Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
65469815315_.jpg 3 студзеня бібліятэкары філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” правядуць гульнёва-забаўляльную праграму пад назвай “Як сустракаюць Новы год дзеці ўсіх зямных шырот”. Слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмяць дзяцей з асаблівасцямі сустрэчы Новага года ў розных краінах. Прысутныя змогуць прыняць удзел у конкурсах, віктарынах і гульнёвай праграме.

3 студзеня на гадзіну цікавых паведамленняў “Спасибо – так звучит добро!” бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запросяць вучняў школьнага аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1”. На працягу размовы дзеці даведаюцца як гучыць слова “дзякуй” на розных мовах. Прагучыць гісторыя ўзнікнення Міжнароднага дня “дзякуй”. Адбудзецца паказ мультфільма “Спасибо”. Дзеці паслухаюць песні: “Что такое доброта”, “Иди мой друг дорогою добра”.

4 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца літаратурная віктарына “Па старонках кніг Івана Сяркова”, прысвечаная 90 годдзю з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка і паэта. Віктарына адбудзецца па ўсіх вядомых аповесцях “Мы з Санькам у тыле ворага”, “Мы – хлопцы жывучыя” і “Мы з Санькам – артылерысты…”.

15 студзеня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” адбудзецца фальклорнае свята “Каляднае кола”. Зіма – гэта сезон вельмі важных святаў для нашых бабуль і дзядуль. Іх адзначалі не толькі дзеля забавы. Кожны з абрадаў нёс глыбокі сэнс і быў накіраваны на дабрабыт, ушанаванне продкаў. Удзельнікі мерапрыемства змогуць атрымаць майстар-клас па народных беларускіх танцах і пакаштаваць калядныя стравы.

23 студзеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбудзецца гадзіна духоўнасці “Свет, который в тебе”. На сустрэчу плануецца запрасіць святара і ўдзельнікаў царкоўнага хору Свята-Прэабражэнскага сабору. На працягу мерапрыемства чытачы будуць мець магчымасць пазнаёміцца з навінкамі духоўнай літаратуры выдавецтваў Рускай Праваслаўнай царквы.

25 студзеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца вечарына пад назвай “Таня, Танечка, Танюша…”. Ёсць у зімовым месяцы студзені дзень, які афарбаваны радасным, вясновым настроем - Таццянін дзень. Прысутныя пачуюць цікавае паведамленне пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Бібліятэкар прадставіць літаратурны агляд кніжнай экспазіцыі “Віват, Таццяна!”, падчас якой будуць прэзентаваны кнігі нашых сучасніц, якія маюць імя Таццяна.

25 студзеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка”, у рамках клуба “Гаспадыня”, адбудзецца вечар адпачынку пад назвай “Мы жадаем шчасця Вам!” На мерапыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба і актыўныя чытачы, для якіх найлепшыя словы пажаданняў на Новы 2019 год прачытаюць вучні пачатковых класаў Войстамскай базавай школы.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi