Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
5c9b81b2669c5_DSCF4620.jpg 2 красавіка ў 13.00 да Міжнароднага дня птушак бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” запросіць юных чытачоў на экалагічную гульню-віктарыну “Друзья нашего сада”. На мерапрыемстве гасцей чакаюць сканворды, фанаграма музыкі птушак і знаёмства з цікавымі фрагментамі з жыцця жывой прыроды.

5 красавіка ў 12.00 бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць сваіх чытачоў на гадзіну пытанняў і адказаў “Вітамінны мікс”, прысвечаную Сусветнаму дню здароўя. Прысутных чакае цікавы аповед аб гісторыі стварэння вітамінаў, іх відах і значэнні для здароўя чалавека. Акрамя таго, плануецца запрасіць на сустрэчу ўрача-тэрапеўта, які адкажа на пытанні прысутных. Будзе прапанавана дэгустацыя вітамінных кактэйляў. На працягу сустрэчы будуць праведзены віктарына, конкурсы па тэме.

6 красавіка ў 10.00 у філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудзецца гутарка пад назвай “Вперед по дороге здоровья!”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №3”. Бібліятэкар зверне ўвагу на неабходнасць прытрымлівацца здаровага ладу жыцця з дзяцінства. Вучні прымуць удзел у віктарыне“Здоровье не купишь – его разум дарит” і гульні “Это я, это я, это все мои друзья”; пазнаёмяцца з электроннай прэзентацыяй “Вредные привычки” і тэматычнай выставай.

18 красавіка ў 12.00 у філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца краязнаўчая гадзіна “ЛЕГЕНДАрная Смаргоншчына”, прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін. Прысутныя зробяць віртуальную экскурсію па легендарных мясцінах і помніках Смаргонскага краю. Мэта мерапрыемства: яшчэ раз нагадаць нам аб неабходнасці захавання гістарычнага мінулага нашага народа, памяці нашых продкаў, зберажэння і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Да гэтага мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтуюцьбуклет “Легенды Смаргонскай зямлі”.

20 красавіка ў 17.00 філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытачоў на літаратурна-гістарычную гадзіну “Прыйшло свята ў нашу хату”, прысвечаную святу Вялікдзень. Удзельнікаў чакае экскурс у гісторыю зараджэння і паходжання свята, а таксама знаёмства з велікоднымі звычаямі і абрадамі.
23 красавіка ў 12.00 у Смаргонскай раённай бібліятэцы ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” адбудзецца адкрытае пасяджэнне, прымеркаванае да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў пад назвай “Бронзавая памяць Першай Сусветнай”. Супрацоўнікі ДУ “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” раскажуць пра падзеі падчас Першай Сусветнай вайны на Смаргоншчыне, а бібліёграф прапануе цікавы тэматычны агляд літаратуры.

26 красавікаў 13:00 у філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца вечар памяці пад назвай “Званы трывогі”, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Распачнуць мерапрыемства вядучыя, якія раскажуць пра страшную экалагічную трагедыю. Дзеці даведаюцца, што такое эвакуацыя ў мірны час, хто такія ліквідатары наступстваў Чарнобыльскай АЭС і што гэта за калона асаблівага прызначэння. Прагучаць урыўкі ўспамінаў мясцовых жыхароў з кнігі Юрыя Шчарбака “Чарнобыль”.







0 Комментарии

Апошнiя каментарыi