Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей бібліятэкар філіяла “Сінькоўскі сельская бібліятэка” прыняла ўдзел у дэкадзе “Залаты ўзрост” па абслугоўванні пажылых чытачоў на даму пад назвай “Спешите делать добрые дела”.
Бібліятэкар не проста прыносіла кнігі і віншавальныя паштоўкі сваім чытачам “залатога ўзросту”, а і абмяркоўвала з імі кніжныя навінкі, падтрымлівала гутарку на любыя тэмы. Так, з Соф'яй Адамаўнай Шчаснай пагаварылі пра здароўе, Вера Васільеўна і Анатоль Міхайлавіч Карабінскія падзяліліся навінамі пра жыццё унукаў і дзяцей, расказалі пра сям'ю Вяршковічаў, з якой яны сябруюць. Прыемнымі заўсёды бываюць сустрэчы з Аўчыннікавай Уладзіславай Адольфаўнай, цікава і пазнавальна праходзяць сустрэчы з Жалевіч Тамарай Пятроўнай, былой настаўніцай, якая цяпер вядзе ўрокі ў нядзельнай школе пры храме в.Кеўлы.

Чытаць далей

29 верасня напярэдадні Дня пажылога чалавека ў філіяле «Сасноўская сельская бібліятэка-клуб» прайшоў вечар адпачынку «Возраст осени - ты дорог и прекрасен». Гэтае свята сабрала ў зале людзей «залатога ўзросту» з вёсак Сасноўка, Гарыдзеняты, Бярозы, Вайнідзеняты, Данюшава і Заблоцце.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi