Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны

2018-2020 Год малой радзімы

Четверг 20 Декабрь 2018 - 07:35:49
dsgdfg345345.jpg

…Прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі. Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветніцкай, творчай. Хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцей, фантазіі і жадання кожнага. Настаў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі.

           Аляксандр Лукашэнка

 

Мілы край мой,

Смаргоншчына – маці

Дзе высокія сцены бароў,

Дзе ляжаць дываны-сенажаці,

І бясконцае мора палёў.

         Дзе на беразе Віліі ўранку

         Песня сэрца кранае маё,

         Дзе дзяўчаты пяюць пра каханне,

         Пра дзявочае шчасце сваё.

                   Дзе харошыя слаўныя людзі

                   Сустракаюць усмешкай цябе,

                   Ты заходзь і гасцём у іх будзеш,

                   Будуць рады заўсёды табе!

Артур Цяжкі

 

Першая літара, першае слова і першы радок біяграфіі Смаргоні пазначаны яе Вялікасцю Гісторыяй у 1503 годзе. Выразна, вобразна, дакладна акрэсліў мінуўшчыну Смаргоні наш знакаміты паэт-зямляк Мар’ян Дукса:

Твае сляды ў стагоддзях засталіся,

Змагла прайсці праз буры і агонь.

Плыві, квітней і велічна свяціся

На хвалях часу, родная Смаргонь!

 

Так, сапраўды буры і агонь, неймаверна цяжкія выпрабаванні выпалі смаргонцам на крутых этапах гістарычнага шляху. Тут трагічна скрыжоўваліся лёсы патрыётаў і ворагаў, захопнікаў і вызваліцеляў. Бязлітасна спусташаючы горад, вёў на Маскву сваю армію Напалеон. І гэтым жа шляхам ён ганебна ўцякаў з Расіі, прыпыніўшыся ў Смаргоні і па-здрадніцку кінуўшы на гібель сваё войска.

Няўмольна жорсткім лёсам было наканавана смаргонскай зямлі і людзям перажыць крывавую трагедыю і на пачатку ХХ стагоддзя. З верасня 1915 да лютага 1918 г. тут праходзіў пярэдні рубеж руска-германскага фронту. У эпіцэнтры жорсткіх баёў аказаўся і 16-тысячны горад Смаргонь, які быў ушчэнт разбураны і зруйнаваны. Часопіс «Огонёк» (сакавік 1916 г.) змясціў фотаздымкі руінаў Смаргоні, а рэпартаж з месца падзей назваў «Мертвый город». І гэта была жудасная праўда. Калі пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 годзе горад Смаргонь увайшоў у склад Польскай дзяржавы, тут засталіся толькі 154 жыхары.  

Крывавую буру Першай сусветнай вайны, амаль 20-гадовы перыяд палітычнага і сацыяльна-эканамічнага прыгнёту польскай улады, ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленне разбуранага фашыстамі краю – усе гэтыя выключна цяжкія этапы гістарычнага лёсу годна і мужна прайшлі землякі-смаргонцы разам з народам роднай Беларусі.  

І адрадзілі, аднавілі свой шматпакутны горад, які стаў выразна адметны і вядомы цяпер акуратным добраўпарадкаваннем, утульнасцю і чысцінёй, прыгажосцю і прывабнасцю. А яшчэ багатым, важкім плёнам вытворча-эканамічных, сацыяльна-культурных і духоўных пераўтварэнняў. Паспяхова развіваюцца прамысловасць і будаўніцтва, умацоўваецца і карэнным чынам абнаўляецца матэрыяльная база медыцынскіх, адукацыйных, культурных устаноў Смаргоншчыны.

На гасціннай Смаргонскай зямлі спакон веку жылі і жывуць цяпер прыгожыя душой і справамі людзі: шчырыя і сціплыя, працавітыя і добрыя, шчодрыя і чулыя, таленавітыя і мужныя… Тут узгадавалася кагорта слынных дзеячаў культуры і навукі, палітыкаў, паэтаў і пісьменнікаў, асветнікаў і вайскоўцаў. Сярод іх Міхал Клеафас Агінскі, Ян і Мечыслаў Карловічы, Францішак Багушэвіч, Мар’ян Дукса, Уладзімір Някляеў, Артур Цяжкі, Віктар Роўда, Лілія Трохалева, Леанід Мрочка, Уладзімір Церабун, Уладзімір Счасны…

І вельмі прыемна, што эстафету творцаў старэйшых пакаленняў ганарова нясуць далей іх нашчадкі, нашы сучаснікі. Яны беражліва захоўваюць і памнажаюць матэрыяльную і духоўную спадчыну роднага краю, шчыруюць рупнай працай на шчасце і росквіт любімай Айчыны.

ПЛАН дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” да Года малой радзімы на 2019 год

Рукапісы не гараць. Янка Шутовіч: пакутлівая біяграфія беларуса з беднай сям’і” / 115 гадоў з дня нараджэння публіцыста, грамадскага і культурнага дзеяча

гістарычны

альманах

Філіял “Гарадская бібліятэка №1”

1 кв.

студзень

“Міхал Клеафас Агінскі

 1765-1833”

прэзентацыя краязнаўчай кнігі Верамейчыка Сяргея Іванавіча

Філіял

“Залеская сельская бібліятэка”

1 кв.

студзень

“Нашы знакамітыя землякі-юбіляры 2019 года”

 

краязнаўчая гадзіна з электроннай прэзентацыяй – календаром

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

1 кв.

студзень

Мая любімая старонка

краязнаўчая гадзіна

Філіял “Сольская сельская бібліятэка”

1кв.

студзень

“Пісьменнік і вучоны Арсень Ліс”

вечар –партрэт  у краязнаўчай гасцёўні

з цыклу “Знакамітыя людзі Смаргоншчыны”

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

 1 кв.

люты

“Знаёмцеся: наш зямляк Арсень Ліс” /85 гадоў з дня нараджэння А.С. Ліса

краязнаўчы вечар- - прызнанне

Філіял

“Залеская сельская бібліятэка”

1 кв.

люты

“Мой родны край Смаргонскі” /80 гадоў з дня нараджэння Арсеня Ліса

літаратурная гадзіна

Філіял

“Лылойцінская сельская бібліятэка”

1кв.

люты

 

“Мой родны кут заўсёды сэрцу дарагі” / 95 гадоў з дня нараджэння І. Бяляўс-кага, мясцовага паэта

гадзіна паэзіі

Філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка”

 

1 кв.

люты

“Родны кут” /гісторыя вёскі Жодзішкі

краязнаўчая віктарына

Філіял “Жодзішкаўская сельская бібліятэка”

1 кв.

люты

Я вырос здесь и край мне этот дорог

 

краязнаўчая

 гадзіна

Філіял “Міцкевіцкая сельская бібліятэка-клуб”

1 кв.

люты

“Спатканне з талентамі” – сустрэча з паэткамі Смаргоншчыны

вечар-дыялог

Смаргонская раённая бібліятэка

1 кв.

сакавік

“Беларускі мастак і педагог Павел Южык” /145-гадоў з дня нараджэння

гутарка з цыклу “Нашы славутыя землякі”

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

1 кв.

сакавік

Няхай я буду сярод вас…/ 145 гадоў з дня нараджэння П. Южыка

гадзіна мастацтвазнаўства

Філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка”

1 кв.

сакавік

“Нашы славутыя землякі”

этнаграфічна-тэматычнае падарожжа

Філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка”

1 кв.

сакавік

“Любі, браток, родны куток”

гучнае чытанне вершаў мясцовага паэта-земляка І. Бяляўскага

Філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка”

1 кв.

 сакавік

«Вуліцы горада расказваюць»

краязнаўчая гадзіна

Філіял «Раённая дзіцячая бібліятэка»

2 кв.

красавік

“Дарога ў мінулае” /Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

завочнае падарожжа

Філіял “Гарадская бібліятэка №3”

2 кв.

красавік

“Зямлі маёй цікавы лёс…” / Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

гадзіна гісторыі

Філіял “Кушлянская сельская бібліятэка”

2 кв.

красавік

“ЛЕГЕНДАрная Смаргоншчына”

 /Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

краязнаўчая гадзіна

Філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка”

2 кв.

красавік

 

 

“Вандроўка па родным краі” /115 гадоў назад (1904) фабрычнае мястэчка Смаргонь атрымала статус безуезднага горада

пазнавальная гадзіна

Філіял “Асінаўшчызненская сельская бібліятэка”

2 кв.

май

“Архітэктурны помнік” /165 гадоў назад пабудавана царква ў аг.Крэва

экскурсія

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

2 кв.

май

Дальва – вёска, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі падчас Вялікай Айчыннай вайны

вандроўка ў гісторыю са скульптарам У.Церабуном

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

2 кв.

май

Гэта наша з табою гісторыя, гэта наша з табою зямля!”

краязнаўчы квэст

Філіял “Гарадская бібліятэка №1”

2 кв.

чэрвень

“Знакамітыя люді нашага мястэчка”

краязнаўчая гадзіна

Філіял “Крэўская сельская бібліятэка”

2 кв.

чэрвень

Першая Сусветная вайна ў творах мастацкай літаратуры” /105 гадоў з пачатку Першай Сусветнай вайны

гутарка-абмеркаванне

Філіял “Гарадская бібліятэка №1”

3 кв.

ліпень

Вялікая і забытая” /105 гадоў з пачатку Першай Сусветнай вайны

 гадзіна гісторыі

 

Філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка”

3 кв.

ліпень

 Жила-была моя деревня” /да 475 -годдзя вёскі Солы

краязнаўчая вандроўка

Філіял “Сольская сельская бібліятэка”

3кв.

ліпень

“Войстамскаму касцёлу Святой Тройцы 80 год” /80 гадоў як пачаў дзейнічаць Войстамскі касцёл

вечарына

Філіял “Войстамская сельская бібліятэка”

3 кв.

жнівень

“Знаёмства з Залессем”

экскурсія па выдатных мясцінах в.Залесся

Філіял

“Залеская сельская бібліятэка”

3 кв.

жнівень

“Падарожжа па родных мясцінах”

віртуальная экскурсія

Філіял

“Лылойцінская сельская бібліятэка”

3 кв.

жнівень

 

“Ці ведаеш ты?”  /да 75-годдзя вызвалення Смаргоні ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў

краязнаўчая

 віктарына

 

Філіял “Міцкевіцкая сельская бібліятэка-клуб”

3 кв.

жнівень

Прывітанне, зямляк!”

            

брэндавае мерапрыемства, фестываль творчасці пажылых грамадзян

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

3 кв.

жнівень

“Лясы Смаргоншчыны” /да 70-годдзя Смаргонскага лясгаса і дня работнікаў лесу

экалагічная гадзіна ў краязнаўчай гасцёўні

Філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка”

3 кв.

верасень

Па слядах графа Тышкевіча”

краязнаўчая экспедыцыя

Філіял “Гарадская бібліятэка №1”

3 кв.

верасень

Ад зямлі, якая нарадзіла і натхняла”

літаратурны партрэт Смаргоншчыны

Філіял “Гарадская бібліятэка №2”

3 кв.

верасень

 

“Па ваколіцах вёскі Вішнева”

краязнаўчая вандроўка

Філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка”

3 кв.

верасень

“Жыццё ў сем з паловай мілі” /255 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Ігнація Ходзькі

літаратурны вечар

Філіял “Войстамская сельская бібліятэка”

3 кв.

верасень

“Бульба – наш другі хлеб”

свята вясковага гаспадара

Філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”

3 кв.

верасень

Семь чудес Сморгонщины

гадзіна інфармацыі

Смаргонская раённая бібліятэка

4 кв.

кастрычнік

Як усё тут сэрцу міла /Дзень горада Смаргонь

агляд

Філіял “Гарадская бібліятэка №3”

4 кв.

кастрычнік

“Святыні зямлі смаргонскай” /Дзень горада Смаргонь

дайджэст

Філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка”

4 кв.

кастрычнік

“Сморгонский край в потоке информации”

дзень краязнаўчай бібліяграфіі

Філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб”

4 кв.

кастрычнік

Іх імёнамі названы…”

кліп-падарожжа

па вуліцах мікрараёна «Усходні»

Філіял “Гарадская бібліятэка №1”

4 кв.

лістапад

Вялікія святыні малой радзімы”

гісторыка-культурны экскурс

Філіял “Гарадская бібліятэка №1”

4 кв.

снежань





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi