Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
111.png Гродзенская вобласць размешчана на паўночным захадзе Беларусі. Мяжуе з Польшай і Літвой. Гродзенскую вобласць складаюць 17 раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі; 15 гарадоў, 16 пасёлкаў гарадскога тыпу, 178 сельскіх саветаў, 4322 сельскіх населеных пунктаў. Цэнтр – горад Гродна.Тэрыторыя – 25,1 тыс. км2. Колькасць насельніцтва — 1156 тыс. чалавек. Значныя рэкі – Нёман, Вілія, Шчара, Зальвянка, Котра, Свіслач. Буйнейшыя азёры — Белае, Рыбніца, Кань, Вераўскае, Дзярвенішскае-Кальніца (Гродзенскі раён), Свіцязь (Навагрудскі раён), Бершты (Шчучынскі раён). Буйныя вадасховішчы — Зальвянскае, Гезгалаўскае, Воўпенскае, Жухаўскае, Наваельненскае. Агульная плошча ляснога фонду – 962,3 га.

Асноўны прамысловы патэнцыял сканцэнтраваны ў шматгаліновых прамысловых цэнтрах: Гродне, Лідзе, Слоніме, Ваўкавыску, Навагрудку, Смаргоні.

Сёння прамыслова-вытворчы патэнцыял рознагаліновага кірунку складаюць 272 прадпрыемствы, з ix 134 — недзяржаўнай уласнасці. На ix працуе 100,5 тыс. чалавек. Усе разам яны выпускаюць звыш 400 найменняў тавараў, альбо 10 % прамысловай прадукцьп рэспублікі. Далёка за межамі краіны вядомы сваёй прадукцыяй буйнейшыя прадпрыемствы вобласці — ААТ «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Белкард», «Лакафарба», «Краснасельскбудматэрыялы», «Лідааграпраммаш», РУП «Шклозавод «Нёман» i многія іншыя.

Гродзенская вобласць утворана 20.09.1944 у складзе 15 раёнаў: Бераставіцкага (Крынкаўскага), Васілішкаўскага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Жалудоцкага, Зэльвенскага, Лідскага, Мастоўскага, Поразаўскага, Радунскага, Сапоцкінскага, Свіслацкага, Скідзельскага і Шчучынскага; 3 гарадоў, у т.л. 2 абласнога і 1 раённага падпарадкавання, 13 гарадскіх пасёлкаў, 1 рабочага пасёлка. 08.01.1954 да вобласці далучаны Дзятлаўскі, Казлоўшчынскі, Карэліцкі, Любчанскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі раёны скасаванай Баранавіцкай вобласці, Іўеўскі раён Маладзечанскай і Ружанскі раён Брэсцкай вобласці. 19.06.1954 Ружанскі раён перададзены Брэсцкай вобласці. 20.01.1960 да вобласці далучаны Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі, Юрацішкаўскі раёны скасаванай Маладзечанскай вобласці. 17.12.1956 скасаваны Любчанскі і Мірскі, 10.03.1959 – Сапоцкінскі, 20.01.1960 – Васілішкаўскі, Казлоўшчынскі, Поразаўскі, Юрацішкаўскі, 17.04.1962 – Бераставіцкі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, 25.12.1962 – Астравецкі, Дзятлаўскі, Карэліцкі, Мастоўскі, Радунскі, Скідзельскі раёны. 06.01.1965 адноўлены Астравецкі, Дзятлаўскі, Карэліцкі, Мастоўскі, 30.07.1966 – Бераставіцкі і Зэльвенскі раёны. З гэтага часу колькасць раёнаў і граніцы вобласці застаюцца нязменнымі.

На 01.01.1993 вобласць уключала 17 раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі; 5 гарадоў абласнога і 7 раённага падпарадкавання, 21 гарадскі пасёлак, 192 сельсаветы, 4457 населеных пунктаў.

000560 11877




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi