Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190222_004650.jpg 4 мая ў 12.00 бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” арганізуе літаратурную галерэю пісьменнікаў-франтавікоў “І памяць пра вайну нам кніга пакідае”. На мерапрыемстве будзе весціся гутарка аб літаратуры ваеннага і пасляваеннага часу, адбудзецца агляд кніг пісьменнікаў-франтавікоў. Бібліятэкар агучыць біяграфічныя звесткі аб аўтарах, якія пісалі творы на тэму Вялікай Айчынная вайны. Да мерапрыемства будзе падрыхтавана электронная прэзентацыя.

8 мая ў 12.30 Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на літаратурна-музычную кампазіцыю «Война. Победа. Память», прымеркаваную да Дня Перамогі. Вайна стала біяграфіяй цэлага пакалення дзяцей. У кожнага дзіцяці быў свой лёс у гэтай вайне. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца аб суровай праўдзе і болю вайны ад сведак –“дзяцей вайны” гэтага выпрабавальнага часу. Музычныя кампазіцыі і мультымедыйная прэзентацыя з фотаздымкамі ваеннай пары створаць настрой урачыстасці надыходзячага свята.

9 мая з 11.00 да 17.00 у рамках святкавання Дня Перамогі ў гарадскім парку бібліятэкары Смаргонскай раённай бібліятэкі арганізуюць чытальную залу пад адкрытым небам пад назвай “Памяць вогненных гадоў”. Для наведвальнікаў будзе аформлена выстава-інсталяцыя “Была вайна, была Перамога!” з атрыбутамі ваеннага часу; фотазона; арганізаваны: кніжны развал “Что вы предпоЧИТАЕТЕ”, буккросінг “Превратим весь мир в библиотеку”; пройдуць патрыятычныя конкурсы; адбудзецца падвядзенне вынікаў акцыі “Рисуем Победу вместе!”.

11 мая ў 12.00 у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца паказ электроннай прэзентацыі “Герб і сцяг маёй краіны” да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дзеці даведаюцца пра сімвалы дзяржавы - герб, сцяг і гімн, якія адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Прысутныя прымуць удзел у дыскусіі аб ролі дзяржаўнай сімволікі для грамадзян краіны.

14 мая ў 16.00 бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць чытачоў на гутарку “Сям’я і сямейныя каштоўнасці”, прымеркаваную да Міжнароднага дня сям’і. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй стварэння свята, з нацыянальнымі праграмамі аб сям'і, што рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь, пагутараць пра сямейныя традыцыі. Да мерапрыемства будзе падрыхтавана тэматычная выстава “Захоўваючы агонь кахання вялікага”.

15 мая ў 16.00 бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць сваіх чытачоў на бібліязмярканне “Все дороги ведут в библиотеку, или не проходите мимо”. Гасцей чакае займальная разнастайная праграма. Бібліякафэ запросіць на літаратурную сустрэчу мясцовую паэтку Алу Клемянок. На працягу мерапрыемства будзе працаваць магічны салон “Пиковая дама”. Аматараў рукадзелля чакае майстар-клас па дэкупажу “Очумелые ручки”. Відэасалон “Настальгія” запросіць усіх жадаючых акунуцца ў свет любімых фільмаў савецкага часу. Акрамя таго будуць праводзіцца цікавыя конкурсы і віктарыны. Падтрымаць добры настрой дапамогуць музычныя і танцавальныя нумары.

15 мая ў 18.00 бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №3” запросяць ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг” і актыўных чытачоў на гадзіну сямейнага адпачынку пад назвай “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, прысвечаную Дню сям’і ў межах Года малой радзімы. На мерапрыемстве прысутных будуць чакаць вершы, песні, танцы. Заключным акордам сустрэчы стане інтэрактыўная гульня “Семья вместе – душа на месте”.

25 мая з 11 гадзін бібліятэкары Смаргонскай раённай бібліятэкі прымуць удзел у фестывалі-кірмашы “Смаргонскія абаранкі” і разгорнуць для гасцей арцель пад назвай “Літаратурная манаполька”. Прысутных чакаюць: тэматычная выстава “Мой незабыўны край Смаргонскі”; фотазона; літаратурнае кафэ “Кніжны мікс”; квэст-гульня; варажба па кнізе; гучныя чытанні вершаў аб смаргонскіх абаранках; віктарыны і конкурсы; тэматычныя частушкі і песні. На бібліятэчнай пляцоўцы выступіць лялечны тэатр “Праменьчык” філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” з фальклорнай пастаноўкай казкі “Ехаў воз поўны абаранак і дзівос…”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi