Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190221_091151.jpg 20 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” праведзены грамадска-патрыятычны форум “Солдатом быть – родине служить”, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. На сустрэчу былі запрошаны вучні 11 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік ідэалагічнага аддзела Смаргонскай пагранічнай групы падпалкоўнік Мельнік І.І. і былы пагранічнік, падпалкоўнік у адстаўцы Субаценка В.П., якія вялі аповед пра нялёгкую і ганаровую ваенную службу. Асаблівая ўвага была акцэнтавана на профарыентацыю ваенных прафесій. Школьнікі падрыхтавалі нямала пытанняў. Найбольш іх цікавілі паўсядзённыя армейскія будні, парады аб тым, як рыхтаваць сябе да службы ў арміі і якія рысы характару найбольш неабходныя ваеннаму чалавеку. Падчас конкурснай праграмы “Солдатская смекалка” падлеткі вучыліся выконваць салдацкія абавязкі. Лірычна-патрыятычны настрой унеслі песні ў выкананні навучэнак дзіцячай школы мастацтваў імя М.К. Агінскага Чэкун І. і Шчарбачэвіч Н. пад кіраўніцтвам Елізаравай Т.В. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала выстава “Главное в жизни – честно служить Отчизне”, дзе была прадстаўлена спецыяльная літаратура і рэчы салдацкага ўжытку.


IMG_20190221_091202.jpg
IMG_20190221_091213.jpg
IMG_20190221_091226.jpg
IMG_20190221_091244.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi