Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
erteterter.jpg 6 лютага ў 15.00 у філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” пройдзе мерапрыемства пад назвай «Без чалавечнасці не будзе вечнасці», прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова. Бібліятэкар раскажа аб жыццёвым і творчым шляху беларускага паэта. У выкананні дзяцей прагучаць вершы А. Куляшова «Камсамольскі білет», «Бярозка», «Ліст з палону», «Балада аб чатырох заложніках».

6 лютага ў 12.00 бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць чытачоў на гутарку пад назвай «Профилактика онкологических заболеваний», прымеркаваную да Сусветнага дня барацьбы з ракавымі захворваннямі. На сустрэчу з жыхарамі аг.Бялкоўшчына будзе запрошана загадчык Бялкоўшчынскага ФАПа Грэцкая Г.В., якая раскажа аб тым, як зберагчы здароўе і пазбегнуць анкалагічнага захворвання.

9 лютага ў 10.30 у чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці адбудзецца краязнаўчая вечарына “Шлях і лёс твой, Гродзеншчына”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з гісторыяй і культурай Гродзенскага краю. Самыя дапытлівыя прымуць удзел у тэматычнай віктарыне, а пераможцы атрымаюць эксклюзіўныя падарункі з лагатыпам бібліятэкі.

14 лютага ў 18.00 бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запросіць дзяцей і падлеткаў на конкурсна-забаўляльную праграму, прысвечаную Дню святога Валянціна “Любовь как свет необходима”. Удзельнікам будуць прапанаваны літаратурныя конкурсы, рухомыя гульні і забавы, а таксама агляд літаратуры па выставе ”Каханне на ўсе часы”.

15 лютага ў 13.00 у філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка” да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца вахта памяці пад назвай “Его мужеству верность храня…”. Мерапрыемства прысвячаецца П. Балышу, які служыў у Афганістане, загінуў і пахаваны ў вёсцы Суцькава Сінькоўскага сельсавета. У выкананні вучняў прагучаць вершы В.Бурко “Эхо огненных лет” і Г.Сакалоўскага “Мой Афган”, “Не позабыть!”. Бібліятэкар правядзе агляд кніг і артыкулаў “Памяць і боль той вайны”.

16 лютага ў 12.00 у філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудзецца гутарка “Передай добро по кругу”, прысвечаная Дню спантаннага праяўлення дабрыні. Каб перадаць пазітыўны зарад прысутным на працягу ўсяго мерапрыемства будзе ісці гутарка пра дабрыню, міласэрнасць, спагадлівасць. Дзеці змогуць прыняць удзел у тэставанні “Добрый ли я” і праглядзець мультфільм “Просто так”.

25 лютага ў 15.00 у актавай зале Смаргонскага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійнага ліцэя да Дня абаронцаў Айчыны адбудзецца сустрэча з ветэранам Узброеных сіл Рэспублікі Беларусі Гайваронцавым Г.І. пад назвай “Мужество, доблесть и честь”. Госць сустрэчы падзеліцца ўспамінамі аб жыццёвых уроках, раскажа аб вялікім прызначэнні арміі – заступніцы народа і інтарэсаў краіны.




0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi