Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Навiны бiблiятэк

Зямля мая незалежная

Четверг 04 Июль 2019 - 15:10:50
IMG_20190704_180859.jpg 4 ліпеня ў філіял “Гарадская бібліятэка №3” завіталі дзеці са школьнага лагера “Сонейка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Смаргоні”. Для іх супрацоўнікі бібліятэкі правялі гістарычную гадзіну пад назвай “Зямля мая незалежная”, прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Вядучая расказала аб галоўным дзяржаўным свяце, а навуковы супрацоўнік установы культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” Картавік Павел Пятровіч нагадаў аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны. Прагучалі вершы аб Радзіме В. Віткі “Беларусь”, У. Жылкі “Беларусь”, Я. Янішчыц “Бацькаўшчыне” і іншыя. Былі выкананы песні: “Люблю цябе, Белая Русь”, “Лясная песня”, “Дзень Перамогі”.

IMG_20190704_180909.jpg
IMG_20190704_180849.jpg
IMG_20190704_180836.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi