Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

«Паэзія. Жанчына і вясна!»

Понедельник 11 Март 2019 - 11:34:56
IMG_20190311_143313.jpg 7 сакавіка ў актавай зале ААТ “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання” прайшла літаратурна-музычная вечарына пад назвай «Паэзія. Жанчына і вясна!». Мерапрыемства арганізавалі супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі разам з бібліятэкарам філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Цёплымі словамі і кветкамі жанчын завода павіншаваў дырэктар Крачкоўскі В.М.. Вядучыя Самахвастоўская Н.У. і Гайдукевіч Д.У. адзначылі, што 2019 год праходзіць пад знакам малой радзімы, якая з’яўляецца для ўсіх крыніцай натхнення. Песня “Зямля мая” у выкананні Кацярыны Варанішча пранікла ў сэрца кожнага з прысутных.

Падчас мерапрыемства прагучала шмат прыгожых вершаў пра жанчыну і для жанчын. А ў якасці музычных падарункаў госці вечарыны атрымалі лірычныя і жартоўныя песні ў выкананні Кацярыны Варанішча і яе сяброў – Максіма Пашука і Любові Брытаўчанка.




IMG_20190311_143257.jpg
IMG_20190311_143322.jpg
34regdfgfg.jpg
dbgb4355htrht.jpg



0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi