Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190508_150100.jpg 11 мая ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” да Дня Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь адбыўся паказ электроннай прэзентацыі “Герб і сцяг маёй краіны”.
У ходзе мерапрыемства была прадстаўлена слайд-прэзентацыя, з якой дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення сімвалаў нашай дзяржавы, у якіх выпадках падымаецца сцяг Беларусі, што намалявана на гербе, як гучыць гімн і як сябе паводзіць пры яго выкананні. Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў дыскусіі аб ролі дзяржаўнай сімволікі для грамадзян краіны і адказвалі на пытанні віктарыны “Сімвалы Айчыны”.



IMG_20190508_150120.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi