![]() |
8 (01592) 3 – 99 – 26 |
![]() |
vostokbibl@mail.ru |
Каштоўны вопыт па працы з дзецьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі набыла бібліятэка, абслугоўваючы іх на даму.
Бібліятэкарамі створаны банк даных дзяцей з асаблівасцямі. Пры бібліятэцы дзейнічае клуб “Школа міласэрнасці”, працуе лялечны тэатр “Праменьчык” у рэжыме онлайн.
У бібліятэку набыты камп’ютар і шматфункцыянальнае ўстройства (ксеракс, прынтэр, сканер), падключаны інтэрнэт.
Пры бібліятэцы створаны мультымедыйны і інфармацыйна-адукацыйны цэнтры, якія прадстаўляюць магчымасць больш якасна абслугоўваць чытачоў і атрымліваць ім неабходную інфармацыю.