Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
image-0-02-05-301377d334510c4edb403366abc6088b9c29231a2a549db1da391114832a6576-V.jpg 1 чэрвеня супрацоўнікі філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” і сельскага клуба в.Лешчаняты “Лешчаняцкі сельскі клуб” правялі для дзяцей і падлеткаў свята гульні і адпачынку пад назвай “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей. Вясёлы клоун Клёпа запрасіў дзяцей прыняць удзел у рухомых і інтэлектуальных гульнях, літаратурных конкурсах і віктарынах на веданне гісторыі нашай мясцовасці. Юныя мастакі мелі магчымасць паказаць свае здольнасці ў малюнку на асфальце. На мерапрыемстве бібліятэкар агучыла ўмовы конкурсу летняга чытання “Лета і кніга” і запрасіла дзяцей наведваць бібліятэку як мага часцей.


image-0-02-05-dbdeae9423367758c3398022a9ae0191b211d44fd2c09273522ee14a09360423-V.jpg
image-0-02-0a-f15ea4689b8ba40faa561655774d03ad309a47fb0c875ed0cf1d3f57446b39eb-V.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi