Галоўная Структура Навіны Анонсы Паслугі Электронны каталог

 

Гісторыя
Нашы дасягненні
Бібліёбус
Новыя паступленні
Перыядычныя выданні
ПЦПI
Бібліятэкарам
Відэаагляды
Архіў навін
Важнейшыя падзеі 2016 года
Прыём грамадзян
Зваротная сувязь

 

 

 

 

Навіны

Рэспубліканскія бібліятэкі:

Абласныя бібліятэкі:


Запрашаем на вячоркі

18 студзеня 2018 года, у вечар перад Вадохрышчам, у Смаргонскай раённай  бібліятэкі ладзілася літаратурна-музычная вечарына пад назвай “Запрашаем на вячоркі”. На мерапрыемства, якое праходзіла ў рамках гасцёўні “Сустрэчы”, былі запрошаны  самыя актыўныя чытачы бібліятэкі і лепшыя прадстаўнікі інтэлегенцыі горада.

Вядучыя Лаўранкова Н.У. і Станевіч А.А. распавядалі пра зімовыя народныя святы, звычаі, абрады і традыцыі. Паласвацца на свята завіталі калядоўшчыкі з “зоркай”, фальклорнай музыкай і Казой.

На працягу усяго мерапрыемства гучалі народныя спевы ў выкананні ўзорнага ансамбля “Кучарочкі” пад кіраўніцтвам Захаравай А.Д.

Напрыканцы мерапрыемтва госці падтрымалі народныя традыцыі і прынялі ўдзел ў вадохрышчанскіх гаданнях на кававай гушчы. Было вельмі весела і душэўна – адбыліся сапраўдныя Вячоркі.


Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям 

Міністэрства інфармацыі дало старт рэспубліканскай акцыі па папулярызацыі беларускай літаратуры  “Культурны маршрут  “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”.  Філіял “Гарадская бібліятэка №2” у рамках акцыі запрашае чытачоў на абноўленыя выставачныя экспазіцыі ў чытальную залу. Тыя першыя наведвальнікі, якія зайшлі, атрымалі задавальненне ад крэатыўнага афармлення. Асаблівую цікавасць выклікала краязнаўчая выстава, дзе акцэнт зроблены на турызм.


Путешествие по библиотечному городу

17 января в филиале «Районная детская библиотека» прошло знакомство учащихся 1 «Б» и 1 «Г» классов ГУО «Гимназия г. Сморгонь» с библиотекой под названием  «Путешествие по библиотечному городу». На экскурсии дети познакомились с правилами пользования библиотекой и книгой. Сотрудники познакомили детей с абонементом и читальным залом, разъяснили, как осуществляется поиск книги на стеллажах.

В этот же день для учащихся 5 «Б» класса ГУО «Средняя школа №1»  прошёл видеоурок под названием «Мастер прозы Владимир Галактионович Короленко», посвящённый 165-летию писателя. Речь шла о произведении «Дети подземелья», где главный герой, несмотря на трудности, проявляет сострадание, доброту и благородство, помогая обездоленным детям. По творчеству писателя была оформлена книжная выставка и подготовлена электронная презентация.


Навагодняя завея

31 снежня для жыхароў і гасцей аг. Ракаўцы  ў памяшканні клуба філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”  адбылося навагодняе прадстаўленне “Навагодняя завея”. Прыгожая ёлка зіхацела аганькамі і стварала  навагодні  святочны настрой для прысутных гасцей, а самадзейныя артысты ў вобразе казачных герояў праводзілі гульні, конкурсы і карагоды. Удзельнікі свята адгадвалі загадкі, спявалі навагоднія прыпеўкі разам з Бабай Ягой. А вясёлая цыганка Аза нагадала на картах усім прысутным шмат добрых і шчаслівых момантаў у Год сабакі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі і салодкія пачастункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.


Хорошо, что каждый год к нам приходит Новый год 

30 снежня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылося навагодняе свята пад назвай “Хорошо, что каждый год к нам приходит Новый год”. Пасля прывітальных слоў і віншаванняў вядучых Дзед Мароз і Снягурачкай запрасілі ўсіх прысутных на вясёлы карагод. Удзельнікі аматарскага аб'яднання “Вясёлка” паказалі інсцэніроўку “Сустрэча пад ёлкай”, дзе Сабака прымаў справаздачу ў Пеўня за праведзеную працу. Вясёлыя песні і танцы нікому не далі сумаваць, а напрыканцы мерапрыемства былі падведзены вынікі конкурсу навагодніх масак.


Мир новогоднего волшебства

Новый год –  праздник, который заставляет каждого поверить в чудо, во все самое хорошее и доброе. Библиотекарь и участники художественной самодеятельности филиала «Сосновская сельская библиотека-клуб» постарались подарить такой праздник всем, кто пришел 31 декабря на новогоднее шоу под названием «Мир новогоднего волшебства». В программе мероприятия гостей ожидало увлекательное юмористическое костюмированное шоу. Зрители увидели сказочную инсценировку, участвовали в играх, конкурсах, читали стихи, отгадывали загадки. Праздничная программа продолжилась ночной новогодней дискотекой «Танцевальный марафон».


Свет православия 

24 декабря сотрудники филиала «Городская библиотека №3» совместно с членами любительского объединения «Семейный очаг» совершили поездку в Свято-Введенский ставропигиальный женский монастырь в деревне Богуши Сморгонского района.

Экскурсию по храму провела послушница Ирина. Она рассказала о том, что женский монастырь основан настоятельницей монахиней Елисаветой (Сысун) из минского Свято-Елизаветинского монастыря по благословению Митрополита Минского и Слуцкого Филарета в 2000 году. Обитель расположена недалеко от того места, где во время Первой мировой войны погибли 90 девушек женского батальона во время газовой атаки кайзеровских солдат. Имеются исторические свидетельства о том, что здесь погибло около 70 тысяч воинов. В обители молятся о погибших – после каждой литургии  совершают литию об усопших.

Участники этой поездки испытали разные душевные ощущения: легкость, чистоту, душевный трепет и еще долго делились впечатлениями от соприкосновения с жизнью Православного монастыря. А на память о поездке библиотекарями были изготовлены и розданы буклеты о Свято-Введенском ставропигиальном женском монастыре.


Акцыя “Нашы дзеці”

22 снежня творчая брыгада супрацоўнікаў дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” у складзе Наталлі Лаўрэнковай, Алены Дзембіцкай, Алены Станевіч, Аксаны Мамай і Андрэя Рэгіневіча, апрануўшыся ў касцюмы казачных герояў, накіравалася ў дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

Валанцёры-бібліятэкары, у рамках акцыі “Нашы дзеці”, арганізавалі вясёлае прадстаўленне. Самым актыўным юным пацыентам, прачытаўшым вершыкі, Дзед Мароз і Снягурка падарылі кніжкі, размалёўкі і прысмакі. Не засталіся без салодкіх сюрпрызаў і астатнія малыя. Жадаючыя ўпрыгожыць твар скарысталіся паслугай аквагрым.


Пачакай, затрымайся...

20 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” прайшла пазнавальная гутарка пад назвай “Пачакай, затрымайся...”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння Алены Васілевіч, беларускай пісьменніцы. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7 “А” класа УА “Сярэдняя школа №1”. Бібліятэкар Рамановіч Алена Міхайлаўна расказала аб жыцці і творчым шляху пісьменніцы. Творчасць Алены Сямёнаўна Васілевіч, кнігі якой выхавалі не адно пакаленне беларусаў, цікавая і разнастайная. На багатым аўтабіяграфічным матэрыяле А.Васілевіч напісала тэтралогію “Пачакай, затрымайся ...” (аповесці “Расці, Ганька”, 1966, “Доля знойдзе цябе”, 1967, “Новы свет”, 1968).

На мерапрыемстве прагучалі ўрыўкі з твораў: “Шляхі-дарогі”, “Браты-артысты”, “Расці, Ганька”. Была звернута ўвага на выставу кніг, напісаных Аленай Васілевіч.


Дядя Фёдор и его друзья 

Кніжны марафон “Дядя Фёдор и его друзья” да 80-годдзя Эдуарда Успенскага прайшоў у філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” і спадабаўся юным чытачам, а хорам праспяваныя песні “Голубой вагон” і “Песня крокодила Гены”  дадалі яшчэ большай цікавасці да творчасці пісьменніка.

Выдатны дзіцячы пісьменнік не толькі прыдумаў кракадзіла Гену і Чабурашку, дзядзю Фёдара і яго сяброў Матроскіна і Шарыка, дэтэктываў Калабкоў, малпачку Анфісу і іншых вядомых усім герояў, але яшчэ і пісаў дзіўныя вершы.

Героі літаратурнай віктарыны сталі добрымі сябрамі гасцей, у якіх любоў да твораў Э.Успенскага толькі пачалася. Зрэшты, тыя, хто ўжо скончыў малодшую школу: старэйшыя браты і сёстры, бацькі - таксама наўрад ці змогуць адмовіць сабе ў задавальненні апынуцца ў гэтым казачным свеце.


СПИДу – нет! Здоровью – да! 

1 снежня ў філіяле «Сольская сельская бібліятэка» адбылася вечарына-папярэджанне «СПИДу – нет! Здоровью – да! Вот наш выбор навсегда».

Бібліятэкар праінфармавала вучняў старэйшых класаў мясцовай школы пра шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі, захворванні СНІД і аб мерах прафілактыкі.

Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава-прагляд «Я выбираю жизнь».


Калі надыходзіць час адказу 

“Калі надыходзіць час адказу” – пад такой назвай ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу прайшла гадзіна-роздум.

На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7-га класа УА “Сярэдняя школа № 6”.

Бібліятэкар чытальнай залы Лаўранкова Н.У., адзначыла, што чалавецтва павінна памятаць аб той небяспецы, якую нясе сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД).  Можна ўспамінаць і аплакваць тых, хто ўжо загінуў ад смяротнай хваробы, але трэба памятаць і пра тое, што гэтая чума ўжо 21 стагоддзя, якая пагражае існаванню чалавецтва.

Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзэнтацыяй і віктарынай на тэму СНІД.


Свет Православия

4 декабря в филиале «Городская библиотека №3» прошла встреча с настоятелем прихода религиозной общины «Приход храма святого равноапостольного князя Владимира г. Сморгони Лидской епархии Белорусской Православной Церкви» под названием «Свет Православия». На мероприятие были приглашены члены любительского объединения «Семейный очаг» и активные читатели библиотеки. Отец Александр Шелест поведал историю православного праздника Введение в храм Пресвятой Богородицы и раскрыл его духовный смысл. Библиотекарь читального зала Кравченко И. В. зачитала стихи, посвященные Пресвятой Богородице, а также озвучила народные приметы, связанные с этим днём.

Большой интерес вызвала выставка православной литературы «Живой родник православной книги».


Огонь душевной теплоты

2 снежня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася гадзіна талерантнасці “Огонь душевной теплоты”, прымеркаваная да Дня інвалідаў Беларусі. На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі клуба “Школа міласэрнасці” і актыўныя чытачы бібліятэкі. Прысутныя разважалі на тэму дабрыні, міласэрнасці і ўзаемаразумення, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны “Добро и зло”, прымалі ўдзел у гульні “Передай доброту по кругу”.

У чытальнай зале была арганізавана выстава работ дзяцей з інваліднасцю пад назвай “Калейдаскоп дзіцячых фантазій”. А выставу аўтарскіх лялек Стасюлевіч Алены Яўгенаўны з задавальненнем і цікавасцю наведалі дзеці розных узростаў.

Спрыялі атмасферы цяпла, добразычлівасці і гасціннасці невялікія падарункі ўдзельнікам конкурсу.


СНІД: мы – супраць! 

1 снежня  ў  філіяле «Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб» да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу прайшоў урок здароўя «СНІД: мы – супраць!». У даступнай для вучняў малодшых класаў форме бібліятэкар расказала аб хваробе-забойцы – СНІД.

Мэта мерапрыемства: сфарміраваць у дзяцей ўяўленні аб хваробе стагоддзя, пазнаёміць з асноўнымі звесткамі пра хваробу і небяспечнымі асаблівасцямі ВІЧ-інфекцыі, выпрацаваць паводніцкія матывацыі да захавання свайго здароўя.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава «СПИДу – НЕТ!»


СПИД, наркомания – знак беды 

1 снежня да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу, супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запрасілі вучняў 8 “Б” класа УА “Сярэдняя школа №1” на лекцыю пад назвай “СПИД, наркомания – знак беды”. Мялюк Святлана Іванаўна ўрач-валеёлаг ДУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” паведаміла статыстычную інфармацыю пра стан захворвання СНІДам па раёну і вобласці. Вучням было прапанавана выказаць свае думкі аб праблеме СНІД, а віктарына “Да или нет!” замацавала веды прысутных аб гэтым захворванні.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава пад назвай “СПИД – смертельная угроза человечеству”.


Спид – бездна, в которую не нужно смотреть 

1 снежня супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка №1» да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу арганізавалі шок-урок «Спид – бездна, в которую не нужно смотреть», на які запрасілі вучняў 10 «А» класа УА «Сярэдняя школа №5». Вядучая А. Налівайка паведала аб праблемах ВІЧ/СНІД, аб шляхах ВІЧ-інфіцыравання, узбуджальніках СНІДу і аб мерах абароны, Слайды мультымедыйнай прэзентацыі пазнаёмілі прысутных са статыстычнымі дадзенымі па ВІЧ/СНІД у краіне і ў свеце. Для удзельнікаў была праведзена віктарына «Што ты ведаеш пра СНІД» і арганізавана кніжная выстава «Знаю. Поддерживаю. Присоединяюсь». Госці мерапрыемства  даведаліся аб тым, што пяцелька стужкі чырвонага колеру – гэта не ўпрыгожванне, а сімвал усведамлення людзьмі важнасці праблемы ВІЧ/СНІДу.


Давайце знаёміцца – кніга!

У філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” з 23 па 29 лістапада для вучняў 1-х класаў УА “Сярэдняя школа № 7” праходзілі экскурсіі “Давайце знаёміцца – кніга!” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”. Бібліятэкар чытальнай залы Ж.Л.Карасевіч у гульнёвай форме пазнаёміла дзяцей з аддзеламі бібліятэкі, расказала аб правілах карыстання бібліятэкай і аб абавязках чытачоў. Пры дапамозе літаратурных віктарын, конкурсаў, загадак дзеці даведаліся, што такое бібліятэка і як жывуць кнігі ў гэтым чароўным кніжным доме. Дзецям вельмі спадабалася казка  “Кот, Петух и Лиса” ў выкананні лялечнага тэатра. Затым дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай дзіцячых кніг і  часопісаў.


Учись быть красивой

24 лістапада  супрацоўнікі філіяла «Гарадская бібліятэка №1»  арганізавалі для сваіх чытачак школу хараства «Учись быть красивой». Удзельнікаў мерапрыемства чакала прыемная сустрэча  з касметолагам Л. П. Паўлоўскай, якая дала карысныя парады па догляду за знешнасцю, правяла майстар-клас і пазнаёміла з сучасными трэндамі ў касметычнай індустрыі. Сваю прадукцыю, самаробнае  мыла з разнастайнымі інгрэдыентамі, прадставіла Зенько Л.В.  Увазе прысутных была падрыхтавана разгорнутая тэматычная выстава «Великая навеки красота».


Поэзия Серебряного века в круге детского чтения

С 20 по 23 ноября в читальном зале филиала «Районная детская библиотека»  для учащихся 3-х и 4-х классов УО «Сморгонская гимназия» прошел цикл мероприятий, посвященный поэтам Серебряного века. В максимально доступной для детей форме рассказывалось об этом сложном и драматичном времени, когда поэзия была полна эмоций, символов и пророчеств, а также трагедий. Многие поэты были высланы за пределы страны, сосланы на каторжные работы. Но, несмотря на это, поэты по-прежнему продолжали творить чудеса: создавались чудесные строки и строфы. На мероприятии звучали стихи К.Бальмонта, М.Волошина, И.Северянина, М. Цветаевой. Была затронута тема одной из блистательных мистификаций Серебряного века, связанной с именем Черуби́ны де Габриа́к. Под этим псевдонимом скрывалась Елизавета Ивановна Дмитриева — русская поэтесса, драматург.

Отдельно было отмечено творчество К.И.Чуковского и С.Я.Маршака – детских писателей Серебряного века. Мероприятия сопровождались слайдами электронной презентации.


Нет, я не просто книгу издаю – я открываю вам судьбу свою… 

22 лістапада Смаргонская раённая бібліятэка сумесна з філіялам “Гарадская бібліятэка №2” правялі выязное мерапрыемства пад назвай “Нет, я не просто книгу издаю – я открываю вам судьбу свою…” у межах святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Сустрэча з генеральным дырэктарам выдавецкай фірмы “Газета Шапакляк” – Анатолем Іванавічам Гармазой адбылася у актавай зале ААТ"Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання".

Госці мерапрыемства з задавальненнем слухалі выступленне Анатоля Гармазы і яго калегі – таленавітага баяніста, заўзятага аматара народных спеваў Івана Катовіча.

У рамках мерапрыемства была арганізавана выстава-прагляд аб гісторыі кнігадрукавання, а па заканчэнні мерапрыемства ўсе жадаючыя атрымалі ў дар выданні фірмы “Газета Шапокляк” з аўтографам Анатоля Гармазы.


Мы ўсе з'яднаны роднаю зямлёй

19 лістапада  ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”  да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі адбылося святочнае мерапрыемства “Мы ўсе з'яднаны роднаю зямлёй”, на якім ушаноўвалі аднавяскоўцаў за іх нялёгкую  працу.

Удзельнікі тэатра мініяцюр сектара культуры і вольнага часу “Крэўскі Дом культуры” і  вакальная група “Натхненне” філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” падрыхтвалі цудоўны святочны канцэрт.

І чаго там толькі не было: віншаванні, вершы,  песні, байкі, мініяцюры, танцы. Задаволенымі засталіся ўсе прысутныя і ўзнагародзілі артыстаў шквалам апладысментаў.

Да мерапрыемства  была  аформлена тэматычная   выстава “Пресса на все интересы”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб дасягненнях філіяла “Жодзішкі” УПП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” і аб перадавіках гаспадаркі.


Этот век из вдохновенья, этот век из серебра 

16 ноября в читальном зале филиала “Городская библиотека № 2” в “Литературном кафе” прошел час поэзии по творчеству поэтов Серебряного века под названием “Этот век из вдохновенья, этот век из серебра”.

Ведущие познакомили учащихся 11 класса УО “Средняя школа №6” с удивительным явлением в русской литературе первых двух десятилетий 20 века – поэзией Серебряного века. Начало века вобрало в себя столько, сколько могла вобрать вся история иного государства. Два десятилетия вместили в себя три революции и гражданскую войну – драмы и трагедии мирового масштаба, а также трагедии многих поэтов того времени.

На мероприятии звучали стихи М. Цветаевой, А. Ахматовой, А. Блока, М. Волошина, Н. Гумилева.

Прозвучала фонограмма известного романса Марины Цветаевой на музыку Микаэла Таривердиева «Мне нравится, что вы больны не мной…» из всем знакомого фильма «Иронии судьбы или С легким паром».


Нацыянальны гонар Беларусі

9 лістапада на літаратурную гадзіну пад назвай “Нацыянальны гонар Беларусі”, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа  былі запрошаны  вучні 6 “А” класа УА “Сярэдняя школа №3”. Бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” расказалі аб жыцці і творчасці народнага пісьменніка. На працягу мерапрыемства гучалі вершы Я. Коласа, якія  вучаць шанаваць і берагчы родную зямлю, родную мову і культуру. Прысутныя мелі магчымасць паказаць свае веды ў віктарыне “Якуб Колас. Жыццё і творчасць”. Напрыканцы мерапрыемства прагучала фанаграма песні “Спадчына” у выкананні ансамбля “Песняры”. Да ўвагі прысутных была падрыхтавана выстава “Песняр зямлі беларускай”.


Па старонках сямейнага альбома 

3 лістапада, у дзень нараджэння Якуба Коласа, бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” прадставілі выставу “Па старонках сямейнага альбома” і правялі экскурс па  творчасці народнага паэта Беларусі.

На мерапрыемстве дзеці даведаліся аб тым, што свой шлях дзіцячага пісьменніка Я.Колас пачаў у 1909 годзе выданнем кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” і з той пары амаль 50 год пісьменнік працягваў працаваць на ніве дзіцячай літаратуры. Было адзначана, што Коласа характарызуе тонкае адчуванне дзіцячай душы, уменне ствараць займальны сюжэт, эмацыянальна ўплываць на юных чытачоў, непрыкметна весці іх да спазнання мудрасці жыцця, ідэалаў дабра і нацыянальнай годнасці.

Памяць пра Песняра жыве і ідзе далей з пакалення ў пакаленне.


 Наверх

 

 

 e-mail© Смаргонская раённая бібліятэка, 2011