Галоўная Структура Навіны Анонсы Паслугі Электронны каталог

 

Гісторыя
Нашы дасягненні
Бібліёбус
Новыя паступленні
Перыядычныя выданні
ПЦПI
Бібліятэкарам
Відэаагляды
Архіў навін
Важнейшыя падзеі 2016 года
Прыём грамадзян
Зваротная сувязь

 

 

 

 

Важнейшыя падзеі 2016 года

Рэспубліканскія бібліятэкі:

Абласныя бібліятэкі:


Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” сумесна з  ДУА «Гімназія г. Смаргоні» ажыццявілі праект «Лепшая кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове». Заняткі ў рамках праекта праходзілі як у чытальнай зале філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка», так і ў гімназіі. Падчас ажыццяўлення праекта дзеці павінны былі прачытаць пэўную колькасць твораў беларускіх аўтараў, з якіх кожны выбраў самую лепшую на яго густ кнігу і прынялі ўдзел у шэрагу конкурсаў: «Новая вокладка для кнігі», «Ілюстрацыя, якой не хапала», «Рэклама кнігі» і інш. На працягу вучэбнага года праходзілі сустрэчы з пісьменнікамі, конкурсы чытальнікаў і іншыя мерапрыемствы.

У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” на працягу года ажыццяўляўся сумесны праект з ДУА “Сярэдняя школа №6” “Растим читателя вместе”. Мэта праекта – выхаваўчы трохкутнік “Дзеці – бацькі – настаўнікі”. У рамках праекта былі разгледжаны пытанні па педагогіцы, псіхалогіі, выхаванні, прыцягненні дзяцей да чытання і арганізацыі вольнага часу.

Смаргонская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам”, якая была арганізавана галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і абласной бібліятэкай.

 

 

Гадзіна мастацтва “Жыццё – гэта свет захапленняў” была прымеркавана да 70 – годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ганаровага жыхара нашага горада, скульптара Уладзіміра Васільевіча Церабуна.

 

9 мая Смаргонская раённая бібліятэка ў рамках гарадскіх святочных мерапрыемстваў арганізавала выставу-інсталяцыю з атрыбутамі ваеннага часу: партупеі, кабуры, карты-планшэта, ваенных узнагарод, сцяга СССР і іншых. На выставе “Былых гадоў святая памяць” была прадстаўлена літаратура аб ваенных падзеях на тэрыторыі Савецкага Саюза, аб баях і перамогах на франтах, аб партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі. Выстава “Смаргоншчына – зямля мужнасці і гераізму” была пабудавана на матэрыяле краязнаўчага характару. Гучалі песні, адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў ваеннай тэматыкі.

 1 чэрвеня супрацоўнікі філіялаў “Гарадская дзіцячая бібліятэка” і “Раённая дзіцячая бібліятэка” прынялі ўдзел у раённым свяце “Солнечный мир детства”, якое было прысвечана Дню абароны дзяцей. На пляцоўцы ў гарадскім парку бібліятэкары арганізавалі забаўляльную гульнёвую праграму “Поиграем вместе”, выступіў лялечны тэатр “Праменьчык” з пастаноўкай рускай народнай казкі “Кот и петух”. Загадчыкі бібліятэк аб’явілі ўмовы і заданні конкурса летняга чытання “Лето с книгой”.

Смаргонская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у раённым свяце “Квітней, мой край, пад небам жураўліным”, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Жыхарам горада былі прапанаваны выставы-прагляды: “Квітней, Рэспубліка мая”, “Смаргонь гераічная”, “Смаргоншчына – мой васільковы край”. У чытальнай зале пад адкрытым небам працавала выстава “Знакамітыя асобы беларускай культуры – юбіляры 2016 года”.

Па традыцыі ў верасні да Дня бібліятэк у дзяржаўнай установе культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” падводзіліся вынікі чарговага раённага конкурсу  “Нескучное краеведение”.  Краязнаўства – гэта тая дарога, на шляху якой не губляецца ні адна з’ява, ні адна асоба. Дарога, па якой ідзе Чалавек побач з Памяццю, Годнасцю, сваім укладам у жыццё і лёс Радзімы. Гэты конкурс – пэўная работа бібліятэк па збіранні, захаванні і прапагандзе матэрыялаў па гісторыі і краязнаўству.

14 кастрычніка ў рамках Года культуры Смаргонская раённая бібліятэка правяла юбілейны музычна – літаратурны вечар “Лясы бязмежнай радасці і болю” у гонар таленавітай зямлячкі – паэтэсы Алы Клемянок.

 

 

23 лістапада Смаргонская раённая бібліятэка ў актавай зале Смаргонскага політэхнічнага ліцэя правяла вечар-партрэт, прысвечаны самадзейнаму пісьменніку з Ашмяншчыны – Эдварду Сяргею пад назвай “Крыніца натхнення”.

 

7 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя зборніка эсэ Таццяны Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». Менавіта гэтая кніга была ўключана ў шорт-ліст на літаратурную прэмію Ежы Гедройца 2016 года ў Мінску.

 

18 снежня дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у гарадскім навагоднім шоў-конкурсе “Сход под Новый год – 2016”. У вобразе “Верка Сярдзючка і кампанія” удзельнікі паказалі тэматычны мікс на яе песню, прагучалі віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Каманда бібліятэкараў атрымала Дыплом ІІ ступені і падарунак.


 Наверх

 

 

 e-mail© Смаргонская раённая бібліятэка, 2011