Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Вітамінны мікс

Четверг 04 Апрель 2019 - 13:50:45
IMG_20190404_164841.jpg 4 красавіка бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запрасілі сваіх чытачоў на вечар пытанняў і адказаў “Вітамінны мікс”, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя. На працягу сустрэчы ішла размова аб гісторыі адкрыцця вітамінаў, іх відах. Акрамя таго, на мерапрыемстве прысутнічала урач агульнай практыкі паліклінікі мікрараёна “Усходні” Руткоўская К. Ю., якая вяла аповед аб карысці вітамінаў, іх значэнні для здароўя чалавека, адказала на пытанні прысутных. На працягу сустрэчы былі праведзены віктарына, конкурсы па адпаведнай тэме. Напрыканцы мерапрыемства гасцям была прапанавана дэгустацыя вітамінных кактэйляў, сокаў, карысных салатаў. Вялікую цікавасць удзельнікаў выклікала выстава- інсталяцыя “Твоё здоровье в твоих руках”, на якой былі прадстаўлены сучасныя вітамінныя прэпараты беларускіх вытворцаў.

IMG_20190404_164831.jpg
IMG_20190404_164823.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi