Галоўная Структура Навіны Анонсы Паслугі Электронны каталог

 

Гісторыя
Нашы дасягненні
Бібліёбус
Новыя паступленні
Перыядычныя выданні
ПЦПI
Бібліятэкарам
Відэаагляды
Архіў навін
Важнейшыя падзеі 2016 года
Прыём грамадзян
Зваротная сувязь

 

 

 

 

Рэспубліканскія бібліятэкі:

Абласныя бібліятэкі:


2018 Год малой радзімы

…Прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі. Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай. Хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцей, фантазіі і жадання кожнага. Настаў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі.

           Аляксандр Лукашэнка

 

Мілы край мой,

Смаргоншчына – маці

Дзе высокія сцены бароў,

Дзе ляжаць дываны-сенажаці,

І бясконцае мора палёў.

         Дзе на беразе Віліі ўранку

         Песня сэрца кранае маё,

         Дзе дзяўчаты пяюць пра каханне,

         Пра дзявочае шчасце сваё.

                   Дзе харошыя слаўныя людзі

                   Сустракаюць усмешкай цябе,

                   Ты заходзь і гасцём у іх будзеш,

                   Будуць рады заўсёды табе!

Артур Цяжкі

 

Першая літара, першае слова і першы радок біяграфіі Смаргоні пазначаны яе Вялікасцю Гісторыяй у 1503 годзе. Выразна, вобразна, дакладна акрэсліў мінуўшчыну Смаргоні наш знакаміты паэт-зямляк Мар’ян Дукса:

Твае сляды ў стагоддзях засталіся,

Змагла прайсці праз буры і агонь.

Плыві, квітней і велічна свяціся

На хвалях часу, родная Смаргонь! 

Так, сапраўды буры і агонь, неймаверна цяжкія выпрабаванні выпалі смаргонцам на крутых этапах гістарычнага шляху. Тут трагічна скрыжоўваліся лёсы патрыётаў і ворагаў, захопнікаў і вызваліцеляў. Бязлітасна спусташаючы горад, вёў на Маскву сваю армію Напалеон. І гэтым жа шляхам ён ганебна ўцякаў з Расіі, прыпыніўшыся ў Смаргоні і па-здрадніцку кінуўшы на гібель сваё войска.

Няўмольна жорсткім лёсам было наканавана смаргонскай зямлі і людзям перажыць крывавую трагедыю і на пачатку ХХ стагоддзя. З верасня 1915 да лютага 1918 г. тут праходзіў пярэдні рубеж руска-германскага фронту. У эпіцэнтры жорсткіх баёў аказаўся і 16-тысячны горад Смаргонь, які быў ушчэнт разбураны і зруйнаваны. Часопіс «Огонёк» (сакавік 1916 г.) змясціў фотаздымкі руінаў Смаргоні, а рэпартаж з месца падзей назваў «Мертвый город». І гэта была жудасная праўда. Калі пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 годзе горад Смаргонь увайшоў у склад Польскай дзяржавы, тут засталіся толькі 154 жыхары.  

Крывавую буру Першай сусветнай вайны, амаль 20-гадовы перыяд палітычнага і сацыяльна-эканамічнага прыгнёту польскай улады, ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне разбуранага фашыстамі краю – усе гэтыя выключна цяжкія этапы гістарычнага лёсу годна і мужна прайшлі землякі-смаргонцы разам з народам роднай Беларусі.  

І адрадзілі, аднавілі свой шматпакутны горад, які стаў выразна адметны і вядомы цяпер акуратным добраўпарадкаваннем, утульнасцю і чысцінёй, прыгажосцю і прывабнасцю. А яшчэ багатым, важкім плёнам вытворча-эканамічных, сацыяльна-культурных і духоўных пераўтварэнняў. Паспяхова развіваюцца прамысловасць і будаўніцтва, умацоўваецца і карэнным чынам абнаўляецца матэрыяльная база медыцынскіх, адукацыйных, культурных устаноў Смаргоншчыны.

На гасціннай Смаргонскай зямлі спакон веку жылі і жывуць цяпер прыгожыя душой і справамі людзі: шчырыя і сціплыя, працавітыя і добрыя, шчодрыя і чулыя, таленавітыя і мужныя… Тут узгадавалася кагорта слынных дзеячаў культуры і навукі, палітыкаў, паэтаў і пісьменнікаў, асветнікаў і вайскоўцаў. Сярод іх Міхал Клеафас Агінскі, Ян і Мечыслаў Карловічы, Францішак Багушэвіч, Мар’ян Дукса, Уладзімір Някляеў, Артур Цяжкі, Віктар Роўда, Лілія Трохалева, Леанід Мрочка, Уладзімір Церабун, Уладзімір Счасны…

І вельмі прыемна, што эстафету творцаў старэйшых пакаленняў ганарова нясуць далей іх нашчадкі, нашы сучаснікі. Яны беражліва захоўваюць і памнажаюць матэрыяльную і духоўную спадчыну роднага краю, шчыруюць рупнай працай на шчасце і росквіт любімай Айчыны.

 Наверх

 

 

 e-mail© Смаргонская раённая бібліятэка, 2011