Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Заўсёды жывая памяць

Пятница 10 Май 2019 - 14:08:53
ewtrergtertyrrt.jpg 8 мая ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбылася літаратурна-музычная праграма “Заўсёды жывая памяць”, прысвечаная Дню Перамогі.
Прысутных цёпла віталі вядучыя мерапрыемства Алена Давыдзенкава і Кацярына Варанішча. З асаблівым пачуццём чытала свае аўтарскія вершы Таццяна Дамашэвіч. Яны бралі за жывое, краналі самыя патаемныя струны душы. Вершаў і песень у гэты дзень было многа. Асаблівы момант сустрэчы – сумеснае выкананне хорам гледачамі і артыстамі вядомых песень ваенных гадоў: “Эх, дороги”, “Темная ночь”, “Бьется в тесной печурке огонь”, “Снегири”. Калі ж загучала ў выкананні Максіма Пашука “галоўная” песня – “День Победы”, сэрцу стала цесна ў грудзях… Таксама ўдзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена кніжная выстава “У полымі змагання” з аглядам літаратуры ваеннай тэматыкі. Аматараў фатаграфавання чакала тэматычная фотазона.
У складзе агітбрыгады Жодзішкаўскага сельскага Савету бібліятэкар філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” удзельнічала ў выяздных святочных мерапрыемствах, прымеркаваных Дню Перамогі: 5 мая в. Сыраваткі, 9 мая г. Смаргонь і в. Жодзішкі.



DSC00432.jpg
DSC00415.jpg
DSC00409.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi