Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
erwtreertert343534.jpg Вызваленне Смаргонскага раёна.

Вызваленне праходзіла ў ходзе Беларускай ваеннай аперацыі “Багратыён”, якая пачалася 23 чэрвеня 1944 г. Галоўнымі сіламі былі 1-ы Прыбалтыйскі, 2-і і 3-і Беларускія франты. Спробы ворага вырвацца з Мінскага “катла” аказаліся безвыніковымі. Нямецкая група армій “Цэнтр” пацярпела паражэнне. 3 ліпеня 1944 г. была вызвалена сталіца Беларусі – Мінск. Савецкія войскі без перапынку наступалі далей, а ўжо 4 ліпеня пачаўся другі этап Беларускай наступальнай аперацыі. Загад быў накіраваны на нанясенне галоўнага ўдару ў Віленскім напрамку.
Па тэрыторыі Смаргонскага раёна наступалі тры арміі – 5-я (камандзір генерал-палкоўнік М.І.Крылоў), 11-я гвардзейская (камандзір генерал-маёр К.М.Галіцкі) і 5-я гвардзейская танкавая брыгада пад камандаваннем маршала бранятанкавых войск П.А.Ротмістрава. Умоўнай мяжой паміж імі была дарога “Смаргонь-Ашмяны”. Паўночную частку раёна вызваляў 65-ы стралковы корпус 5-й арміі (камандзір генерал-лейтэнант Пераспелаў). Па маршруце “Жодзішкі-Старая Рудня-Віктасіна-Новыя Якентаны” 5 ліпеня з баямі рухаўся 785-ы стралковы полк 144-й стралковай дывізіі і 612-ы полк гэтай дывізіі – па маршруце “Снігяны-Тракелі”, 449-ы полк атакаваў станцыю Солы і яму дапамагала 97-я стралковая дывізія. У вызваленні Жодзішак удзельнічалі 215-я і 72-я стралковая дывізіі 65-га стралковага корпуса. З боку Вілейкі на Смаргонь наступаў 3-і Гвардзейскі Сталінградскі механізаваны корпус пад камандаваннем генерал-палкоўніка В.Ц.Абухава ў складзе 35-й танкавай брыгады пад камандаваннем генерал-маёра А.А.Асланава і 7-й гвардзейскай механізаванай брыгады пад камандаваннем палкоўніка М.І.Радзіёнава. Фашысты ўмацоўвалі Смаргонь, плануючы затрымаць тут савецкія войскі, каб падрыхтавацца да абароны Вільнюса, але супраціўленне было адразу зломлена. У 9 гадзін раніцы 4 ліпеня 1944 г. пачалося наступленне на Смаргонь і да 15.00 гадзін горад быў вызвалены.
У баях за вызваленне Смаргоні вызначыліся экіпажы танкаў 35-й дывізіі Шуйдзіна і Данілава. Адным з першых у горад уварваўся танк гвардыі старшага лейтэнанта З.А.Музырова, мужна змагаліся артылерысты-знішчальнікі старшага лейтэнанта І.І.Бацюцкага і камандзіра танка 7-й брыгады – лейтэнанта Л.І.Царэнкі. Яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за подзвігі пры вызваленні гарадоў Лепеля, Вілейкі, Смаргоні, Шаўляя і Елгавы.
E3434534
Паўднёвую частку раёна вызвалялі 16-ы і 36-ы гвардзейскія стралковыя карпусы 11-й гвардзейскай арміі. 6 ліпеня 16-я гвардзейская стралковая дывізія вяла баі на тэрыторыі Смаргонскага раёна і 7 ліпеня выйшла на лінію “Васюкі-Кушляны-Стымоні-Глінна-В.Мыса”. Баі за Крэва вёў 53-і гвардзейскі стралковы полк 18-й гвардзейскай стралковай дывізіі 36-га гвардзейскага стралковага корпуса і воіны 5-й гвардзейскай танкавай арміі. У 7 гадзін раніцы 7 чэрвеня Крэва было вызвалена. Баявыя дзеянні на тэрыторыі раёна вёў і 29-ы танкавы корпус пад камандаваннем генерал-маёра Ф.І.Фаміных.
Erwtreertert343534
Сустрэча вызваліцеляў у Смаргоні. 4 ліпеня 1944 г.

У вызваленні раёна ўдзельнічалі партызаны з брыгады імя Суворава і “Народныя мсціўцы” імя Варашылава, атрад імя Фрунзе, брыгады імя Будзённага, Смаленскі партызанскі полк, спецгрупа “Бура”, а 8 ліпеня 1944 г. Смаргонскі раён быў поўнасцю вызвалены.
У гонар воінаў, якія вызвалялі Смаргонь, за 4 км ад Смаргоні на правым беразе р. Вілія ў 1976 г. ўзведзены помнік “Пераправа”.
Dfgdfgd355333

Партызаны спецгрупы “Бура”
Hdfhfgh434645






0 Комментарии

Апошнiя каментарыi