Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190405_093048.jpg 4 красавіка жыхары вёскі Сасноўка сталі ўдзельнікамі духоўнай сустрэчы “Каб душу акрыляў духоўны свет”. Мерапрыемства было накіравана на знаёмства з традыцыямі беларускага народа, яго культурнай спадчынай, з асаблівасцямі святкавання Вялікадня ў нашай мясцовасці. Госць мерапрыемства ксёндз Вадзім Сурвіла больш шчыльна пазнаёміў вяскоўцаў з гісторыяй ўзнікнення Вялікадня і, як гэтае хрысціянскае свята адзначаецца на сённяшні дзень. Вяскоўцы задавалі мноства пытанняў, на якія святар з задавальненнем адказваў.
Ксёндз Вадзім з'яўляецца даволі частым госцем філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Такога роду мерапрыемствы маюць асаблівую важнасць, бо кожны з нас павінен быць развіты духоўна.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi