Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Вада – аснова жыцця

Понедельник 24 Сентябрь 2018 - 07:17:09
IMG_20180921_171626.jpg 21 верасня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прайшла экалагічная віктарына “Вада – аснова жыцця” прымеркаваная да Сусветнага дня мора. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5”. Вядучая расказала аб гісторыі ўзнікнення гэтага незвычайнага свята, вяла размову аб знакамітых марскіх першаадкрывальніках, аб безабаронных і небяспечных насельніках марскіх глыбінь.

Дзеці, якія былі на адпачынку летам на моры з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі і расказалі як трэба берагчы гэта багацце – ваду.

Прысутныя з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарынах: “Реки, озёра, моря и океаны”, “Знаете ли вы?” і “ Верите ли вы, что…” . Напрыканцы мерапрыемства адбылося віртуальнае падарожжа па марах. Дзеці паглядзелі ўрыўкі з навуковых відэаролікаў аб Чорным, Баранцавым і Японскім марах, адкрылі для сябе цікавы і загадкавы свет марской флоры і фаўны.




DSCF3670.jpg
DSCF3675.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi