Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
52xK52u0L4c.jpg «И сквозь века и поколенья он не устанет удивлять» – пад такой назвай 6 чэрвеня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі прайшло мерапрыемства ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні «Сустрэчы». На вечарыну, прымеркаваную да 220-годдзя з дня нараджэння А.С. Пушкіна, былі запрошаны чытачы сталага ўзросту і ўдзельнікі творчага калектыву «Крынічанька».
Вядучая мерапрыемства Н.Самахвастоўская пазнаёміла гасцей мерапрыемства з цікавымі фактамі жыцця і творчасці Аляксандра Пушкіна. Прысутныя з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, прысвечанай жанчынам – музам вядомага паэта, якім было прысвечана шмат вершаў. Удзельніца літаратурна-музычнай гасцёўні «Сустрэчы» Трухіна І.А. падзялілася ўспамінамі і фотаздымкамі пушкінскіх мясцін, дзе зараз існуе музей.
Мерапрыемства праходзіла ў цёплай, сяброўскай атмасферы за кубачкам гарбаты.


h2HP0Nd8dxk.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi