Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Чарнобыль: памяць і боль

Вторник 30 Апрель 2019 - 11:51:32
IMG_2019-04-29_121420.jpg 29 красавіка ў Смаргонскай раённай бібліятэцы прайшоў экалагічны ўрок «Чарнобыль: памяць і боль», прысвечаны 33-годдзю з дня трагедыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”, пад кіраўніцтвам А.І.Каляко. Вядучая мерапрыемства Самахвастоўская Н.У. расказала аб падыходах да інтэрпрэтацыі фактаў і абставінаў аварыі, якія змяняліся з цягам часу. Дзеці з цікавасцю слухалі аб жахлівых падзеях 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай АЭС. Асаблівую ўвагу выклікалі слайды мультымедыйнай прэзентацыі з фотаздымкамі жывёл, якія падвергліся мутацыі пасля радыяцыйнай катастрофы. Па сённяшні час гарады Чарнобыль і Прыпяць адраджаюцца пасля радыёактыўнага забруджвання. Мерапрыемства завяршылася аглядам літаратуры, прысвечанай чарнобыльскай трагедыі.






0 Комментарии

Апошнiя каментарыi