Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190626_150305.jpg У рамках акцыі «Моладзь супраць наркотыкаў» 26 чэрвеня прайшла сустрэча з работнікам Вішнеўскай амбулаторыі Смаленскай Л.С., падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела культуры і вольнага часу «Вішнеўскі Дом культуры» і філіяла «Вішнеўская сельская бібліятэка». Любоў Сяргееўна азнаёміла прысутных з праблемай наркаманіі, як з антысацыяльнай і шкоднай для здароўя з'явай, засяродзіла ўвагу на небяспечных наступствах першага спажывання наркатычных рэчываў, дала рэкамендацыі па супрацьстаянні ціску з боку іншых людзей. Дзеці чыталі вершы па тэме мерапрыемства. Бібліятэкар Валянціна Жураўлёва правяла агляд літаратуры «Зберажы сябе для жыцця». Напрыканцы мерапрыемства дзеці атрымалі памяткі «Гэта важна ведаць кожнаму».

IMG_20190626_150130.jpg
IMG_20190626_145619.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi