Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Война. Победа. Память

Суббота 11 Май 2019 - 10:22:37
P90510-140607(1).jpg 10 мая ў літаратурна-музычную гасцёўню “Сустрэчы” Смаргонскай раённай бібліятэкі на мерапрыемства “Война. Победа. Память” , прысвечанае Дню Перамогі, былі запрошаны Шукстэ Марыя Пятроўна і Рогач Ларыса Мікалаеўна, “дзеці” вайны, і вучні 9 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні”.
Вядучая мерапрыемства Самахвастоўская Н.У. закранула асноўныя тэмы твораў беларускіх і рускіх пісьменнікаў і паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну. У рамках акцыі “Чытаем кнігі пра Вялікую Айчынную вайну разам” вучні 9 “Б” класа дэкламавалі выбраныя творы П.Панчанкі, А Вярцінскага, П.Броўкі і інш.
Марыя Пятроўна Шукстэ, якая нарадзілася на Смаргоншчыне ў вёсцы Ардзяя ў ваенны час, расказывала аб успамінах сваіх бацькоў пра жыццё вяскоўцаў у вайну, пра сувязь бацькоў з партызанамі. Ларыса Мікалаеўна Рогач, былы настаўнік гісторыі ДУА “Гімназія г.Смаргоні”, расказала пра жудасныя моманты Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй, а музычнае віншаванне ад навучэнцаў 9 “Б” класа прыемна ўразіла гасцей .


P90510-135725.jpg
P90510-131929.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi