Галоўная Структура Навіны Анонсы Паслугі Электронны каталог

 

Гісторыя
Нашы дасягненні
Бібліёбус
Новыя паступленні
Перыядычныя выданні
ПЦПI
Бібліятэкарам
Відэаагляды
Архіў навін
Важнейшыя падзеі 2016 года
Прыём грамадзян
Зваротная сувязь

 

 

 

 

Рэспубліканскія бібліятэкі:

Абласныя бібліятэкі:

У студзені Смаргонская раённая бібліятэка правядзе вечар духоўнасці – сустрэчу са святаром пад назвай “Лестница в небо”. Мерапрыемства будзе суправаджацца кадрамі электроннай прэзентацыі, прымяркаванай да свята Божага Нараджэння. 

 

Да Міжнароднага жаночага дня супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі і філіяла “Гарадская бібліятэка №2” правядуць выязное мерапрыемства – літаратурна-музычную кампазіцыю “Ваше Величество Женщина…”. У актавую залу ААГ “Смаргонскі ЗАС” будуць запрошаны супрацоўнікі прадпрыемства. Для жанчын прагучаць словы віншавання, лірычныя вершы, песні. 

 

У сакавіку супрацоўнікі філіялаў  “Раённая дзіцячая бібліятэка” і “Гарадская дзіцячая бібліятэка” правядуць урачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Кніга дорыць свята”. На гэтым мерапрыемстве будзе дадзены старт урачыстасцям, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У праграме: сустрэча з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Ягоўдзікам, музычныя нумары ў выкананні навучэнцаў Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага. 

 

У сакавіку да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Смаргонскай раённай бібліятэцы пройдзе сустрэча з супрацоўнікам пракуратуры пад назвай “Галоўны закон краіны”. Адбудзецца экскурс у гісторыю права і агляд літаратуры па правах чалавека. 

 

Філіял “Гарадская бібліятэка №3” і філіял “Гарадская бібліятэка №1” у красавіку да Сусветнага дня здароўя правядуць выязное мерапрыемства на прадпрыемства – інтэрактыўнае шоў пад назвай “Быть здоровым очень просто, надо только захотеть”. 

 

9 мая Смаргонская раённая бібліятэка ў рамках гарадскіх святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, арганізуе чытальную залу пад адкрытым небам “Память огненных лет”. 

 

Філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” будзе адзначаць свята вёскі Вішнева “Я тут жыву і край мне гэты мілы”. 

 

Філіялы “Раённая дзіцячая бібліятэка” і “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прымуць ўдзел у гарадскім свяце, прысвечаным Дню абароны дзяцей “Детству солнце подарите”, дзе і аб’явяць аб умовах конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”. 

 

 

У межах абласной акцыі “Кніга дорыць свята” філіял “Гарадская бібліятэка №3” правядзе для сваіх чытачоў ноч вясёлых прыгод пад назвай “Казачная ноч у бібліятэцы”. 

 

Смаргонская раённая бібліятэка да Дня Незалежнасці арганізуе ў гарадскім парку літаратурную алею пад назвай “Квітней пад сонцам, наша Беларусь”. Увазе прысутных будуць прадстаўлены: тэматычныя выставы, чытальная зала пад адкрытым небам. 

 

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” будзе ладзіць свята вёскі Ракаўцы. Жыхарам будзе прапанавана літаратурна-музычная праграма пад назвай “Прывітанне зямляк”. 

 

Да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў дзяржаўнай установе культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” пройдзе цыкл мерапрыемстваў “Волаты беларускага слова”. 

 

Філіял “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” будзе адзначаць свята вёскі Данюшава “Я тут жыву і край мне гэты мілы”. 

 

Філіял “Гарадская бібліятэка №2” правядзе выязное мерапрыемства на прадпрыемстве:  Леанід Дранько-Майсюк – дыялог з аўдыторыяй “І ёсць каханне ў гэтым свеце, яно нікога не міне…”. 

 

Дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” у верасні да Дня бібліятэк падвядзе вынікі раённага прафесійнага конкурсу “Бібліятэкар у вобразе…”. 

 

 

Да Дня маці Смаргонская раённая бібліятэка прапануе сваім чытачам літаратурна-музычную кампазіцыю “Целуйте руки матерям”. 

 

 

У лістападзе Смаргонская раённая бібліятэка сумесна з філіялам “Гарадская бібліятэка №2” правядуць выязное мерапрыемства – творчую сустрэчу з кнігавыдаўцамі, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання “Нет, я не просто книгу издаю – я открываю вам судьбу свою”. 

Сустрэча з інспектарам па справах непаўналетніх пад назвай “Не сломай свою судьбу” пройдзе ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка”.

 

 

 Наверх

 

 

 e-mail© Смаргонская раённая бібліятэка, 2011