Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика
Асноўная мэта работы бібліёбуса – абслугоўванне літаратурай насельніцтва аддаленых і маланаселеных вёсак раёна, дзе няма стацыянарных бібліятэк. Кожны месяц складаецца і зацвярджаецца графік выездаў. Выезды ажыццяўляюцца на працягу 2, 4 тыдня 5 разоў, 1, 3 тыдня – 4 разы.

Чытаць далей

28 лістапада, у шосты школьны дзень, супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запрасілі на літаратурны вернісаж “І не знікаць паэтам вечна”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, вучняў 7 і 8 класаў ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, правялі агляд літаратуры, якая была размешчана на выставе “Пад ветразем дабра і прыгажосці”. Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі буктрэйлер па кнізе Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. На працягу размовы школьнікам дэманстравалася прэзентацыя “Ажываюць сівыя стагоддзі”.

Чытаць далей

1 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбудзецца сустрэча “СНІД! Веды зберагуць жыццё” з фельчарам-валеёлагам ГУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” А.І. Кундро. Мерапрыемства адбудзецца ў фармаце “Пытанне – адказ”.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi