Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1314482.jpg 2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца ўрок-падарожжа ў гісторыю свята пад назвай «Беларусь сінявокая». У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пачуюць цікавыя факты з гісторыі дзяржаўнага свята, даведаюцца аб асноўных этапах развіцця Рэспублікі Беларусь, як незалежнай дзяржавы, прымуць удзел у пазнавальнай віктарыне «Мая Беларусь».


3 ліпеня ў гарадскім парку будзе разгорнута чытальная зала пад адкрытым небам «Квітней, Радзіма, пад блакітным небам», арганізаваная супрацоўнікамі Смаргонскай раённай бібліятэкі. Мерапрыемства адбудзецца ў межах гарадскога свята «Беларусь – наша слава, надзея і гонар», прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Жыхары і госці горада пазнаёмяцца з тэматычнай выставай «Мой незабыўны край Смаргонскі», прымуць удзел у бібліятэчным атракцыёне «Ярмарка призов». У гэты дзень будуць падведзены вінікі конкурсу дзіцячых малюнкаў «Рисуем победу вместе!». Аматары мастацкага роспісу твараў змогуць скарыстацца паслугай «Аквагрим».


4 ліпеня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбудзецца віртуальнае падарожжа пад назвай «Вайна вачыма дзяцей Смаргоншчыны» прымеркаванае да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Госці мерапрыемства пазнаёмяцца з людзьмі, у якіх вайна адабрала дзяцінства. Цяпер гэта сталыя людзі, якія жывуць побач з намі і нярэдка маюць патрэбу ў дапамозе ці ўвазе. Дыялог з імі і слайд-шоу дапамогуць перанесціся ў тыя далёкія памятныя гады і ўспомніць як цяжка дабывалася Перамога.


4 ліпеня на гістарычную гадзіну пад назвай “Зямля мая незалежная”, прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у філіял “Гарадская бібліятэка №3” будуць запрошаны дзеці з аздараўленчага лагера ДУА “Сярэдняй школы №1”. Бібліятэкар раскажа аб галоўным дзяржаўным свяце, а навуковы супрацоўнік установы культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” Картавік Павел Пятровіч нагадае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны. Прагучаць вершы пра радзіму В. Віткі “Беларусь”, У. Жылкі, “Беларусь”, Я. Янішчыц, “Бацькаўшчыне” і іншыя.


5 ліпеня работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізуюць для актыўных чытачоў экскурс у фальклорнае свята “В свете купальского костра”. Вядучая паведае пра традыцыі і абрады беларусаў, звязаныя з Купаллем. Дзяўчынка Купалінка пакажа адзін з абрадаў свята і правядзе віктарыну. На працягу мерапрыемства чытачы падзеляцца сваімі ведамі пра гэта свята.


13 ліпеня бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” запросіць чытачоў на віртуальную вандроўку да помнікаў і абеліскаў Беларусі “Прыйсці да Вечнага агню”, якая адбудзецца ў межах Года малой радзімы. Неўміручая слава герояў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны, жыве ў памяці народнай і ўвекавечана ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках. Слайды электроннай прэзентацыі пазнаёмяць наведвальнікаў з мемарыяльнымі комплексамі і манументамі, прысвечанымі падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на Смаргоншчыне.


16 ліпеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” у рамках клуба “Гаспадыня” адбудзецца гадзіна здароўя пад назвай “Вітамінка – жыцця сцяжынка”. Бібліятэкар расказала пра карысць вітамінаў, пра іх здольнасць прадухіляць і лячыць розныя захворванні: праблемы з сэрцам, высокі ўзровень халестэрыну, захворванні вачэй, скурныя захворванні і інш. Найбольш распаўсюджаны спосаб – праз прадукты, якія мы ядзім. Існуюць і харчовыя дабаўкі, якія даюць патрэбныя вітаміны. Таксама існуюць полівітаміны, якія лічацца адным з лепшых варыянтаў паляпшэння балансу вітамінаў і мікраэлементаў у арганізме. І самае галоўнае, што ўсе гэтыя крыніцы здароўя і даўгалецця даступныя кожнаму з нас, таму патрэбна ў поўнай меры карыстацца імі.


20 ліпеня бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запросіць юных чытачоў прыняць удзел у пазнавальнай квэст-гульні “Школа бяспечнага лета”, якая мае сваёй мэтай пазнаёміць дзяцей са сродкамі пажаратушэння. Удзельнікам патрэбна будзе прайсці тры станцыі: “Самыя знаходлівыя”, “Разумнікі і разумніцы”, “Гульнявая”. Закончыцца мерапрыемства эстафетай пад назвай “Тушым пажар”.


27 ліпеня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца брэндавае літаратурна-музычнае свята “Прывітанне, зямляк!”. Па традыцыі на мерапрыемстве будуць адзначаны самыя старэйшыя і самыя маленькія жыхары вёскі. Падвядуцца вынікі конкурсу за самае якаснае афармленне кветнікоў і падворкаў, а самыя дбайныя і крэатыўныя гаспадары будуць узнагароджаны дыпломамі. На пляцоўцы ля будынка бібліятэкі-клуба разгорнецца выстава творчасці аднавяскоўцаў. Для гасцей прагучаць вясёлыя песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Змогуць паказаць свае таленты жыхары і госці аграгарадка.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi