Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
P90109-110329.jpg 9 студзеня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі прайшла духоўная сустрэча з нагоды нараджэння Хрыстова “Хрыстос нарадзіўся – уславім яго!”. На яе быў запрошаны прадстаўнік каталіцкай веры – дыякан Артур Ляшнеўскі, манах ордэну салезіянаў.
Вядучая мерапрыемства Самахвастоўская Н.У. расказала аб свяце Калядаў у мастацкім кантэксце і распавядала паданне аб агеньчыках на каляднай ёлачцы. Госць мерапрыемства – дыякан Артур, вельмі цікава распавядаў слухачам аб цудзе нараджэння Езуса Хрыста, аб хрысціянскім вызначэнні і асаблівасцях святкавання Калядаў на Беларусі.
Дыякан Артур павіншаваў прысутных са святам Божага Нараджэння і пажадаў кожнаму мець сваю “Віфлеемскую зорку” ў сэрцы.


P90109-110011.jpg



0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi