Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1314482.jpg 1 чэрвеня супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі і філіялаў: “Раённая дзіцячая бібліятэка”, “Гарадская дзіцячая бібліятэка” арганізуюць святочную праграму, прысвечаную Дню абароны дзяцей пад назвай “Лета ў краіне цудаў”. Увазе дзяцей і падлеткаў будуць прадстаўлены: выстава малюнкаў і гульнёвая праграма “Дети.by”; кніжная выстава дзіцячай літаратуры; квэструм “Маленькие граждане большой страны”; аквагрым; выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык”. На мерапрыемстве будуць аб’яўлены ўмовы конкурсу летняга чытання “Лета ў краіне цудаў”.

1 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запросіць дзяцей і падлеткаў на свята гульні і адпачынку “Краіна дзяцінства на планеце Зямля”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей. Удзельнікаў чакаюць рухомыя і інтэлектуальныя гульні, літаратурныя конкурсы і віктарына на веданне гісторыі нашай мясцовасці. Юныя мастакі будуць мець магчымасць паказаць свае здольнасці ў малюнку на асфальце.

1 чэрвеня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” да Дня абароны дзяцей пройдзе гульнёвая праграма “В стране веселого детства”. Бібліятэкары аб’явяць умовы конкурсу летняга чытання “Лета з кнігай”. Лялечны тэатр “Праменьчык” выступіць з народнай казкай “Курочка Ряба”.

1 чэрвеня ў філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка адбудзецца ўрок – гульня “Школа безопасности” прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Гасцей чакае “Станцыя вясёлы сфятлафорчык”, гульня з бацькамі “Что такое хорошо? Что такое плохо”. Госці даведаюцца: “Что такое опасность?”, “Что такое ЗОЖ ?”, “Зачем нам нужен телефон?”, “ПДД?”.

1 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць маленькіх чытачоў на забаўляльную праграму “Снова лето к нам пришло”, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Дзеці адправяцца ў займальнае падарожжа па кніжнай краіне, дзе сустрэнуцца з любімымі літаратурнымі героямі, прымуць удзел у гульнях, казачных эстафетах, віктарынах, конкурсах. Закончыцца мерапрыемства конкурсам малюнкаў на паветраных шарах “Я малюю мару”.

5 чэрвеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудецца гутарка-гульня пад назвай “Пусть детство звонкое смеется”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Будуць запрошаны вучні са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1”. На працягу мерапрыемства будуць гучаць вершы, конкурсы, загадкі і гульні. Увазе прысутных будзе прапанавана гульня-казка “Рэпка”. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства ў канцы сустэчы атрымаюць салодкія прызы.

6 чэрвеня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” для чытачоў сталага ўзросту адбудзецца вечарына “И сквозь века и поколенья он не устанет удивлять”, прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна, расійскага паэта, драматурга і празаіка. На працягу вечара будуць гучаць рамансы на вершы вялікага паэта. Прыхільнікі яго творчасці прадэкламуюць яго выдатныя творы, а супрацоўнікі бібліятэкі створаць атмасферу літаратурнага свята.

14 чэрвеня ў межах Года малой радзімы бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” правядуць краязнаўчы квэст “Гэта наша з табою гісторыя, гэта наша з табою зямля!”. Удзельнікі мерапрыемства адшукаюць адказы на прапанаваныя заданні, пакажуць свае веды па гісторыі сваёй малой радзімы. На сустрэчу будуць запрошаны школьнікі са спартыўнага лагера “Сморгонская СДЮШОР”.









0 Комментарии

Апошнiя каментарыi