Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

У родным слове – цэлы свет

Четверг 21 Февраль 2019 - 21:49:44
IMG_20190222_004650.jpg 21 лютага на гадзіну роднай мовы пад назвай “У родным слове – цэлы свет”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, былі запрошаны вучні 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Для прысутных прагучала гісторыя ўзнікнення гэтага дня, вершы беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове: Ю. Свіркі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна і іншыя. Вучні паказалі свае веды і эрудыцыю ў інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”. Было прапанавана адказаць па шэсць пытанняў у пяці раздзелах: “Гэта цікава”, “Загадкі”, “Рэбусы”, “Метаграмы”, “Шарады”. Лепшыя знаўцы беларускай мовы атрымалі ў падарунак ад бібліятэкі кніжныя закладкі з напамінам аб Міжнародным дні роднай мовы і канцылярскія прыналежнасці.
Бібліятэкар правяла агляд літаратуры па выставе кніг з аднайменнай назвай. Вучні зачыталі выказванні аб роднай мове: П. Панчанкі, В. Быкава, Я Коласа, М. Багдановіча, Я. Сіпакова.



IMG_20190222_004659.jpg
IMG_20190222_004710.jpg
IMG_20190222_004722.jpg
IMG_20190222_004734.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi