Апошнiя навiны

Последние новости
Коронавирус

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Символика
Залаты ўзрост жыцця

Возраст жизни не помеха

Понедельник 01 Октябрь 2018 - 13:11:09
DSCN8479=_.jpg 30 верасня работнікі аддзела культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры» і філіяла «Вішнеўская сельская бібліятэка» запрасілі жыхароў аграгарадка Вішнева і бліжэйшых вёсак на святочны агеньчык «Возраст жизни не помеха», прысвечаны Дню пажылых людзей. З віншавальным словам выступіла галоўны спецыяліст па ідэалогіі КСУП «Саўбел-2016» А.І. Адамовіч.

У святочна ўпрыгожаным зале за накрытымі столікамі ўшаноўвалі гасцей - людзей «залатога ўзросту». Вядучыя А. Дыро і В. Жураўлёва вялі мерапрыемства ў стылі тэлеперадачы «Ад усёй душы». Прысутныя адчувалі сябе, як дома, паколькі яны частыя госці Дома культуры і бібліятэкі. І ў свой святочны дзень госці спявалі, танцавалі, прымалі ўдзел у розных конкурсах і гульнях.

Усе мелі магчымасць расказаць пра сябе, пра свае прафесіі і пра свае захапленні. Вядучыя не пакінулі без увагі вераснёўскіх імяніннікаў, 70-гадовая юбілярша Пуховіч Рамуальда Казіміраўна атрымала памятны падарунак і восеньскі букет кветак. Мора пазітыву падарылі артысты ансамбля народнай песні «Хутарок» і акампаніятар Лешчаняцкага сельскага клуба Ірына Найдзіч.


DSCN8510.jpg
DSCN8515.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi