Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
vosen_2.jpg 1 кастрычніка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца віртуальнае падарожжа “Замкі Беларусі”, прысвечанае Сусветнаму дню архітэктуры. Дзеці сярэдняга школьнага ўзросту пазнаёмяцца з кніжнай выставай “У гасцях у вечнасці”, а пры дапамозе электроннай прэзентацыі даведаюцца аб архітэктурных помніках Беларусі, змогуць прыняць удзел у гістарычнай віктарыне і конкурсе “Пабудуй замак”.



2 кастрычніка ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбудзецца гадзіна прававой асветы “Сталым людзям клопат і ўвага”, прымеркаваная да Дня пажылога чалавека. На мерапрыемства будзе запрошаны супрацоўнік следчага камітэта, які паведае прысутным аб падтрымцы дзяржавай прававога статусу сталага чалавека. Запрашаем усіх жадаючых!

2 кастрычніка бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць членаў клуба “Ліра” і сваіх пажылых чытачоў на вечар лірычнага настрою “Наедине с осенью”. Вядучыя правядуць кароткі экскурс у гісторыю Міжнароднага дня сталых людзей. На працягу сустрэчы будуць гучаць лірычныя песні і вершы. Прысутныя змогуць паўдзельнічаць у конкурсах “Спой частушку”, “Закончи пословицу” і інш. Госці будуць запрошаны ў “Асенняе кафэ”, дзе яны за кубачкам гарбаты пагутараць пра сваё жыццё, падзеляцца сакрэтамі сваёй маладосці.



2 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць чытачоў наведаць Дом сумеснага самастойнага пражывання “Бялкоўшчына”, каб правесці ўрок міласэрнасці, прысвечаны Дню пажылых людзей “Уважение к ближнему - уважение к себе!”.
Прысутныя даведаюцца аб тым, як пажылому чалавеку, асабліва адзінокаму, дапамагчы адчуць, што ён не выкінуты з жыцця і камусьці патрэбен, якім чынам упрыгожыць яго адзіноту, як вярнуць прагу да жыцця. 



9 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запросіць дзяцей і падлеткаў на краязнаўчы экскурс “Балада аб Смаргоні”, прымеркаваны да Дня горада Смаргонь. Удзельнікаў чакае не толькі цікавая інфармацыя аб гісторыі нашага горада, яго знакамітасцях, але і пазнавальная гульня “Эрудыт-круіз - мая Смаргонь”.



12 кастрычніка
ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі ў рамках гасцёўні “Сустрэчы” адбудзецца вечарына “Платочек сердцу дорогой”, прымеркаваная да Дня маці. Будуць запрошаны людзі паважанага ўзросту, якія з’яўляюцца не толькі матулямі, але, нават, ужо і бабулямі.
Мерапрыемства адбудзецца ў цёплых абставінах, за кубачкам гарбаты, вершаванымі пажаданнямі і музычнымі падарункамі.



13 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае чытачоў на вечарыну-падзяку “Согреты все теплом лучистых глаз твоих”, прысвечаную Дню маці.  Менавіта з маці пачынаецца жыццё, з дапамогай любай матулі дзіця робіць першыя крокі. А як радуюцца яны нашым узлётам! Цудоўным падарункам усім прысутным матулям стануць вершы і песні ў выкананні дзяцей. 









0 Комментарии

Дата / Время

 

Апошнiя каментарыi