Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IXJuJRCuq3s.jpg 18 чэрвеня супрацоўнікамі Смаргонскай раённай бібліятэкі быў праведзены квэст “Энергазахаванне і я”. На мерапрыемства былі запрошаны школьнікі з аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 1”. Падчас квэст-гульні дзве каманды “Зямля” і “Вада” з задавальненнем выконвалі цікавыя заданні розных этапаў: збіралі экалагічныя пазлы, складалі бурымэ-вершы на экалагічную тэматыку, умацоўвалі веды аб правільнам выкарыстанні другаснай сыравіны. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні экалагічнай віктарыны, якая памагла ім замацаваць веды аб захаванні прыродных рэсурсаў.
Напрыканцы мерапрыемства пераможцы і актыўныя ўдзельнікі квэста атрымалі сувеніры – флікеры.


kUqGOv3sl8I.jpg
_wBfDY473_A.jpg
5343tgdfgfdh.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi