Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
432fsdfwe.jpg 6 лютага ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбылася літаратурная гасцёўня пад назвай “Без чалавечнасці не будзе вечнасці”, прысвечаная 105-годдзю Аркадзя Куляшова.  Мерапрыемства наведалі вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа”, якіх бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй і творчасцю беларускага паэта. Таксама дзеці даведаліся, што нават ва ўмовах франтавога жыцця Аркадзь Куляшоў пісаў выдатныя мастацкія творы за незвычайна кароткі час. Так на старонках франтавога друку з’явіліся творы пра камсамольца, якога ворагі аблілі ледзяной вадой, пра дзяцей і сястру камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, якіх растралялі ворагі, пра дзяўчат, вывезеных у Германію. Гучалі вершы “Камсамольскі білет”, “Балада аб чатырох заложніках”, “Бярозка”.


gdfgd4353534.jpg



0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi