Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Залаты ўзрост жыцця

Спатканне з талентам

Вторник 02 Апрель 2019 - 13:25:40
IMG_20190402_162327.jpg 29 сакавіка ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі прайшоў вечар-дыялог з вядомымі смаргонскімі паэткамі “Спатканне з талентам”. Мерапрыемства праводзілася ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” і было прысвечана Году малой радзімы. Вядучыя мерапрыемства Самахвастоўская Н. і Лянкевіч Ю. расказалі аб творчасці вядомых ў літаратурнай супольнасці паэтак Таццяны Скарынкінай, Вольгі Іванаўны Андрушчанка і Ірыны Ніканораўны Гаевай. Гучала шмат добрых вершаў аб бацькоўскай хаце, Смаргоншчыне і яе жыхарах, а таксама лірычныя і філасофскія вершы. Літаратурная гульня – бурымэ, якая ладзілася падчас вечара, дазволіла кожнаму адчуць сябе калі не паэтам, то складальнікам рыфмаў.




IMG_20190402_162318.jpg
IMG_20190402_162308.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi