Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” сумесна з ДУА «Гімназія г. Смаргоні» ажыццявілі праект «Лепшая кніга для малодшых школьнікаў на беларускай мове». Заняткі ў рамках праекта праходзілі як у чытальнай зале філіяла «Раённая дзіцячая бібліятэка», так і ў гімназіі. Падчас ажыццяўлення праекта дзеці павінны былі прачытаць пэўную колькасць твораў беларускіх аўтараў, з якіх кожны выбраў самую лепшую на яго густ кнігу і прынялі ўдзел у шэрагу конкурсаў: «Новая вокладка для кнігі», «Ілюстрацыя, якой не хапала», «Рэклама кнігі» і інш. На працягу вучэбнага года праходзілі сустрэчы з пісьменнікамі, конкурсы чытальнікаў і іншыя мерапрыемствы.

У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” на працягу года ажыццяўляўся сумесны праект з ДУА “Сярэдняя школа №6” “Растим читателя вместе”. Мэта праекта – выхаваўчы трохкутнік “Дзеці – бацькі – настаўнікі”. У рамках праекта былі разгледжаны пытанні па педагогіцы, псіхалогіі, выхаванні, прыцягненні дзяцей да чытання і арганізацыі вольнага часу.

Смаргонская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласной акцыі “Чытаем разам”, якая была арганізавана галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і абласной бібліятэкай.





Гадзіна мастацтва “Жыццё – гэта свет захапленняў” была прымеркавана да 70 – годдзя з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ганаровага жыхара нашага горада, скульптара Уладзіміра Васільевіча Церабуна.



9 мая Смаргонская раённая бібліятэка ў рамках гарадскіх святочных мерапрыемстваў арганізавала выставу-інсталяцыю з атрыбутамі ваеннага часу: партупеі, кабуры, карты-планшэта, ваенных узнагарод, сцяга СССР і іншых. На выставе “Былых гадоў святая памяць” была прадстаўлена літаратура аб ваенных падзеях на тэрыторыі Савецкага Саюза, аб баях і перамогах на франтах, аб партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі. Выстава “Смаргоншчына – зямля мужнасці і гераізму” была пабудавана на матэрыяле краязнаўчага характару. Гучалі песні, адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў ваеннай тэматыкі.

1 чэрвеня супрацоўнікі філіялаў “Гарадская дзіцячая бібліятэка” і “Раённая дзіцячая бібліятэка” прынялі ўдзел у раённым свяце “Солнечный мир детства”, якое было прысвечана Дню абароны дзяцей. На пляцоўцы ў гарадскім парку бібліятэкары арганізавалі забаўляльную гульнёвую праграму “Поиграем вместе”, выступіў лялечны тэатр “Праменьчык” з пастаноўкай рускай народнай казкі “Кот и петух”. Загадчыкі бібліятэк аб’явілі ўмовы і заданні конкурса летняга чытання “Лето с книгой”.

Смаргонская раённая бібліятэка прыняла ўдзел у раённым свяце “Квітней, мой край, пад небам жураўліным”, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Жыхарам горада былі прапанаваны выставы-прагляды: “Квітней, Рэспубліка мая”, “Смаргонь гераічная”, “Смаргоншчына – мой васільковы край”. У чытальнай зале пад адкрытым небам працавала выстава “Знакамітыя асобы беларускай культуры – юбіляры 2016 года”.

Па традыцыі ў верасні да Дня бібліятэк у дзяржаўнай установе культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” падводзіліся вынікі чарговага раённага конкурсу “Нескучное краеведение”. Краязнаўства – гэта тая дарога, на шляху якой не губляецца ні адна з’ява, ні адна асоба. Дарога, па якой ідзе Чалавек побач з Памяццю, Годнасцю, сваім укладам у жыццё і лёс Радзімы. Гэты конкурс – пэўная работа бібліятэк па збіранні, захаванні і прапагандзе матэрыялаў па гісторыі і краязнаўству.

14 кастрычніка ў рамках Года культуры Смаргонская раённая бібліятэка правяла юбілейны музычна – літаратурны вечар “Лясы бязмежнай радасці і болю” у гонар таленавітай зямлячкі – паэтэсы Алы Клемянок.





23 лістапада Смаргонская раённая бібліятэка ў актавай зале Смаргонскага політэхнічнага ліцэя правяла вечар-партрэт, прысвечаны самадзейнаму пісьменніку з Ашмяншчыны – Эдварду Сяргею пад назвай “Крыніца натхнення”.



7 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя зборніка эсэ Таццяны Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». Менавіта гэтая кніга была ўключана ў шорт-ліст на літаратурную прэмію Ежы Гедройца 2016 года ў Мінску.



18 снежня дзяржаўная ўстанова культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” прыняла ўдзел у гарадскім навагоднім шоў-конкурсе “Сход под Новый год – 2016”. У вобразе “Верка Сярдзючка і кампанія” удзельнікі паказалі тэматычны мікс на яе песню, прагучалі віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі. Каманда бібліятэкараў атрымала Дыплом ІІ ступені і падарунак.




0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi