Хатынь – горесть и боль Беларуси
19 сакавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Хатынь – горесть и боль Беларуси», прысвечаная 75-годдзю Хатынскай трагедыі. На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя. Вядучыя Лаўранкова Н.У. і Станевіч А.А. пазнаёмілі прысутных з трагічнымі старонкамі гісторыі беларускай вёскі Хатынь, якая ў наш час стала мемарыяльным комплексам ахвярам фашысцкага тэрору на беларускай зямлі:
Хатынь! Хатынь! Хатынь!
Я слышу,
Как набатом боль стучится.
Мороз по коже.
Стой! Замри! Застынь!
И как же это всё могло случиться?!
На працягу мерапрыемства дэманстраваліся кадры слайд-фільма, прысвечанага 75-годдзю з дня трагедыі Хатыні.
У кніг не бывае канікул
19 сакавіка ў актавай зале УА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К.Агінскага”, у межах Года малой радзімы, адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай “У кніг не бывае канікул”. Супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрасілі на свята вучняў 7-8 класаў школ горада.
Ганаровымі гасцямі мерапрыемства ў гэтым годзе сталі: вядомы беларускі пісьменнік, гісторык, паэт, аўтар больш за 30 кніг Уладзімір Аляксеевіч Арлоў і вядомы перакладчык Ігар Барысавіч Крэбс.
Пад песню “Спадчына” вучні ў выглядзе “жывых кніг” – вокладак твораў Арлова, пазнаёмілі прысутных з яго творчасцю. У. Арлоў і І. Крэбс, у сваю чаргу, не толькі расказалі пра сябе і свае творы, але і ў інтэрактыўнай форме правялі з залам віктарыны і літаратурныя гульні, шчодра ўзнагароджваючы пераможцаў.
Падчас свята ў зале прагучалі вершы і песні на словы класікаў беларускай літаратуры Я. Коласа, Р. Барадуліна, верш нашага земляка А. Цяжкага “Мілы край мой, Смаргоншчына – маці…”.
Вядучыя запрасілі адзначыць свята кнігі на працягу вясенніх канікул у бібліятэкі горада, дзе наведвальнікаў чакае шэраг цікавых мерапрыемстваў.
О Дине Рубиной с любовью
5 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, у літаратурна-музычнай гасцёўні «Сустрэчы» Смаргонскай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная гадзіна «О Дине Рубиной с любовью».
На мерапрыемства былі запрошаны чытачы, якія захапляюцца творамі вядомай пісьменніцы, яркай прадстаўніцы сучаснай жаночай прозы, аўтара больш за 40 кніг.
Вядучыя мерапрыемства Д.Шуневіч і Н.Лаўранкова цікава распавядалі аб жыццёвым і творчым станаўленні сучаснай расійскай пісьменніцы. Многія творы Дзіны Рубінай сталі бестселерамі ў розных краінах свету і былі перакладзеныя на некалькі дзесяткаў моў. Яе кнігі адрозніваюцца яркім сюжэтам, тонкім гумарам і каларытнай мовай. Характэрна, што пісьменніца была неаднаразова адзначана шматлікімі прэстыжнымі літаратурнымі ўзнагародамі. Пісьменніца працягвае актыўна працаваць, адбыўся выхад кароткаметражнага фільма «Канец эпохі» па творы Дзіны Рубінай. Цікавы факт: рассказ пісьменніцы пад назвай «Цыганкі» заснаваны на рэальнай гісторыі з жыцця пісьменніцы.
На мерапрыемстве дэманстравалася электронная прэзентацыя і відэаролікі па найбольш знакамітых творах Дзіны Рубінай, такіх, як «Синдром Петрушки» і «Русская канарейка», гучалі байкі, урыўкі з твораў і маленькія апавяданні.
Закончылася мерапрыемства цёплымі словамі віншаванняў усіх прысутных жанчын з нагоды 8 сакавіка.
Запрашаем на вячоркі
18 студзеня 2018 года, у вечар перад Вадохрышчам, у Смаргонскай раённай бібліятэкі ладзілася літаратурна-музычная вечарына пад назвай “Запрашаем на вячоркі”. На мерапрыемства, якое праходзіла ў рамках гасцёўні “Сустрэчы”, былі запрошаны самыя актыўныя чытачы бібліятэкі і лепшыя прадстаўнікі інтэлегенцыі горада.
Вядучыя Лаўранкова Н.У. і Станевіч А.А. распавядалі пра зімовыя народныя святы, звычаі, абрады і традыцыі. Паласвацца на свята завіталі калядоўшчыкі з “зоркай”, фальклорнай музыкай і Казой.
На працягу усяго мерапрыемства гучалі народныя спевы ў выкананні ўзорнага ансамбля “Кучарочкі” пад кіраўніцтвам Захаравай А.Д.
Напрыканцы мерапрыемтва госці падтрымалі народныя традыцыі і прынялі ўдзел ў вадохрышчанскіх гаданнях на кававай гушчы. Было вельмі весела і душэўна – адбыліся сапраўдныя Вячоркі.
Калядныя вячоркі
15 студзеня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбыліся “Калядныя вячоркі”. Спачатку мерапрыемства бібліятэкар паведаміла аб тым, што нашы продкі з нецярпеннем чакалі Калядаў і спадзяваліся на цуд. Толькі вось традыцыі святкавання былі крыху іншымі чым сёння, але пры правядзенні вячорак выкарыстоўваліся мясцовыя звычаі, традыцыі, народны фальклор. Падчас мерапрыемства калядоўшчыкі, апранутыя ў тэатралізаваныя касцюмы Казы, Чорта, Цыгана спявалі калядныя песні, жадалі гаспадарам шчасця, праводзілі гульні, а затым запрашалі ўсіх катацца на санках.