфармацыйных рэсурсах”.

Бібліёграф Т. М. Антонава расказала аб вэб-сайтах бібліятэк як сродках пошуку інфармацыйных дакументаў. З дапамогай электроннай прэзентацыі быў праведзены тэарэтычны курс адукацыі як карыстацца электроннымі каталогамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і публічных бібліятэк. Вучні з цікавасцю адпрацоўвалі практычныя навыкі на рабочым месцы карыстальніка. Для зручнай навігацыі ў Інтэрнет-прасторы яны атрымалі буклет з адрасамі віртуальных бібліятэк.

Наверх


22 лістапада 2013 года Смаргонская  цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма падвяла вынікі раённага фотаконкурсу “Экалогія праз фотааб’ектыў”, аб’яўленага сярод гарадскіх і сельскіх бібліятэк напачатку года.

Асноўнымі мэтамі конкурсу з’яўлялася выхаванне беражлівых адносін да прыроды, фарміраванне і  прапаганда здаровага ладу жыцця ў згодзе з прыродай, а таксама арганізацыя  творчых зносін  удзельнікаў  конкурсу.

Фотаконкурс быў аб’яўлены па трох намінацыях: “Как прекрасен этот мир”, “Человек  и  природа”, “Братья наши меньшие” і   даў магчымасць  удзельнікам рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Па выніках конкурсу ў намінацыі “Как прекрасен этот мир” 1-ае месца атрымала Лешчаняцкая сельская бібліятэка, 2-ое – Сасноўская сельская бібліятэка-клуб, 3-яе – раённая дзіцячая бібліятэка.

У намінацыі “Братья наши меньшие” перамаглі: гарадская бібліятэка №2 (1-ае месца), Вішнеўская сельская бібліятэка (2-ае месца), гарадская бібліятэка №3 (3-яе месца).

Цэнтральная раённая бібліятэка стала дыпламантам у намінацыі “Человек  и  природа”.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!! ВІНШУЕМ !!!

Наверх


17 лістапада на Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі ў Сасноўскай СБК адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”. На мерапрыемства былі запрошаны артысты мастацкай самадзейнасці з Крэўскага ЦДК і Ракавецкай СБК, якія разам з сасноўскай вакальнай групай “Натхненне” правялі цудоўны святочны канцэрт. І чаго там толькі не было: песні, танцы, байкі, мініяцюры, сцэнкі. Гледачы засталіся задаволеныя і ўдзячныя ўсім артыстам, за што і ўзнагародзілі іх шквалам апладысментаў.

  

Наверх


13 кастрычніка ў Ракавецкай бібліятэцы-клубе  прайшоў агеньчык, які быў прысвечаны  Дню пажылога чалавека і Дню маці. Гледачам прапанавалі  святочны канцэрт, вядучай якога была студэнтка 4 курса Мінскага інстытута культуры, якая зараз на практыцы ў Крэўскім ЦДК. Прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, за кубкам гарбаты з салодкімі прысмакамі дзяліліся ўспамінамі пра маладосць, чыталі вершы, спявалі песні.

Наверх


27 верасня ў Ракавецкай сельскай бібліятэцы-клубе правялі ўрок бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў “Падарожжа ў кніжны дом”. На мерапрыемства былі запрошаны дашкаляты з мясцовага дзіцяга садка. Бібліятэкар правяла для іх экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з дзіцячым кніжным фондам, выставамі, часопісамі для дзяцей. Дзеці чыталі вершы, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў пазнавальнай гульні. Кожнага ўдзельніка пасвяцілі ў чытачы і запісалі ў бібліятэку.

Наверх


25 верасня раённая цэнтральная бібліятэка на базе гарадской бібліятэкі №3 правяла школу-практыкум “Выкарыстанне камп’ютара ў рабоце бібліятэк і абслугоўванні карыстальнікаў”.  Падчас работы школы разглядаліся наступныя пытанні: выкарыстанне камп’ютарных тэхналогій ў рабоце дзіцячых бібліятэк, новыя тэхналогіі на службе бібліёграфа, работа з папкамі і файламі Windows-7 (практычныя заняткі). Бібліятэкары гарадской бібліятэкі №3, гарадской дзіцячай бібліятэкі, раённай дзіцячай бібліятэкі, Крэўскай сельскай бібліятэкі падзяліліся вопытам работы па выкарыстанні камп’ютарных тэхналогій.

На школу-практыкум была запрошана ўрач-валеёлаг Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Міканораўна Маякова, якая асвяціла пытанне аб здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы шкодных звычак.

Наверх


21 верасня Сасноўская сельская бібліятэка-клуб прыняла ўдзел у Залескім фестывалі-кірмашы “Залессе запрашае сяброў”.

Падворак “Сасноўскія забавы” быў аформлены саматканымі абрусамі, посцілкамі, вырабамі з гліны і саломкі, а таксама жывёламі, змайстраванымі з кабачкоў і патысонаў.

Гаспадыня падворка Віталіна вітала гасцей, запрашала пачаставацца садавінай.

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Сасноўскай бібліятэкі-клуба весялілі прысутных беларускімі песнямі і жартоўнымі байкамі.

Наверх


18 верасня  ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылося ў чарговы раз падвядзене вынікаў конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”. У бібліятэку былі запрошаны самыя актыўныя удзельнікі конкурсу, а таксама вучні школ горада, ў чытальнай зале сабралася звыш 40 чалавек. З імі праведзены літаратурныя віктарыны і гульні, за ўдзел у якіх дзеці атрымалі невялікія прызы.

Напрыканцы мерапрыемства былі аб’яўлены пераможцы конкурсу летняга чытання, імі сталі: 1-ае месца – Шыш Дзмітрый,  гімназія  5”Б” клас, які быў вылучаны ад нашай бібліятэкі на раённы конкурс “Суперчытач 2013” і заняў на ім таксама прызавое месца сярод дзіцячых бібліятэк. 2-е месца – Яблонскі Дзяніс,  1 школа 3 “Б” клас. 3-е месца –  Шчасліўцава  Анастасія, 1 школа 3 “Б” клас. Дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў” адзначаны наступныя вучні: Мацкойць Вераніка,  1 школа 4 “А”клас; Гурава Аляксандра,  1 школа 5 “Б”клас; Антоноў Улад, 1 школа 4 “В”клас; Будзько Віялета,  Гімназія  3 “В”; Варановіч Віялета,  7 школа 5 “Б”; Скальская Надзея,  7 школа  4 “А”; Скальскій Мікіта, 7 школа  4 “А”.

Наверх


11 верасня, напярэдадні Дня бібліятэк адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу “Суперчытач-2013”. У пачатку года спецыялісты аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі аб’явілі конкурс на лепшага чытача ва ўстановах бібліятэчнай сістэмы раёна. Мэта і задачы конкурсу: павышэнне чытацкай актыўнасці карыстальнікаў бібліятэк; прапаганда кнігі і чытання сярод жыхароў горада і раёна; прыцягненне новых чытачоў у бібліятэку; павышэнне іміджу бібліятэк.

Вызначаны самыя актыўныя карыстальнікі бібліятэк на падставе аналізу чытацкіх фармуляраў шляхам падліку прачытаных кніг у перыяд з 1 студзеня па 1 верасня 2013 года. У намінацыі “Лепшы чытач гарадскіх бібліятэк” перамогу атрымала Гадалава Анастасія Васільеўна (гарадская бібліятэка №2), “Лепшы чытач дзіцячых бібліятэк” Шыш Дзмітрый (раённая дзіцячая бібліятэка), “Лепшы чытач сельскіх бібліятэк” Зенкевіч Марыя Віктараўна (Залеская сельская бібліятэка – Цэнтр). Пераможцы атрымалі Дыпломы і памятныя падарункі. Астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі заахвочвальныя прызы.

Наверх


7 верасня ў сярэдняй школе №5 сярод вучняў пачатковых класаў адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу летняга чытання, які быў аб’яўлены гарадской дзіцячай бібліятэкай у пачатку летніх канікул.  Дзіцячая бібліятэка ператварыла канікулы дзяцей ў дзівоснае падарожжа, каб заахвоціць іх да чытання, прывіць цікавасць да літаратуры. Усе тры летнія месяцы залы ГДБ не пуставалі. Прайшлі конкурсы, віктарыны, забаўляльныя праграмы, кніжныя выставы, дзе размяшчаліся самыя цікавыя кнігі і часопісы.

Дыплом першай ступені атрымаў Аляксандр Міхалёнак, Дыплом другой ступені – Анастасія Грышкевіч, Дыплом трэцяй ступені – Аляксандра Шпакоўская, вучні 4 “А” класа.

Наверх


2 верасня 2013 г. у рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” раённай цэнтральнай бібліятэкі да Дня пісьменства прайшло “Свята матчынай мовы”. Мерапрыемства ладзілася некалькі разоў, бо запрашаліся вучні 9-х, 11-х, 8-х і 6-х класаў ДУА СШ №1. Вядучыя Лаўрэнкова Н.У. і Усціновіч К.З. павіншавалі вучняў з пачаткам навучальнага года і цікава распавядалі пра гісторыю развіцця беларускай мовы, разважалі аб лёсе беларускай мовы, культуры, духоўнай спадчыны народа. Шмат гаварылася аб  тым, якое месца займае мова ў жыцці кожнага чалавека нашай краіны, яе ўплыў на самасвядомасць чалавека і што трэба рабіць, каб беларуская мова заняла тое месца, якое павінна займаць. Гучалі песні і вершы вядомых спевакоў і паэтаў, прысвечаныя роднай мове, ладзілася прэзентацыя. Бібліятэкар Мялюк Т.Г. дэкламавала верш, прысвечаны мове, напісаны нашай знакамітай паэтэсай-зямлячкай Алай Клемянок. Мерапрыемства прайшло ў цёплых, утульных абставінах і напрыканцы вучні падаравалі вядучым кветкі.

Наверх


Сасноўская сельская бібліятэка-клуб правяла свята вёскі Вайнідзеняты.  Свята ладзілася на падворку сям’і Мілеўскіх-Бібік, пераможцаў конкурсу “Лепшы падворак”. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Сасноўскай СБК прапанавалі гледачам цікавую святочную праграму: гучалі беларускія песні, вершы, гумарыстычныя байкі, праводзіліся гульні. У конкурсе “Самыя лепшыя” жыхары вёскі Вайнідзеняты былі ўзнагароджаны па наступных намінацыях: “Самы старэйшы жыхар”; “Самы маленькі жыхар”; “Самая шматдзетная сям’я”; “Самы прыгожы квятнік”. Прыемным падарункам стала  выступленне  Карпеца Васілія Антонавіча, у выкананні якога прагучалі аўтарскія песні. Удзячныя вяскоўцы шчыра дзякавалі усім артыстам, падаравалі шмат кветак, усмешак і апладысментаў!

Наверх


Сасноўская сельская бібліятэка-клуб правяла чарговае мерапрыемства для жыхароў вёсак Гарыдзеняты і Бярозы, якім была прапанавана цікавая святочная праграма “Добры дзень табе, родная вёска!”. На свяце гучалі вершы аб вёсцы, песні, прыпеўкі, гумарыстычныя байкі ў выкананні самадзейных артыстаў Сасноўскай СБК. Ганаровым госцем мерапрыемства стала  жыхарка в. Гарыдзеняты Мурашка Юзэфа Антонаўна 1928 г.н., якая прайшла праз пекла фашысцкіх канцлагераў, а пасля вайны ўсё жыццё працавала настаўніцай. Менавіта ў гэты дзень адзначаў свой дзень нараджэння жыхар гэтай жа вёскі  Мурашка Часлаў Мікалаевіч 1949 г.н., які усё жыццё працаваў у сельскай гаспадарцы трактарыстам. У іх гонар гучалі віншаванні, былі ўручаны падарункі, кветкі і падараваны песні. Напрыканцы свята ўдзячныя вяскоўцы шчыра дзякавалі артыстам за цудоўнае мерапрыемства  і запрашалі бываць у іх часцей.

Наверх


4 жніўня Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб сумесна з Крэўскім цэнтральным Домам культуры правялі свята вёскі Ардашы Крэўскага сельскага Савета. На свята былі запрошаны ветэраны працы, працаўнікі сельскай гаспадаркі, мнагадзетныя сем’і і наогул усе жадаючыя.

На свяце гучалі песні, прыпеўкі, гумарыстычныя вершы і байкі, паказваліся інсцэніроўкі, якія выклікалі смех, узнімалі настрой у вяскоўцаў, за што артысты:  вучні Крэўскай школы, настаўнікі Смаргонскай дзіцячай школы мастацтва імя М.-К. Агінскага, работнікі Крэўскага ЦДК і Ракавецкай СБК былі ўзнагароджанны шкавалам апладысментаў.

Наверх


14 ліпеня 2013г. Ракавецкая бібліятэка-клуб сумесна з Крэўскім ЦДК правяла для ракавецкіх жыхароў свята вёскі “Мая маленькая Радзіма”. Адкрыла свята шасцігадовая мінчанка, якая прыехала на летні адпачынак да бабулі з дзядуляй, беларускай песняй “Запрашаем усіх на свята”.

На свята  былі запрошаны: старажылы вёскі,  ветэраны ВАВ, мнагадзетныя сем’і, самы маленькі жыхар, самая маладая сям’я, перадавікі СВК, ветэраны працы. Для вяскоўцаў была прапанавана цікавая святочная праграма. Вучні Ракавецкай і Крэўскай школ, мясцовыя жыхары і культработнікі, настаўнік Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў А.Хвастэнка прапанавалі гледачам песні, байкі, гумарыстычныя нумары, танцы, мелагучную ігру на саксафоне. Завіталі на свята і незвычайныя госці – гэта “Папандопала” са сваім гардэробчыкам і цікавай гульнёвай праграмай, прыгожыя бландзінкі з вясёлым нумарам “Блондинки на охоте”. Свята прынесла добры настрой і задавальненне ўсім прысутным.

Наверх


З 19 па 21 чэрвеня адбыўся регіянальны семінар “Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк”. Удзельнікамі семінара з’яўляліся начальнікі аддзелаў культуры Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага райвыканкамаў, дырэктары і намеснікі ЦБС, загадчыкі, бібліятэкары і метадысты аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу раённых цэнтральных бібліятэк.

Падчас работы семінара ў Смаргоні разглядаліся наступныя пытанні: “Роля бібліятэчнага маркетынгу ў сістэме метадычнага кіравання бібліятэкамі. Электронная прэзентацыя”; дэманстравалася мультымедыйная віртуальная экскурсія “Скарбніца мудрасці ў  Паўночных Афінах” па Залескай сельскай бібліятэцы-цэнтры этнакультурнай асветы “Спадчына”; “Бібліятэка – пляцоўка цікавых мастацкіх праектаў: экскурсія па цэнтральнай раённай бібліятэцы”, дзе прайшло адкрыццё выставы работ нямецкай мастачкі Ara Max; “Будучыня пачынаецца сёння: асаблівасці работы гарадской бібліятэкі №2. Удзельнікі семінара здзейснілі экскурсію ў зімовы сад політэхнічнага ліцэя, наведалі першую бібліятэку аграгарадка в.Жодзішкі, адбылася экскурсія ў аграсядзібу “Вита” у в.Вайнідзеняты. Напрыканцы семінара прайшло знаёмства з Ракавецкай сельскай бібліятэкай-клубам пад назвай “Этнакультурныя традыцыі ў рабоце бібліятэкі-клуба”, былі паказаны вячоркі “Хлеб на стале – радасць у хаце”.  У гэтай жа бібліятэцы адбыўся абмен думкамі і падвядзенне вынікаў семінара.

Наверх


Час хутка ляціць і  вось ужо ў некаторых дзетак прыйшоў час развітацца з дзіцячым садком. Да гэтай урачыстасці 5 чэрвеня   Сасноўская СБК  і Сасноўскі дзіцячы садок правялі выпускны  ранішнік  "До свидания, детский сад!"  Гучала шмат падзячных слоў у адрас супрацоўнікаў дзіцячага садка, а таксама дзяцей і бацькоў. Былі ўручаны  дыпломы і  падарункі. Дзеці здзівілі ўсіх  прысутных вершамі, песнямі і танцамі. Былі праведзены гульні, конкурс вясёлых загадак-падманак. Бібліятэкар у ролі “Першага званка” паведала дзецям аб тым, як цікава вучыцца ў школе, шмат чытаць і атрымліваць новыя веды. Дзеці прынялі ўдзел у  гульні “Урок”, на якім выконваліся сапраўдныя заданні і  віктарыне “Казачны калейдаскоп”.

На развітанне бібліятэкар запрасіла дзетак часцей наведваць вясковую бібліятэку.

Наверх


1 чэрвеня Сасноўская сельская бібліятэка-клуб  сумесна з Сасноўскім дзіцячым садком правяла   свята дзяцінства  “Чароўная краіна дзяцінства”,  прысвечанае Міжнароднаму дню аховы дзяцей. Да ўвагі маленькіх жыхароў была аформлена яскравая выстава дзіцячых кніг пад назвай “Летом некогда скучать, будем  книги мы читать!”.

Дзеці  з вялікім задавальненнем спявалі і танцавалі, разам з бацькамі ўдзельнічалі ў спартакіядзе “Гульня нас падружыць, гульня нас навучыць!”. 

Усе ўдзельнікі спартакіяды атрымалі медалі, дыпломы і салодкія падарункі. Напрыканцы свята бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з умовамі  конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”.

Наверх


Многім здаецца, што ў век інфармацыйных тэхналогій, татальнага, усеабдымнага наступлення Інтэрнэту, няма патрэбы расціць чытача.

Але сусветны вопыт сведчыць аб тым, што самыя магутныя краіны ўсё больш і больш звяртаюць увагу на тое, каб вырасціць чытаючае пакаленне, выхаваць у дзяцей любоў да кнігі і чытання. Бо толькі адукаванае грамадства фарміруе ўсебакова развітага і сацыяльна значнага чалавека.

Гарадская бібліятэка №2 з 15 па 31 мая  2013 года запрашае бацькоў і дзяцей на інфармацыйны кірмаш, дзе будуць прапанаваны цікавыя і карысныя ідэі, адказы на пытанні, якія часта ўзнікаюць у бацькоў. Напрыклад:

  • Навошта патрэбны кнігі ў раннім дзяцінстве?
  • Калі чытаць?
  • Як чытаць?

Таксама атрымаюць удзельнікі кірмаша і парады бібліятэкараў і псіхолагаў.

У рамках кірмаша ўжо прайшла  інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “А ў бібліятэцы… цукерачная паліца” для малодшых школьнікаў. Чаму цукерачная? Ды вельмі проста. За правільныя адказы “Паліцы” маленькія чытачы атрымлівалі цукерку.

Наверх


Да 70-годдзя знакамітага паэта-земляка Мар`яна Дуксы цэнтральная бібліятэка правяла свята паэзіі “Шлях да ісціны” у рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” для навучэнцаў Смаргонскага політэхнічнага ліцэя. Вядучыя Лаўрэнкова Н. У. і Усціновіч К. З. цікава расказалі аб жыцці і творчасці паэта, асвяціўшы шмат малавядомых фактаў з лёсу М. Дуксы.  На фоне слайд-шоу дэкламаваліся вершы, і вельмі прыемна, што словы да гімну нашага роднага горада Смаргоні склаў такі таленавіты паэт.

Наверх


26 красавіка ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшоў ранішнік прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Сяргея Уладзіміравіча Міхалкова.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і  паслухалі адзін з вершаў С. Міхалкова “А что у вас” у аўдыё фармаце, паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю, якая прадэманстравала найбольш значныя і яркія моманты жыцця пісьменніка.

Удзельнікі клуба “Краіна казак”, а гэта вучні гімназіі - 2“Б” класа, ўспомнілі вядомыя ім творы аўтара і ў форме гульні змаглі замацаваць атрыманыя веды. Дзеці былі падзелены на дзве каманды, спачатку яны адказвалі на пытанні віктарыны, потым павінны былі дапісаць словы, якіх нехапала ў вершах. Па выніках гульні  можна сказаць аб тым, што дзеці знаёмыя з творамі пісьменніка і многа чытаюць. У канцы сустрэчы школьнікі атрымалі маленькія сувеніры.

Наверх


26 красавіка ў чытальную залу цэнтральнай бібліятэкі на гадзіну роздуму “Пасля Чарнобыля. Пытанні і адказы”, прысвечаную Дню Чарнобыльскай трагедыі, былі запрошаны вучні старэйшых класаў СШ №1.

Вядучыя расказалі аб галоўнай тэхнагеннай катастрофе 20-га стагоддзя – выбуху на Чарнобыльскай АЭС, аб трагічным лёсе першых пажарнікаў-ліквідатараў. Не пакінуў абыякавымі прысутных урывак з кнігі С. Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” аб каханні і смерці, які прадэкламавала Мялюк Т.Г.

Вынік мерапрыемства быў падведзены відэафільмам аб міфах і сапраўдным сучасным становішчы ў зоне Чарнобыля.

Наверх


21 красавіка, напярэдадні Дня памяці самай буйнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва, работнікі гарадской бібліятэкі №2 запрасілі вучняў на экалагічную гадзіну “Наш боль - Чарнобыль”. Гаворка вялася не толькі пра жахлівыя наступствы Чарнобыля, які закрануў кожнага жыхара нашай краіны, але і аб праблеме духоўнага Чарнобыля, што перашкаджае людзям спакойна жыць і быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Чарнобыль цяпер стаў часткай нашага светаадчування, светаразумення. Ён прымусіў зняверыцца ў рупнасці Чалавека на Зямлі. Хвілінай маўчання мы ўшанавалі памяць усіх ахвяраў чарнобыльскай трагедыі.

  

Наверх


12 красавіка ў Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Вечная мелодыя жыцця”, якая прайшла ў рамках раённага агляду мастацкай самадзейнасці “Распахнем акенца творчасці”.

Удзельніцы вакальнай фальклорнай групы прапанавалі гледачам беларускія і мясцовыя народныя песні, адшуканыя у “рэпертуары” сасноўскіх старажылаў. Сапраўдным упрыгажэннем мерапрыемства стала выступленне выхаванцаў Сасноўскага дзіцячага садка “Пралеска”.  Яроўская Галіна Міхайлаўна весяліла гледачоў гумарыстычным аповедам. Вядучыя дэкламавалі вершы Я.Коласа і У.Караткевіча. У выкананні мужчын прагучалі цудоўныя песні. Пад песню “Дарите женщинам цветы” мужчыны падаравалі жанчынам рамонкі з надзімальных шароў. Выступленне суправаджалася слайдамі і прэзентацыяй. Была аформлена выстава  перыядычных выданняў “Наша пресса на все интересы”, па якой бібліятэкар правяла агляд.

Наверх 


Работа библиотек системы в рамках республиканской профилактической акции «Дом без насилия!»

Семья – это одна из величайших ценностей, созданных человечеством за всю историю его существования. В ее позитивном развитии, сохранении и упрочении заинтересовано общество и государство; в крепкой, надежной семье нуждается каждый человек независимо от возраста. Однако, вне общества, вне государства нет и семьи. Она является своеобразным зеркальным отражением общества. Все происходящие в нем изменения, как позитивные, так и негативные, тут же отражаются во внешней форме и внутреннем состоянии семьи, в ее психологическом и моральном климате, бытовых условиях, экономическом состоянии.

С целью привлечения внимания широких слоев населения к проблемам бытового насилия, разъяснения гражданам необходимости содействия государственным органам и минимизации последствий правонарушений, совершенных на этой почве, объявлена с 15 по 30 апреля 2013 года на территории республики профилактическая акция «Дом без насилия!».

Цель акции: вовлечь широкие слои населения в оказание помощи и содействия государственным органам в решении проблем бытового насилия и семейного неблагополучия.

Задачи акции:

- Разъяснить гражданам негативные последствия бытовых конфликтов и необходимость своевременного реагирования на них;

- Довести информацию о возможностях государственных органов и общественных объединений в решении проблем, возникающих в семьях, нормативных правовых актах, регулирующих семейные отношения, в том числе и девиантные;

- Наладить непрерывный взаимообмен информацией между гражданами, государственными органами и общественными объединениями о фактах насилия в отношении близких и мерах, принимаемых по их предупреждению и пресечению.

В рамках профилактической акции «Дом без насилия!» в библиотеках Сморгонской ЦБС запланированы книжные выставки и мероприятия по вопросам семейных взаимоотношений, предупреждении правонарушений и оказанию помощи.

№ п/п

Форма и название мероприятия

Дата проведения

Ответственный

1

Книжные выставки:  «Противодействовать домашнему насилию необходимо!»; «Насилию нет оправдания»; «Мир на земле начинается в доме»; «Семья без насилия»; «Сям’я: правы і абавязкі»;

«Быць прыкладам для дзяцей»; «Начало начал - семья»

15-30 апреля 2013г.

Библиотеки системы

2

Размещение буклета «Дом без насилия» на информационных стендах библиотек системы

15-30 апреля 2013г.

Библиотеки системы

3

Диспут по проблемам насилия «Общение без насилия» 

16.04.2013г.

РЦБ

4

Информационно-познавательный час  «Мае правы ў маёй сям’і» 

17.04.2013г.

РДБ

5

Час-предупреждение  «Стоп насилию в семье!»

17.04.2013г.

ГБ№3

6

Информационный час  «Остановите насилие» 

17.04.2013г.

ГБ№1

7

Информационно-правовой час  Уголовная ответственность за преступления в сфере семейно-бытовых отношений.

23.04.2013г.

ГДБ

8

Информационный час  «Сям’я – тэрыторыя бяспекі»

24.04.2013г.

ГБ№2

Наверх 


12 красавіка раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла на літаратурнае свята “Там, дзе Беларусь мая, там і я” дзіцячага пісьменніка,  паэта, празаіка, перакладчыка, мовазнаўцу, крытыка, Старшыню Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Пазнякова Міхася Паўлавіча. Прадстаўнікоў выдавецтва “Народная асвета” і  кампазітара з Астраўца  Аляксандра Якіменка. Супрацоўнікамі раённай дзіцячай бібліятэкі была аформлена кніжная выстава па творчасці Міхася Пазнякова пад аднайменнай  назвай.

      Першая сустрэча адбылася ў актавай зале гімназіі з вучнямі 5-6 класаў, наступная ў дзіцячай школе мастацтваў імя М.К. Агінскага з вучнямі 7 класаў школы №1 і бібліятэкарамі гарадскіх бібліятэк. Міхась Паўлавіч расказаў пра творчы шлях і вехі сваёй біяграфіі. Прачытаў шэраг цудоўных вершаў, прадэманстраваў  дакументальны фільм па сваёй творчасці.

      На працягу сустрэч гучалі песні на словы Міхася Пазнякова ў выкананні Аляксандра Якіменкі. Школьнікі прымалі актыўны ўдзел у віктарыне па творах пісьменніка, за што атрымалі ад яго прызы.       

Прадстаўнікі выдавецтва арганізавалі выставу-продаж кніг. Усе жадаючыя маглі набыць кнігі з аўтографам  Міхася Пазнякова. Абедзве сустрэчы прайшлі цікава, з задорам і карысцю, і ўсім прынеслі задавальненне.

Наверх


Безумоўна, шэдэўры міравога мастацтва большай сваёй часткай абавязаны творцам-мужчынам. Гэты факт ніхто і не збіраецца аспрэчваць. Але гісторыя паказвае, што сапраўдную, высокую паэзію нараджаюць таленавітыя паэты – як мужчыны, так і жанчыны, а таксама моцныя пачуцці і глыбокія думкі. На вечарыне “Зоркі паэтычнага небасхілу”, якая адбылася 24 сакавіка ў гарадской бібліятэцы №2, удзельнікі паслухалі галасы паэтак з усяго свету, адкрылі для сябе новыя імёны. Паэзія мае тайну – вершы часта дапамагаюць нам знайсці адказы на свае пытанні, нават калі напісана насамрэч пра другіх людзей і другую сітуацыю. Сябры клуба “Алеся” чыталі свае любімыя вершы, а бібліятэкары падрыхтавалі паштоўкі ў стыле карт-мэйкінг для кожннага ўдзельніка.

Наверх


18 сакавіка 2013 г. ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Кнігі збіраюць сяброў”.

На мерапрыемства сабраліся дзеці малодшага школьнага ўзросту. Вядучая свята, Каралева Кніга, вітала сваіх сяброў, гутарыла з дзецьмі аб добрым і вечным. Прагучалі вершы Я.Купалы, У.Карызны, М. Дуксы. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе прымавак і прыказак, літаратурнай віктарыне “Любімыя кнігі дзяцінства” па творах беларускіх пісьменнікаў Я.Коласа, Я. Маўра, З.Бядулі. Пытанні былі няпростыя, можна сказаць складаныя, за правільныя адказы пераможцы былі ўзнагароджаны невялічкімі падарункамі.

Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіў перад удзельнікамі свята з казкай Ш.Перо “Чырвоны каптурок”. Да мерапрыемства была прыгожа  аформлена ілюстраваная  выстава і зроблены агляд літаратуры “Давайте читать, чтоб творить и мечтать”.

Наверх


14 сакавіка 2013 г. да Дня Канстытуцыі ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла гадзіна права “Мы і закон”. На мерапрыемстве адбылася размова навучэнцаў Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя з намеснікам пракурора Смаргонскага раёна М.М. Кіндра. Ён звярнуў увагу прысутных на тое, што з “Законам” мы сустракаемся штодзённа, але не звяртаем на яго ўвагу да асаблівых жыццёвых выпадкаў.

Галоўны бібліёграф Смаргонскай ЦБС А.М. Рамановіч расказала аб гісторыі стварэння свята, развіцці канстытуцыйнага права ў Рэспубліцы Беларусь. У чытальнай зале была арганізавана дэманстрацыя тэматычнага відэафільма і выстава-прагляд.

Наверх


3 сакавіка 2013 г. адбыліся ракавецкія вячоркі “Хлеб на стале – радасць у хаце”  ў Крэўскім цэнтральным Доме культуры. Супрацоўнікі Ракавецкай бібліятэкі-клуба і Крэўскага ЦДК прадэманстравалі  гледачам беларускія звычаі і традыцыі. У выкананні мясцовых жыхароў прагучалі беларускія песні, байкі, прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі, цікавыя жыццёвыя гісторыі. Не былі забыты і беларускія танцы.

  

7 сакавіка 2013г. у Ракавецкай бібліятэцы-клубе прайшоў канцэрт ”Адзіная мая”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. На святочна ўпрыгожанай сцэне гучалі песні, вершы, маналогі і віншаванні для жанчын. У выкананні работнікаў Крэўскага цэнтральнага Дома культуры і бібліятэкара Ракавецкай бібліятэкі-клуба былі паказаны вясёлыя сцэнкі. Вучні Ракавецкай яслі-сада-базавай школы прапанавалі музычныя і сатырычныя нумары. Удзельнікі танцавальнага гуртка “Імпульс” Крэўскага ЦДК парадавалі гасцей сваімі яскравымі танцамі.

Наверх


На чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” у цэнтральнай бібліятэцы сабраліся удзельніцы клуба “Дзеці вайны” на літаратурна-музычную вечарыну “Её величество – Женщина!”. Віншавалі жанчын са святам 8 Сакавіка вядучыя мерапрыемства цёплымі, душэўнымі словамі; Садоўская Г.І., член клуба “Дзеці вайны”, удзельніца вакальнай жаночай групы “Соседушки” Смаргонскага РДК  выканала песні “Мама” і “Судьба”;  музычныя падарункі прагучалі ў выкананні вучняў дзіцячай школы мастацтваў імя М.-К. Агінскага: Стальчынскай Яны, Стасіловіч Ірыны, Касцюкевіч Вольгі, Субач Лізы і Абрамчык Ганны. Лаўрэнкоў Павел прачытаў верш пра бабулю і  пажадаў усім  веснавога настрою. Самым захапляльным момантам былі цікавыя гісторыі аб  хустках з сямейных куфраў. 

    

Наверх


8 сакавіка 2013г. у Сасноўскай бібліятэцы-клубе была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Тепло лучистых глаз”, да  Міжнароднага Дня жанчын. На мерапрыемства былі запрошаны ўсе жадаючыя. Была аформлена кніжная выстава “Жанчына – крыніца ўсей прыгажосці”. Святочную праграму падрыхтавалі удзельнікі мастацкай самадзейнасці Сасноўскай БК.

    

Гучалі цудоўныя беларускія песні, віншавальныя і сатырычныя вершы, юмарыстычныя сцэнкі. Госці мерапрыемства з вялікім задавальненнем падпявалі мясцовым артыстам, удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на цікавыя пытанні вядучых свята. Са сцэны гучалі пяшчотныя словы падзякі і найлепшых пажаданняў жаночай палове. Ім былі ўручаны невялікія падарункі: дзяўчынкам – шарыкі, жанчынам – паштоўкі!

Наверх


У сакавіку 2013г. раённая цэнтральная бібліятэка правяла на базе гарадской бібліятэкі №3 раённы семінар “Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у практычнай дзейнасці бібліятэк”.

Падчас работы семінара разглядаліся наступныя пытанні: камп’ютарныя тэхналогіі ў афармленні дакументаў аматарскіх аб’яднанняў, фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў – важная ўмова якаснага задавальнення патрэб чытачоў, электронны каталог ў даведкава-бібліяграфічным апараце, выкарыстанне камп’ютара ў рабоце бібліятэк сістэмы.

Удзельнікаў семінара – бібліятэкараў Смаргонскай ЦБС з Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка павіншаваў сваімі песнямі   Якіменка А.А. – кампазітар з г. Астравец, які піша музыку на вершы беларускіх класікаў.

Наверх


1 сакавіка 2013 г. у чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі да Дня барацьбы з наркаманіяй прайшоў урок здароўя “Будучыня без наркотыкаў”.

Вядучая Антонава Т.М. расказала прысутным аб уздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека, аб крымінальнай адказнасці за захаванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў. Прагучалі цікавыя факты аб злоўжыванні наркотыкаў знакамітымі людзьмі свету. Была паказана электронная прэзентацыя і праведзены агляд артыкулаў з перыядычных выданняў “Выбіраем будычыню”.

Наверх


28 лютага 2013 г. ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылася гутарка “Не будзь нявольнікам дрэнных звычак”, прысвечаная Дню барацьбы з наркаманіяй. На мерапрыемства завітаў  7 “В” клас школы №5.

У жыцці падлеткаў паўстаюць вострыя пытанні: “Як і чаму ўзнікла і распаўсюдзілася ў грамадстве наркаманія?, “Што штурхае дзяцей да наркаманіі?, “Чаму адзін чалавек становіцца наркаманам, а другі не, хаця на іх уздзейнічаюць аднолькавыя фактары?”. На гэтыя пытанні цікава і карысна адказала ўрач Смаргонскага занальнага цэнтра Алена Міканораўна Маякова. Гутарка была пабудавана  на прыкладах з жыцця і асабістай практыкі. Дзеці пісьмова адказалі на пытанні  анкеты “Ваши знания о наркотиках”. Напрыканцы свайго выступлення Алена Міканораўна раздала памяткі-закладкі аб шкодных звычках.

Бібліятэкары аформілі каляровую кніжную выставу “Здоровье – драгоценный дар” і зрабілі фантастычнае падарожжа ў будучае ХХVI стагоддзя без дрэнных звычак. Экскурсавод пазнаёміла з экспанатамі “Музея дрэнных звычак”.

У канцы мерапрыемства вядучая правяла рэфлексію ў форме віктарыны “Сделай выбор”.

Наверх


У гарадской бібліятэцы №2 сабраліся аматаркі рускага жывапісу і паэзіі на чарговае пасяджэнне жаночага клуба “Алеся”. Вечарына “О ты, поэзия мольберта” была прысвечана чароўнаму вобразу жанчыны. Ва ўсе часы жанчына выступала як у якасці крыніцы натхнення, так і ў ролі аб’екта для ўвасаблення ў выяўленчых мастацтвах.

Вядучая мерапрыемства расказала пра таямніцы выдатных рускіх мастакоў розных эпох, якія яны ўвасобілі ў жаночыя вобразы ў сваіх палотнах. Прадэкламаваныя вершы адлюстравалі ідэалы жаночай прыгажосці і гармоніі, якія ўслаўлялі паэты розных часоў.

Утульна аформленая зала, ціхая музыка, лірычныя вершы, цікавыя суразмоўцы надалі вечарыне душэўнасць і добры настрой прысутным.

Наверх


2 лютага 2013 года ў Ракавецкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшлі вячоркі “Хлеб на стале – радасць у хаце”. / На сцэне, аформленай у стылі сялянскай хаты, гасцей віталі гаспадары: бібліятэкар Ракавецкай СБК і галоўны энэргетык СВК “Ракаўцы”. Гучалі цудоўныя беларускія песні ў выкананні мясцовых жанчын. Работнікі Крэўскага цэнтральнага дома культуры паднялі настрой прысутных вясёлымі сцэнкамі. Вучні Ракавецкай яслі-сада – базавай школы  паказалі сваё майстэрства ў дэкламаванні басняў і сатырычных вершаў.

Наверх


25 студзеня 2013 г. у чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная вечарына “Высоцкі: быць на зямлі чалавекам…”, прысвечаная 75-годдзю паэта-спевака Уладзіміра Высоцкага. У гасцёўню завіталі вучні старэйшых класаў гімназіі №4. Вядучыя Н. Лаўрэнкова і К. Усціновіч расказалі аб нялёгкім лёсе чалавека, якому ў савецкі час па папулярнасці не было роўных. Пра акцёра, які не меў ніякіх званняў, пра спевака, пры жыцці якога былі запісаны толькі чатыры пласцінкі, пра паэта, чые вершы не друкавалі, а яго любіла і ведала ўся краіна.

На працягу вечара гучалі песні Уладзіміра Высоцкага, дэманстраваліся электронная прэзентацыя і відэаролікі. Маладых людзей уразілі яго непаўторны голас і надрыўныя радкі вершаў – усё яшчэ жывыя сведкі пакутаў і надзей папярэдняга пакалення.

Наверх


Апошнiя каментарыi