Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
P90104-110936.jpg 4 студзеня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы для вучняў аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1” была праведзена імпрэза «Беларускае кіно: што новага?». Прысутныя даведаліся пра гісторыю кінематографа ў краіне. Успомнілі лепшыя фільмы, знятыя на кінастудыі «Беларусфільм»: «Горад майстроў», «Прыгоды Бураціна», «Пра Чырвоны Каптурок», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Белыя росы», «Снайпер», «Масакра» і многія іншыя. Вядучая паведаміла аб міжнародных кінафестывалях, якія праходзяць у нашай краіне – «Лістапад» і «Лістападзік», беларускіх фільмах апошніх гадоў, якія сталі намінантамі. Цікавасць выклікала паведамленне пра вылучаных ад Беларусі на прэмію Оскар 2019 года мастацкім фільме «Хрусталь» і дакументальным – «Дарога». Ці стануць яны намінантамі прэстыжнай прэміі стане вядома 22 студзеня. Імпрэза суправаджалася дэманстрацыяй фотаздымкаў з фільмаў, апублікаваных у часопісах «На экранах». Напрыканцы мерапрыемства была праведзена віктарына па фільмах. Пераможцы атрымалі прызы.


P90104-110458.jpg
P90104-110448.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi