Дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонская раённая бібліятэка"

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Структура

125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча адзначалася ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” 30 лістапада і 1 снежня.

На літаратурную вечарыну пад назвай “Страцім-лебедзь беларускай паэзіі” 30 лістапада завіталі вучні 5-8 класаў. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тэрэза Станіславаўна Аўтушка расказала пра цікавы жыццёвы і творчы шлях ні з кім непараўнальнага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Свае любімыя вершы прачыталі ўпраўляючая справамі Вішнеўскага сельсавета Танцуй Ніна Мікалаеўна і бухгалтар фермерскай гаспадаркі “Навасёлкі” Мінкевіч Люцыя Іванаўна.

У выкананні Кацярыны Забрамскай, Сняжаны Дыро і Лізы Каханскай прагучалі вершы “Зімовая дарога”, “Раманс”, “Слуцкія ткакчыхі”.

1 снежня ў бібліятэку прыйшлі вучні пачатковых класаў. Яны з захапленнем слухалі бібліятэкара, якая расказала пра Максіма Багдановіча і яго творчасць. Былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ніна Васільеўна Няпеўная і загадчык КБА Алена Эдуардаўна Бініцэвіч паведалі аб сваім захапленні з дзяцінства творчасцю Максіма Багдановіча.

Вікторыя Кабак, Ксенія Стальчынская, Паліна Горбач, Арцём Скорабагаты, Надзея Ляшчэвіч і Даша Юхневіч прачыталі вершы “Зімой”, “Вадзянік”, “Перад паводкай”, “Маёвая песня”, “Зімовая дарога” і інш.

Наверх


30 лістапада філіял “Сольская сельская бібліятэка” сумесна з сектарам культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры” арганізавалі тэматычную вечарыну пад назвай “Курить или не курить?!”. Урач-валеёлаг Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Маякова А.М. расказала аб неабходнасці зберажэння свайго здароўя, аб шкоднасці дрэнных звычак. Да мерапрыемства бібліятэкар аформіла тэматычную выставу “Спасибо, не курю!” і правяла агляд літаратуры.

Наверх


26 лістапада ў філіяле «Лешчаняцкая сельская бібліятэка» прайшла літаратурна-музычная гадзіна «Любовная лирика Фёдора Тютчева», прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння расійскага паэта.

Бібліятэкар расказала аб творчасці паэта, а слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмілі з любімымі жанчынамі паэта, якія натхнялі яго на творчасць. Павел Парфенчык выканаў песню на словы Ф. Тютчава, а Вольга Ёч дэкламавала лірычныя вершы.

Да мерапрыемства ў бібліятэццы была аформлена выстава пад назвай «Я помню время золотое», якая адлюстроўвала не толькі творы паэта, публікацыі аб жыцці і творчасці, але і водгукі чытачоў аб любімых вершах.

Наверх


У аграгарадку Ракаўцы жывуць і працуюць таленавітыя людзі. Таму ў лістападзе ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” была арганізавана творчая выстава-прагляд сямейных вырабаў “Наши руки не для скуки”. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы выставы прынялі Трацяк Святлана, Страх Мікалай, Стрыга Вера, Камашынская Таццяна, Бушкевіч Лізавета, якія падзяліліся сакрэтамі стварэння сваіх работ.

Наверх


23 лістапада Смаргонская раённая бібліятэка ў актавай зале Смаргонскага політэхнічнага ліцэя правяла вечар-партрэт, прысвечаны Эдварду Сяргею пад назвай “Крыніца натхнення”.

Наведвальнікі цёпла прымалі Эдварда Аляксандравіча, уважліва слухалі яго пранікнёныя вершы. Таксама на мерапрыемства завіталі прыхільнікі творчасці паэта - вядомы на Смаргоншчыне кампазітар і дырыжор А.П. Лях, музыкант і аранжыроўшчык з г. Астраўца – А.А. Якіменка. У іх выкананні прагучалі песні напісаныя на словы Э. Сяргея і разам з імі з задавальненнем спявала зала.

Слайды мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі прысутных з жыццём і творчасцю Эдварда Аляксандравіча Сяргея.

Наверх


У лістападзе філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” і аддзел культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры” правялі сустрэчу з супрацоўнікамі медыцыны пад назвай "Каб жыццё прадоўжылася і заўтра". Бібліятэкар прадставіла прысутным інфармацыйны агляд “Скажи вредным привычкам – нет!”. Напрыканцы мерапрыемства адбыўся круглы стол “Пытанні і адказы”.

Наверх


20 лістапада ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” прайшоў вечар-ушанаванне супрацоўнікаў і ветэранаў працы філіяла “Жодзішкі” УВП “Смаргонскі КХП” пад назвай  “Працай славім родны край”, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі.

Для гасцей прагучалі віншавальныя словы, вершы і песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Парадавалі сваім выступленнем удзельнікі дзіцячага вакальнага гуртка “Карусель”. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава артыкулаў з перыядычных выданняў аб лепшых працаўніках сельскай гаспадаркі філіяла “Жодзішкі” “Раўненне на лепшых”.

Наверх


19 лістапада ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка” адбыўся пазнавальны ўрок “Что мы знаем о правах ребёнка?”, прысвечаны Сусветнаму дню дзіцяці. Бібліятэкар у даступнай форме пазнаёміла школьнікаў з Законам Рэспублікі Беларусь “О правах ребенка”. Дзеці даведаліся аб тым, што ў іх ёсць не толькі правы, але і абавязкі. Завяршыла мерапрыемства знаёмства з новымі дзіцячымі творамі.

Наверх


18 лістапада ў чытальнай зале  Смаргонскай раённай бібліятэкі адбыўся Дзень інфармацыі «Чтобы не было беды, соблюдай законы ты», прымеркаваны да Сусветнага дня дзіцяці. Галоўны бібліёграф Рамановіч А.М. паведала навучэнцам 7 класа СШ №1 цікавыя звесткі з гісторыі права, прадэманстравала электронную прэзентацыю «Азбука прав ребенка». Інспектар па справах непаўналетніх Церашкевіч Л.В. пазнаёміла з правамі і абавязкамі дзяцей, расказала аб адказнасці моладзі за правапарушэнні, адказала на пытанні прысутных.

Наверх


У лістападзе ў філіяле "Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб" прайшла гадзіна гучнага чытання "Мае першыя кніжкі". Дзеці падрыхтоўчай школьнай групы Ракавецкага дзіцячага садка разам з выхавацелем Дваранскай А.У. наведалі бібліятэку. Гучна чыталі не толькі выхавацель і бібліятэкар, а і самі дзеці. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава з новымі дзіцячымі кнігамі. 

Наверх


У лістападзе ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна мастацтва пад назвай “Яго жыццё ў музыцы”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Роўды Віктара Ўладзіміравіча, беларускага харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі. Наведвальнікі даведаліся пра сям’ю знакамітага земляка, аб тым, калі ён пачаў займацца музыкай і спяваць у царкоўным хоры. Бібліятэкар расказала пра працу Роўды ў Маскве з хорам А.Свешнікава, выкладанні ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, аб яго працы кіраўніком і галоўным дырыжорам Акадэмічнага хору Беларускага тэлебачання і радыё.

Віктар Уладзіміравіч Роўда з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам Смаргоні, у гонар якога названа адна з вуліц горада.

Наверх


17 і 18 лістапада супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” правялі літаратурную гадзіну “Пісьменнік і мастак  Яўген Чарушын”, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння знакамітага рускага дзіцячага пісьменніка і мастака Яўгена Іванавіча Чарушына. Слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмілі маленькіх чытачоў з біяграфіяй пісьменніка і яго творчасцю. Дзеці прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне і паглядзелі мультыплікацыйны фільм па творы Я.Чарушына “Чуффык”.

Наверх


1 ноября в филиале «Кревская сельская библиотека» прошла экскурсия для детей старшей группы Кревского детского сада под названием «Здравствуй, книжкин дом». Библиотекарь рассказала маленьким посетителям о библиотеке, познакомила с книжками-малышками, провела громкие чтения.

Наверх


29 кастрычніка ў філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” завіталі вучні 3–х класаў УА “Сярэдняя школа №7” на гадзіну дзіцячых забаў “Ура! Канікулы!”.  Дзеці прымалі ўдзел у літаратурных віктарынах: “Адгадай героя казкі”, “Пытанне – Адказ”; гульнях: “Язык зверей” і “Веселый телефон”; адгадвалі загадкі.

Напрыканцы мерапрыемства перад прысутнымі выступіў лялечны тэатр “Праменьчык” з казкай “Петух и Кот”.

Наверх


28 кастрычніка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбыўся  ўрок дабрыні “Тепло домашнего очага”, на які былі запрошаны вучні 8 “А” класа СШ№7. Удзельнікі мерапрыемства  разам з вядучай А. Налівайка  паразважалі  аб самых важных якасцях чалавека: дабрыні і міласэрнасці.  Школьнікі ўспаміналі мастацкія творы, у якіх вялася размова аб розных  ўчынках людзей. Дзеці прынялі ўдзел у дыспуце “Добрый человек – это человек, который…” .

Наверх


27 кастрычніка супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запрасілі на бацькоўскія чытанні пад назвай “Пачытайце дзецям услых” у рамках абласной акцыі “Чытаем кнігу разам з дзецьмі”.

Біблятэкар расказала прысутным аб неабходнасці чытання дзецям кніг услых, бо слуханне тэксту фарміруе ў дзяцей правільнасць маўлення, папаўняе слоўнікавы запас, прывівае любоў да чытання, развівае фантазію і кругагляд. Бацькі зачытвалі ўрыўкі любімых твораў сваіх дзяцей.

Да мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі выставу кніг для дарослых і дзяцей.

Наверх


26 кастрычніка 2016 года на базе Смаргонскай раённай бібліятэкі адбыўся семінар “Арганізацыя работы бібліятэк па папулярызацыі здаровага ладу жыцця”. На семінары адбыўся круглы стол “Здаровы лад жыцця як элемент агульнай культуры чалавека” з удзелам  урача-валеёлага Смаргонскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Маяковай А.Н. Загадчык АБМ Камароўская Т.А. паказала мультымедыйную прэзентацыю “Формирование здорового образа жизни в библиотеке”. Галоўны бібліёграф Рамановіч А.М. арганізавала выставу-кансультацыю “Здаровы лад жыцця – залог здароўя”. Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” падрыхтавалі актуальны рэпартаж “Алгоритм здоровья”.

Наверх


14 кастрычніка ў рамках Года культуры Смаргонская раённая бібліятэка правяла юбілейны музычна – літаратурны вечар “Лясы бязмежнай радасці і болю” у гонар таленавітай зямлячкі Алы Клемянок.

 Ала Леанідаўна – смаргонская паэтка, вядомы журналіст, чароўная маці чатырох сыноў, адным словам - Асоба. З 1985 года жыве ў Смаргоні, працуе ў раённай газеце «Светлы шлях» загадчыкам аддзела культуры, маралі і права. Яна займае актыўную жыццёвую пазіцыю, шмат выступае ў навучальных установах і на прадпрыемствах Смаргоншчыны, а таксама за межамі раёна і вобласці.

На творчым вечары прысутныя ўбачылі Алу Леанідаўну не толькі, як таленавітую паэтку і пісьменніцу, але і як спявачку, яе песні гучалі на працягу ўсяго мерапрыемства.

У выкананні тэатра “Батлейка”  была прадстаўлена інсцэніроўка  “Казкі Ругена”, аўтарам якой з’яўляецца Ала Клемянок.

Паколькі юбілейны вечар супаў з яшчэ адным святам  - Днём Маці, для шаноўнай Алы Леанідаўны  і для ўсіх прысутных жанчын прагучаў музычны падарунак у выкананні навучэнкі дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага Сярмяшка Паліны.

Наверх


“Мама! Матуля! Чароўнае слова, песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах”

15 кастрычніка ў філіяле “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” да Дня маці адбыўся літаратурна-музычны вечар пад назвай “Мама! Матуля! Чароўнае слова, песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах”. На мерапрыемстве вучні 6 - 7 класаў віншавалі са святам сваіх маці, спявалі для іх песні і чыталі вершы, а таксама падаравалі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.


Да Дня маці ў філіяле "Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб" адбылася літаратурна-музычная вечарына "На свете нет священней слова - мама". У выкананні самадзейных артыстаў для ўсіх матуль гучалі словы віншавання, песні і вершы. Вясёламу настрою паспрыяў гумарыстычны нумар "Гаспадынькі" у выкананні Стрыга Веры і Тытуш Варвары.

Наверх


14 кастрычнiка фiлiял "Крэўская сельская бiблiятэка" сумесна з сектарам культуры и вольнага часу "Крэўскi дом культуры" правялi да Дня мацi ранiшнiк "Мама - мой добрый ангел", куды білі запрошаны мамы разам з  дзецьмі. На мерапрыемстве гучалі вершы і песні пра матулю, была аформлена выстава дзіцячых малюнкаў “Усміхніся, матуля!”.  Усе прысутныя атрымалі салодкiя  падарункi.

Наверх


14 кастрычніка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася паэтычная гадзіна “Мама – святло маей душы”, прысвечаная самаму дарагому чалавеку на Зямлі – Матулі. Мама – самае кароткае, але самае сардэчнае і добрае слова.

Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення свята Пакроў Прэсвятой Багародзіцы, зрабілі агляд літаратуры.  Вучаніцы 4 “Б” класа Цішчанка Каця і Мошнікава Віялета шчыра і пранікнёна чыталі вершы пра маму.  Вядома ж, мама заслугоўвае лепшага падарунка ў гэты дзень, таму напрыканцы свята дзеці падарылі сваім мамам кветкавыя кампазіцыі з кляновых лістоў.

Школьнікі з задавальненнем чыталі вершы пра маму, удзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі.  

Наверх


10 октября в филиале «Районная детская библиотека» в празднично оформленном  читальном зале подводились итоги конкурса летнего чтения «Лето в стране чудес».

Поздравить победителей пришли участники  театра эстрадной песни «Комплимент» детской школы искусств имени М.К.Огинского.  Ученики  3 «Г» класса гимназии подготовили стихи для победителей конкурса.

Дипломом 3 степени были награждены: ученик  2«Б» класса СШ №1 Гиль Павел, ученица 4«А» класса гимназии Чернявская Лиза и Субоч Дарья – ученица 2«В»класса гимназии.

Диплом  2 степени получили: Субко Антон, ученик 4«А» класса гимназии  и Цыркунович Полина ученица 3«В» класса гимназии.

Дипломом 1 степени награждена Шиш Полина  ученица  3«В» класса  гимназии.

Шестнадцать лучших читателей, выполнивших все условия конкурса летнего чтения, получили поощрительные призы и дипломы.

Подведение итогов конкурса стало чудесным праздником для детей, родителей, учителей и работников библиотеки.

Наверх


8 кастрычніка філіял ”Лешчаняцкая сельская бібліятэка“ правяла бенефіс бабулі ”Каб восень была залатой“, прымеркаваны да Дня пажылых людзей. На мерапрыемства была запрошана адна з самых актыўных бабуль, даўні сябра бібліятэкі Махнач Зоя Эдвардаўна. Увазе чытачоў была прапанавана выстава вязаных вырабаў гераіні сустрэчы “Каб рукі не ведалі стомы”, а таксама кніжная выстава ”Чыталі бабулі – чытаюць унукі“. Зоя Эдвардаўна ў мінулым бібліятэкар, таму яна з задавальненнем правяла агляд літаратуры па выставе, правяла майстар-класу па вязанню шкарпэтак, выказала свае меркаванні з пункту гледжання бабулі калі і як далучаць дзяцей да кнігі, да чытання ў сям’і. Акрамя таго ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць паспаборнічаць на лепшае веданне літаратурных твораў, адказаўшы на пытанні віктарыны ”Пазнай мяне“.

Наверх


Восень – гэта час збіраць ураджай і радавацца таму, што было вырашчана сваімі рукамі, час падводзіць вынікі і глядзець уперад. У чытальнай зале філіяла «Гарадская бібліятэка №1» прайшло свята ўраджаю «З рога ўсяго многа» для членаў клуба «Ліра» і актыўных чытачоў пажылога ўзросту. Вядучая Алена Васілеўская пазнаёміла прысутных з легендамі і паданнямі, народнымі прыкметамі аб раслінах і пладах.

«Пудзіла Агароднае» запрасіла прысутных прыняць удзел у конкурсах і віктарынах, прадэманстравала свае веды аб садавіне і агародніне. Упрыгожыла свята маляўніча аформленая кніжна-пладовая выстава «Шчодрыя дары восені», на якой былі прадстаўлены: лепшая садавіна, гародніна і літаратура па тэхналогіі іх вырошчвання і перапрацоўкі.

Удзельнікі атрымалі зарад добрага настрою і за кубачкам гарбаты абмяняліся рэцэптамі прыгатавання смачных хатніх страў.

Наверх


1 октября в филиале «Сосновская сельская библиотека-клуб»  состоялось праздничное мероприятие «Голова седая – душа молодая», посвященное Международному дню пожилых людей.  

Гостей мероприятия поздравила с праздником председатель ветеранской организации Зинаида Фёдоровна Игнатович, отметив, что жизненный путь представителей старшего поколения, их труд является ярким примером для подрастающих поколений и пожелала собравшимся доброго здоровья, долголетия и бодрости духа.

Ведущая мероприятия Светлана Петкевич высказала слова благодарности пожилым людям за тепло сердец, за отданные работе силы, за опыт, которым они делятся с молодым поколением.

В исполнении участников художественной самодеятельности прозвучали стихи и песни. Тематическая выставка «Осень жизни, как и осень года надо благодарно принимать…» познакомила с документами по правовым аспектам соцзащиты, подборкой литературы по здоровому образу жизни и по рукоделию.

Наверх


“З кнігай па жыцці”, пад такой назвай прайшоў  урок прафарыентацыі ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”.  Чытачы даведаліся аб прафесіі бібліятэкара і аб тым, дзе можна атрымаць адпаведную адукацыю. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з навыкамі пошуку ў электронным каталогу, наведалі сайты бібліятэк вобласці.

Лірычная частка ўрока была адведзена дэкламаванню вершаў пра бібліятэку і бібліятэкара.

Наверх


27 верасня бібліятэкары філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” падвялі вынікі конкурсу летняга чытання “Лета з кнігай” і ўзнагародзілі пераможцаў у іх вучэбных класах.

Падчас летніх канікул дзеці мелі магчымасць не толькі адпачыць, але і ўдзяліць час любімым кнігам і часопісам. На працягу летніх месяцаў  чытачы малодшых класаў прачыталі пэўную колькасць кніг, удзельнічалі ў шэрагу цікавых мерапрыемстваў, рамантавалі кнігі. Усе канікулы ў бібліятэцы дзейнічала выстава-навігатар “Мая любімая кніга, мой любімы герой”, якая дапамагала маленькім чытачам адшукаць кнігу па густу.

Наверх


Па традыцыі ў верасні, да Дня бібліятэк, у дзяржаўнай установе культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” падводзіліся вынікі чарговага раённага конкурсу  “Нескучное краеведение”.  Краязнаўства – гэта тая дарога, на шляху якой не губляецца ні адна з’ява, ні адна асоба. Дарога, па якой ідзе Чалавек побач з Памяццю, Годнасцю, сваім укладам у жыццё і лёс Радзімы.

Гэты конкурс – пэўная работа бібліятэк па збіранні, захаванні і прапагандзе матэрыялаў па гісторыі і краязнаўству.

У намінацыі “Гісторыя і мы: знакамітыя землякі, гістарычныя падзеі, памятныя мясціны” перамаглі:

- філіял “Гарадская бібліятэка №3” – 1 месца;

- філіял “Войстамская сельская бібліятэка” – 2 месца;

- філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” – 3 месца.

У намінацыі “Запаветы добрай даўніны: традыцыйная народная культура, паданні, абрады” пераможцамі сталі:

- філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” – 1 месца;

- філіял “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” – 2 месца;

- філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка” – 3 месца.

Наверх


11 верасня  на пляцоўцы каля выбарчага  ўчастку №26  у в. Сасноўка сабралася нямала  жыхароў, якія прыйшлі прагаласаваць за сваіх кандыдатаў.

Да прысутных  звярнулася сакратар выбарчай камісіі Будзько Валянціна Браніславаўна, якая нагадала, што ад актыўнай пазіцыі кожнага  чалавека на выбарах будзе залежаць будучыня нашай краіны.

Перад выбаршчыкамі выступілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка” з канцэртнай праграмай “Квітней краіна”.

 


Супрацоўнікі  філіялаў “Гарадская  бібліятэка №1”  і “Гарадская дзіцячая бібліятэка” далучыліся  да  абласной акцыі “Чытаем разам”, і 6 верасня правялі літаратурна-музычную кампазіцыю  “І сёння з намі Купала і Колас”, прысвечаную 135-годдзю  з дня нараджэння беларускіх песняроў.

Урыўкі з твораў чыталі дырэктар  Смаргонскай  раённай бібліятэкі З.А. Дурэйка, урач-валеёлаг цэнтра  гігіены і эпідэміялогіі А.М. Маякова, інжынер  ПУ “Смаргоньгаз”  В.М. Шарабайка, настаўнік гісторыі СШ№5  Л.П. Валынец і вучні 11-х класаў СШ№5.

Увазе прысутных была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя “ Песняры беларускай зямлі”.

Наверх


Да Дня ведаў  у краязнаўчай гасцёўні філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка”  адбылася сустрэча з вучнямі 9 класа СШ №1 пад назвай  “Нам мир завещано беречь”. Слайды электроннай прэзентацыі “Застаўся вечна маладым” пазнаёмілі вучняў з гераічнай біяграфіяй чэкіста  Аляксандра Сцяпанавіча Іванова, пахаванага ў гарадскім парку. У Вялікую Айчынную ён змагаўся  ў партызанскім атрадзе “Баявы”, а  пасля вайны вёў барацьбу з бандамі на Смаргоншчыне.  Іваноў А.С. загінуў у 25 гадоў ад бандыцкіх куль пад Войстамам. На месцы гібелі ўстаноўлены памятны знак. У 1967 годзе ў Смаргоні вуліца Зарэчная  была перайменавана ў вуліцу Іванова. Піянерская дружына гімназіі носіць яго імя. У бібліятэцы захоўваюцца матэрыялы аб гэтым мужным чалавеку, усё жыццё якога - як напамін аб неабходнасці берагчы і захоўваць мір на зямлі.

 

Наверх


2 верасня 2016 г. у чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да Дня пісьменства адбылася паэтычная вечарына “Беларускаму Слову паклонімся”.

На мерапрыемстве з вучнямі сярэдніх класаў СШ №7 адбылася размова аб нашай культурнай спадчыне, да якой мы ўсё часцей зараз звяртаемся, каб адшукаць свае карані, вытокі свайго сумлення і рэчаіснасці.

На мерапрыемстве размаўлялі аб нашых славутых земляках: М. Дуксу, А. Лісе, А Цяжкім, У. Някляеве, якія шмат каштоўнага прынеслі ў культурную скарбонку нашага краю. На працягу усяго мерапрыемства гучалі лепшыя вершы з іх зборнікаў.

Наверх


1 верасня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбыўся ўрок ведаў пад назвай “Мир и война глазами детей”. Былі запрошаны вучні 7-га класа СШ №1. Бібліятэкар расказала дзецям аб неабходнасці зберажэння міру на зямлі. Былі прадэманстраваны два буктрэйлеры па творах беларускага пісьменніка В. Быкава “Воўчая зграя” і рускага пісьменніка У. Багамолава “Иван”. Дзеці прынялі ўдзел у праекце “Памятные места Сморгонщины”, адказалі на пытанні віктарыны. Да мерапрыемства была аформлена выстава.

Наверх


1 верасня супрацоўнікі  Смаргонскай раённай бібліятэкі правялі патрыятычны ўрок, прымеркаваны да Дня ведаў, пад назвай “Зямля пад белымі крыламі”.  Вядучыя  павіншавалі вучняў з пачаткам навучальнага года і прапанавалі вандроўку ў старадаўнія часы, каб паразмаўляць наконт славутага імя Еўфрасінні Полацкай – прапраўнучкі славутай Рагнеды, князеўны, ігуменні, выдатнай асветніцы Беларусі і пра славутую княгіню Прадславу, якая на заранку нашай гісторыі зразумела вялікую ролю асветы у жыцці народа і аддала гэтай справе ўсе свае здольнасці і сілы.

На працягу мерапрыемства гучалі песні і вершы вядомых спевакоў і паэтаў, прысвечаныя нашай роднай мове і нашай краіне, ладзілася прэзынтацыя.

Наверх


Интернет-проект "Памятные места Сморгонщины" >>>подробнее


Бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” пачалі падрыхтоўчую работу да Дня беларускага пісьменства. Кожны жыхар Беларусі сёння ведае, што першая нядзеля верасня – асаблівая, святочная, бо менавіта гэтым днём мы адзначаем вельмі значнае ў нашым духоўным жыцці свята – Дзень беларускага пісьменства. На Беларусі заўсёды шанавалі кнігу і друкаванае слова – пра гэта сведчыць гісторыя беларускага кнігавыдавецтва. Для людзей інтэлігентных, адукаваных жыццё немагчыма без літаратуры і павагі да кнігі, таму бібліятэкары запрасілі чытачоў прыняць удзел у падарожжы  па кніжнай прасторы “Жывая повязь часоў”.

Наверх


20 жніўня супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у свяце “Пад знакам Лялівы”, якое праходзіла ў аграгарадку Крэва. Пад адкрытым небам быў праведзены бібліятэчны атракцыён “Гульнёвая вясёлка”. Госці свята змаглі скарыстацца новай паслугай “Аквагрым”. Задаволеныя засталіся і дарослыя, і дзеці.


19 жніўня работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для ўдзельнікаў клуба “Ліра” фальклорнае падарожжа “Спас – усяму час”. Вядучыя паведалі аб гісторыі і глыбокім сэнсе свята па народнаму і царкоўнаму календару, расказалі аб святкаванні трох Спасаў, аб народных традыцыях і абрадах. Падчас мерапрыемства адбыліся агляд літаратуры каля кніжнай выставы “Спасы – рыхтуй запасы” і гульнёвыя хвіліны “Яблычная фантазія”.

Наверх


18 жніўня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбыўся агляд творчасці, прысвечаны 75-годдзю да дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца  Алеся Марціновіча, пад назвай “Зерне да зерня”.  Бібліятэкар расказала аб  жыцці і творчасці пісьменніка, прапанавала кнігі аўтара, якія ёсць у бібліятэцы.

Наверх


Літаратурна-музычная кампазіцыя “Куточак сэрцу дарагі”

13 жніўня ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” завіталі ў вёску Трылесіна з літаратурна-музычнай кампазіцыяй “Куточак сэрцу дарагі”. На мерапрыемства сабраліся мясцовыя жыхары, іх унукі і нават праўнукі, якія з’ехаліся са Смаргоні, Маладзечна і Мінску.

Самадзейныя артысты пастараліся стварыць такую атмасферу, каб удзельнікі свята на нейкі час забыліся пра  вялікія і малыя справы, і адчулі сапраўдны святочны настрой. Вершы пра вёску,  шматлікія лірычныя песні, частушкі ўпрыгожылі свята. Ганну Андрэеўну Кандратовіч - гаспадыню падворка, дзе ладзілася свята, аддзячылі музычным падарункам за тое, што яна паклапацілася размясціць ўсіх прысутных так, каб ім дробны дожджык не сапсаваў свята.

Жыхары вёскі выказалі сярдэчную ўдзячнасць арганізатарам і запрасілі прыязджаць яшчэ.

 

Наверх


Конкурс “Добры дзень, суседзі!”

13 жніўня ў аграгарадку Ракаўцы адбыўся конкурс паміж аграгарадкамі Крэва і Ракаўцы пад назвай “Добры дзень, суседзі!”. Каманда філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтай конкурснай праграмы.

Конкурсная праграма праходзіла па 6-ці намінацыях:

  • Візітная картка (вітаем па-беларуску)

  • Конкурс прыпевак

  • Беларускія сялянскія прысмакі

  • Гумарыстычны нумар

  • Мясцовыя таленты

  • Чым багата вёска.

У конкурсе перамагло сяброўства. Прадстаўнікі Крэўскага сельскага выканаўчага камітэта ўручылі камандам дыпломы і салодкія падарункі.

Наверх


Фэст у Данюшава

7 жніўня з нагоды фэсту ў Данюшаўскім касцёле Святой Троіцы, філіял “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” сумесна з ксяндзом Лявонам, ладзілі для жыхароў вёскі Данюшава свята пад назвай  “Тут сэрца грэе кожны кут”.

Пасля Святой Імшы ў касцёле святочную праграму працягвалі ўдзельнікі Каталіцкага маладзёжнага цэнтра імя Яна Боскі са Смаргоні, у выкананні якіх прагучалі святыя песнапенні.

Вядучая Наталля Сульжыцкая паведала пра гісторыю Троіцкага касцёла, пра жыццёвы шлях ксяндза Яна Курчэўскага, які шмат зрабіў для касцёла і падараваў  унікальны звон, пра Станіслава Шыманоўскага – мясцовага паэта.

Мазалеўская Малгажата Чаславаўна прачытала вершы пра веру і Бога, Васіль Карпец выканаў свае аўтарскія песні.

Для самай старэйшай жыхаркі вёскі, шматдзетных маці, гаспадароў лепшых сядзіб і працаўнікоў сельскай гаспадаркі прагучалі цудоўныя песні  ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”.

Выказваем шчырую падзяку ксяндзу Лявону за дапамогу і актыўны ўдзел ў падрыхтоўцы і правядзенні свята.

Наверх


Добрыя кнігі – сябры назаўсёды

“Добрыя кнігі – сябры назаўсёды” – пад такім дэвізам 11 жніўня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшоў урок інфармацыі “Пазнаём свет праз кнігу”. Бібліятэкары арганізавалі для наведвальнікаў выставу-прагляд “Пазнаём свет вакол сябе”, дзе былі падабраны самыя цікавыя і пазнавальныя кнігі і часопісы, на старонках якіх дзеці маглі знайсці адказы на разнастайныя пытанні. Слайды электроннага дайджэста “Сучасная беларуская літаратура” пазнаёмілі дзяцей з сучаснымі аўтарамі і іх творамі.

Наведвальнікам бібліятэкі быў прапанаваны бібліятэчны лабірынт “Пазнаём свет з кнігай”, падчас якога ўсе жадаючыя адказвалі на пытанні вясёлых віктарын, адгадвалі загадкі. 

Наверх


19 ліпеня бібліятэкар філіяла “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” правяла ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Арлёнак” віктарыну пад назвай: «В гостях у сказки». Падчас віктарыны дзеці прымалі ўдзел у гульні: «Быстрый вопрос-быстрый ответ», адгадвалі герояў казак і назву казкі да якой яны адносяцца. Дзеці дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных казках, аб сваіх любімых героях, аб сэнсе ўчынкаў дзеючых персанажаў. Бібліятэкар зачытвала тэлеграмы, якія прынёс паштальён Печкін, а дзеці ў сваю чаргу адгадвалі аўтара казкі. У канцы мерапрыемства кожны з дзяцей атрымаў салодкі падарунак за актыўны ўдзел у віктарыне.

Наверх


10 ліпеня філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” праводзіў свята  аграгарадка Ракаўцы. На свята сабраліся жыхары-аднавяскоўцы і госці. Ніхто не быў абдзелены ўвагай. Гучалі цудоўныя песні пра родную вёску, пра нашу радзіму Беларусь, пра каханне і сяброўства. Былі і жартоўныя нумары. Сонечны пяшчотны дзень спрыяў святочнаму настрою жыхароў, якія з цеплынёй прымалі ўсіх артыстаў – удзельнікаў свята.

Наверх


8 ліпеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася літаратурная віктарына “Волшебная страна А.Волкова”, прысвечаная 125 –годдзю з дня нараджэння рускага дзіцячага пісьменніка. На мерапрыемства былі запрошаны пастаянныя чытачы бібліятэкі і ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці”. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, праглядзелі ўрывак з мультфільма “Волшебник изумрудного города” і адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны.  Усе прысутныя атрымалі салодкія падарункі. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Любимых детских книг творец”.

Наверх


4  ліпеня  работнікі  філіяла “Гарадская бібліятэка №1”  арганізавалі для сваіх чытачоў віртуальнае падарожжа “Памятка дзён векавечных”, прысвечанае  Сусветнаму дню архітэктуры. Вядучая пазнаёміла прысутных з архітэктурнымі помнікамі, якія занесены у Спіс сусветнай спадчыны, правяла  прэзентацыю кнігі А.І. Лакоткі “Архитектура Беларуси в  европейском и мировом контексте”. Напрыканцы сустрэчы для удзельнікаў мерапрыемства была арганізавана віктарына “Постаці сівой мінуўшчыны”.

Наверх


Смаргонская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у раённым свяце “Квітней, мой край, пад небам жураўліным”, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Жыхарам горада былі прапанаваны выставы-прагляды: “Квітней, Рэспубліка мая”, “Смаргонь гераічная”, “Смаргоншчына – мой васільковы край”. 

У чытальнай зале пад адкрытым небам працавала выстава “Знакамітыя асобы беларускай культуры – юбіляры 2016 года”.

Агіт-акцыя “Запішыся ў бібліятэку – атрымай кнігу ў падарунак” мела свой вынік: запісаліся ў бібліятэку 15 новых чытачоў.

Вялікую ўвагу прыцягнула творчая выстава работ бібліятэкараў горада і сяла ў розных стылях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

“Сэлфі з кнігай самай вялікай і самай маленькай” больш прываблівала дзяцей і падлеткаў.

Цікава вабіць вольны час дапамагаў клоун з рознымі рухомымі гульнямі, конкурсамі і загадкамі.

Наверх


Лета – мноства задумак і нечаканых сустрэч. Словам - КАНІКУЛЫ! Але і цяпер нельга забываць нашых добрых сяброў – кнігі. Бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” запрасілі ў першыя дні канікул маленькіх чытачоў на сустрэчу “Час чытаць”.  Дзіцячая літаратура – гэта цэлая планета на якой жывуць і пісьменнікі-казачнікі, і мастакі-ілюстратары, і кнігавыдаўцы, і бібліятэкары, і казачныя персанажы. Бібліятэкары прадставілі маленькім чытачам выставу і агляд выданняў для дзяцей. Час прайшоў цікава і пазнавальна.

Наверх


7 чэрвеня  ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” быў арганізаваны  інфармацыйна-экалагічны круіз “Наш дом – планета Земля”, прысвечаны Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя. У ім прынялі ўдзел вучні турыстычнага лагера спартыўнай школы і вядучы спецыяліст інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя Кароль В.Б.  Вядучыя азнаёмілі прысутных з сучаснымі экалагічнымі праблемамі і шляхамі іх вырашэння.  Асаблівая ўвага была звернута на экалагічную сітуацыю на Смаргоншчыне, а таксама на пытанні адходаў і іх утылізацыю. Для удзельнікаў  бібліятэкары арганізавалі гульню-віктарыну “Земля у нас одна” і  правялі  агляд літаратуры  “Не хотим окружающей среды одноразового использования”.


З трэцяга чэрвеня ў філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка” стартаваў конкурс летняга чытання ” “Лето, книги, я – друзья!”.  Госці мерапрыемства атрымалі чытацкія білеты, былі агавораны намінацыі конкурса – “Майструем”, “Малюем”, “Чытаем”.  Дзеці гулялі, малявалі і чыталі вершы.

Наверх


1 июня прошел праздник, посвященный Дню защиты детей «Колеры шчаслівага дзяцінства».  Это замечательное мероприятие для детей организовали работники Сосновского детского сада и филиала «Сосновская сельская библиотека-клуб».

Детский мир прекрасен, ибо в нём есть место сказке! На празднике  была оформлена книжная выставка-просмотр  «На книжных парусах – в лето!». Ребята вспомнили знаменитых сказочников и незабвенных персонажей, созданных ими.

В ходе мероприятия библиотекарь в роли Ябеды всячески пыталась переманить в свой мир, в котором правят ложь, обман и хитрость. Но ребята и родители, дружно участвуя в весёлых конкурсах и играх,  доказали, что нужно жить в мире, где царит радость, дружба, доверие и уважение друг к другу.

Чудесная программа подарила детям массу позитивных эмоций.

Наверх


1 чэрвеня супрацоўнікі філіялаў “Гарадская дзіцячая бібліятэка” і “Раённая дзіцячая бібліятэка” прынялі ўдзел у раённым свяце “Солнечный мир детства”, якое было прысвечана Дню абароны дзяцей. На пляцоўцы ў гарадскім парку бібліятэкары арганізавалі забаўляльную гульнёвую праграму “Поиграем вместе”, выступіў лялечны тэатр “Праменьчык” з пастаноўкай рускай народнай казкі “Кот и петух”. Загадчыкі бібліятэк аб’явілі ўмовы і заданні конкурса летняга чытання “Лето с книгой” (глядзі рубрыку “Дзіцячая старонка”). Сардэчна запрашаем наведаць дзіцячыя бібліятэкі.

Наверх


1 чэрвеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню абароны дзяцей пад назвай “Живёт на планете народ весёлый – дети”. Пасля прывітальных слоў вядучых для дзяцей былі праведзены конкурсы і гульні. Дзеці адгадвалі загадкі, а пасля кожны з іх паведаміў чым плануе займацца падчас летніх канікул.


13 мая ў чарговы раз былі запрошаны члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг” на сямейны вечар “Семья, согретая любовью, всегда надёжна и крепка” каб разам адсвяткаваць Міжнародны дзень сям’і ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3”. Для гасцей былі падрыхтаваны музычныя нумары ў выкананні Ірыны Кулагінай, салісткі студыі “Мираж”, гучалі вершы, праводзіліся  конкурсы. Таксама для прысутных выконвалі танцы салісткі  гурткоў “Ассэль” і  “Сказки Востока” пад кіраўніцтвам Л.У.Башлыковай. На працягу ўсяго мерапрыемства гаварылі пра галоўнае ў жыцці кожнага з нас – сям’ю, вядучая зачытала сямейныя запаведзі. А за кубачкам гарбаты госці свята маглі выказаць свае ўражанні і падзяліцца сямейнымі традыцыямі.

Наверх


12 мая работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” правялі  літаратурна-музычны калейдаскоп “И семьёй в мире жизнь продолжается”, прысвечаны Міжнароднаму дню сям'і. Для ўдзелу ў мерапрыемстве былі запрошаны актыўныя чытачы бібліятэкі. На сустрэчы вялася размова аб сямейных традыцыях. Вядучая дала парады па складанню радаслоўнага дрэва,  правяла віктарыну-конкурс “Мой дом – мая крэпасць”. Галіна Зянонаўна Партнова падзялілася сваім вопытам  па складанню радавода. Радавое дрэва гэтай сям’і мае пачатак з 1600 года. Да гэтай цікавай справы яна прывабіла сваіх сваякоў. За кубачкам гарбаты прысутныя паведалі аб незвычайных традыцыях сваёй сям’і.

Наверх


12 мая ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася інфармацыйная гадзіна “Мир пустоты” да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу. У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы Смаргонскага політэхнічнага ліцэя. У гэты дзень неабходна давесці да ўсеагульнага ведама галоўную ідэю аб тым, што самая танная і эфектыўная мера барацьбы з ВІЧ-інфекцыяй – санітарная асвета і інфармаванне насельніцтва. З мэтай фарміравання матывацыі да захавання здароўя, у тым ліку бяспечных і адказных паводзін дэманстраваўся відэафільм “Будь осторожным”. Для замацавання атрыманых ведаў вядучыя правялі віктарыну.

Наверх


9 мая Смаргонская раённая бібліятэка ў рамках гарадскіх святочных мерапрыемстваў арганізавала выставу-інсталяцыю з атрыбутамі ваеннага часу: партупеі, кабуры, карты-планшэта, ваенных узнагарод, Сцяга СССР і іншых. На выставе “Былых гадоў святая памяць” была прадстаўлена літаратура аб ваенных падзеях на тэрыторыі Савецкага Саюза, аб баях і перамогах на франтах, аб партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі. Выстава “Смаргоншчына – зямля мужнасці і гераізму” была пабудавана на матэрыяле краязнаўчага характару. Гучалі песні, адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў ваеннай тэматыкі.

Наверх


У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” 4 мая 2016 г. ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбыліся чытанні пад назвай «Іх подвіг жывы, непаўторны і вечны» з паказам электроннай прэзэнтацыі.

На мерапрыемства была запрошана былая настаўніца СШ №1 Броўка Рэма Сяргееўна, якая з’яўляецца жывым сведкам падзей Другой Сусветнай вайны.

Пра свае дзіцячыя ўспаміны ваеннага часу, пра акупацыю, пра голад і нястачу расказала яна вучням, прачытала вершы аб вайне, якія кранаюць яе душу. Вучні і іх настаўнікі таксама прынялі ўдзел у акцыі.

Напрыканцы мерапрыемства прагучалі словы падзякі ўсім ветэранам і дзецям вайны за іх мужнасць і за наша мірнае жыццё.

Наверх


Напярэдадні Дня Перамогі бібліятэкары філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” завіталі да вучняў 1 “Г” класа УА “Сярэдняя школа №5” і правялі ўрок мужнасці “Памяти павших будьте достойны”. Эпіграфам мерапрыемства сталі радкі: “Час мужества пробил на наших часах, и мужество нас не покинет”. Вядучыя расказалі дзецям пра гора і слёзы, пра мужнасць і стойкасць, пра подзвіг і Вялікую Перамогу. Школьнікі таксама чыталі вершы пра вайну, пра Перамогу. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Наверх


3 мая філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” далучыўся да абласной акцыі “Чытаем разам” прымеркаванай да Дня Перамогі.

У чытальнай зале сабраліся вучні УА “Сярэдняя школа №1”, члены краязнаўчага гуртка “Беларусь”, пад кіраўніцтвам кандыдата педагагічных навук Расціслава Сцяпанавіча Шчаснага. Сярод запрошаных – былы кіраўнік Смаргонскага аддзела культуры Соф’я Іванаўна Лазар. Яна як прадстаўнік пакалення дзяцей вайны расказала пра сваю маладосць і цяжкія дзіцячыя гады.

Вядучыя Іна Малышка і Надзея Лукіна разам з дзецьмі зрабілі кароткі экскурс у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны і чыталі вершы пра вайну. Софья Іванаўна прачытала верш мясцовага паэта Аркадзя Падгола, прысвечаны помніку загінуўшаму салдату, які стаіць у цэнтры нашага горада. Расціслаў Сцяпанавіч і яго вучні прачыталі вершы беларускіх паэтаў пра вайну. Гучалі песні ваенных гадоў  у выкананні ўдзельнікаў чытання. Была і мінута маўчання. Апошнім прагучаў гімн клуба “Беларусь”. Уся сустрэча была пранікнута патрыятызмам і верай у будычыню нашай Радзімы, дзе захоўваюць памяць і гісторыю пакаленняў.

Наверх


27 красавіка супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі правялі семінар  “Аматарскія аб’яднанні: пошук шляхоў да абнаўлення і прывабнасці”. Разглядаліся наступныя пытанні: “Арганізацыя работы аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах пры публічных бібліятэках”;  “Аматарскія аб’яднанні і масавыя мерапрыемствы як адна з формаў далучэння насельніцтва да чытання”;  “Асаблівасці работы аб’яднанняў для дарослых як формы арганізацыі інтэлектуальнага правядзення вольнага часу”; “Час чытаць і час гуляць: работа з дзіцячым аматарскім аб’яднаннем”; “Тэатр мініяцюр як сродак арганізацыі вольнага часу насельніцтва”: з вопыту работы філіяла “Войстамская сельская бібліятэка”, “Свет дзіцячых захапленняў”: з вопыту работы аматарскага аб’яднання “Пралеска” філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”; Мае сябры лялькі: выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык” філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка”.

Наверх


У філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” для вучняў пачатковай школы быў праведзены вусны часопіс “Музей по имени Земля”, прысвечаны Сусветнаму дню Зямлі. Мэта мерапрыемства – пашырэнне ведаў аб экалагічным стане на нашай планеце, аб беражлівых адносінах да прыроды. Бібліятэкар расказала вучням аб заказніках і запаведніках, аб раслінах і жывёлах, якія занесены ў Чырвоную Кнігу.

Наверх


26 красавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” для вучняў малодшых класаў адбыўся літаратурны вечар пад назвай  “Звон жалобны над краем”, прысвечаны 30-годдзю з дня Чарнобыльскай трагедыі. Бібліятэкар расказала пра катастрофу на Чарнобыльскай АЭС і пра яе ўздеянне на экалогію Беларусі, Расіі, Украіны. Дзеці прачыталі вершы адпаведнай тэматыкі, пазнаёміліся з тэматычнай выставай на якой дэманстраваліся кнігі  А.Федарэнка, І.Пташнікава, І.Шамякіна “Злая зорка”, Ю.Шчарбака “Чарнобыль”,  а таксама кніга беларускіх аўтараў “Прайсці праз зону”.

Наверх


25 красавіка  супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1”  да 30-годдзя з Дня Чарнобыльскай трагедыі  запрасілі   вучняў  10 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №5”  на экахроніку “Под Чернобыльским пеплом”. Вядучая ўзгадала храналогію падзей аварыі на Чарнобыльскай АЭС, азнаёміла прысутных з дакументальнымі матэрыяламі, сабранымі Святланай Алексіевіч у кнізе “Чарнобыльская малітва”,  успамінамі тых, для каго Чарнобыльская трагедыя стала часткай лёсу. Увазе прысутных была прадстаўлена тэматычная выстава “Да прыроды з любоўю”.

Наверх


У суботні красавіцкі дзень работнікі філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” правялі канцэртную праграму “Ля блакітнага экрана”. Мерапрыемства прайшло ў рамках раённага агляду-конкурсу па ўсіх відах і жанрах самадзейнага мастацтва “Распахнём акенца творчасці”.

Канцэрт складаўся з трох частак: “Пака ўсе дома”, “Эстрадны кактэйль” і “Песні маёй краіны”. Гледачам прапанавалі вясёлыя сцэнарныя пастаноўкі “Сям’я” і “Мужык і баба”. Цудоўныя вершы, танцы і песні розных жанраў у выкананні дзяцей і дарослых стварылі святочную атмасферу і падаравалі добры настрой прысутным.

Наверх


22 красавіка  ў чытальнай зале Смаргонскай раённай  бібліятэкі адбыўся конкурс арт-эрудыт пад назвай “Архітэктурнае кола Смаргоншчыны”, прымеркаваны да Дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін. У ім прынялі ўдзел вучні УА “Сярэдняя школа №1” пад кіраўніцтвам Карэнка С.М. 

“Калі Смаргонскую зямлю ўбачыш хоть раз у жыцці – не забудзеш. Калі з чыстых яе крыніц вып'еш глыток вады – прыбавіцца сіл і радасці. Калі пройдзеш па гэтай зямлі – палюбіш яе”, – гэтыя шчырыя словы вядучых лейтматывам прайшлі праз усё мерапрыемства.

Пасля цікавага расказа Шуневіч Д.У. і Лаўранковай Н.У. аб вядомых архітэктурных помніках Смаргоншчыны, госці з задавальненнем паўдзельнічалі ў спаборніцтве на званне лепшага краязнаўца, а таксама з цікавасцю прагледзілі электронную прэзентацыю.

Наверх


20 красавіка Смаргонская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у  абласной акцыі “Чытаем разам”, якая арганізавана галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і абласной бібліятэкай. На адкрытыя чытанні “Майстар пякучага слова”, прысвечаныя творчасці Кандрата Крапівы, юбіляра 2016 года, былі запрошаны навучэнцы Смаргонскага політэхнічнага ліцэя і знакамітыя людзі нашага горада. Адкрыла мерапрыемства Ала Клемянок, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомай байкай “Дзед і баба”, таксама вершы чытаў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксей Анатольевіч Апановіч. Эстафету падхапіў Аляксандр Палікарпавіч Лях – хормайстар народнага ансамбля песні і танца імя М.К. Агінскага, ганаровы жыхар горада Смаргонь.

Цікавы розыгрыш прызоў адбыўся пры адказах на загадкі Дзеда Кандрата.

На працягу мерапрыемства была паказана мультымедыйная прэзентацыя і цікавы відэафільм па байцы юбіляра.

Наверх


19 красавіка  ў чытальнай  зале  філіяла “Раённая  дзіцячая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне краязнаўчай гасцёўні “Краевед”. Гадзіна мастацтва “Жыццё – гэта свет захапленняў” была прымеркавана да 70 – годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ганаровага жыхара нашага горада, скульптара Уладзіміра Васільевіча Церабуна. На сустрэчу былі запрошаны настаўнікі і вучні УА “Гімназія г.Смаргоні”, УА “Сярэдняя школа №1” і “Сярэдняя школа №3”, бібліятэкары  і прадстаўнікі мясцовых СМІ. Была аформлена кніжная выства, прысвечаная жыццю і творчасці скульптара. Пра творчасць скульптара былі прагледжаны два відэафільмы  “Уладзімір Церабун. Манументальныя творы” і  “Як ствараецца скульптура”. Уладзімір Васільевіч чалавек рознабаковых захапленняў, таму на сустрэчы гучалі і песні пад гітару, і вершы ў яго выкананні. А яшчэ ён выдатны мастак і фатограф, які стварыў цікавыя фотаальбомы сваёй творчасці. А колькі яшчэ ў яго няздзейсненых праектаў і планаў. Пажадаем нашаму земляку творчых дасягненняў і доўгіх гадоў жыцця.

Наверх


Вучні 1 “Б” класа УА “Сярэдняя школа  №6” завіталі ў філіял “Гарадская бібліятэка №2” на пазнавальную сустрэчу “Мы за чаем не скучаем, книги добрые читаем”.  Бібліятэкары расказалі аб чаі, лекавых уласцівасцях чайнага лістка, аб краінах, дзе чай расце і г.д. Падчас гутаркі ўдзельнікаў запрасілі прыняць удзел у віктарыне.

Наверх


Напярэдадні юбілею Уладзіміра Церабуна ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” прайшоў краязнаўча-пазнавальны ўрок пад назвай “На хвалях часу”

Ведаць свой край, ганарыцца знакамітымі землякамі, якія праславілі нашу маленькую Радзіму далёка за яе межамі – асноўная мэта мерапрыемства. Чытачы пазнаёміліся са старонкамі біяграфіі знакамітага скульптара, нашага земляка, яго асноўнымі скульптурнымі кампазіцыямі.

Наверх


У філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” да Сусветнага дня здароўя прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Маё здароўе”.  Бібліятэкар імкнулася данесці да ўдзельнікаў мерапрыемства правілы здаровага ладу жыцця, а таксама расказаць пра карысць фізічных прыктыкаванняў і заняткаў.

А гульневая праграма стварыла вясёлы настрой.

Наверх


11 красавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбыўся ўрок-экскурсія  “Казачны свет бібліятэкі”. Бібліятэкары Дзембіцкая А.А. і  Шэміс В.С. у гульнёвай форме пазнаёмілі вучняў 1-х “Б” і “Д” класаў УА “Сярэдняя школа №5” з правіламі карыстання бібліятэкай. Дзеці даведаліся аб беражлівых адносінах да кнігі і аб тым, як  паводзіць сябе ў залах бібліятэкі. Бібліятэкары правялі бібліяграфічны агляд літаратуры і дзіцячых перыядычных выданняў. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе загадак, віктарынах “Верни предмет в сказку”, “Узнай сказку по описанию”, за якія атрымалі невялікія падарункі. На мерапрыемстве панаваў вясёлы і добразычлівы настрой. Маленькія чытачы выбралі сабе кнігі на свой густ.

Наверх


9 красавіка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” для вучняў пачатковай школы  адбылася гадзіна мастацкага чытання “Гартайце, чытайце, свет пазнавайце!”. 

Дзеці праслухалі і ўспомнілі не толькі самыя вядомыя і цікавыя казкі свету і казачных персанажаў: прынцаў і прынцэс, гномаў і веліканаў, фей і ведзьмакоў, багатыроў і звяроў, а таксама самі паспрабавалі агучваць казкі па ролях. Зацікавіла маленькіх чытачоў кніжная выстава  “Мой любімы казачны герой”.

Наверх


Да свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася гадзіна духоўнасці пад назвай “Иконы в храме и дома”.

Слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмілі дзяцей з іконамі, якія знаходзяцца ў Спаса-Прэабражэнскім храме, а айцец Аляксандр расказаў пра кожную з ікон, пра вялікую ролю іх у жыцці чалавека.Цікава было дзецям пазнаёміцца  з  гісторыяй  іканапісу, старажытнымі іконамі, а таксама пачуць адказы на свае пытанні.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава “О вера, чудная, святая, ты чудодейственный родник”. Напрыканцы мерапрыемства айцец Аляксандр падараваў школьнікам іконкі “Христа Спасителя”, а вядучым – іконы “Благословение детей” і “Жировичская Матерь Божья”.

Наверх


7 красавіка ў філіяле “Крэўская сельская бібліятэка”, у рамках аматарскага аб’яднання “Сучасніца”, да Сусветнага дня здароўя прайшоў урок здороўя “Быть здоровым – это здорово”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з інфармацыяй аб карысці лекавых раслін, аб тым, як умацаваць свой імунітэт, пра здаровае харчаванне. Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава з аднайменнай назвай.

Наверх


7 красавіка, да Сусветнага дня здароўя,  у філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбылася дыскусія пад назвай “Здоровый выбор”. Мэта дыскусіі: паказаць прысутным незаменную каштоўнасць здароўя чалавека, выклікаць у іх жаданне захоўваць і ўмацоўваць яго. Быць здаровым - гэта, перш за ўсё, любіць сябе і разумна да сябе ставіцца.

Пагутарыць на гэтую тэму былі  запрошаны вучні  3-іх класаў УА “Сярэдняя школа №3”. На працягу мерапрыемства  вялася размова аб здаровым ладзе жыцця і аб шкодных звычках. Запрошаныя мелі магчымасць падзяліцца тым, як яны зберагаюць сваё здароўе.

Наверх


Брыфінг-клуб  “Жизнь прекрасна – не трать её напрасно” быў арганізаваны  для вучняў старэйшага школьнага ўзросту супрацоўнікамі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” да Сусветнага дня здароўя. На сустрэчу былі запрошаны урач-валеёлаг Маякова А.М. і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх  Цыганкова А.Р. Размова ішла аб тым, як з маладых гадоў захаваць здароўе і пазбегнуць шкодных звычак, такіх як  алкагалізм, курэнне і наркаманія. Падлеткі прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні гэтых пытанняў. Закончылася мерапрыемства гульнёй “Секреты чёрного ящика”. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі лістоўкі  “Как суметь сказать “нет”.

Наверх


Работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” падрыхтавалі  незвычайную выставу – жарт  пад назвай “Первоапрельский кутюр”, прысвечаную Дню гумару.  Чытачоў на працягу дня  чакалі вясёлыя жарты, бібліярозыгрышы. На кніжнай выставе  былі прадстаўлены самыя папулярныя іранічныя дэтэктывы, байкі, эпіграмы, юмарэскі, памфлеты.

Наверх


2 красавіка да Міжнароднага дня птушак у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў клуба “Верасок” была праведзена экалагічная гадзіна з паказам прэзентацыі “Над Белай Руссю – белы бусел”.

Дзеці даведаліся, што белы бусел з’яўляецца не толькі крылатым сімвалам нашай краіны, але і афіцыйным сімвалам Беларускай рэспубліканскай арніталагічнай арганізацыі. Бібліятэкар паведала колькі птушак налічваецца ў нашай краіне, чаму буслы жывуць заўсёды з чалавекам, чым яны харчуюцца, як гадуюць дзетак. Слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмілі дзяцей з птушкамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу.

Наверх


1 красавіка філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” сумесна з сектарам культуры і вольнага часу “Бялкоўшчынскі Дом культуры” правялі для вучняў пачатковай школы тэатральна-гульнёвую праграму “Лясная гісторыя” да Міжнароднага дня птушак. Дзеці даведаліся, якія птушкі пражываюць у нашых лясах, на рэках і вадаёмах, каля пабудоў чалавека, як яны спяваюць, дзе зімуюць і калі вяртаюцца дадому. Да мерапрыемства была арганізавана выстава “Неба будзе жывым, пакуль у ім спяваюць птушкі”, на якой былі прадстаўлены кнігі У.Ягоўдзіка пра птушак: “Славутыя рыбаловы”, “Начны князь”, “Таямнічая замова” і інш., а таксама матэрыялы з часопіса “Родная прырода”.

Наверх


Напярэдадні Міжнароднага дня дзіцячай кнігі бібліятэкар філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” правяла ў дзіцячым садку літаратурную гадзіну “Зазірні ў цудоўную казку”. Для маленькіх чытачоў было арганізавана гучнае чытанне і адбылося знаёмства з кніжкамі-малышкамі.

Наверх


31 сакавіка ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” прайшоў конкурс дзіцячага малюнку “Птушкі нашага краю”, які быў прысвечаны Міжнароднаму дню птушак. У конкурсе ўдзельнічалі вучні малодшых класаў, з работ якіх,  у бібліятэцы была аформлена выстава.  Лепшыя малюнкі былі адзначаны прызамі.

Наверх


Апошнiя каментарыi