Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Давайце знаёміцца – кніга!

Вторник 19 Февраль 2019 - 13:55:23
IMG_20190219_165206.jpg 19 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбылася экскурсія “Давайце знаёміцца – кніга!”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы старэйшай групы ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Вядучая пазнаёміла выхаванцаў дзіцячага садка з дзейнасцю бібліятэкі, правіламі паводзін у бібліятэцы, з растаноўкай літаратуры для іх узросту. Цікава і карысна прайшла інтэрактыўная казачная віктарына “Чароўны свет казак” на працягу якой дзеці з задавальненнем падарожнічалі па народных і аўтарскіх казках і паказалі добрую эрудыцыю. З дапамогай чароўнай кветачкі дзеці ўдзельнічалі ў конкурсе загадак. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі лялечнага тэатра “Праменьчык” прадэманстравалі беларускую народную казку “Пшанічны каласок”.





IMG_20190219_165155.jpg
IMG_20190219_165143.jpg
IMG_20190219_165130.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi