Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Лета ў краіне цудаў

Вторник 04 Июнь 2019 - 06:08:13
IMG_20190604_090533.jpg 1 чэрвеня да Міжнароднага дня аховы дзяцей у гарадскім парку традыцыйна сабралася мноства дзяцей і дарослых, каб разам адсвяткаваць гэтае свята. Супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” выступілі перад прысутнымі на святочнай пляцоўцы.
Бібліятэкары філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” падрыхтавалі гульнёвую праграму “Дзеці.by”, дзе дзеці змаглі акунуцца ў атмасферу казачнага дабра, чараўніцтва і весялосці, запрасілі дзяцей прыняць удзел у конкурсе летняга чытання “Лето с книгой”, раздавалі лістоўкі з умовамі і заданнямі конкурсу. Была аформлена выстава дзіцячых малюнкаў і навінак літаратуры “Любоў да кнігі з дзяцінства і на ўсё жыццё”.
Лялечны тэатр “Праменьчык” філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” прадставіў увазе маленькіх гледачоў інсцэніроўку рускай народнай казкі “Заюшкина избушка”.
Галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі правяла для ўсіх жадаючых квэст-гульню пад назвай “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”. Мэта мерапрыемства – фарміраванне прававой культуры з дапамогай гульні, абагульненне пачатковых прававых ведаў у непаўналетніх.
Бясплатны роспіс на руцэ – аквагрым у гэты дзень атрымалі ўсе дзеці, якія жадалі.
Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі салодкія падарункі.













IMG_20190604_090522.jpg
IMG_20190604_090452.jpg
IMG_20190604_090512.jpg
IMG_20190604_090502.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi