Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSCF4135.jpg 4 студзеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася літаратурная віктарына “Па старонках кніг Івана Сяркова”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка. На мерапрыемства былі запрошаны вучні школьнага аздараўленчага лагера “Дружба” ДУА “Сярэдняя школа №5”. Вядучыя пазнаёмілі дзяцей з цікавымі біяграфічнымі звесткамі аб знакамітым пісьменніку. Бібліятэкары і вучні распачалі гутарку аб шырока вядомых аповесцях “Мы з Санькам у тыле ворага”, “Мы – хлопцы жывучыя” і “Мы з Санькам – артылерысты”, а таксама разважалі аб няпростым жыцці дзяцей у гады ваеннага ліхалецця.
Наведвальнікі прынялі актыўны ўдзел у віктарынах: “Пазнай герояў па апісаннях” і “Закончы тэкст”.






DSCF4143.jpg
DSCF4147.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi