СТРУКТУРА - АДДЗЕЛ АБСЛУГОЎВАННЯ І ІНФАРМАЦЫІ (АБАНЕМЕНТ, ЧЫТАЛЬНАЯ ЗАЛА)

Асноўнай задачай аддзела абслугоўвання і інфармацыі з’яўляецца вывучэнне інтарэсаў карыстальнікаў і якаснае задавальненне запытаў з максімальнай паўнатой і ў мінімальны тэрмін.

Прыярытэтным напрамкам у дзейнасці аддзела з’яўляецца аказанне індывідуальнай дапамогі карыстальнікам у выбары кніг з улікам іх запытаў і інтарэсаў. Аддзел фарміруе кніжны фонд у адпаведнасці з запытамі карыстальнікаў, шляхам аналізу чытацкіх запытаў, анкетавання, аналізу адказаў і іншых.

З мэтай развіцця сістэмы платных паслуг карыстальнікам , павышэння якасці іх абслугоўвання , больш поўнага задавальнення запытаў, у 2002 годзе быў арганізаваны камерцыйны фонд літаратуры, які рэгулярна папаўняецца навінамі выдавецкай дзейнасці, як галіновымі, так і мастацкімі выданнямі. З мэтай забеспячэння камфортнасці і аператыўнасці абслугоўвання з 2007 года вядзенне чытацкага фармуляра здзяйсняецца ў аўтаматызаваным рэжыме.

Для работы з электронным каталогам і абслугоўвання карыстальнікаў у аддзеле ўстаноўлены 4 камп’ютары, створана адно аўтаматызаванае месца работы для інвалідаў па зроку. Карыстальнікам прадстаўлена магчымасць працаваць у Інтэрнет-класе.

Кніжны фонд раскрыты праз кніжныя выставы і паліцы па розных галінах ведаў.

Уся літаратура, якую атрымлівае бібліятэка адлюстроўваецца ў алфавітным, сістэматычным і электронным каталогах. Акрамя таго, у інфармацыйна-даведачным аддзеле вядуцца: